• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    арыў, на што спадзяваўся. Але што мае мары? He заўсёды ад мяне залежыць іх здзяйсненне, я — салдат. Ды, нарэшце, ці не ўсё роўна, дзе ваяваць, біць фашыстаў! Я ўдзячны камбату. Упершыню з пачатку вайны адчуваю нейкую радасць. Радуюся не толькі таму што побач са мной будзе мой лепшы друг. Рады за Сеню: яму вераць. Аб прыкрым выпадку першага дня вайны ўсе маўчаць, нават Сідарэнка не ўспомніў пра яго, сказаў пра іншае — што Пясоцкаму не хапае сталасці.
    Сеня вярнуўся ад камбата ўвесь прасветлены, усхваляваны. Піша пісьмо маці. Трэба і мне напісаць Сашы. Пад такі настрой пісьмо будзе больш жыццярадаснае. Ці палучае яна мае пісьмы? Ад яе ўсё яшчэ прыходзяць даваенныя.
    30 чэрвеня
    Вось я і камандзір! I мне раптам чамусьці стала неяк паінакшаму неспакойна і страшна. Прыгадаліся словы Сідарэнкі: «Можаш камандаваць?» Ніколі пра гэта я не думаў раней. А цяпер задумаўся: ці магу я камандаваць? Ці будуць слухацца мяне гэтыя незнаёмыя яшчэ мне людзі? Іх шэсць, і ўсе яны такія розныя, ёсць старэйшыя за мяне па гадах. Сустрэлі яны мяне не вельмі ветліва. Ці, можа, мне так здалося? Можа, таму яны былі хмурыя, нездаволеныя, што іх паднялі сярод ночы?
    Мы прыехалі пасля дванаццаці, калі ўсе адпачывалі. Камандзір батарэі старшы лейтэнант Сеўчанка, вясёлы і просты чалавек, з добрым сялянскім тварам, крыху пабітым воспай, спачатку прадставіў Віктара Вальнова разліку прыбора. Потым падвёў Сеню да дальнамера, але падначаленых яго не разбудзіў. Гэтых «арыстакратаў» усюды шкадуюць — у іх павінны быць зоркія, стэрэаскапічныя вочы.
    Нарэшце звярнуўся да мяне:
    — Пайшлі да тваіх арлоў. Лепшы разлік табе даю. Толькі трымаць у руках трэба, a то на галаву сядуць. Разгільдзяі вялікія...
    Атэстацыя не вельмі каб высокая. Але мне спадабаўся камбат, яго прастата, жартаўлівасць. Гаворыць ён з украінскім акцэнтам і калі хоча вылаяцца, то гаворыць дзіўныя словы — «японскі бог». Наогул тут усё неяк прасцей, чым там, на нашай батарэі. Цяпер я пачынаю разумець, што, рыхтуючы нас на камандзіраў, там даволі моцна «закручвалі гайкі». Маленькі, чорны, як цыган, баецдзяжурны далажыў, што разлік адпачывае.
    — Разбудзі!
    Падымаліся марудна, перапытвалі — навошта? Адзін нават брыкнуў дзяжурнага нагой.
    Камбат узлаваўся і закрычаў сам:
    — Пад’ёмІ
    Вылецелі куляй, адкуль узяўся той спрыт.
    — Разгільдзяі, японскі бог! Гэта вы мне і па трывозе будзеце так падымацца?
    — Нуу, таварыш старшы леіітэнант!.. Вы ж добра ведаеце, як мы падымаемся па трывозе, — пакрыўджана запярэчыў першы нумар, высокі, з тонкім, як у дзяўчыны, станам, цёмнаруды, хмуры яфрэйтар.
    Камбат не асек яго, наадварот, усміхнуўся, але сказаў, як, напэўна, кажа часта:
    — Разгаворчыкі, Муха! — і прадставіў мяне: — Вось вам новы камандзір — яфрэйтар Шапятовіч. А гэта ваш баявы намеснік — яфрэйтар Муха. Хоць падобны ён больш на асу, чым на муху.
    Муха нешта забурчаў. Дзяжурны — шосты нумар — выскаліў п])ыгожыя, белыябелыя зубы. Гэты юнак валодае дзіўнай уласцівасцю — смяяцца бязгучна.
    Іншыя разышліся гэтак жа панура і маўкліва, як і пастроіліся. Залезлі ў нішы. Я не ведаў, што сказаць ім, як, з чаго пачаць знаёмства. Ды, уласна кажучы, я і не меў права на доўгія размовы — камандзір батарэі загадаў спаць. Я адчуў сябе даволі няёмка — на мяне не звярталі ўвагі, як бы не прызнаючы за камандзіра. Толькі гэты Муха спытаў, не высоўваючыся з нішы:
    — Камандзір, ты што скончыў?
    — Як — што? Я з вучэбнай батарэі...
    — He. Да арміі.
    — Аўтадарожны тэхнікум.
    — Аа, — зняважліва працягнуў ён і, памаўчаўшы, паведаміў: — А наш камандзір ва ўніверсітэце вучыўся..
    «Чаму ж недавучыўся?» — хацелася спытаць з іроніяй, але я ўспомніў, што былы камандзір гэтай гарматы старшы сяржант Малашкін цяпер камандзір агнявога ўзвода, да та
    ІВАН ШАМЯКІН
    609
    го ж я не бачыў яшчэ гэтага чалавека, і было б мне проста непрыстойна гаварыць так. Ды і не гэта закранула мяне ў словах Мухі, а яго зварот на «ты».
    Ці не будзе гэта падрывам майго камандзірскага аўтарытэту? Колькі месяцаў нам упарта паўтаралі, што найбольшы дысцыплінарны грэх — быць з падначаленым запанібрата. Але я адчуваю і цяпер, калі сяджу ў адзіноце і пішу, што ў мяне не хопіць рашучасці напачатку патрабаваць, каб да мяне звярталіся інакш. Мяне непакоіць гэта і ў той жа час здаецца недарэчным. Няўжо трэба вырашаць такія праблемы, калі ідзе змаганне не на жыццё, а на смерць, калі яна, смерць гэтая, глядзіць табе ў вочы кожную хвіліну? Добра ў такі час адказваць толькі за самога сябе і болып ні за кога. Напісаў я гэта і падумаў: а як жа тым, хто адказвае за лёс цэлага палка, арміі, усёй краіны? Нікчэмнымі здаліся мне праблемкі, страхі, перажыванні. Я проста спалохаўся новых цяжкасцей. А я не маю права палохацца — трэба ўсё перамагчы, трэба быць гатовым да большых цяжкасцей і большай адказнасці!
    Калі ўсе паснулі, а мне, узруіпанаму, не спалася, я пагутарыў з дзяжурным, гэтым чорным прыгожым юнаком, і, на дзіва сабе, даведаўся, што ніякі ён не цыган, не малдаванін, а наш магілёўскі хлопец. Ён бліснуў сваімі прыгожымі зубамі.
    — Таму нас у вёсцы Чарнякамі празвалі.
    Потым, між іншым, сказаў:
    — Муха заняў месца, дзе спаў камандзір. Ваша месца. Дужа хоча камандзірам стаць.
    Я ўбачыў, што Сеня таксама не спіць — блукае па пазіцыі, і мы сустрэліся. Селі недалёка ад маёй гарматы, за вялікім каменем, каб ніхто не бачыў нас.
    Унізе раскінуўся горад — увесь як на далоні: скрыжаванне пяці вуліц у цэнтры, драўляныя са стандартных дамоў пасёлкі на паўночнай і паўднёвай ускраінах, гмахі рыбакамбіната каля заліва, партовыя склады, да якіх падыходзяць чыгуначныя лініі, доўгія стрэлкі прычалаў, каля іх сіратліва туляцца адзінокія караблі. Горад спіць. У дамах спяць жанчыны і дзеці. Тут, як і ўсюды на зямлі, многа дзяцей, мы бачылі іх, калі часам прыязджалі ў горад у выхадны дзень, атрымаўшы «ўвальніцельныя». He, неспакойны сон людзей у такі час. Магчыма, толькі дзеці, такія, як мая Ленка, спяць спакойна...
    Мы доўга сядзелі моўчкі і глядзелі на горад. Два вялікія чырвоныя сонцы сляпілі нам вочы: адно — з белага паўночнага неба, зацягнутага празрыстай смугой, другое — з чорнага заліва, нерухомага, люстранагладкага. Чаму сёння сонца такое чырвонае?
    — Ведаеш, Сеня, мне неяк па:новаму неспакойна. Магчыма, я баюся, што не змагу камандаваць гэтымі людзьмі, — я кіўнуў назад, на ствол гарматы, накіраваны ў неба на захад. — Яны непрыветліва сустрэлі мяне. Адзін, першы нумар, Муха — прозвішча якое! — адразу на «ты». «Ты, камандзір...» Абразліва неяк.
    Прыжмурыўшы блакітныя вочы пад густымі брывамі, Сеня паглядзеў на мяне з прыкметнай іроніяй, як дарослыя глядзяць часам на дзяцей.
    — Глупства. He думай пра форму, — сказаў ён. Я не адразу зразумеў, што ён мае на ўвазе. — Калі нас вучылі, то залішне надавалі ўвагі форме, нібы ўсё вызначае яна. Ад нас нават патрабавалі — помніш? — каб мы, я да цябе, ты да мяне, звярталіся на «вы». А хіба ў гэтым галоўнае? Галоўнае ў змесце, у сутнасці людзей — у іх шчырасці, адданасці ідэі, у калектывізме і прыязнасці аднаго да аднаго... 'Гы ўстрывожыўся, што сустрэлі не так, як ты хацеў. Дзівак, людзі проста.хацелі спаць. Пройдзе час, разам пабудзеце ў баі, ты праявіш сваю волю, яны...
    — Ты думаеш, яна ёсць у мяне, воля?
    — Ого, яшчэ якая! Я, магчыма, менш за цябе здатны да ўсялякага камандавання. Але я веру ў людзей. Людзі добрыя. Пераважная большасць. Яны заўсёды памогуць — і самі падначаленыя і камандзіры. Толькі твайму другу Кідалу хацелася «ўтапіць» мяне...
    — Які ён, да д’ябла, мне друг!
    — Я табе прызнаюся... Ты вось не спіш, бо нечага спалохаўся, чаго — сам не ведаеш. А я хаджу і радуюся. Ведаеш чаму? Што я адарваўся ад гэтага чалавека — ад Кідалы. Сорамна прызнацца, але я баяўся яго. I ненавідзеў. I гэта, разумееш, як было цяжка?.. Гэта блытала мае пачуцці. А я хачу, каб у іх была поўная яснасць... Вораг ёсць вораг, і ўся мая нянавісць павінна скіравацца туды. — Ён махнуў на той бок заліва. — А чалавек, які са мной разам страляе па ворагу, наш чалавек, яго я павінен... абавязаны любіць... ну, паважаць хаця б, верыць яму... А я баяўся яго і ненавідзеў, хадзіў і азіраўся... Чорт ведае, якая неразбярыха была тут, — ён пакруціў кулакамі каля сваіх грудзей. — А цяпер супакоілася, проста і ясна стала. Я дагэтуль ні да каго не адчуваў нянавісці. Я любіў людзей. Мой бацька быў і маці вялікія гуманісты. Тата сам паехаў на ліквідацыю эпідэміі тыфусу і заразіўся там...
    20 Зак. 49
    610 ІВАН ШАМЯКІН
    3 пачатку вайны Сеня ніколі не гаварыў так многа і шчыра. Цяпер жа ён гаварыў з нейкай дзіўнай асалодай, разважліва, паклаўшы на камень галаву і часам нават заплюшчваючы вочы. Толькі калі ўспомніў маці і бацьку, прыўзняўся. Спачатку на кароткі момант як бы нейкі прамень асвятліў яго твар, а потым наплыў цень смутку. Ён уздыхнуў.
    — Мая гаротная мама!
    У мяне балюча сціснулася сэрца. У яго — адна мама, у мяне — і маці, і бацька, і Саша, і дачка... Але хіба мне лягчэй? Мой неспакой, трывога — за многіх дарагіх людзей.
    На аэрадроме, што схаваны за сопкамі на поўнач ад горада, загулі маторы. Пачуўся голас камандзіра батарэі, значыцца, яму не спіцца таксама.
    — Разведчык! Што за шум?
    — Свае, таварыш старшы лейтэнант!
    У паветра ўзнялося шэсць тупаносых знішчальнікаў і, развярнуўшыся, пайшлі не на захад, а на поўнач, па заліве, нізка над вадой. Мы правялі іх позіркамі.
    — Відаць, дзесьці нашы караблі атакуюць. Паляцелі на дапамогу, — сказаў Сеня.
    ~ Ты чуў вячэрнюю зводку? — спытаўся я. — Яны перайшлі ў наступленне і тут...
    Я сам здзівіўся, што сказаў пра гэта зусім спакойна, як, дарэчы, спакойна і выслухаў гэтае паведамленне ад знаёмага радыста на КП дывізіёна, дзе мы спыняліся па дарозе сюды, на батарэю. Сеня кіўнуў галавой і задумліва памаўчаў.
    — Калі і тут здарыцца тое, што на Заходнім фронце, горача нам прыйдзецца... Тут няма куды адступаць...
    3 ліпеня
    ...Я не пазнаў свайго разліку, калі неўзабаве аб’явілі баявую трывогу. Куды дзелася вяласць і няўважлівасць. Усе ўраз падцягнуліся, застылі на сваіх месцах у напружаным чаканні. Самыя непрыемныя хвіліны, якія праходзяць з моманту, калі вораг выяўлены, і да пачатку агню. Па арыенцірах НП і каардынатах, якія далі разведчыкі, мы хутка знайшлі самалёты ў ранішнім блакіце. Няўзброеным вокам яны сталі відаць кіламетраў за трыццаць. Іх было не два і не тры. На горад ішла цэлая паветраная арма