• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    . Бадай, нельга сказаць, у які дзень былі найбольшыя налёты, калі і як мы стралялі. Нас яны больш не атакавалі, і дні і баі падобныя, як блізняты. Назаўсёды запомнілася толькі адно — жаданне спаць. Яны не давалі нам заснуць больш як гадзінудзве ў суткі. Дзіву даюся, як людзі трымаліся на нагах. Ёсць вялікі рэзерв сілы ў чалавека. Мы лавілі кожную хвіліну перадышкі, каб прылегчы ці, калі не дазвалялася прылегчы, па чарзе падрамаць, абапёршыся на бруствер, на скрынкі, а Муха рабіў гэта проста.на сядзеніф упёршыся лбом у гумавы казырок оптыкі. Многа клопатаў было з Габавым. Ён засынаў смяртэльным сном і не прачынаўся ні ад крыку «ТрывогаІ», ні нават ад стрэлаў. Некалькі разоў мне прыйшлося самому чытаць трубку. Яго лаялі калектыўна, сарамацілі, пагражалі судом, але мала што памагала. Тады Астахаў вынайшаў спосаб: заўсёды трымаць побач вядро вады. Габаву на галаву вылівалі ваду, і тады ён даволі шпарка займаў сваё баявое месца. Я быў запярэчыў супроць такой жорсткасці, але сам «сын поўначы» не крыўдзіўся.
    — Вадзічка цёплая... Ах, карашо, — жартаваў ён.
    — А як зімой будзе? Зробішся на ледзяша.
    — Да зімы мой будзе канчаць спаць.
    I ўсётакі мне за гэта моцна папала ад камандзіра ўзвода  старшыны Малашкіна. Былы камандзір гэтай гарматы, ён любіў Габава, якога, між іншым, сам навучыў пісаць і чытаць. А ўвогуле гэта дзіўны і пакуль што незразумелы мне чалавек, Малашкін. Ён і цяпер ходзіць з падручнікам вышэйшай матэматыкі і кожную вольную хвіліну чытае яго з такой цікавасцю, як чытаюць прыгодніцкі раман. I ўсё робіць нейкія разлікі. Кажуць, удасканальвае ПУАЗО. Часам дакладваеш яму штонебудзь важнае, а ён як бы не чуе, не звяртае ўвагі, можа ісці міма і не ўбачыць беспарадку, парушэння дысцыпліны. A то раптам можа страшэнна расшумецца зза дробязі. Тады пачынае крычаць тонкім пісклявым голасам, пакуль не сарвецца, не закашляецца. Пасля гэтага дзень ходзіць пануры, нездаволены, злуючыся, як відаць, на сябе больш, чым на таго, хто яго ўзлаваў. За ваду гэтую ён пагразіў мне трыбуналам. А Сеўчанка стаяў збоку, не ўмешваўся ў «праборку» ўзводнага і, я прыкмеціў, употай смяяўся. Сеўчанка — разумны і хітры хахол.
    ...Няўжо гэта было для мяне самым важным, што, дарваўшыся ўрэшце да магчымасці нешта запісаць, я прыгадваю ў першую чаргу такія звычайныя дробныя размовы, сутычкі? А мае думкі, перажыванні зза таго, што адбываецца там, на франтах?
    Пасля прамовы Сталіна зрабілася неяк спакайней. Але боль... боль не сціхае, ён з новай сілай коле сэрца кожны раз, калі ў паведамленні Саўінфармбюро называецца новы напрамак. Часам узнікае надзея... Так яна ўзнікла, калі нашы зноў адбілі Жлобін і Рагачоў. Можа, гэта пералом, можа, далей на ўсход і ўніз па Дняпры яны не пасунуцца. Але з’явіўся Смаленскі напрамак — і зноў боль...
    Узрадавала нас пагадненне паміж СССР і Англіяй. Зноў надзея. Каторы дзень толькі і гаворкі пра гэта пагадненне. На кароткай нарадзе малодшых камандзіраў у камбата, нарады такія ён склікае пасля кожнага бою, Сеня Пясоцкі сказаў:
    — Цяпер можна ўявіць, якое значэнне набывае наш Мурманск. Адзіны незамярзаючы порт з выхадам у адкрытае мора. Найкарацейшы шлях да Англіі.
    Мабыць, камісар не паспеў яшчэ падумаць пра гэта, бо адразу падхапіў Сеневы словы, пачаў развіваць і нават загадаў у такім сэнсе растлумачыць байцам.
    3 Сенем мы сустракаемся, па сутнасці, толькі на гэтых кароткіх нарадах, хоць знаходзімся адзін ад аднаго за нейкія трыццаць крокаў. Можам перакрыквацца з катлаванау, але сысціся і пагутарыць няма калі, ды і не дазваляецца  увесь час трывога. А мне так хочацца пагутарыць з ім, адвесці душу, успомніць наша Прыдняпроўе,дзе яго маці і мая Саша... Цяпер я часцей, чым да вайны, з большым смуткам, з большай любоую і замілаваннем успамінаю гэтыя мясціны. Аднойчы мне нават прыснілася, што я стаіо на высокім беразе Дняпра, там, у мястэчку, дзе ўсё знаёма: бальніца, школа, сцежка у рове, па якім сцякае вясновая вада. Толькі Дняпро быў не той  разы ў тры шырэйшы, і вада бурліла і пенілася. I на тым беразе я бачыў не лес, як у сапраўднасці, а бяскранні роуныроуны луг.
    614 ІВАН ШАМЯКІН
    . далечыні відаць былі белыя постаці, я да болю ў вачах узіраўся і ніяк не мог зразумець ці то хусткі дзяўчат ці буслы. Дзіўны сон! Хочацца хоць раз убачыць у сне Сашу Але дарэмна  сню нейкія страхі, недарэчнасці. Хоць гэта натуральна, бо амаль забылася ўжо, што такое нармальны чалавечы сон, тое, што мы называем сном,  нейкая хваравітая дрымота, трызненне: спіш і ў сне страляеш.
    3 баёў асабліва запомніліся два — тыя, у якіх мы перамагалі, калі можна назваць перамогай збітыя самалёты. Хочацца так называць. Хочацца перамогі!
    Іх было пяць. Яны ішлі баявым курсам на горад, не з захаду, а чамусьці з поўдня. Таму першап іх сустрэла былая вучэбная батарэя, на якой я пачынаў службу. Яна дала залп. 1 гэта быўзалп класічны. Снарад, напэўна, пацэліў у бомбавы люк аднаго з самалётаў бо ен узарваўся ў небе са страшэнным грукатам. Выбух пашкодзіў два іншыя «юнкерсы». Адзін упаў тут жа каменем, разам з рэшткамі таго, што ўзарваўся, другі, перакуліўшыся ў паветры, страціў вышыню, але выраўняўся і паспрабаваў ляцець, ды працягнуў недалёка  на тым баку заліва лётчыкі выскачылі з парашутамі. Два з тых, што ўцалелі, скінулі бомбы недзе паміж Колай і горадам і кінуліся наўцёкі. Але іх дагналі нашы знішчальнікі
    Вось гэта можна назваць перамогай!
    Другі бой — паветраны. Нашага маленькага 116, які толькі што ўзняўся па трывозе з аэрадрома, прыціснулі чатыры «месершміты». Мы трымалі іх у прыцэлах, але не маглі страляць, яны круціліся, як вужы, на прыборы не было сумяшчэння, а весці агонь прамой наводкай — далёка. Сціснулася сэрца: яшчэ адзін наш чалавек, наш друг праз хвіліну будзе мёртвы. Чаму ён узняўся адзін? Чаму сябры не ляцяць на дапамогу? Але знішчальнік так спрытна, так умела выкручваўся ад атак фашыстаў, што на батарэі пачуліся воклічы захаплення. He, ён не проста выкручваўся, ратаваўся, ён атакаваў, хітра, памайстэрску. I праз нейкую хвіліну адзін «месершміт», пакідаючы за сабой палосу чорнага дыму, урэзаўся ў скалы. Хлопцы закрычалі «ўра!», 116, як бы адчуўшы сілу, пачаў атакаваць яшчэ больш настонліва. «Месеры» прыкрывалі адзін аднаго, стараліся зайсці смельчаку з хваста. Але ён неяк так лоўка манеўраваў, што ўвесь час навязваў ім лабавую атаку зверху. Іх перавагу ў хуткасці ён умела выкарыстоўваў. Калі і другі сцярвятнік грымнуўся аб зямлю, хлопцы раўлі ад захаплення. Спакойны Астахаў кінуў высока ўгору каску. Але раптам аднекуль з явіліся яшчэ чатыры чорныя гады. Адзін супроць шасці! Сокал наш, відаць, улічыўшы сілы, зразумеў, што яму трэба ратавацца. Кінуўся да нас. Мы нават не адразу зразумелі яго намер, калі ён на брыючым палёце пачаў кружыць вакол батарэі. Але, калі фашысты наблізіліся да яго, Сеўчанка закамандаваў агонь прамой наводкай. Убачыўшы букеты разрываў, «месеры» адвалілі. Паспрабавалі хадзіць па шырокім кругу, падпільноўваючы смельчака, але іх абстралялі другія батарэі. Тады, раз’юшаныя, яны кінуліся на горад так нізка, што страляць было нельга, і пачалі страчыць з кулямстаў у вокны дамоў. Але гэтае злачынства іх не прайшло беспакарана. Яны парушылі свой баявы парадак, і наш герой выкарыстаў гэта: калі яны рабілі разварот, ён кінуўся на апошняга і... збіў яго.
    Маленькі Чарняк перакуліўся цераз галаву. Даўгі Фрыд пачаў скакаць цераз упоры, як заяц. Муха, не адрываючыся ад оптыкі, малаціў сябе кулаком у грудзі.
    Якое гэта шчасце — перамога! Як яна ўздымае настрой людзей!
    Фашысты мусілі ўцякаць, бо ў дадатак да ўсяго з порта па іх ударылі зенітныя кулямёты.
    116 пакружыў над батарэяй, прывітальна памахаў нам крылом і спакойна паляцеў на аэрадром. Разлікі прасілі камандзіра батарэі:
    — Таварыш старшы лейтэнант! Пазваніце — хто ён? Як яго прозвішча? I павіншуйце! Абавязкова павіншуйце! Гэта ж — герой!
    Праз паўгадзіны Сеўчанка выйшаў з будкі сувязі і крыкнуў:
    — Батарэя, слухай! Званіў пілот капітан Сафонаў і дзякаваў за падтрымку... 21 ліпеня
    Пісьмо ад Сашы! Я нецярпліва і бестактоўна, забыўшыся на ўсялякую субардынацыю, выхапіў канверт з рук камузвода, які прынёс яго, маё пісьмо. У мяне дрыжалі рукі, відаць, я змяніўся з твару, бо Малашкін, зірнуўшы спачатку сурова, раптам апусціў вочы і адышоў.
    Страшна было чытаць у прысутнасці байцоў. Я выйшаў за катлаван, схаваўся за камень, разгледзеў штампы. «Рэчыца, 3. 7». Закалацілася сэрца: напісана амаль праз паўмесяца пасля пачатку вайны. Што там? Радасць, гора?
    ІВАН ШАМЯКІН	615
    Нарэшце я набраўся мужнасці і асцярожна, як разраджаюць міну, разарваў канверт. Знаёмы аркуш з вучнёўскага сшытка. Жывая! Здаровая! Але дзіўна, дзіўна ты пішаш, Саша. Быццам і няма яе, вайны, быццам і не падступае яна да вас, хоць пісала ты трэцяга ліпеня, калі ўжо з’явіўся Бабруйскі напрамак. Няўжо, думаеш, мяне больш цікавіць, што ты памагала Ані ўбіраць канюшыну, паўдня працавала і вельмі змарылася, а Ленка ўвесь гэты час спала тут жа на полі? Што дачушка наша ўся ў мяне, нават радзімая плямка такая ж на мочцы вуха? Так, гэта цікавіць, гэта дорага мне. Але ж я ведаю, што не адным гэтым ты жывеш цяпер! He! Я прачытаў крык тваёй душы ў канцы пісьма, дзе ты просіш, каб я быў асцярожны. Ты верыш, што я жывы? Ты не можаш не верыць — я разумею. Так, я жывы! Я буду жыць, бо я перамог свой страх і навучыўся забіваць ворага. Я вярнуся да цябе! Вярнуся, Саша!..
    22 ліпеня
    ...Вяртаючыся ад камбата і не дайшоўшы колькі крокаў да гарматы, я пачуў галасы. Палова разліку адпачывала ў зямлянцы, тры чалавекі, на ўсякі выпадак, павінны былі дзяжурыць, і таму не было нічога дзіўнага ў тым, што байцы размаўлялі. Але мяне спыніў абураны голас Астахава:
     Калі ты, свіння гэткая, яшчэ раз палезеш у чужы ранец, я распішу твой пашпарт так, што родная маці не пазнае.
    — А што я, красці палез? — агрызнуўся Муха.
    — А хто ведае! Калі палез, то мог і ўкрасці, — гарачыўся Чарняк.
     Ды ну вас! Што там красці! — хіхікнуў Муха. — Самі цікавіліся, што ён увесь час піша. Вось я і хацеў зірнуць...
    — Ах ты, сукін сын! — зноў загудзеў Астахаў. — Выходзіць, мы вінаваты? Мы на словах цікавіліся, але не палезлі ў ранец...
    — Ды чытаць чужыя пісьмы — гэта горш, чым красці! — горача даводзіў Чарняк.
    — А гэта не пісьмы.
    — He разумею я, Муха, ці ты дурань, ці хам...
    — А ён сумяшчае і тое, і тое...
    — Ну, ну...
     He «нукай», я табе не конь... Складзі ранец і пакладзі на месца, пакуль камандзір не вярнуўся. A то будзеш чырванець перад строем...
    На хвіліну стала ціха. Муха, відаць, выконваў загад Астахава. Потым пачуўся яго нязлосны, бурклівы голас:
    — Падхалімы вы.
     Што ты сказаў?  зашыпеў Астахаў.  Паўтары!
    — Пусці! — спалохана папрасіўся Муха.
    — Калі ты не ведаеш, колькі важыць мой кавальскі кулак, то магу паказаць.
    — He чапай ты, Павел, яго — смярдзець будзе, — прымірэнча сказаў Чарняк.
    Прызнацца, дагэтуль я крыху баяўся, што хтонебудзь прачытае мон дзённік. Праўда, ад гэтага засцерагалі неразборлівы почырк і беларуская мова, якую ведаў адзін Чарняк. Але засцярога гэта не такая ўжо надзейная. Цяпер я супакоіўся: на варце маей тайны стаяць добрыя шчырыя хлопцы. А намеснік мой — Муха — сапраўды нікчэмньі чалавек. іякага аўтарытэту не мае. Трэба папрас