• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     да тэлефона. Мы былі звязаны з паўстанкам, дзе на камутатары дзяжурылі дзяўчаты. Па першаму слову «паветра» яны давалі нам «Елку» — штаб батальёна, і мы перадавалі даныя аб палёце варожых самалётаў. У непагадзь Чуб любіў «пакалякаць» з тэлефаністкамі, «адвесці душу», як ён казаў. У апошнія дні і я часам «адводзіў душу» — прыемна сярод сонечнай пустэчы і цішыні пачуць жаночы голас, пажартаваць. Але была сярод тэлефаністак адна вельмі злосная, «бабаяга», як ахрысціў яе Чуб; яна не любіла пустых размоў, часам пагражала, што даложыць нашаму начальству, чым мы займаемся.
    — Дзяўчына! Дарагая, — паклікаў я, пячуўшы ў трубцы адказ на званок.
    — Якая я вам дзяўчына? Пустабрэхі. Спакою ад вас няма...
    — Маці! Таварыш дарагі!.. Перадайце на «Елку», на «Калугу» (штаб тылавой часці, якая размяшчалася каля паўстанка)... На возеры вораг, лыжнікі. Уступаем у бон. Просім дапамогі! Дапамогі!..
    Голас тэлефаністкі адразу змяніўся:
    — Перадам! Усё перадам... Трымайцеся, родныя мае!..
    На размовы не было часу. Кінуўшы трубку, я схапіў ручны кулямёт, банку з дыскамі і палез на скалу.
    Сушылаў ляжаў на самым краі абрыву. Я прымасціўся побач, падсунуўшы кулямёт яму, — ён лепшы стралок. Ад яго ўзяў вінтоўку.
    — Вось яны ўжо дзе... Бачыш? — прашаптаў ён.
    Так, цяпер на фоне снегу вырысоўваліся рухомыя цёмныя плямы — твары, рукі, часткі „епрыкрытай зброі. Вецер данёс нават голас, але пакуль што невыразны, нельга было зразумець, на якой мове. Размаўляюць, значыцца, не ведаюць пра нас. А можа?..
    Сумненне, якое ўзнікла ў мяне, выказаў Сушылаў:
    — Камандзір, а раптам — свае?
    Падумалася аб тым, што ў батальёне засмяюць, калі трывога, якую я ўзняў, акажацца дарэмнай. А галоўнае  сапраўды не ўдарыць бы па сваіх.
    — Пачакаем. Яны ідуць да нас, — прашаптаў я. — Будзем трымаць на мушках.
    Я лічыў плямы, налічыў больш за пяцьдзесят. Вось яны, зусім блізка, метраў за сто ўнізе, ужо і постаці добра відаць, нягледзячы на маскхалаты.
    — Можа, аклікнуць? — прашаптаў Сушылаў — і ў бясстрашнага паляўнічага пачыналі здаваць нервы.
    — Пачакаем.
    I раптам выразная каманда на чужой мове.
    ІВАН ШАМЯКІН
    635
    He, не маглі пасярод ночы, у такое надвор'е ісці з захаду на ўсход свае!
    — Агонь!
    Кулямёт паласнуў доўгай чаргой. Крык, стогн, гучная чужая каманда — і ўсё сціхла. Я прытрымаў Сушылава за локаць. Прыслухаліся, угледзеліся. Постаці як пад лёд праваліліся — нідзе ніводнай плямы. Пракляты месячык! Як на злосць, нырнуў за самую цёмную хмару! Мацней засвістаў каля вушэй вецер. На возеры мяце пазёмка, рухомы снег схаваў ворагаў, якія заляглі, накрыліся халатамі і, безумоўна, некуды паўзуць. Але куды? Адступаюць назад ці падпаўзаюць да берага, да нас? Хаця б зрабілі адзін стрэл. Яны не маглі не засекчы ўспышак кулямёта. Якая чартоўская вытрымка! Мне здалося, што нехта застагнаў пад самай скалой. Я дастаў з кішэні гранату, шпурнуў уніз. Грымнуў выбух. I зноў ніякага адказу.
    — Страшны звер залёг, — сказаў Сушылаў. — Майстры!
    — Калі яны надумалі атакаваць нас, то зробяць гэта адтуль, з сушы. Пільнуйце тут, Яфрэмавіч, а я з кулямётам да Чуба.
    Я падняўся — і адразу над галавой у мяне ціўкнула куля. Стрэл прагучэў не з возера, а з берага бухты, куды спускалася наша цясніна. Вунь яны дзе! Значыцца, блакіруюць, абкружаюць.
    Я скаціўся са скалы на дах хаціны. У думках вылаяў сваіх забеспячэнцаў, якія выдалі на чатыры чалавекі толькі адзін маскхалат, нашы зашмальцаваныя кажухі і цёмныя шапкі дэмаскіравалі нас. Яшчэ падумаў, калі ворагі зразумеюць, што нас нямнога, то могуць атакаваць па найкарацейшай адлегласці — па цясніне, якую абараняе адзін Самародаў, стары і баязлівы чалавек. Тады я паклікаў Сушылава і загадаў яму падняцца да Чуба з кулямётам.
    — Займіце такую пазіцыю, каб маглі, калі трэба, страляць і сюды, у цясніну.
    Я скочыў з даху, зазірнуў у хаціну, каб яшчэ раз пазваніць, паведаміць абстаноўку. Тэлефон быў мёртвы: яны паспелі перарэзаць провад. Трэба чакаць самага горшага.
    Я здзівіўся свайму спакою: паранейшаму не было ні страху, ні панікі, толькі нецярплівасць: хутчэй бы яны пачыналі.
    Калі выходзіў з хаціны, у твар ударыла яркае святло. Я ўпаў на шурку дроў, якая была складзена каля самых дзвярэй. Святло спалохала, бо не адразу я зразумеў, адкуль яно. Потым убачыў — ракета. Ворагі аглядалі нашы пазіцыі. Ракета зашыпела ў снезе недзе за хатай. Аслеплены, я кінуўся да Самародава. Ён ляжаў за адным з каменняў, якія мы, па загаду маёра (эканаміст Жураўлёў усё бачыў наперад), скінулі з гары, каб было за што схавацца тут, у цясніне, калі прыйдзецца адбіваць атаку. Я лёг за другі камень. Шэптам падбадзёрыў старога:
    — Трымайцеся, дзядзька Алампі!
    Ён цяжка ўздыхнуў (ён увесь час уздыхаў і вохкаў — «охвох!»).
    — Будзем паміраць, значыцца, таварыш камандзір?
    Я ўспомніў, што Сушылаў спытаўся зусім іначай, і адказаў яго словамі:
    — Будзем біцца! Біцца да апошняга... Да нас ідзе дапа...
    Слова я не скончыў, бо ў гэты момант убачыў іх; мабыць, яны не ўлічылі, што за іх спінамі чорны фон, сасняк на беразе бухты, ці проста хацелі хутчэй кончыць з нечаканай перашкодай... Схіленыя белыя постаці беглі да нас.
    — Страляй, — крыкнуў я Самародаву і стрэліў сам з вінтоўкі — раз, другі...
    У адказ затрашчалі аўтаматы. Многа аўтаматаў. Кулі заспявалі над галавой, са свістам рыкашэцілі ад скалы, ад камянёў, за якімі мы хаваліся, шлёпаліся ў снег. Успышкі стрэлаў набліжаліся.
    Я ўзняўся на калена і кінуў гранату. Следам за мной шыбануў гранату Самародаў. А зверху ўдарыў з кулямёта Сушылаў.
    Фаціысты заляглі і пакінулі страляць, каб не дэмаскіраваць сябе.
    Я быў упэўнены, што цяпер яны паспрабуюць атакаваць з другога боку — ., гаго, які прыкрывалі Сушылаў і Чуб: там былі самыя зручныя подступы, і дыверсанты, безумоўна, разведалі іх. Я крыкнуў Сушылаву, каб яны з Чубам глядзелі больш пільна.
    Сапраўды, праз некалькі хвілін угары загаварыў наш кулямёт і затрашчалі аўтаматы. Атака там з’явілася сігналам для тых, што заляглі недалёка ад нас. Яны таксама пачалі страчыць з аўтаматаў і зноў кінуліся наперад. Якая ўстарэлая зброя вінтоўка! Прыйшлося зноў выкарыстаць гранату. Яна, мабыць, добра пацэліла, бо пачуліся стогны і крыкі. Але я з жудасцю ўспомніў, што кінуў апошнюю гранату, іх нямнога ў нас было — усяго дзесятак. У каго астатнія?
    636
    ІВАН ШАМЯКІН
    — Самародаў! Гранаты ёсць?
    У адказ пачуўся стогн.
    Я кінуўся да старога. Ён ляжаў, уткнуўшыся тварам у снег. Я павярнуў яго. Зноў выглянуў месячык, і я ўбачыў замест твару чорную пляму. Цяпер я разумею: куля трапіла яму ў галаву, магчыма, у лоб, і твар быў заліты крывёю.
    — Паміраю, камандзір, — прашаптаў ён. — Дзеці... Сыночкі мае... Дзееці!.. Перадай...
    Што перадаць, я не даслухаў, бо зноў заціўкалі кулі. Я ўбачыў побач з вінтоўкай Самародава гранату і з радасцю схапіў яе. Але не кінуў. Месяц засвяціў так ярка, што я выразна ўбачыў постаці на снезе — відаць, забітыя. Адзін варушыўся і стагнаў. Крыху ніжэй чыркнула кароткая чарга.
    «Трэба біць з вінтоўкі па ўспышках, — вырашыў я. — Гранату трэба прыберагчы». Я прыцэліўся і раптам адчуў, што нешта гарачае і ліпучае залівае вочы. Правёў рукой па твары, па валасах (шапкі не было, я не пачуў, калі яе сарвала) — усюды мокра і горача. Кроў! Ранены. Трэба перавязаць. He, трэба перавязаць таварыша.
    — Дзядзька Алампі!
    — Камандзір? Жывы? — пачуўся збоку голас Чуба, дзіўны голас, здалося мне, вясёлы.
    — Платон? — здзівіўся я. — Чаго ты тут?
    — Сушылаў сказаў, справіцца адзін. Там іх нямнога. Паслаў падтрымаць вас. Дзядзька Алампі жывы?
    Помню, я падумаў: сказаць яму ці не сказаць, што я ранены, а Самародаў забіты? He сказаў. Спытаў:
    — Гранаты ёсць?
    — Тры.
    — Страляй... He давай ім падняцца.
    Ён стрэліў і злосна вылаяўся мацюком, успомніўшы ўсіх святых і грэшных, бога і чорта, Гітлера і фінаў.
    Кроў залівала мне твар. Калі я адчуў на губах яе салёны смак, закружылася галава. Рабілася млоспа. У вачах дваілася; постаці, цені, месяц — усё перасеклі чырвонафіялетавыя лініі, якія трымцелі і калыхаліся.
    «Не, трэба сказаць, што я ранены, бо калі страчу прытомнасць...»
    Але мяне стрымала... песня. Спяваў Чуб. Ці, можа, мне здалося? He, ён сапраўды спяваў сваю любімую:
    Посею лебеду на берегу, Посею лебеду на берегу... Мою крупную рассадушку...
    I я заварожана слухаў, забыўшыся, што кроў залівае твар.
    Мабыць, песня давяла ворагаў да шаленства. Дагэтуль яны атакавалі моўчкі, наганяючы страх аднымі аўтаматамі. A то раптам закрычалі дзіка, шалёнымі галасамі. Я зноў убачыў іх постаці. На момант іх закрыў выбух гранаты, якую кінуў Чуб. Я ўзняўся, каб таксама кінуць гранату...
    Яркачырвонае полымя шуганула перад самым маім тварам. Апякло грудзі... Падпаліла снег. Загарэўся снег, заняўся полымем з усіх бакоў. Я пачаў адступаць ад гэтай нясцерпнай гарачыні і сарваўся ў бездань, паляцеў... I месяц чамусьці апынуўся ўнізе, пада мной, і закруціўся хуткахутка, распырскваючы вакол с.ябе рознакаляровыя іскры... як тое тачыла, што стаяла каля кузні майго дзядзькі, дзе мы, малыя, вастрылі свае «шаблі».
    На апошнім чыстым лісце майго сшытка напісана няцвёрдай рукой хімічным алоўкам:
    «Дарагі таварыш камандзір, Пятро Андрэевіч. Ляжаў я тыдзень з вамі побач у шпіталі ў Кандалакшы, ды ты не прыйшоў да прытомнасці, так моцна цябе пасекла праклятая граната.. Таварышы нашы Алампі Маркавіч Самародаў і Платон Іванавіч Чуб палеглі смерцю храбрых на полі бітвы, як верныя сыны Айчыны. Вечная памяць ім.
    Я адбіваўся адзін. Потым прыляцелі нашы самалёты. Асвяцілі ўсё навокал. Высадзілі дэсант. Кажуць, пералавілі ўсіх, хто ўцалеў ад нашых куль ды гранатаў.
    Пятро Андрэевіч, вязуць вас у тыл. Кажа ўрач, будзеш жыць, бо малады арганізм. А я сваё адваяваў, мне дактары адпілілі левую руку. Вылечуся тут і паеду ў свой саўгас. Ачу
    ІВАН ШАМЯКІН
    637
    няеце — напішыце. Перадаю дактарыцы, якая вас суправаджаць будзе, усе дакуменцікі Bambi і сшытак, які так і ляжаў на стале раскрыты, нешта вы пісалі ды не дапісалі.
    Абнімаю цябе на развітанне, сынок. Сустрэцца наўрад ці давядзецца.
    Фядос Яфрэмавіч Сушылаў».
    Я не адразу знайшоў гэты запіс. Цяпер перачытваю скупыя словы незвычайнага пісьма і праз слёзы, як праз туман, бачу вясёлага кубанскага калгасніка Платона Чуба, які памёр з песняй. Яна гучыць у мяне ў вушах, гэта вясёлая песня:
    Посею лебеду на берегу, Посею лебеду на берегу...
    У мелодыю песні ўрываецца роспачлівы стогн:
    — Дзеткі мае... Сыночкі...
    27 мая