• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     лічы, што нішто. Засталося якіх паўгадзіны часу, і ўсё. Усё назаўжды скончыцца.
    Тое, што хутка ўсё скончыцца, яго, аднак, не дужа і турбавала. Да таго ён гатовы быў ме
    ________________ВАСІЛЬ БЫКАЎ _ 653
    сяц таму, нават да суда, ведаў, яго не памілуюць. Стрэльнуць. Бо тое, што яму прад явілі для абвінавачвання, увогуле было папраўдзе: дапушчаў і правышэнне, і незаконныя метады  і біў, і ламаў косці  даваў дразда. Але ж хіба ён адзін? У іхнім упраўленні так працавалі ўсе _ стараліся, не спалі начэй, выбівалі ўсё, што можна было выбіць з арыштаваных. А тыя праклятыя ворагі таксама маталі іх нервы, нізашто не хацелі прызнавацца  выкручваліся, хлусілі, ашуквалі следчых, і нават падпісаўшы ўжо прызнанне, адмаўляліся ад яго на судзе. I ўсё бубнілі сваё: нічога не ведаем, ні ў чым не вінаватыя. He шкодзілі, не шпіёнілі, нікога не вербавалі. Трэба было выбіць  і прызнанне, і сведчанне  прозвішчы, даты, сустрэчы. Часам перабіраў, гэта праўда. Але ж на карысць справы, не для сябе. Той Сёмух сканаў у ягоным кабінеце. Што сканаў, бяда не вялікая, але, сканаўшы, забраў усё з сабою. А на яго была надзея. Як добра далі, пачаў штонішто паказвань. Думалі праз яго раскруціць усю іхнюю арганізацыю, да таго ішла справа. А ён узяў ды сканаў...
    Купцова застрэліў з таго новенькага «ТТ». Але Купцоў кінуўся на яго з кулакамі. А кулакі ў двухметровага каваля з прэсавага цэха такія, што двума ўдарамі мог увагнаць у падлогу. Добра, Сурвіла паспеў прымяніць зброю. Так што — як вінаваціць. Калі строга, паводле новай правазаконнасці, дык, можа, і правільна — ён вінаваты. А калі па рэвалюцыйнай, пралетарскай... Зрэшты, ён не дужа і апраўдваўся прызнаў усё. Але ў глыбіні душы хацелася спадзявацца, што пакараюць не надта. Усё ж ён не якая контра, не польскі шпіён ці беларускі нацыяналіст. Ён жа свой брат чэкіст. Павінны ж на тое зважыць. I цяпер яму крыўдна, што не зважылі на розніцу паміж ім і сапраўднымі ворагамі народа, піхнулі ў гэтую машыну разам з іншымі. 3 гэтымі шпіёнамі і шкоднікамі, нацыяналістам і нават недарэзаным буржуем. Кінулі ў адну машыну і яшчэ, глядзі, кінуць у адну яму. Але ж гэта яўны апартунізм, правы ўхіл. Ці нават шкодніцтва ў саміх органах.
    У машыне панавала цішыня, толькі чуваць было, як ляскаюць колы па оруку ды штось паскрыпвае ў рагу буды, асабліва калі машына трапляе на выбоіну.
     Гэтак! На Кудыкіну, кажаце?  не мог чагосьці ўцяміць Аўтух і зусім апанурыўся ад кепскага прадчування. Відаць, тое прадчуванне дужа яго гняло, і ў хуткім часе ён зноў заварушыўся ў цемры. Недзе тут паблізу сядзеў ягоны зямляк, нават аднавясковец, хоць і ўдвая маладзейшы за яго, з гэткім самым прозвішчам Казёл. Як навучыўся на настаўніка і пачаў пісаць вершы, дык змяніў тое нягеглае прозвішча на лепшае і падпісваўся пад вершамі, што часам друкаваліся ў газетах, Фелікс Гром. Праўда, Аўтух вершаў не чытаў, толькі чуў пра іх ад людзей. Зрэшты, пра вершы на следстве з ім гаварылі мала, болей пра тое, як гэты Фелікс КазёлГром завербаваў Аўтуха ў сваю шайку. Цяпер Аўтух ціха паклікаў:
    — Фэля, а Фэля?
    — Ну! — пачулася здаля ў машыне.
    — Куды гэта нас вязуць?
    — На выкананне прыгавору, — з нядобрым надломам у голасе адказаў Фелікс. I менавіта гэты выразна адчуты надлом яшчэ болей устрывожыў Аўтуха.
    — Няўжо на расстрэл?..
    — А ты думаў...
    — Але ж... Я дык думаў... Можа, яны...
     Памаўчы лепші  абарваў размову зямляк, якому, відаць, было не да таго.
    Сапраўды, размаўляць Феліксу Грому было проста неяк, пасля допыту ў яго дужа балела ў грудзях, было не ўздыхнуць. Ён толькі падзівіўся дзіцячай няўцямнасці дзядзькі Аўтуха — не ведае, куды вязуць, ці не хоча паверыць, што ўсё ўжо скончана. Пазаўчора быў суд — дзесяць хвілін чыткі загадзя нарыхтаваных папераў, з якіх яшчэ да прыгавору ўсё стала зразумела. Відаць, нічога не зразумеў з таго ягоны аднавясковец Аўтух. Ці ўсё думае пра сваю пакінутую аднаасобніцкую гаспадарку пад лесам?
    Фелікс Гром даўно перастаў думаць і пра родную вёску, і пра Менск, дзе жыў і вучыўся, як паступіў у педагагічны тэхнікум, і нават пра сваю паэзію, зборнік якоп падрых таваў ужо да друку і вясной здаў у выдавецтва. Цяпер яму ўжо не пабачыць таго зборніка, які, відаць, пакаралі раней за аўтара. У час следства на допытах розныя следчыя наперамен цытавалі старонкі ягоных арыштаваных вершаў — чыталі, крэмзалі і падкрэслівалі рознымі алоўкамі, пільна шукаючы хітра замаскаванай крамолы. «Блістае раніца агністая на хмарах восені маёй...» «Што значаць гэтыя вашы хмары?»  «А нічога, апроч таго, што значаць хмары наогул». — «Э, не, у паэзіі хмары— гэта нешта іншае, казалі літаратуразнаўцы з наганамі на баку. — Гэта на небе хмары, а тут штосьці іншае. Таемнае. Дык што такое гэтыя хмары? Што вы разумееце пад ранішнімі хмарамі?»
    Ён нічога не хацеў разумець пад хмарамі, затое нешта разумелі яны, але яму не казалі.
    654 ВАСІЛЬ БЫКАЎ
    н павінен быу сам здагадацца пра іхнія думкі і падказаць ад сябе. Вось тое было б прызнанне, якога гэтак дамагаліся ад яго, і яму было б куды лепей. Але ён не здагадваўся і не прызнавауся. Іады яго білі  палкан па нагах, ботам у грудзі, не давалі спаць трое сутак.
    А пасля пачалі шыць шпіянаж на карысць Польшчы. I прыплялі да яго дзядзьку Avtvха, што жыу за вескай на хутары і не ўступаў у калгас. А ён з тым Аўтухом, па сутнасці і гутарыу усяго адзш раз летась, як прыязджаў з Менска да хворага бацькі. Тады хадзіў пазычыць каня, каб з ездзіць да доктара. Ды дзядзька Аўтух каня не даў сказаў узяць у калгасе, а яму трэба паспець звазіць сена, бо збіралася на дождж. I гаворкі ў іх было якіх пяць хвілін’ I вось цяпер за тыя хвіліны — расплата. Абодва — да вышэйшай меры.
    	Ну што вы не пасядзіце? Усё тузаецеся, як на патэльні,  пачулася незадаволеная оуркатня у цемры.
    	Ды каб выглянуць дзе. Тут жа вёска мая Зялёны Луг,  адказаў той, што тузаўся.
    Гы ж гарадскі, казаў,  азваўся ад дзвярэй Сурвіла.  Паказваў на допыце з Камароукі.	J
     To ж жыў на Камароўцы. Як на чыгунцы рабіў. А нарадзіўся ў Зялёным... Да.
    ~	~ выясняецца! “ МОВІЎ Сурвіла.  А то ўсё  рабочы, чыгуначнік. Блытаеце
    нешта, Шастак.
     Нічога не блытаю. Паходжаннем з вескі. Але ж рабочы. Тое трэба ўзяць пад увагу I парценны!	j
    — Быў, — коратка абвясціў Сурвіла.
    Гая рэпліка былога чэкіста зачапіла балючую струну ў параненай душы рабочага Шастака, які загаманіў, як пра што недагаворанае і балючае.
     Быў і астаюся. Ужо не адмоўлюся, не такі. Перад парціяй я чысты.
    Машыну моцна трасянула на нейкай калдобіне, паэт Фелікс Гром аж войкнуў ад болю усярэдзіне. Хтось спераду ў цемры вылаяўся.
    — Падлы! I перад канцом не могуць палюдску! У богадушу іх маць!..
    — А цішай нельга? — зласліва папракнуў Сурвіла.
    — А што цішай? Цішайііішай! Ды пайшлі вы...
    — Ты хто? Як прозвішча?
    — А табе што? Ты следчы?
    — А хоць бы і так.
    — ІІу Зайкоўскі. Калі следчы, дык, мабыць, запісана ў вашым прыгаворы, Такую іх маць... Ды не навальвайся ты гэтак, буржуйскі чмур! — вызверыўся ён на кагосьці ў цемры. — У мяне во рука зламаная...
    Здаровай рукой Зайкоўскі піхнуў у плечы суседа, які на паваротах няўзнак дужа хіліўся да яго і вярэдзіў зламаную лапатку. Пералом быў нутраны, закрыты, стаўся які тыдзень таму на допыце, калі яго з паўгадзіны ахаджвалі два следчых — малады, танклявы, як гліст, і пажылы — вусаты з ордэнам на гімнасцёрцы. Дабіваліся падпісаць, што ён польскі шпіён, звязаны з дэфензівай, па прозвішчы Млынец. Але Зайкоўскі не быў лазутчыкам, тым б'олей Млынцом, бо быў звычайным маскоўскім грабежнікам, які надумаў ратавацца ад крымінальнага вышуку ў Менску. У Маскве за ім лічылася аж восем рабункаў, хоць, папраўдзе грабянуў ен болей (ці не чатырнаццаць) і ўсё неяк выкручваўся, не даваўся ў рукі ні крымінальнаму вышуку, ні ГПУ, ні міліцыі. Аж пакуль яго не выдала палюбоўніца Вандзя. Подлая стукачка Вандзя спярша прыгрэла, а затым прадала. Добра, што ён такі вёрткі і ўцёк з міліцыі, замачыўшы аднаго мільтона. I скеміў, што ў Маскве ягоныя справы скончыліся, трэба ірваць кіпці. Іады ён успомніў, што ў Менску некалі пражываў ягоны дзядзька, з якім ён не °ачыЎся ЭД самага нэпа. Прыехаўшы, доўга шукаў патрэбны яму нумар на нейкай Заслаўскан вуліцы, а як знайшоў, зразумеў што даў маху: дзядзька кудысьці вытрахнуўся; у зялёным, з садком, дамку жылі іншыя людзі, якія нічога пра дзядзьку і не чулі. Дзе было яго шукаць і дзе начаваць нават? Пайшоў на вакзал. Ведаў жа: вакзалы  не самае лепшае месца для такіх, як ён, валацуг. Але здорава нахадзіўся за дзень, прытаміўся, якраз паліў дождж, і ён думаў пасядзець крыху, абсохнуць. Ды не стрываў — заснуў, і на вакзале яго і ўзялі. Проста гэтак, з усмешкай два мільтоны папрасілі прайсці. Во і прайшоў свой надта кароткі блытаны шлях — ад вакзальнай лавы да лавы падсудных. I цяпер — вышэйшая мера.
    Каб не гэтая лапатка, ён бы, вядома, рызыкнуў. Было яшчэ сілы, яшчэ не ўсю яе выбілі на іх касталомных допытах. Але з такой лапаткай, лічы, аднарукі. А з адною рукой — квіты і кранты. I Запкоўскі толькі кусаў вусны — ад болю і роспачы, што нічога не мог перайначыць у сваім недарэчным лёсе.
    Між тым аблаяны ім буржуйскі чмур Валяр’янаў трохі пахіснуўся ад сварлівага сусе
    ВАСІЛЬ БЫКАЎ	655
    да і не прамовіў ні слова. Наогул ён мала зважаў на тое, што рабілася навакол, і звыкла жыў у свеце ўласных думак, — адзіным свеце, у які мог не пушчаць нікога. Нават у турме. Hi з кепскім, ні з добрым, якое ў гэты пракляты час магло лёгка ператварыцца ў сваю супрацьлегласць. Як і звычайная чалавечая спагада, прыветнасць абарочвалася няшчасцем. Стрыечная сястра Валяр’янава, што пасля вайны апынулася ў Кракаве, выпадкам дазналася пра гаротны лёс брата, які зарабляў на хлеб рахункаводствам у Менску і гадаваў дзвюх маленькіх дзяўчатак. Сястра паспагадала. Вясной пад каталіцкае Вялікадне Валяр’янаў атрымаў на пошце маленькі пакуначак з нетутэйшымі штампамі і знайшоў там дзве дзіцячыя сукеначкі, белыя панчошкі, безапасную брытву для сябе і пакецік цукерак у блішчастых абгортках. Для ягоных дзяўчатак то была вялікая радасць, ды і ён парадаваўся — найбольш першае за пятнаццаць гадоў вестачцы ад сястрычкігімназісткі, якую, думаў, назаўжды страціў у дзевятнаццатым го