Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
го — вялізныя, а ўсё ж улазілі яны ў найменшую хату. Здымуць шапкі свае, кажухі, застануцца з аднымі вусамі, прысядуць да стала — толькі сапуць над аўчынамі. Так і жывуць на свеце — моўчкі. А Юрачку ў кожнай хаце было цесна. Вядома, не адзін — з гармонікам. Часамі нават да вечара не можа датрываць: уваткне іголху ў кашулю на грудзях, закруціць нітачку, азірнецца на дзядзькоў ды за свой інструмент. Усё рабіў спраўна. Гармонік у яго не так сабе, а ў цётчыну хустку закручаны. Разгорне хустку — гармонік ажно блішчыць, а расцягне яго — раздасца кожная хата!
Адзін, два танцы праіграе — дзядзькі маўчаць. Пасля старэйшы Торба, Цімох, той, што з метрам хадзіў, прагудзе:
— Можа, годзе, Сяргей? Можа, людзі не любяць?
У адказ на гэта Юрачка крута, з разгону паварочваў вальс на «Мікіту».
Людзі, што ў хаце былі, здаецца, ураз маладзелі. Дзяўчаты — ну, тыя адразу гатовы былі рвануцца з прасніц ды замяцеліць падоламі. Сам гаспадар, калі ён не зусім стары, пачынаў непрыкмётна паварушваць пад лавай наскамі ботаў ці лапцей. Нават бабка, што памятае прыгон, і тая высоўвала зза коміна галаву... А Юрачка патрасаў, як жаўранак, чубам і ўслед за музыкай падпяваў:
А Мікіта жыта веё,
Мікіціха муку сее, Мікіта, Мікіта, Клінам шуба пашыта!..
Молада, хораша, звонка спяваў гарманіст.
Толькі дзядзькі маўчалі. Нават шыць не спыняліся. Ды таксама не скажаш пра іх, што не рады, асабліва ведаючы, што і гармонік Сяргею купілі яны.
Вясёлы месяц быў тады ў Гаросіцы. Танцы, песні — штовечар! Шкада, што не хапіла ў іх аўчын на ўсю зіму...
Ой, мамачка! Для ўсіх вясёлы, а для Галі... ну, і не кажы...
Усё гэта — было.
Цяпер над полем ціхі, поўны месяц. Галіны ногі ў халоднай pace. Плечы стынуць пад тонкай сукенкай... А трактар гудзе і гудзе... He пакінеш яго, не забудзеш, што гэта — Сярожа, яе Сярожа... Божа мой, як гэта горка, балюча ад думкі такой!.. А ён жа быў яе, яна была — яго, яны так хораша, так многа цалаваліся. Ды не многа, а тыдзень адзін, а ў тыдні ж толькі сем начэй.
Спачатку любіла Галя адна, баючыся сама сабе прызнацца ў гэтым, саромеючыся лішне пазіраць на яго, каб не падумалі ды не пазналі. Яна была напмалодшая ў іхнян дзявочай кампаніі. Сірата з самай беднай у Гаросіцы хаты Марылі Батрачыхі. Так іх і называлі спрадвеку — батракамі. Бацькі ў Галі не было. Ніколі не было, хоць ён і жыў недзе, а можа, і сёння жыве, не думае нават аб ты м, што ёсць у яго дачка. На пашы хлопцы лаялі яе часам брыдкім, бязлітасным словам — байстручка. Ды з часам гэта слова абвалілася з яе, як шалуха. Прыгожай, спраўнай вырастала Галачка. У беднай сіраты — добра, хораша ў песні пяецца! — толькі чорныя бровы. Затое брооы — шнурочкам, вялікія карыя вочы, маленькія спрытныя рукі і лёгкія ножкі. Чырвоная хусцінка з вышытымі над ілбом пшанічнымі каласамі, неяк пасвойму, непаўторна завязаная на чорных густых валасах, была ў сірочай красе тым нечым вельмі важным, вельмі ўдала знойдзеным, зза чаго вар'яцелі бадай усе гаросіцкія дзецюкі. А пойдзе ў танец Галачка — пастой ды паглядзі!
Спачатку Юрачка толькі глядзеў. Глядзеў і рэзаў на гармоніку амаль без адпачынку. Вядома, гуляць пад добрую музыку кожны ахвочы, а падмяніць Сярожу часта не было каму.
Ды вось у адну нядзелю прыйшоў з суседняй вёскі Качаны Іван Чарнагрэбень, які таксама мог іграць. Гэта ўжо быў пажылы кавалер, падпольшчык, шэсць год прасядзеў у турме, толькі ў гэтую восень вярнуўся. Маладзейшыя хлопцы ў Гаросіцы і асабліва дзяўчаты — хоць ён быў просты такі і вясёлы — з пашанай і неяк міжвольна, не змаўляючыся, гаварылі Івану «вы». На той час свайго гармоніка Іван не меў. Пакуль сядзеў у турме, маці прыйшлося кру
ЯНКА БРЫЛЬ 641
та, і сын напісаў ёй прадаць трохрадку на хлеб. Толькі пасля даведалася Галя, што Сярожка ўжо быў знаёмы з Чарнагрэбенем.Ды не толькі знаёмы... He раз хадзіў ён ноччу ў Качаны, ды без гармоніка: на нейкую ціхую справу... Але пра гэтае ён не паспеў ёй нічога сказаць.
Цяпер, калі Юрачка паставіў на калені Івану свой гармонік, — абодва яны пасвойску ўсміхнуліся. Адзін з просьбай: «Рэзнеце, можа, Іван Сцяпанавіч, на радасць ды на лёгкі скок працоўным?», другі — ад нейкай не па ўзросту Івана маладое ўцехі: «Рэзну, браце, даўно ўжо не рэзаў!»
I Чарнагрэбень рэзнуў. He зусім яно так, як Сяргей, ды ўсё ж полечка «Галка» пайшла «зпад карча», пасаііраўднаму.
Юрачка страсянуў галавой, устрапянуўся, як выпушчаны са жмені верабей, паправіў паясок на сваёй вышыванай кашулі і рушыў у кут, дзе сядзелі дзяўчаты. I хата, поўная хата людзей — насцярожылася. «Мяне возьме, мяне», — засвяціліся вочы, забіліся сэрцы дзяўчат. А ён падышоў да Галі. Проста і спрытна, як ён рабіў усё, Сярожа пакланіўся. 3 усмешкай, вядома, такой, што ў ёй і просьба і радасць: «нарэшце мы пойдзем!..»
I вось яны выйшлі ў круг, абняліся.
Мужчыны прыўсталі з лаў маладзіцы націснулі з кута на сярэдзіну, моладзь нібы стаілася ў чаканні нечага, што ўбачыш не вельмі часта.
Дачакаўшыся такту, Юрачка тупнуў і завірыў... Малыя боцікі яго то ледзь краналіся дошак падлогі, то раптам гулка і чотка — на паваротах улева ці ўправа — білі, як выгаворвалі, чачотку. Вакол яго светлавалосай галавы толькі мільгаў румяны тварык пад чырвонай хусцінкай. А ўсё ж такі можна было прыкмеціць, разглядзець і залатыя каласы на чырвані, і чорныя бровы, і вусны, што так і не маглі стрымаць усмешкі сораму і шчасця... Усім было відаць, а Юрачку найлепш.
— Круг, дайце круг! — крычалі дзецюкі, хоць ніхто з іх не думаў пакуль што сам выходзіць у круг. А ён сціснуўся, не стрымаць яго было нават дзесяткам плячэй. Дзядзька Раман Кругляк, стары ўжо, сівы чалавек, узбіўся з валёнкамі на лаву і зверху, падняўшы палец угару, восьвось гатовы быў крыкнуць: «Эх!»
Нібы пачуўшы гэты выраз усеагульнага захаплення, Юрачка заспяваў:
Чорна галка,
Чорна галка, — Ты мая, Ты мая!
На гэтым песню яго абарвалі.
— Правільна, Юрачка! Правільна! — загула, нібы ўздыхнула з палёгкаю, хата. I толькі тады ўжо, нібы давёўшы да поўнага ладу тое, што трэба было давесці, моладзь пусцілася ў танец.
Так пачалося іх каханне.
Гэта быў толькі ўступ да вялікага шчасця, што мела прыйсці, што пачалося ў тую ж ноч, калі ён цалаваў яе каля іхняга акна, а Галя закрывала твар рукамі і прасілася: «Сярожа, міленькі, не трэба...» Ды рукі гэтыя яму зусім няцяжка было разнімаць. А шчасця, гарачага, хмельнага шчасця ім ніяк нельга было ўдосталь напіцца, хоць прастаялі на снезе амаль да світання.
Праз тыдзень Юрачка пайшоў з дзядзькамі ў Касцюкі, дахаты.
I хто мог падумаць, што іх развітанне — навск!..
Цяпер вось стой ды слухай, як за пшаніцай, за вырваным ільном гудзе яго вясёлы, працавіты трактар. Думай пра першую радасць сваю, крычы, звар’яцей ды крычы, каб успомніў цябе і прыйшоў. 3 ім калісьці цёпла было стаяць і на снезе, а цяпер табе, баба, холадна ўжо і на летняй pace. Ідзі, ідзі, дурніца, у хату, дарэмна стаіш... Няхай трактар гудзе, няхай не дасць табе заснуць да дня.
Галя ціха пайшла.
Дзверы — і ў сенцах, і ў кухні, і ў хаце — старыя, скрыпучыя. Як ты ні асцерагайся, усё роўна скрабянуць па сэрцы. У хаце змрочна. Стаіць то яна вокнамі на поўдзень і на ўсход, але акенцы гэтыя глядзяць зпад нізкіх капяжоў, нібы пануры чалавек, толькі пад ногі. Галя ідзе ў той куток, дзе ложак, наўздагад, на хаду ўжо расшпільваючы сукенку. Распрануўшыся, яна асцярожна абмацвае край ложка і асцярожна лажыцца. Ды ўся гэтая асцярога — дарэмная. Сонечка яшчэ ўсё не спіць. Шчака на падушцы, рука пад шчакой, а вочы глядзяць у паўцемру. Галя знайшла рукой яе цёплыя плечыкі і прыгарнула малую да сябе — усю за раз, з усімі яе думкамі.
21 Зак.49
642 ЯНКА БРЫЛЬ
— Мамка, а дзе наш тата?
— Спі, дачушка, ён хутка прыедзе.
— Лрыедзе, прыедзе... Я малая была — ты ўсё казала і цяпер усё кажаш. Мамка, a TaTa харошы?
— Харошы, харошы...
— А Лёнька, дурань, гаворыць, што тата не ў горадзе, што ён у астрозе сядзіць, што ён... Як гэта, мамка?
Што?
— Ну, як гэта?.. Ой, я забылася.
— Ты вось спі. Заўтра зноў не захочаш уставаць.
— А Лёнька кажа...
— Сціхні! — крыкнула Галя нават і для самой сябе нечакана злосна, а што ўжо казаць пра малую. Сонечка ўздрыганулася і заціхла. Цяпер бы ёй якраз і заплакаць ад крыўды, але яна памаўчала хвілінку, а потым цёплая тонкая ручка яе працягнулася да Галінай шыі, трошкі напружылася, абняла і нібы самай моцнай сілай зноў прыцягнула маці да сябе.
— Я, мамка, буду спаць. I ты спі. Добра?
— Добра. Ты толькі адвярніся да сцяны. На гэты вось бачок...
Нялёгка Галі вымавіць адразу столькі слоў. Ды вось малая заціхла. I добра. Гэтак будзе лепш і ёй, і маці.
«Не трэба ёп пакуль што бачыць маіх слёз, не трэба ведаць, што думаю я пра таго, хто стаў на гора наша бацькам яе, а маім мужам... Давай, дачушка, лепш заснём...»
За нізкай столлю, за страхой — высока над хатай стаіць у небе поўны ціхі месяц. За пшаніцай, за пахам ільну спыніўся недзе ў полі трактар. Спі, маладзіца, не паспееш адпачыць, пакуль паблекне месяц. Спі, спяшайся заснуць, пакуль трактарыст і прычэпшчык закурваюць... Ды яна не паспела, вядома. I не старалася, відаць. I трактар зноў гудзе, зноў над палямі коціцца, як хвалі на вялікім возеры, яго бадзёрае грукатанне.
— Мамка, а я ўжо ведаю, — тата наш спекулянт... А што гэта, мамка? Ты спіш?
Галя маўчыць.
*Не ўсё гэта, не ўсё, што ён, твой бацька, спекулянт. Ды я пакуль што памаўчу. А ты лепш спі, не забівап галоўку думкамі. Няхай ужо маці — ёй варта, яна заслужыла — няхай лепш маці падумае...»
...Гарманіст Юрачка больш не прыйшоў у Гаросіцу — ні шыць кажухі, ні цалаваць сваю Галю, ні ўпотай ад яе хадзіць у Качаны. Нешта хутка пасля іх першага развітання камсамольца Сяргея паны пасадзілі за краты. He аднаго, вядома, — узялі з ім разам і іншых, з Гаросіцы і з Качаноў. Другі раз пайшоў у турму і Іван Чарнагрэбень. У верасні трыццаць дзевятага rofla, вярнуўшыся ў родную вёску, Сяргей пачуў, што дзяўчына яго — за другім.
Як гэта сталася, што малады Хамёнак, Данькаў сын, узяў дачку Марылі Батрачыхі?
Гледзячы збоку, для многіх гэта было ясна. Ён — закахаўся, відаць, так, што пайшоў супраць волі бацькоў. Ну, а на месцы Галі пайшла б за яго не адна. Такі, людцы мае, хутар, ды і хлопец — нічога не скажаш, А што свёкар ліхі чалавек, дык жа не з ім, не з Д