• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    дзень, але затое лётаюць усю доугую ноч. Летаюць пХым так што ў небе недзе там, у яснай бездані, дзе калышацца ззянне,  бясконцы матораў то з аднаго, то з другога боку. Страляем не па самалётах, страляем па шум . Зрэдку драпежнік трапляе ў прамені пражэктараў, што паласуюць неба; ™ы ™™J агонь прыцэльны. Калі яны вешаюць над залівам і горадам «лампады»  б ем па іх, каб пагасінь. А так увесь час вядзём загараджальны агонь. Я не веру, што можна «загарадзіц неба «Б'ём у белы свет, як у капеечку». Ад гэтага цяжка на душы.
    Я думаю, што фашысты знарок выбралі такую тактыку, каб выматаць нашы сілы. Мы валімся з ног. Фрыд учора крыкнуў.
    — О неба, дай адпачынакі — I гэта не ў жарт.
    624
    ІВАН ШАМЯКІН
    За ноч выпальваем увесь боезапас. Узвод забеспячэння не ўпраўляецца падвозіць снарады. Ірактар не узбіраецца на абледзянелую гару, і ў час кароткіх перадышак калі не T^’ ЦЯГаеМ ча™Р°хпУД°выя скрынкі, а прыборшчык, робяць гэта амаль усю ноч. Ад скрынак распаўзаюцца кажухі, а спіны быццам абвугліліся  чорныячорныя сталі.
    Учора, калі расход дасягнуў рэкорднай лічбы  каля шасцісот снарадаў за ноч Астахау пачау разважаць:	м ?
     Кажуць, кожны наш стрэл каштуе каля трохсот рублёў. Праўда, камандзір? Дык ГЭТа * адНа НаШЭ батарэя «выплюнула» за ноч добрых паўтараста тысяч рублікаўі
    Мяне здзівіў такі падлік.	7
     На вайне рублі не лічаць, Астахаў. Мільярды гінуць.
    — А дарэмна. Грошы народныя. Усё трэба лічыць.
    Муха абурыўся:
    — Ды што ты! Людзі гінуць, а ты рублі лічыш!
    уП?неНЫ’ што МЬІ сваёй «агародай» ратавалі хаця б аднаго чалавека, . ШКаДЭВау б“ А таК шкадую Колькі люлзі yO£Uli Ў гэтыя штукі працы,  паказаў Астахау на снарады.  А мы іх у неба.	н
    Між іншым, у спрэчках, якія ўзнікаюць у хвіліны зацішша, адзін Муха горача абараняе загараджальны агонь. Я хачу зразумець — чаму?
    На нарадзе камандзіраў я расказаў пра падлікі Астахава  вось прыклад руплівай гаспадарлівасці банца! Гэтага чамусьці не зразумелі. Хворы Сеўчанка (камбат каторы дзень тэмпературыць, але не пакідае пазіцыі) стомлена сказаў:
    — Менш лічыце, а лепш страляйце. «Не сыпце гарох». Залпы!
    А Малашкін нечакана зрабіў вывад:
     Вы, Шапятовіч, развялі гнілую дэмакратыю ў аддзяленні. У вас кожны разважае за камандуючага. Палітыкі! Каб я не чуў гэтых размоў!
    Крыўдна. За хлопцаў крыўдна. Без сну, на марозе, яны не выказалі ніводнай скаргі
    1 размовы іх шчырыя, патрыятычныя, як кажуць, баявы дух высокі.
    Асабліва ен узняўся пасля таго, калі камісар паведаміў, што фашысты добра атрымалі па зубах на подступах да Мурманска і адкінуты за Заходнюю Ліцу. Праз гэта яны шалеюць і так люта бамбяць горад і порт. А тут яшчэ, на злосць ім, у заліў увайшоў караван англшскіх суднау — першая дапамога саюзнікаў.
    Мацнее мароз. Сярэдзіна кастрычніка  і такі мароз. А там, у нас, гараць золатам лясы і, безумоуна, яшчэ цепла. Роўна год назад я ішоў у армію. Саша праводзіла мяне далёка у поле, па дарозе на Рэчыцу. Ранак быў ясны, сонечны, плыла павуціна «бабінага лета» і ляцелі жураулі. Усяго адзін год! А здаецца, мінула вечнасць. Колькі месяцаў яшчэ можа працягнуцца ванна? Астахаў неяк сказаў  два гады. Вар’ят!
    19 кастрычніка
    3 падбітага намі Ю87 выкінуўся з парашутам лётчык. Прызямліўся кіламетры за два ад батарэі, на схіле голай гары.
    Сеўчанка загадаў:
     Малодшы лейтэнант Кідала! Вазьміце разведчыка Бурава...  камбат на момант задумаўся, мяркуючы, даволі двух чалавек для такой аперацыі ці замала, — сяржанта Шапятовіча... Затрымаць немца!
    Але, калі мы ўжо сталі на лыжы, даў новую каманду:
    — Адставіць Бурава! Сяржант Пясоцкі! Пойдзеце вы! — відаць, камбату падказаў камісар (я бачыў, як яны ціха перакінуліся словамі), што трэба чалавек, які ведае нямецкую мову. А ведае яе адзін Сеня.
    Мы шпарка пайшлі па свежым снезе, усе аднолькава здаволеныя такім заданнем — узяць жывога фашыста, які толькі што скінуў бомбы на горад. На лыжах нас навучылі хадзіць добра, мы рабілі пераходы па сто кіламетраў. Але паспець за Кідалам нам з Сенем было нялёгка. Высокі, дужы, ён адразу вырваўся наперад.
    Немец, вызваліўшыся ад парашута, адыходзіў на захад — узнімаўся на гару, каб пераваліць цераз грэбень і схавацца ў лесе; ён, безумоўна, бачыў яшчэ раней, з самалёта, што заходні схіл гары лясісты. Над ім пакружыў наш знішчальнік, даючы зразумець, што калі фашыст будзе ўцякаць, то яго могуць прышыць да скалы кулямётнай чаргой I ўсё роўна ён упарта лез на гару.
    ІВАН ШАМЯКІН
    625
    — Вось гад! Куды ён лезе? На што спадзяецца?..
    — Горы, тундра, снег... Уцячэ ад нас — па яго слядах пойдзе штурмавіксамалёт. Яму хочуць захаваць жыццё, а ён лезе на смерць, — абураўся я, ідучы побач з Пясоцкім.
    — Ты не ведаеш, якія яны фанатыкі. Фашызм — гэта страшэнны фанатызм... Я не Mary зразумець, як з такой працавітай цвярозай нацыі, як немцы, маглі выхаваць гэтулькі фанатыкаўзабойцаў — разважаў Сеня. Яму хацелася пагутарыць, але было цяжка: беглі мы надзвычай шпарка, а вецер біў у твар, і Сеня задыхаўся.
    Каля падножжа гары мы ўзялі лыжы на плечы. Немец ужо быў амаль на самай вяршыні.
    — Дай папераджальны стрэл, — сказаў мне Кідала.
    Я ўзлёг грудзьмі на камень, нацэліўся, але вышэй галавы, каб часам не забіць. Стрэліў. Немец азірнуўся і... раптам знік, відаць, скочыў у нейкую яму.
    — Вось жа падлюгаі — вылаяўся Кідала і выхапіў з кабуры пісталет, нібы намерыўся весці ў атаку цэлы полк. — За мной!
    I зноў мы не паспявалі за ім. Ён быў лягчэй апрануты — у шынялі, мы — у кажухах. Ногі то слізгалі па голым абледзянелым каменні, то, у горных упадзінах, угрузалі па калена ў снезе. Непамерна цяжкія зрабіліся вінтоўка і лыжы. Пот заліваў твар, перад вачамі зіхацелі вясёлкі, сэрца стукала, здавалася, не ў грудзях, а ў горле. Я хапаў на хаду снег.
    — He еш, прастудзішся, — папярэдзіў Сеня.
    — Калі ён ідзе гэтак жа, як мы, нам не дагнаць яго да ночы, — прахрыпеў я.
    — Дагонім раніцой, — спакойна адказаў Сеня.
    — Хіба Сеўчанка даў такую каманду?
    — Была каманда ўзяць яго жывым.
    Сказаўшы гэта, Сеня раптам ціха войкнуў, схапіўся за жывот.
    — Што?
    — Кальнула ў жывот. Боль... Вось тут.
    Твар яго, дагэтуль расчырванелы, збялеў.
    Я разгублена схіліўся над ім.	,
    — Што ж рабіць? Можа, астанешся, пасядзіш, адпачнеш?..
    Ён падняўся, абапіраючыся на маё плячо, усміхнуўся праз боль.
    — Ну што ты! Кідала скажа, што я збаяўся.
    — Скажа на цябе, пасля бомбы?
    Дні тры назад генерал уручыў ім узнагароды за подзвіг з бомбай: медалі «За адвагу»; яны першыя ўзнагароджаныя на батарэі.
    — Вунь, чуеш! — паказаў Сеня наперад.
    Кідала, які апярэдзіў нас метраў на трыста, махаў пісталетам і крычаў, каб мы ішлі хутчэй.
    — Пайшлі. — 1 Сеня першы рушыў далей. Я ішоў побач і бачыў, якія пакуты прыносіць яму хада.
    — Заставайся, — настойліва раіў я. — Адгэтуль цябе ўбачаць з батарэі, зразумеюць, што нешта здарылася, прышлюць дапамогу.
    Ён узлаваўся:
    — Адчапіся, Пятро!
    А праз хвіліну з палёгкай уздыхнуў, прыслухаўся і радасна, як дзіця, засмяяўся:
    — Ну, вось і ўсё!
    Мы пайшлі шпарчэй.
    Кідала правільна разлічыў: мы дасягнулі перавалу больш лёгкім шляхам — цераз седлавіну. А там у нас была перавага над ворагам — мы зноў сталі на льіжы. Лес пачынаўся ніжэй, і мы, павольна зніжаючыся, беглі па адкрытым месцы ўздоўж грэбеня, пакуль не выйшлі на след. Але ў лесе лыжы прыйшлося скінуць зноў: спуск быў залішне круты, камяністы. Немец, быццам знарок, лез праз самы гушчар, падлазіў пад кашлатыя заснежаныя елкі, скакаў з абрываў. He, ён проста бег, не выбіраючы дарогі, імкнучыся адысці як мага далей на захад. На што ён разлічваў, зразумець немагчыма.
    Камандзір наш зноў паспрабаваў вырвацца наперад, але я астудзіў яго:
    — Сцяпан, ён можа адстрэльвацца. Асцярожна.
    Маё папярэджанне спадабалася яму, ён пайшоў побач з намі і гаварыў пасяброўску проста. Мы ў адзін голас клялі фашыста, які прымушае нас траціць гэтулькі сіл на яго аднаго, паганца. I раптам... ціўкнула куля. Я першы нырнуў галавой у снег, крыкнуў:
    — Лажыся!
    ...Збоку грымнуў вінтовачны стрэл. Гэта Сеня. Падбадзёраны, я нарэшце падняў гала
    626
    ІВАН ШАМЯКІН
    ву і адразу вызначыў месцазнаходжанне ворага: ён быў метраў за сорак наперадзе, за вялікім валуном, паабапал якога стаялі дзве каржакаватыя сасны. У яго была зручная пазіцыя, але ён рана пачаў страляць — не вытрымалі нервы. Угледзеўшы, што ляжу на адкрытым месцы, я адпоўз за бліжэйшы камень і адтуль паслаў кулю ў нябачнага ворага. Куля высекла іскру на валуне і са свістам зрыкашэціла.
    — Пясоцкі! He давай яму высунуцца! А мы з Пятром — у абход! Ты справа, я злева! — закамандаваў Кідала.
    Я перапоўз да другога каменя, потым зрабіў перабежку, схаваўся за дрэвамі. У гэты момант Сеня крыкнуў панямецку.
    Такая фраза ёсць у вайсковым «разгаворніку», і я зразумеў яе сэнс: здавайся — гарантуем жыццё і ўсё іншае.
    Я чакаў, што немец адкажа. Стрэліць — няхай не спадзяецца на нашу літасць. He, над валуном узняліся дзве рукі, у адной — рэвальвер, у другой — белая насавая хустачка.
    — Комэнзігір!1
    Ён выйшаў.
    — Ласен зі дзі пістоле! Унд хэндэ хох!2
    Ён кінуў пісталет у снег і стаяў з узнятымі рукамі.
    Першы падбег малодшы лейтэнант і даў яму па вуху. Немец упаў. Кідала пхнуў яго нагой. Я не асудзіў Сцяпана. За маю зямлю, якую яны захапілі, за шчасце, якое растапталі, за толькі што перажытыя напружанне і страх я, напэўна, зрабіў бы тое самае, каб апынуўся каля яго першы: злосці ў мяне было даволі. Але ляжачага я не мог бы ўдарыць. Акрамя таго, я адразу ўбачыў яго вочы: прыгожыя, блакітныя, яны былі напоўнены такім смяртэльным страхам, што мне зрабілася шкада яго. Гэта быў малады хлопец, бадай што наш равеснік, высокі, дужы, з даўгаватым тварам, вялікім ілбом — «тыповы арыец». Але без якіхнебудзь прыкмет ці рыс садыста, забойцы, якім стаў за апошні час у нашым уяўленні вобраз кожнага фашыста. Ад гэтага нават патыхала нечым мірным; не крывёй, не гарам пажараў і нават не бензінам, а... тонкімі прыемнымі духамі. Праўда, калі мы загадалі яму падняцца і павялі назад, страх у яго вачах знік, бліснулі такія іскры, што прымусілі мяне насцеражыцца. Пачала раздражняць яго шырокая спіна, лёгкая хада, элегантная футравая куртка, прыгожыя унты — уся яго постаць чужынца, вора