• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    се разбегліся. А Полі і цяпер плача.
    М а м а. Гэта чорт ведае што творыцца. Ты дзе, сын, вырас?
    С ы н (нібы ўспамінае). Дзе я вырас?.. Вырас я, мама, якраз на мяжы, якраз у свежай баразне паміж мінулым і будучым. Плуг гісторыі хутка заарэ гэтую баразну. Але я, мама, яшчэ не вырас. Я толькі пасеяны. Я яшчэ расту. Я вырастуI Расту ў атмасферы вашых буйных скандалаў і дробных інтарэсаў. (Ён нібы чытае па памяці.) Мінуўшчына, увекавечаная ў кнігах (паказвае на паліцы), уяўляецца мне мешанінаю з гразі і крыві, несправядлівасці і крыўд... Вы прыслухайцеся да гэтых кніг. Колькі енкаў, колькі стогну, колькі жальбы... (Нібы прыслухоўваецца.) Цішш... I кнігі, кожная з іх — гэта абеліск... Абеліскі светлым марам, светламу розуму, светлым надзеям. (Пералічвае кнігі.) Дабраце, спагадзе.
    АНДРЭЙ МАКАЁНАК
    671
    Маленькім блізнятам — чысціні і наіўнасці. Які пачэсны могільнік! Так што я не толькі ваша дзіця, я — дзіця гісторыі, дзіця гэтых кніг...
    Толькі дачка слухала малога, як зачараваная.
    Та т а. Ты сам да гэтага дадумаўся?
    С ы н. Неабавязкова самому. На гэта ёсць аўгары. (Паказвае на кнігі.) I дзіўная рэч: у самых мудрых — самы горкі лёс. Адны жылі ў беднасці і рана гінулі ад сухотаў, другія канчалі дні ў казематах, трэціх забівалі на дуэлях, а некаторым даводзілася яшчэ горш. Джардана Бруназа ерэтычную філасофію спалілі на кастры. А Дэфо — аўтара «Рабінзона Круза» — за сатырычны артыкул на цэлыя суткі прывязалі да слупа на гарадской плошчы. I хто ні ішоў — павінен быў плюнуць яму ў твар. I некаторыя плявалі. Тата, а ты плюнуў бы?
    Бацька адвярнуўся, алс сын стараецца заглянуць яму ў вочы.
    Т а т а. Я?.. He пайшоў бы на плошчу, каб не парушыць загад.
    М а м а. Ну, вось піто, — ты зубы не загаворвай. Вось табе наказ: у нашым двары павінен быць мір. А за тваю правіннасць я цябе з дому не выпушчу. Будзеш месяц сядзець дома. Каб ведаў свае граніцы.
    С ы н. Мама! Ты хочаш мяне замураваць? Гісторыя ўсётакі паўтараецца. (Хутка знаходзіць на паліцы патрэбную кнігу.) Некалькі вякоў назад адзін грэк — Паўзаній — здрадзіў свайму гораду, Афінам. Яго судзілі. Прыгавор быў кароткі: смерць. Але яму ўдалося ўцячы зпад варты. Ён схаваўся ў храме. Там яго ніхто не меў права крануць. Але афіняне ўсётакі перахітрылі хітрага здрадніка. Рашылі замураваць яго ў храме. А пачаць, першы камень павінна была пакласці маці таго здрадніка. I пачала. I паклала. Замуравалі.' Мама! Ты хочаш паўтарыць подзвіг той грачанкі? Але ж я не здраднік. Я толькі абараняў свой гонар!
    Та т а (катэгарычна, важна). Малыш будзе свабодны! Рукі прэч ад малыша! Няхай жыве малыш! Ты хочаш зрабіць з яго медузу? Бесхрыбетніка?
    С ы н (крычыць). Брава! Вікторыя! Я буду свабоодныы!
    Д а ч к а. Чаму ты так радуешся! Падумаеш — свабода! Што ты яе — на хлеб намажаш?
    С ы н. «Смяюся з чалавечае дурнаты і яе ж аплакваю», — сказаў філосаф. Эх ты, эмбрыён! Ды ці ведаеш ты, колькі людзей загінула, самі на смерць пайшлі за свабоду? На катаргуі На вісельню! На эшафот! На штыкі! На кулі! Ды ты ведаеш, што такое свабода? Воля?! За свабоду, за волю і я магу пайсці на эшафот. Нават на касцёр!
    Д а ч к а. Ну і дурань! Вось скажы мне: «Ты свабодная». I я не ведаю, што рабіць. А так лягчэй. Галоўнае — усё проста. Прыйдзеш у школу — настаўнік кажа: «Чытай гэта». Я і чытаю. Скажа: «Пісаць трэба гэта». Я і пішу. Як на вуліцы паводзіцца — таксама скажуць. А дома — мама. Зварыла крупнік — ем крупнік. Паслала купіць кокаколу — збегала. Класціся ў пасцель — лягла. А свабода — гэта што? Думаць трэба, як над арыфметыкай.
    С ы н (вельмі здзівіўся). Першы раз чую такое! О Алах! 0 Магамет! О Езус! О Матка Боска! Во дзе корань тыраніі! Во дзе карэнне рабства! Добраахвотнае рабства — фундамент для трону цару — каралю — фараону. Гэта я ўлічу! Гэта я запомню! Ну — не! Твая філасофія не для мяне! Тата! Значыць, я правільна дзейнічаў? 3 Мухамедам. Замесца пад сонцам. А?
    Т а т а. Ва ўсякім разе — памужчынску. Трэба, каб цябе паважалі і баяліся на цябе нападаць. Сіла, брат, ёсць сіла! Яе павінны бачыць усе. Многа сілы — не трэба і розум.
    М а м а. Ты чаму вучыш? He! Гэтак далей нельга. Ён хоча, каб сын вырас гангстэрам. He, я не дапушчу! Я не дам! Усё! Разрыў! Дачушка! Ты чула, чаму вучыць бацька сына?
    Д а ч к а. Чула.
    М а м а. Мы з бацькам разводзімся. Таму што больш такое цярпець немагчыма! Наш двор не джунглі, дзе ўсе звяры і хто дужы, той грызе слабага. Я за дзяцей паваюю! Мы з бацькам разыходзімся. 3 кім ты астаешся?
    Д а ч к а (не адразу, скрозь слёзы). 3 табой.
    С ы н (спахапіўся). Ой! Ледзь не правароніў! (Кумільгом злятае з лесачак да тэлевізара.) Час палітычнага каментатара! (Уключае тэлевізар.)
    М а м а. Сынок! А ты з кім?
    С ы н. Мама! Ты забываеш, што для мяне палітычны каментатар важней за... Ды тут хоць каменне хай з неба падае... He перашкаджай!
    672 АНДРЭЙ МАКАЁНАК__________________________________
    П а л і т ы ч н ы каментатар. Некаторыя палітычныя дзеячы малых дзяржаў спрабуюць іграць на супярэчнасцях вялікіх дзяржаў, разлічваючы на эканамічную і ваенную дапамогу ўзамен палітычных сімпатый. Толькі сімпатый.
    М а м а. Сын! 3 табой размаўляе мама. (Прыцішыла голас палітычнага каментатара. Ён губамі варушыць, а голасу яго не чуваць.)
    С ы н. He перашкаджай, мама. Ты чуеш, якая цікавая перадача?
    М а м а. Ты нічога там не разумееш.
    С ы н. Усё разумею. Паслухай. (Павярнуў ручку рэгулятара.)
    Т а т а. Будзе здольны дыпламат. (Рагоча.)
    Палітычны каментатар. Тактыка ігры на супярэчнасцях паміж вялікімі стварыла ўмовы для малых дзяржаў заключыць цэлы шэраг вельмі выгадных эканамічных пагадненняў. У выніку: спрэчка паміж вялікімі...
    М а м а (выключае тэлевізар). Сын! He ўхіляйся!
    С ы н (каментатару). Святлейшы! Аб’яўляю табе падзяку!
    М а м а. Гэта перадача не для цябе.
    С ы н. А для каго? Для вас? Толькі для мяне! Выключыла на самым цікавым. Вывады не пачуў!
    М а м а (трагічна). Сын! Тут вырашаецца твой лёс! 3 кім ты?
    С ы н (прыжмурыўшы адно вока, разгледзеў тату, вывучыў маму). Я яшчэ не выбраў.
    Сын лезе па лесачках наверх.
    М а м а (здзівілася). Чаму? Пачакай, сынок. Ты нічога не зразумеў.
    С ы н (успыхнуў). Каментатара не разумею! Цябе не разумею! Нічога не разумею! Што я? Круглы дурань, павашаму?
    М а м а. Ты не дурань. Ты проста малы яшчэ.
    С ы н. Малы? Калі вялікія спрачаюцца, малыя выйграюць. Чула?
    Та т а (рагоча). Закончаны міністр замежных спраў.
    С ы н. У бітве з Мухамедам я панёс матэрыяльныя страты. Во! (Паказвае шапку.) TaTa! Кампенсацыя будзе?
    Т а т а (выцягнуўся ў струну). На новай тэхнічнай базе!
    С ы н. Пагадненне падпісана! (Маме.) Ясна? А то — «нічога не разумееш». У мяне за плячыма гістарычны вопыт. (Паказвае на кнігі.)
    Д а ч к a. А я? Так і ўсё? Мама!
    С ы н. Ты выбрала сабе рабства. Калі вялікія спрачаюцца... (Прыжмурыў адно вока.) Нам кумекаць трэба.
    Карціна другая
    Той жа пакой. У ім нічога не змянілася, бо і часу прайшло не так ужо і многа. Праўда, патоненькім дроціку малы падвесіў свой першы самалёт. Цацка, алесучаснай мадэлі. За сталом — д а ч к а. Псрад ёю сшыткі і падручнікі. Дзяўчынка, відаць, рыхтуе ўрокі. Замаскіраваўшы ў падручніку люстэрка, яна перад ім вучыцца какетнічаць. Сёішя япа ўпсршыню заўважыла і адчула, што становіцца жанчынай. У пакой уваходзіць с ы н з бярэмам кніг, часопісаў і газст.
    С ы н. Уфф... Нялёгкая ноша. (Кідае кнігі на стол.)
    Д а ч к а. Ты што новае набыў?
    С ы н. Бярэма хлусні.
    Д а ч к а. Я не разумею цябе. Усяляк ганіш гэтыя кнігі і ў той жа час цягаеш іх дахаты цэлымі штабялямі...
    С ы н. Спадзяюся нешта такое знайсці, такое прачытаць... Куды ж іх размясціць? Ну, газеты — гэта хлусня на адзін дзень. (Адкінуў убок.) «Лук», «Лайф» і гэта... на адзін месяц, у наступным нумары самі сябе будуць абвяргаць. А гэту каманду пакуль што ў каранцін. А там праверым, што варта гэтых паліц, а што... «Агент 007» будзеш чытаць?
    Д а ч к а. Мне не хапае часу на ўрокі.
    С ы н. «Плэйбой»?
    Д а ч к а. Потым. Толькі карцінкі пагляджу.
    АНДРЭЙ МАКАЁНАК
    673
    Малы ўзбірасцца на лссачкі, займае сваё любімае месца, хутка прагледзеў газсту і скінуў яс ўніз. Потым разгортвае ілюстраваны часопіс «Плэйбой», па вокладцы якога каляровае фота голай жанчыны.
    С ы н. Сястрычка! Ты чым там займаешся?
    Д а ч к а (нібы яе злавілі за непрыстойным заняткам). Алгебрай.
    С ы н. А мне здалося — заалогіяй.
    Д а ч к a. А чаму табе так здалося?
    С ы н. Ты гэтак крыўлялася перад люстэркам, быццам хацела пераканацца — вельмі адрозніваешся ад сваіх прародзічаў малпаў ці не.
    Д а ч к a. А падглядаць — непрыстойна.
    С ы н. Я не падглядаў. Я назіраў. Мала адрозніваешся.
    Д а ч к а. Між іншым, я твая сястра. А родны брат малпы таксама павінен быць малпай.
    С ы н. Я пастаянна адчуваю гэта сваяцтва. Часам так туга круцяцца падшыпнікі... тут (круціць пальцам каля скроні). Ты дастань з кнігі люстэрка і адчувай сябе свабодна, натуральна. Будзь сама сабой. Рабі што хочаш. А на мяне не крыўдуй. (Вычытаў нешта з газеты.) Охохохо... Во здорава! (Смяецца.)
    Д а ч к а. Ну што там?
    С ы н. Сенсацыя! У горадзе Брукліне сярод красунь праводзілі конкурс на званне каралевы прыгажосці. Першае месца заняла італьянка Джулія, а другое — хохохо...
    Д а ч к а. Ну — хто?
    С ы н. Хлопец, мужчына.
    Дачка (адсмяяўшыся). Такі ён, відаць, мужчына...
    С ы н. He ў тым справа. Журы, журы якое?! I выявілі яго толькі тады, калі ўручалі прыз. Хохохо... Адхапіў жаночы гарнітур...
    М а м а прасупула галаву ў прыадчынёныя дзверы з другога пакоя. Япа, відаць, неадзетая.
    М а м а. Дачушка! Ты не бачыла, дзе мая губная памада?
    Дачка ўтуліла галаву ў плечы.
    С ы н (каб чула толькі сястрычка). Аддай. Вярні. Чуеш?
    Д а ч к а. Во яна, тут. (Вымае памаду са свайго партфеля.)
    М а м а (накінуўшы халат, уваходзіць у пакой). Навошта яна табе? Табе яшчэ рана.
    С ы н. Учора яна нават твой бюстгальтар прымярала.
    М а м а. Як не сорамна, дачушка? Ды яшчэ каб ён бачыў...
    Д а ч к а (шыпіць). Даносчык. Шшпіён.
    С ы н. Чаму чалавека, які паведамляе праўду аднаму пра другога, называюць шпіенам. За праўду? Хаця... У свеце столькі хлусні, што, каб вывудзіць праўду, трэба шпіёны.
    М а м а. Ты ўрокі падрыхтаваў?
    С ы н. Падрыхтаваў.
    М а м а. Аты?
    Д а ч к a. I я.
    М а м а. Тады можаце п