Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ідарэнка, заікаючыся больш, чым звычайна, паведаміў, што ў чатыры гадзіны раніцы фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Мяне ўразіла гэтае паведамленне: восем гадзін ідзе вайна, а мы нічога не ведалі, баявая батарэя спакойна, памірнаму адпачывала. Чаму? Мы ж ведаем, што недалёка ад нас, у Нарвегіі, таксама немцы, і яны не могуць не выступіць. Думка такая, відаць, шмат каго з курсантаў устрывожыла. А выказаў яе шчыры, непасрэдны Сеня Пясоцкі. Калі палітрук скончыў сваю прамову, ён спытаў:
— Таварыш малодшы палітрук, чым растлумачыць, што мы так позна падняліся па ваеннай трывозе? У век радыё...
Сідарэнка сумеўся, не ведаючы, што адказаць, глянуў на камандзіра батарэі і загадаў: — Тттааварыш Ппясоцкі, ттрымайце яязык ззаза зубамі.
Першым выступіў зампаліт Сцяпан Кідала, таксама мой друг, але не па душэўнай блізкасці, як Сеня, а па абставінах. Чатыры гады мы вучыліся ў адным тэхнікуме, у адной групе, нават нейкі час жылі на адной кватэры. Сцяпан гады на два старэйшы за мяне. Асаблівымі здолыіасцямі ён не вызначаўся, але быў надзвычай настойлівы ў дасягненні мэты, а таму заўсёды актыўны. У тэхнікуме ён узначальваў прафком. Тут, у арміі, таксама хутка пайшоў угору: праз паўгода начапіў трохкутнікі зампаліта. Ён гаварыў так, быццам перад ім была не батарэя, а сама меней — дывізія. Ажно недзе за Туломай, у гарах, адбівалася рэха яго басавітага голасу.
ІВАН ШАМЯКІН
603
— ...Фашысты дрэнна ведаюць магутнасць нашай Чырвонай Арміі. Хутка яны пазнаюць яе! He пройдзе і тыдня, як мы будзем маршыраваць па вуліцах Берліна! Вораг будзе разбіты на яго ж зямлі!..
Потым ён гаварыў яшчэ, што няхай толькі з’явяцца фашысцкія самалёты тут, над «паўночнай крэпасцю», усе адразу будуць збіты трапным агнём нашых батарэй. (Я ўспамінаю цяпер, пасля налёту, яго словы, і мая непрыязнасць да гэтага пустаслова расце.)
Усе мы цвёрда ўпэўнены, што няма ў свеце больш магутнай арміі, чым наша, і дагэтуль верым, што вайна будзе перанесена на чужую зямлю — у Польшчу і далей — у Германію, што нашы часці не адступяць ні на крок ад мяжы. Але залішне крыклівая, занадта ўжо самаўпэўненая прамова Кідалы была мне непрыемная. Навошта гэтак крычаць у такі момант? Хіба такія словы патрэбны людзям, каб узняць баявы дух? Нялёгка знайсці іх, патрэбныя словы!
Відаць, гэта адчувалі многія, а таму выступалі неахвотна і ў сваіх прамовах паўтараліся. Палітрук звярнуўся да Сені — ён быў выдатнік вучобы:
— Вы, Пясоцкі, скажаце?
Сеня адмовіўся, можа, таму, што яму толькі што загадалі «трымаць язык за зубамі».
Пасля мітынгу мне захацелася пагутарыць з Сенем, з іншымі хлопцамі, пачуць, што думаюць, што адчуваюць яны. Магчыма, гэта было хітрае жаданне: праверыць свае ўласныя думкі, адчуванні. Разлікі стаялі нагатове каля гармат і прыбораў, хоць наўрад ці была такая патрэба: дождж і хмары засцілалі ўсё наваколле, і самалёты ў такое надвор’е не маглі ўзляцець. Я папрасіўся ў камандзіра схадзіць да дальнамера. Хлопцы сядзелі пад чахлом, маўклівыя, панурыя. Я сеў побач, абдумваючы, з чаго пачаць гаворку, каб прымусіць іх выказацца шчыра пра ўсё. Спытаў у Сені, чаму ён не выступіў.
— А што гаварыць? — неяк ажно ўстрапянуўся ён. — Крычаць, як Кідала? Абяцаць праз тыдзень Берлін узяць? Нельга забываць, што ў немцаў двухгадовы вопыт вайны, лепшая авіяцыя... танкі... Вайна з такім ворагам будзе нялёгкая!..
— Значыцца, вы не верыце ў перамогу, курсант Пясоцкі? — раптам прагучаў над нашымі галовамі голас Кідалы. Ён стаяў на брустверы неглыбокага дальнамернага катлавана ў накідцы, зпад капюшона блішчэлі яго злосныя вочы. Сеня не разгубіўся ад такой нечаканасці і смела адказаў:
— Я веру ў перамогу! Але крычаць, не ведаючы ворага, што мы закідаем яго шапкамі, каму гэта патрэбна? Каб заспакоіць нас? А я не хачу быць спакойным у такі час! He жадаю!..
— Ах, не жадаеш?
— He! Я хачу быць гатовым да ўсяго, самага страшнага!
— Да чаго — страшнага?
— Да ўсяго, што можа быць на вайне.
— Ты выдаеш сябе за вялікага разумніка. Пабачым, адкуль у цябе такі розум!
— Пакінь, Сцяпан! He рабі з сябе начальніка! He такі сёння дзень, каб сварыцца, — не стрываў і ўмяшаўся я, карыстаючыся правам друга.
— А ты чаму тут, падпявала? Тваё месца каля гарматы! Бягом, марш!
Я аслупянеў. Усяго я чакаў ад Кідалы, але такога... He, я кепска ведаў гэтага чалавека.
Праз нейкую гадзіну на закрытым камсамольскім сходзе абмяркоўвалі пытанне: «Аб паражэнчым настроі ў курсанта Пясоцкага».
— У той час, калі ўся наша вялікая Радзіма, увесь савецкі народ узнімаецца, каб даць адпор нахабнаму ворагу, у нашых радах, таварышы, знайшоўся чалавек, які сумняваецца ў магутнасці Чырвонай Арміі...
— Няпраўда! Я не сумняваюся! — запярэчыў збялелы Сеня.
Усе паглядзелі на яго са здзіўленнем: перапыняць палітрука — парушэнне дысцыпліны, за гэта можна атрымаць яшчэ большую кару.
— Ккурсант Ппясоцкі! — Сідарэнка губляў думку, калі яму перашкаджалі, а таму доўга маўчаў — нервова хадзіў перад камсамольцамі, якія зноў панурылі свае галовы, цёр далоні. Нарэшце сказаў, але ўжо не спакойнаінфармацыйна, а з гнеўным абурэннем: — Ббачыце, гэты чалавек хоча падарваць баяздольнасць батарэі. Распускае панічныя чуткі... Усхваляе фашысцкую тэхніку... авіяцыю...
Я сядзеў крыху збоку і бачыў твары многіх курсантаў, нашых з Сенем сяброў, з якімі мы восем месяцаў разам спалі і елі, займаліся і адпачывалі, чыталі адны кнігі, абмяркоўвалі адны падзеі. Усе яны раней паважалі Сеню за яго веды і сціпласць. Але цяпер — я чытаў гэта на іх тварах — амаль усе верылі ў словы палітрука.
604
ІВАН ШАМЯКІН
У такі час, праз нейкія дзве гадзіны пасля паведамлення аб вайне, калі гарэла сэрца і апаноўваў страх, магчыма, што і я паверыў бы, каб абвінавацілі каго іншага. Але Сеню я ведаў, як ніхто, я чуў, што ён сказаў, як сказаў. Якія ж гэта панічныя чуткі? Ён сказаў простыя разважлівыя словы, ад якіх мне зусім не страшна, а можа, нават стала спакайней. Але іншыя, відаць, паверылі, што іменна ён, юнак з інтэлігентнай сям’і, «мамчын сынок», «кніжнік», як яго называў той жа Кідала, мог стаць паражэнцам. Я не асуджаю сваіх таварышаў. Але мне зрабілася холадна, калі я прачытаў у іх вачах знявагу, нават гнеў да Сені.
Кідала, калі выступіў, спачатку даволі дакладна, амаль слова ў слова, перадаў нашу размову, якую падслухаў, а потым зноўтакі крыкліва пачаў рабіць свае вывады:
— ...Цяпер, таварышы, нам зразумела, чаму Пясоцкі не пажадаў выступіць на мітынгу... Што мог сказаць чалавек, які не верыць у перамогу? Я больш скажу... Нам варта спытаць: чаму ў Пясоцкага такая цікавасць да ўсяго нямецкага? Мы ўсе вучыліся, але хто з нас ведае нямецкую мову так, як ён? Ніхто. А ўдумайцеся ў такі факт... Яшчэ да таго як мы пачалі вывучаць сілуэты, ён адзін з усіх курсантаў ведаў маркі нямецкіх самалётаў, назвы лінксраў. Адкуль? А ў каго была патрэба, скажыце мне, запамінаць, хто ўваходзіць у гітлераўскі ўрад? Мне агідна запамінаць іх прозвішчы. А Пясоцкі ведае кожнага з гэтых бандытаў...
Я жахнуўся: страшэннае абвінавачанне вынікала з яго даволі празрыстых намёкаў. I я не вытрываў — злосна перапыніў Кідалу:
— Як табе не брыдка, Сцяпан! Ты абвінавачваеш Пясоцкага за тое, што ён чытаў газеты. Ды ты ж услаўляеш невуцтва! А нам усім сорамна было, калі ты, зампаліт, не ведаў, хто прэм’ерміністр Англіі. I ты ставіш гэта сабе ў заслугу? Ганьба!
Кідала глядзеў на мяне з нянавісцю, каб мог, здавалася, з’еў бы. Твар яго, звычайна чырвоны, задаволены, спапялеў. Ён паглядзеў на палітрука так, быццам загадваў, каб той суняў мяне. I Сідарэнка закрычаў:
— Курсант Шапятовіч! Маўчаць! 3 кім вы так размаўляеце? Як паводзіце сябе? Для вас зампаліт Кідала — «таварыш зампаліт», а не «Сцяпан». I каб я не чуў такога тыкання!
О, каб гэта было не ў армейскіх умовах, а дзенебудзь у нашым тэхнікуме, я сказаў бы, хто для мяне гэты балбатун! Але тут я мусіў маўчаць. Сідарэнка «перанёс агонь» на мяне: успомніў мае нарады, мае спрэчкі з малодшымі камандзірамі.
Ды раптам выступіў Купанаў. Я ўвесь час сачыў за ім і чакаў, што ён, разумны і стрыманы, сваім аўтарытэтам камандзіра спыніць гэтую ганебную камедыю. I сапраўды ён сказаў:
— Думаю, што курсант Кідала перабольшвае, — я радасна ўстрапянуўся, бо словам «курсант» камбат шмат што ставіў на сваё месца, а ў першую чаргу — гэтага выскачку: ён такі ж курсант, як усе, і мы маем поўнае права звяртацца да яго, як да роўнага. — Нельга вінаваціць чалавека, што ў школе ён лепш вучыў нямецкую мову, чым мы з вамі, Кідала. Недарэчна абвінавачваць байца Чырвонай Арміі за тое, што ён акуратна чытае газеты... больш уважліва, чым многія іншыя.
I ўсё, больш ні слова. Мяне, безумоўна, расчаравала выступленне камандзіра. Але большасць камсамольцаў уздыхнула з палёгкай, бо на ўсіх цяжкае ўражанне зрабіла выступленне Кідалы, які сваімі дурнымі закідамі, па сутнасці, рабіў з Сені фашысцкага агента. Купанаў адмёў гэтую лухту. Але чаму ён нічога не сказаў пра паражэнчы настрой? Няўжо ён верыць, што такі настрой мог з’явіцца?
Па прапанове Сідарэнкі большасцю галасоў (мяне ўсцешыла, што прагаласавалі не ўсе) Сямёна Пясоцкага выключылі з камсамола. Мне ўляпілі вымову. Завошта? Я заўсёды быў сумленны і актыўны камсамолец. Праўда, я не надта перажываў зза вымовы. Што яна значыць у параўнанні з тым, што чакае нас наперадзе? Але Сені шкада, хацелася суцешыць яго, падбадзёрыць. Я зноў пайшоў да дальнамера. Убачыў, як адзінока сядзіць ён у катлаване, унурыўшы галаву, і ўсе словы, якія я падрыхтаваў, здаліся мне нікчэмнымі, нават абразлівымі. Я моўчкі сеў побач. Ён глянуў на мяне і прашаптаў:
— Гэта страшней за смерць, Пеця...
Зноўтакі я не знайшоў, што адказаць.
...Дзіўна раскрываюцца душы людзей! Пасля таго як сяржант разагнаў нас з Сенем, я, падпарадкаваўшыся загаду, заснуў. Прачнуўся і здзівіўся: была позняя раніца, я праспаў добрых гадзін пяць. Але яшчэ больш здзівіў мяне сяржант. Ён лагодна ўсміхнуўся і проста, пасяброўску спытаў:
— Выспаўся? Суп твой вунь у кацялку... у нішы.
ІВАН ШАМЯКІН 605
Сяржант Тарных быў бязлітасны камандзір, у час вучобы ён не даваў нам хвіліны адпачынку, і мы не любілі яго. Ён ніколі не дазваляў сабе фамільярнасці ў адносінах з курсантамі. I раптам такі клопат — даў выспацца, не разбудзіў нават на снеданне, загадаў прынесці суп... I сяброўскае «ты»... Дзіва!..
Вечар 26 чэрвеня
Пасля бамбёжкі не працуе радыё, і мы ўсю раніцу не давалі спакою сувязістам, каб яны папрасілі ў сваіх калег на камандным пункце дывізіёна ўчарашнюю зводку. Выказвалі здагадкі. Яны былі розныя: занадта аптымістычныя і памяркоўныя, уракрыклівыя і стрыманыя, але і ў першым і ў другім выпадку крыніцай іх было пазаўчарашняе паведамленне аб тым, што «на Шаўляйскім і РаваРускім напрамках праціўнік, які ўклініўся з