• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    алі ён паглядзіць гэтак моўчкі яшчэ хвіліну, я не вытрымаю, мне стане млосна.
    Але ўрэшце капітан сказаў:
    — Я вас слухаю, сяржант Шапятовіч.
    I тады я ўстрапянуўся, «прарваўся», як кажуць: ступіў крок бліжэй, загаварыў так шпарка, быццам баяўся што не здолею выказаць усяго за той час, які мне адпушчаны лёсам і камандзірам:
    — Таварыш капітані Я быў упэўнены і цяпер упэўнены, што ён... ён, Кідала... знарок кінуў Сеню... Пясоцкага. Я ведаю гзтага чалавека, я вучыўся з ім... У тэхнікуме і тут, у арміі... Ён ненавідзеў Пясоцкага. Завошта — я не ведаю... Помніце, у пачатку вайны?.. Кідала выдумаў тады, што Пясоцкі паражэнец. А потым гэтая гісторыя з гадзіннікам... Калі мы затрымалі нямецкага лётчыка, ён хацеў забраць у яго гадзіннік. А Сеня сказаў, што гэта марадзёрства! I вось ён адпомсціў яму. Як адпомсціў! Забойца!
    — Гаварыце спакойна! — кінуў Купанаў.
    Але мне сапраўды ўжо было ўсё роўна, што зробяць са мной.
    — А я не магу гаварыць спакойна! Вы можаце паслаць мяне ў штрафную, куды хоча
    632_______ІВАН ШАМЯКІН_________________________________
    це. Але, калі я зноў сустрэну гэтага тыпа, няхай ён хоць генералам стане, я не толькі расквашу яму морду, я...
    — Даволі! — перапыніў капітан, ляпнуўшы далоняй па стале.
    Я змоўк — яму нельга было не падпарадкавацца. Зноў з’явілася трывога: што ён вырашыць, чаму так доўга думае? I раптам ён сказаў, як заўсёды, коратка, афіцыйна, павайсковаму:
    — Пойдзеце ў батальён ВНОС!1 Сёння ж адбыць! Дакументы вазьміце ў памначштаба лейтэнанта Мураўёва. Можаце ісціі
    Замест таго каб адказаць, што патрэбна па статуту, я зноў «сарваўся»:
    — А ён... ён не панясе ніякай кары? Кідала?..
    Я ўбачыў, як уздрыгнулі, узляцелі на лоб белыя бровы камандзіра дывізіёна. Здзівіўся ён, расчараваўся ці ўгневаўся? Я асекся.
    — Можаце ісці! — паўтарыў ён ціха, але з такім націскам, з такой сілай, што мне адразу ўспомнілася ўсё, чаму ён некалі вучыў нас. Я выскачыў з душнай зямлянкі, прагна глытнуў марознае паветра. I тут асэнсаваў яго словы: «Пойдзеце ў батальён ВНОС». Чаму ў гэты батальён, не разумею і цяпер. Але тады я зразумеў, што ўратаваны ад нечага страшнага і ганебнага, што знайшліся людзі, якія зразумелі мой душэўны стан, калі я схапіў табурэтку...
    Люты
    ...Хаціна, у якой мы жывём, пабудавана ў дзіўным месцы — у цясніне паміж скаламі. Цясніна, расшыраючыся, паката спускаецца да берага азёрнай бухты. Гэта адзіны выхад на шырокі прастор, «вароты ў свет». Праўда, цяпер, калі намяло гурбы снегу, з даху можна ўзабрацца па левай круцізне ўверх і адтуль лёгка спусціцца ў лясную даліну, што ляжыць на ўсходзе ад нас. На правы выступ скалы ўзысці лягчэй — прырода як бы збудавала штучныя ўсходцы, якія мы таксама акуратна чысцім, бо там, на вяршыні гэтай скалы, наш назіральны пункт. Там стаіць вартавы і сочыць за небам. 3 іншых трох бакоў скала строма абрываецца ў возера. Вузкае і даўгое, як амаль усе азёры поўначы, яно цягнецца на паўночны захад так далёка, што супрацьлеглы бераг яго вырысоўваецца толькі ў ясныя раніцы. Калі ўсходзіць сонца, возера слепіць сваёй белізной. He, не белізной — блакітнай іскрыстасцю, Цяпер я ніколі не бачу снег белым, такім, як бачыў у роднай Беларусі. Цяпер ён заўсёды то ружовы, то блакітны, то сіні, то нават жоўты.
    Пост наш — самы далёкі. Ад Кандалакшы, дзе знаходзіцца штаб батальёна, трэба ехаць цягніком на захад, да маленькага ляснога паўстанка, каля якога размешчаны нейкія прыфрантавыя тылы. Ад гэтага паўстанка, з якім мы маем тэлефонную сувязь, трэба ісці на лыжах кіламетраў пятнаццаць на поўнач.
    Успамінаю размову з камандзірам батальёна. Я прыехаў не адзін, нас было пяцёра з дывізіёна, але астатнія разведчыкі. Яны ведалі, што едуць на пасады камандзіраў пастоў, бо батальён толькі фарміраваўся. Я не разумеў, калі даведаўся пра ўсё гэта (ды і дагэтуль не разумею!), чаму Купанаў паслаў сюды мяне, агневіка. Хацеў схаваць ад трыбунала? Ці баяўся, што, калі астануся ў дывізіёне, няхай і на іншай батарэі, непазбежна сустрэнуся з Кідалам, і тады можа быць яшчэ большае ЧП. А магло здарыцца! Нам лепш не сустракацца, бо я ніколі не дарую яму смерці Сені.
    Маёр Жураўлёў, худы і стомлены (потым я даведаўся, што ён прыехаў з блакіраванага Ленінграда), няўважліва разглядаў нашы дакументы. Але, калі чарга дайшла да мяне, зацікаўлена ўзняў вочы.
    — Аа, гэта ты? Купанаў расказваў мне... Што ж ты сваіх б’еш?
    — Сярод сваіх таксама трапляюць... — я не мог знайсці ёмкага і трапнага вызначэння і запнуўся.
    — Якіх варта біць? — усміхнуўся маёр і тут жа цяжка ўздыхнуў: — Бывае.
    Я адразу адчуў сімпатыю да гэтага чалавека — люблю людзей разумных і простых, не фармалістаў.
    — Пойдзеш камандзірам дзевятага, — сказаў мне тады маёр Жураўлёў. — Але май на ўвазе — самы адказны пост. Самы далёкі і самы блізкі ад фронту. Там трэба вуха трымаць востра. Глядзець не толькі за небам, але і за зямлёй. Часам праз лінію фронту прарываюцца лыжнікі. А фіны, ведаеш, якія лыжнікі? А лінія фронту тут — чорт яе суцэльную ўтры
    ВНОС — служба паветранага пазірання, паведамлення, сувязі.
    ІВАН ШАМЯКІН
    633
    мае на гэтай забытай богам зямлі. Тут улетку ні прайсці ні праехаць... Людзей у вас будзе мала, пакуль што ўсяго тры чалавекі там, вы чацвёрты. Несці дзяжурства прыйдзецца ўсім. Людзі своеасаблівыя. Да кожнага трэба падабраць ключык.
    I вось, калі я пражыў паўтара месяца з гэтымі «своеасаблівымі людзьмі», ключыкі знайшліся самі сабой. Ці больш правільна сказаць, ніякія ключыкі не спатрэбіліся. Можа, я дрэнны камандзір, «ліберал», як лаяў мяне Малашкін, але з новымі сваімі падначаленымі, калі крыху апомніўся і пра ўсё расказаў ім, хутка здружыўся. I служба ў нас ідзе без усялякіх непаразуменняў: кожны ведае сваё месца, свае абавязкі, і ўсе дакладна, без спрэчак, выконваюць мае няхітрыя загады.
    А людзі сапраўды своеасаблівыя. Двое з іх старэйшыя за майго бацьку — Фядос Яфрэмавіч Сушылаў і Алампі Маркавіч Самародаў. Апошні мне здаўся зусім старым чалавекам (пасля я даведаўся, што ён гады на тры маладзей за Сушылава), і неяк мімаволі з першых дзён я пачаў называць яго «дзядзька Алампі». Так гэта і замацавалася за ім. I стары Сушылаў і малады насмешнік Платон Чуб звяртаюцца да яго цяпер толькі гэтак. Дзядзька Алампі — калгаснік з нейкага глухога раёна Кіраўскай вобласці, чалавек малапісьменны, ціхі, і дзіўна: селянін, бацька вялікай сям’і, а няўмелы, як дзіця, не прыстасаваны да жыццёвых умоў. У яго сямёра дзяцей, два старэйшыя сыны на фронце. I здаецца, няма ў яго ніякіх думак, акрамя думкі пра сваіх дзяцей...
    ...Уражаны Сеневай смерцю і ўсім, што адбылося, я нічога не бачыў, не заўважаў, што ем, адкуль бярэцца рыба, мяса. А потым раптам звяртаецца да мяне Сушылаў:
    — Мяса няма, таварыш камандзір. Дазвольце раздабыць.
    — Раздабыць? Дзе? Паехаць у батальён?
    Ён усміхнуўся з маёй наіўнасці.
    — Схадзіць на паляванне. Можа, удасца хоць курапатку падстрэліць.
    Ён пайшоў раніцой, на лыжах, з вінтоўкай, з сякерай за рэменем. А вярнуўся позна ўвечары і прынёс на сваіх дужых плячах маладога аленя. Я ўбачыў, і ў мяне сціснулася сэрца, успомніўся наш батарэйны любімец Лёша.
    — Навошта вы? — спытаў я Сушылава.
    — Як — навошта? На мяса, — проста і нават, здалося мне, сярдзіта, адказаў ён; вядома, стаміўся чалавек.
    Чуб і Самародаў паглядзелі на мяне, як на вар’ята (у першыя дні яны сур’ёзна лічылі, што ў мяне «не ўсе дома»), і пачалі з сялянскай разважлівасцю і сур’ёзнасцю свежаваць аленя. А дзён праз колькі Сушылаў адпрасіўся на возера — рыбкі захацелася — і прынёс паўмяшка акунёў. Ён не толькі ўмеў паляваць і рыбачыць, але і гатаваць быў мастак. Спрабавалі кулінарыць па чарзе. Ды абеды дзядзькі Алампія — хоць на сабаку вылі, «бабскіх спраў», як ён кажа, гэты сялянскі патрыярх не разумее. Крыху хіба лепш у Чуба. А ў Сушылава нешта незвычайнае. 3 аленіны ён нагатаваў такіх смачных рэчаў, якіх я ніколі ў жыцці не еў...
    22 мая
    ...Пісаў я позна ўначы пры святле газнічкі, зробленай з гільзы буйнакалібернага кулямёта. Побач бестурботна спалі Чуб і Самародаў. Чуб смешна хроп, з подсвістам. А за дзвярамі тонка свістаў вецер, тоіі своеасаблівы вецер, які здзірае самы верхні пласт снегу, узнімае тонкія снежныя пылінкі і нясе іх бясконца ў адным напрамку. Такая пазёмка засыпае след за пяць мінут.
    Раптам адчыніліся дзверы, вецер калыхнуў полымя газнічкі. Сушылаў, які стаяў на варце, прашаптаў трывожна і таямніча:
    — Камандзір! Сюды!
    Я накінуў кажух, выскачыў. Вартавы хутка падымаўся на скалу, я за ім. Ён не стаў там у поўны рост, як звычайна, а лёг за камень, прашаптаўшы мне:
    — Лажыся!
    Я ўпаў побач з ім.
    — Бачыш? — паказаў ён на возера. Я пільна ўгледзеўся, але нічога не ўбачыў.
    — Лыжнікі. Многа лыжнікаў. Ідуць ланцугом. У маскхалатах. Ты іх так не ўбачыш. Цені. Звярні ўвагу на цені. Ах, чортава свяціла!
    Была поўня. Але па небе вецер гнаў пашматаныя хмары, і месячык то хаваўся за іх, то зноў выныраў; па азёрнай раўніне плылі цені ад хмар. Такі цень закрыў бліжэйшую да нас частку возера. Але патроху ён адступаў да левага лясістага берага, і на залітай меся
    634
    ІВАН ШАМЯКІН
    чыкавым святлом гладзі вырысаваліся іншыя цені — ад нябачных людзей, што кіраваліся ў наш бок.
    — Чалавек сорак, калі не больш, — прашаптаў Сушылаў. — Я бачу не толькі цені, але тое, што не закрыта маскхалатамі... Як думаеш, свае, чужыя?
    — Фіны, Фядос Яфрэмавіч!
    Я не сумняваўся — так маглі ісці толькі ворагі. Яны ведаюць, што тут пакаты бераг і лёгка выбрацца з возера. Пост наш новы, пра яго яны маглі не ведаць ці, можа, маюць намер захапіць знянацку і знішчыць.
    — Будзем біцца? — спакойна спытаў Сушылаў.
    — Будзем! Яны не павінны прайсці!
    Я спусціўся ўніз, ускочыў у хаціну.
     Трывога, таварышы!  тузануў за нагу Чуба, больш моцнага на сон. — На возеры фіны. Ідуць сюды, прарываюцца ў тыл. Але не павінны прарвацца! Будзем біцца, таварышы, да апошняга патрона, да апошнкй кроплі крыві. Як нашы браты там, на фронце...
    — Дзеткі мае, — прашаптаў Самародаў.
    Мне не спадабаўся гэты стогн старэчай душы, і я злосна кінуў:
    — Хто збаіцца — застрэлю!
    Сам я таксама дрыжэў увесь, але не ад страху, а ад напружання, ад прагі бою, помсты.
    — Мы не баязліўцы, — бадзёра сказаў Чуб, хапаючы вінтоўку. — Паміраць, дык з музыкай! — і моцна вылаяўся.
     Кожны на сваё месца! Як вучыў маёр. Узяць усе патроны, усе гранаты! Кулямёт вазьму я. Мы ўдарым па іх са скалы.
    Камбат, калі наведаў пост, правёў з намі вучэнне па абароне ад нападзення з зямлі і з паветра. Тады я глядзеў на вучэнне крыху скептычна, а цяпер зразумеў, як яно было дарэчы: кожны ведаў, дзе яму залегчы, што рабіць.
    У момант даўшы патрэбныя ўказанні, я кінуўс