• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    талетам, зноў пачаў дырыжыраваць з абочыны, а яны, месячы нагамі багну, піхалі і піхалі.
    Аднак зноў усё было марна. Машына асела зусім нізка і, падобна, ніякая сіла не магла яе вывалачы з дарожнае прорвы. Праз нейкі час уладны голас памкаменданта заглух, і яны расслабілі рукі.
    — Так не пойдзе! — з горыччу загаманіў Шастак. — Калі піхаць, дык трэба ўсім піхаць. А то як у брыгадзе — адзін укалвае, а другі адлыньвае.
    — Хто гэта адлыньвае?  насцярожыўся Сурвіла.
    — А то не бачыце? Во буржуй гэты! Толькі за борт трымаецца.
    Валяр’янаў ніякавата пацепаў плячыма.
    — Я не трымаюся...
     Ну як жа! Хіба не бачыў! Яшчэадпіраецца,  не сціхаў Шастак.  Дзеля прыліку толькі...
    — Хто яшчэ бачыў? — насупіўся Косцікаў. Астатнія, аднак, маўчалі, і памкаменданта пачаў персанальны допыт: — Аднаасобнік, бачыў?.
    — He, не. Нічога не бачыў.
    — А ты, паэт?
    Фелікс Гром ніякавата пераступіў у лужыне, каламуцячы і без таго скаламучаную твань.
    — Ну, можа, ён і не дужа... Усё ж чалавек у гадах, — няпэўна адказаў ён.
    — Ага, у гадах! Значыць, не можа? А шкодзіць савецкай уладзе можа? Так, я сам прасачу за кожным. Сачка прыстралю без разгавораў. I кіну пад колы. Тады вылезем.
    660 ВАСІЛЬ БЫКАЎ
    Фелікс Гром сам піхаў, лічы, адною рукой, другой не мог высока ўзяцца — балела ў грудзях. I цяпер ён спалохаўся, каб тое не згледзеў пільны Шастак ці нават сам памкамендант Косцікаў. Што яму перашкодзіць тут выканаць сваю пагрозу: прыстрэліць і кіне ў гэтую багну. Ад аднае думкі пра тое Фелікс здрыгануўся і страхавіта зірнуў на цьмяную постаць у шынялі на ўзбочыне.
    Яны зноў піхнулі. На гэты раз па камандзе і з усяе сілы, у Фелікса Грома ад болю аж пацямнела ўваччу. Побач, адчуваў ён, нямала высільваецца і белагвардзеецбуржуй Валяр’янаў — мабыць, таксама пабойваецца чэкіста. Хаця, калі падумаць, чаго ўжо было ім баяцца, куды апантана імкнуцца? Наперад, да свае смерці? А можа, справа ў тым, што кожны быў пастаўлены перад просценькім выбарам, дзе лепей легчы — у пясчаную сухую зямельку ці ў гэтую багну, ад якой яшчэ ў жывых да каленяў задубелі ногі. «Так можна і прастудзіцца», — з іроніяй вісельніка падумаў паэт Фелікс Гром. Свой катафалк яны ж самі і штурхалі да месца паховін, то было штосьці новае ў спрадвечным абрадзе пахаванняў. Ці адмысловых метадаў катавання. Во пра што варта было б напісаць верш, баладу ці сагу. Але не рыфмаваным ямбам, а каб гекзаметрам, як Гамер. Мабыць, Гамер быў бы самы прыдатны паэт для гэтай праклятае эпохі!..
    — Раз, два — узялі!.. А ну — рушыліі Яшчэ разі Яшчэ! — дзікім голасам крычаў побач Косцікаў. — He адлыньваць! Дужэй! Яшчэ дужэй!
    Разы два ён пальнуў угару з пісталета, прымусіўшы здрыгануцца іх, спатнелых і ўжо дашчэнту знясіленых. «Давай! Давай!» I во дзіва — машына трохі скранулася. Яны, узрадаваныя, паддалі яшчэ болей, напяліся рукамі і нагамі, і тая трохі пасунулася, прапаўзла ў твані. Тыя, што былі пасярэдзіне, — Гром і Валяр’янаў улезлі ў самую глыб, але не адступіліся, не прыбралі ад буды рук, і ўрэшце ўсе разам выпхнулі перапэцканую гразёй машыну з самага глыбокага месца. Хаця гразка было скрозь па дарозе, але ўшчэнт раскаламучаная лужына засталася ззаду, і яны знямогла спыніліся.
    — Ну во, такую вашу маць! — амаль ласкава вылаяўся памкаменданта. — Што значыць умелае кіраўніцтва! А то — аслабелі, сілы мала... Прымусіць трэба! Дзесяць мінут перакур! — аб’явіў ён і адышоўся на сушэйшае ля канавы месца. За ім нерашуча павылазілі з t гразі асуджаныя, пакорліва стоўпіліся побач. Чэкіст засунуў пісталет за борт шыняля і выняў з кішаня пачак «Беламора». Найперш як сябру працяг пачак Сурвілу:
    — Частуйся...
    Той гразкімі пальцамі ашчадна дастаў з пачка адну папяросу, зважліва прыкурыў ад падстаўленай у прыгаршчах запалкі. Над дарогай паплыў араматны тытунёвы дымок.
    —	За ўдарную работу па ліквідацыі ЧП пры выкананні задання аб’яўляю благадарнасць, — з фальшывай урачыстасцю аб’явіў Косцікаў.
    Асуджаныя нібы страпянуліся на дарозе ад тых даўно сцёртых з памяці слоў, адчуўшы ў іх пранізлівы водгук назаўжды адрэзанага ад іх жыцця. Тут жа яны зразумелі тое як жарт, але і жарт быў адзнакай жыцця, недасяжнасцю якога нібы дражніў іх гэты незразумелы чэкіст і тым рабіў ім яшчэ болей балюча.
    Адзін толькі Шастак, здаецца, гатовы быў усур'ёз прыняць сказанае.
    —	Дзякуй, таварыш... Грамадзянін начальнік. Каб гэта залічылася...
    —	Залічыцца, залічыцца, — няпэўна паабяцаў памкаменданта.
    —	На тым свеце, — ухмыльнуўся Сурвіла.
    —	Чаму на тым? — не пагадзіўся ягоны калега. — I на гэтым. Я вам прадастаўлю самую лепшую ямку. Сухую, з жоўтым пясочкам... He горш чым ударнікам сацыялістычнага спаборніцтва.
    Было не зразумець, казаў ён тое сур’ёзна ці хітравата здзекаваўся з іх, у ранішнім прыцемку быў кепска відаць выраз яго жвавага маладога твару. Але голас здаўся зусім памяркоўным і добразычлівым, і тое міжволі заспакойвала.
    —	Ну але ж во я — не вінаваты, — ступіў наперад Шастак. — Ну праўда. Во той следчы таварыш Кутасаў ведае. Я не шкоднік.
    Косцікаў смачна зацягнуўся папяросай і разважна выпусціў даўгі струмень дыму.
    —	Ну ведама, невінаваты. Каб ты быў вінаваты, табе б на следстве кішкі выматалі. Косці б пераламалі. Жонку б на тваіх вачах таго... Калі б быў вінаваты. А так — спакойна застрэлім на сасновым пагорачку. I ўсё. Праўда, буржуй? — раптам звярнуўся ён да Валяр’янава, які стаяў трошкі збоч ад астатніх.
    Падобна, ён хацеў зачапіць Валяр’янава, але той не адказаў на ягонае пытанне. Ды ён яго і не пачуў, гэтага маладога, самаўпэўненага чэкіста. Ён ужо нямала пабачыў іх на сваім вяку, пачынаючы з дзевятнаццатага года, калі яго расстрэльвалі ў Алушце. Ён думаў пас
    ВАСІЛЬ БЫКАЎ
    661
    ля, каб тады расстралялі, дык не было б тых пакут і прыніжэнняў, якія ён перажыў за ўсе наступныя свае гады. Але ў Алушце не расстралялі, толькі давялі да дыстрафіі і выпусцілі паміраць самахоць. I гэта пратрымаўшы тры тыдні сярод паўсотні былых афіцэраў добраахвотніцкай арміі ў сырым вінным склепе без ежы і вады, не выпускаючы па натуральнай патрэбе. Гэта апошняе дапякала Валяр’янава болей за голад і смагу, ён доўга не мог прызвычаіцца хадзіь «пабальшому» і «малому» на вачах у натоўпу розных па чынах і ўзросце людзей, і ўжо тады зразумеў нялюдскую сутнасць чэкістаў. Яны — нелюдзі, так і трэба было іх разумець, калі толькі нармальным розумам магчыма было што зразумець. Родны брат Валяр’янава, мілы паручнік Аркадзь Аркадзевіч, так і не зразумеў, мабыць, з кім мае справу — гарачыўся, пратэставаў, спрачаўся. I звар’яцеў. Прыстрэлілі, бы сабаку, і кінулі ў прыдарожны быльнёг. Ён жа вось выжыў, галоўным чынам таму, што не пратэставаў, ніколі ні з кім не спрачаўся, паводзіў сябе ніжэй за траву, цішэй за ваду. Зрэшты, чаго дачакаўся? Taro ж, што і брат. Толькі гадоў на пятнаццаць пазней. Варта было ашчаджацца?
    Тым часам пачало днець. Абапал дарогі выплыў са змроку восеньскі палявы прасцяг з пагорачкам зводдаль і прыдарожным хмызняком паблізу. Зверху то імжыў, то пераставаў дробны восеньскі дождж, з поля дзьмуў вільготны заходні вецер. На пагорак бегла гразкая раз’езджаная дарога з налітымі дажджом каляінамі. Гараджане тут ездзілі нячаста, а каляіны былі ад машын наркамата ўнутраных спраў, які толькі і карыстаўся тае дарогай. Асабліва ноччу. A то, бывала, і ўдзень, падчас маскоўскіх праверак, калі ў горадзе тэрмінова разгружаліся турмы.
    Тое, што Валяр’янаў ніяк не адрэагаваў на ягоную ўвагу, не спадабалася Косцікаву.
    — Ты, буржуй! Да цябе абрашчаюцца!
    — Я чую, — ціха, аднымі вуснамі адказаў Валяр’янаў.
    — Дзякавай маёй дабрыні. Хацеў прыстрэліць.
    — Дзякуй...
    — Bo! A то не напомніш — не падзякуюць. Буржуйская нявыхаванасць...
    — Да сваіх яны дык дужа добра выхаваныя, — падхапіў Шастак. — Усё: благадару, благадару...
    — Да сваіх, але не да пралетарыяту, — заўважыў Сурвіла. — Пралетарыі — іхнія ворагі.
    — Мабыць, мала стралялі, — сказаў Шастак.
    — Стралялі не мала. Але ўсіх яшчэ не перастралялі. Усё за віной гналіся. За даказацельствамі і прызнаннем. Болей паперкі пісалі, — як пра штось набалелае з горыччу зазначыў Сурвіла.
    — А што пісаць? — здзівіўся Шастак. — Хіба адразу не відно: контра. Во гэты: камізэлька, гамашы, каверкот...
    — Можа, яшчэ і гальштук завязваў? — прыгожа заўсміхаўся Косцікаў.
    — Завязваў, — ціха адказаў Валяр’янаў. — Як кожны інтэлігентны чалавек.
    — Вы паглядзіце: яго арыштоўваюць, а ён завязвае гальштук. Хіба павесіцца ў турме.
    — Каб уйсці ад пакарання, — сказаў Сурвіла. — Ну такі нумар у нас не пройдзець. У нас парадакі
    «Каб яны задавіліся з іхнімі парадкамі», — дрыжачы на ветры ад макрэдзі, сярдзіта думаў Аўтух Казёл. 3 рознымі іх парадкамі ён ужо нямала пазнаўся, і не толькі ў турме. Асабліва апошнія гады, як сталі яго дапінаць за яго аднаасобніцтва. I было б за што? Хіба ён супроць савецкай улады ці супроць камуністаў? Але ж ён мусіў карміць сям’ю, жыць з уласнае працы. А яму кажуць: у калгас. Паглядзеў ён, як тыя разумныя гаспадарылі ў іхнім калгасе. Нявыбраная бульбачка гніла ў зямлі да маразоў, убранае збожжа прападала нявысушанае ў арцельным гумне. Інвентар за два гады разваліўся дашчэнту, не было каму паправіць калёсы. Умелыя паўцякалі ў свет, разумных перасаджалі, а хтозастаўся? Бабы ды нямоглыя дзяды. I вядома, ягонае аднаасобніцтва сталася ім бяльмом у воку. Вясной абрэзалі зямлю, пакінулі адно балотную няўдобіцу з хмызняком. Пойдзеш у калгас? He, не пайду. Тады абрэзалі пожні, каб не было дзе напасвіць кароўку. Затым пастанавілі ліквідаваць гумно, бо, ці бачыце, будавалі калгасную абору, спатрэбіліся матэрыялы. Асець, пуню і ток — усё перавезлі ў калгас, дзе за зіму тыя бёрны расцягалі на дровы. Ужо не стала куды выпусціць і курэй. Зноў прыехала начальства»: ну, пойдзеш у калгас? Сказаў: не пайду, на сваёй зямлі паміраць буду. Дык трактарам перааралі дарогу — ад хутара да бальшака. Каб не пратаптаў сцежку, засеялі вікай. Абмінаў тую віку за вярсту па лесе. Тады сказалі, быццам ён праз лес ходзіць у Польшчу. Каб ім да свае магілы гэтак хадзіць, думаў Аўтух.
    Ужо ўсё абабралі, абрэзалі па самыя вокны, а тады пачалі зарыцца на яго маладога ка
    662	ВАСІЛЬ БЫКАЎ
    ня. Свае зрабіліся, як дэрбіны — ад бясксрміцы ды непасільнае працы, а ягоны конік быў, як намаляваны. Выгадаваны з жарабя ад уласнай кабылкі, ён быў прыязны гаспадару, можа, болей, чым жонка», чым нават дарослыя дочкі. Бывала, Аўтух возіць з поля снапы і да вечара так уходаецца, што не мае сілы сесці за стол. I не дзіва: цэлы дзень на кожнае горцы падстаўляе пад брыку плячо, папіхае; нібы ў парцы, памагае везці. Праўда, і конік нібы разумеў гаспадара, стараўся, выжыльваўся на маладых тонкіх нагах, вёз усё, колькі ні накладзі ў воз. Як было аддаць такога на безуважнае арцельнае карыстанне, дзе б яго заездзілі за адно лета, надарвалі, сапсулі. Дык укралі. Надвячоркам адвёў папасвіцца на свежую атаву, спутаў, ды не надзеў замок, пашкадаваў натруджаныя за дзень ногі. I ўкралі. Аўтух адразу ўведаў хто, зрэшты, пра тое ведала ўся вёска, быў у іх адзін такі злодзей — украў ён у Аўтуха не ў першага. Кінуўся Аўтух у міліцыю, у раён, да пракурора. I нічога. Усе ветліва слухалі і нават сп