• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ло, як было, толькі я не падслухаў... Тады ўсё было б прыстойна?.. Нават калі б і падслухаў але стаіўся і прамаўчаў —
    АНДРЭЙ МАКАЁНАК	677
    таксама ўсё было б прыстойна, і я і мама былі б харошыя. Дзіўна. He разумею. (Злуецца.) Я толькі прысутнічаў Я сядзеў поруч з Богам! Ён жа мог мяне сапхнуць, калі я што не так раблю. Ён жа не сапхнуў мяне... Яна пра мяне хоча ўсё ведаць, а я пра яе ўсё ведаць не магу. Але ж дзеці павінны ўзбагачацца вопытам бацькоў. (3 крыўдай.) Ад мяне дык патрабуюць — што б я ні зрабіў, нават калі нашкодзіў — не ўтойваць, прызнавацца. А чаму ж яна? А можа, і яна нашкодзіла? (Паўза.) Вот задача! (Раптам успомніў.) ПравароніўІ Ён жа даўно пачаў...
    Сын хутка спускаецца з лесачак. Уключае тэлевізар.
    Ну, давай, Цыцэрон!..
    Каментатар. Урадавы крызіс быў выкліканы нечаканым выкрыццём кансерватараў парламенцкім лідэрам лейбарыстаў. Спрэчкі ў палаце абшчын набылі бурны характар. Але яшчэ рана прадказваць, як будуць развівацца падзеі на палітычным небасхіле. Аднак гром і маланкі накаляюць палітычную атмасферу. Самы блізкі час пакажа, ці вялікі выйгрыш чакае лейбарыстаў у выніку выкрыцця кансерватараў. Будзем чакаць...
    Сын выключае тэлсвізар.
    Сын. Пачакаем. Нам нечага спяшацца. Значыцца, раскрылі... Дакладна перакласці — раздзелі, агалілі... Быццам кансерватары спалі, а лейбарысты падкраліся і сцягнулі з іх коўдру... А яны, сонныя, і не падазраюць. Праспалі кансерватары. He. Тутдругое. Відаць, кансерватары цішком, тайна хацелі абцяпаць якіянебудзь дзялішкі. А лейбарыстам хлусілі, быццам ніякіх дзялішак няма. Ахоўвалі тайну сваю падмарам, хлуснёй. Значыць, тайна — праўда. I тайнупраўду ахоўвае падман, хлусня. Вот здорава! Сам дакапаўся. Аднак хлусня  ненадзейная варта праўдзетайне. А можа, тайна — і ёсць хлусня? Навошта тайну хаваць, калі яна праўда? Можа, сорамна за яе? Выходзіць, тайна — гэта калі сорамна раскрыцца? (Прысвіснуў.) А дзяржаўная тайна? Дзяржаўны сорам? He, я тут заблытаўся. Але што праўду там ахоўвае хлусня  верна.
    Прыбягае д а ч к а.
    Д а ч к а. Ты што? Зноў пакрыўдзіў маму? Паскандаліў, праўда?
    С ы н. Ты не зразумела. Проста яна выйшла заклапочаная. Ясна? Кеды і навушнікі лёгка знайсці. А дыпламатычны слоўнік пашукаць трэба.
    Д а ч к а. Гэта ўсё табе?
    С ы н. А ты думала  персідскаму шаху?
    Д а ч к а. Проста дзіва, як табе ўдаецца выпрасіць...
    С ы н. Я нешта ведаю. Сам не знаю што, але знаю, што нешта знаю. Невыпадкова ў Польшчы ці ў Савецкім Саюзе адзін часопіс так і называецца: «Знанне  снла». Можна сілай адабраць, а можна і веданнем. Я вырваў «знаннем».
    Д а ч к а. Ты часта гаворыш так, што я нічога не разумею.
    С ы н. Плач!
    Д а ч к а. Чаму плакаць?
    С ы н. У Бібліі сказана: «Плачь об умершем семь дней, а о глупом н нечестнвом  все днн жнзнн его». Плач, сястра маяі
    Д а ч к а. Гэта што? Ты як быццам мне нахаміў? Праўда?
    С ы н. He я. Ісус, сын Сірахаў.
    Званок у калідоры. Дзяўчынка бяжыць адчыняць дзверы і вяртаецца разам з бацькам. Та т а прынёс самалёцік і яшчэ нейкі скрутак.
    Д а ч к а. Гэта ўсё яму, малышу? Зноў яму?
    Т а т a. А навошта табе самалёты?
    Д а ч к а. Усё яму, усё яму! Быццам я табе зусім чужая.
    Т а т а. Дзяўчынка мая! Пачакай. Будзе і табе. Самае прыемнае, дачушка, не сам падарунак, а чаканне падарунка, надзея, што ты яго атрымаеш. Чакаць падарунак  вось гэта і ёсць шчасце. А калі Бог захоча цяжка пакараць чалавека, ён задавальняе усе яго пажаданні. Так што, дзяўчынка мая, чакай, спадзявайся, і ты будзеш шчаслівай. Я не хачу цябе караць.
    678 _ АНДРЭЙ МАКАЁНАК___________________
    С ы н (разгледзеў цацку, строга). Гэта што? Што гэта?
    Т а т а. Самалёт.
    С ы н. Які? Іакія толькі ў каменным веку рабілі. Такіх самалётаў няма ўжо ні ў адной краше. Яны даўно ўжо спісаны ў хлам. Нават у адсталых, слабаразвітых краінах. Ты што лічыш мяне зусім недаразвітым?
    Т а т а. Ды гэта ж толькі цацка.
    С ы н. Гэта цацка. Каму? Дзецям, якія жылі ў пячорах. Сённяшняя цацка — гэта заўтрашняя зброя.
    Т а т а. Уяві сабе — не ведаў.
    С ы н. Якія някемлівыя пайшлі дарослыя. А там што? (Паказвае на скрутак.)
    Т а т а. Гэта не табе. Гэта аднаму дзядзю. Сюрпрыз. Падарунак. У яго заўтра імяніны Іэта цацка для дарослых. А дзе мама?
    Д а ч к а. Пайшла ў каледж. Да студэнтаў.
    С ы н. Да неграў.
    Т а т а. Тактак... А чаму гэта вы седзіце дома? На вуліцы такое цудоўнае надвор’е, свежае паветра, сонейка, а вы дома. Час каментатара быў ты ўжо слухаў?
    С ы н. Быў. Я яго выслухаў, а ён мяне. Абгаварылі... Сястрычка! Ты зноў хочаш падкараціць сваю спаднічку! Ужо трэці раз. Скора ног не хопіць.
    Та т а. Урокі падрыхтавалі?
    Д а ч к а. Падрыхтавалі.
    Т а т а. Тады можна і на свежае паветра. (Глянуў на ручны гадзіннік. 1 гэта сын заўважыў.)
    С ы н. Ох, гэтае свежае паветра! Далося яно вам! Ды што там, на дварэ, накацілася яго ‘ занадта, дзяваць яго няма куды ці заўтра на яго цэны павысяцца?
    Га т а. Дыхан сёння. Дыхай кожны дзень. Тое, што не ўдыхнеш сёння, заўтра не кампенсуеш. Толькі пашкадуеш. Падрасцеш — зразумееш.
    С Ь1 н' Нешта эзопаўскае. He зразумеў. (Задумаўся, потым махнуўрукой.) Прымаю на всру Сіньярына! Хадзем хапаць свежае паветра.
    Д а ч к а. Я ўжо хапала.
    С ы н (падміргвае). Хадзем, хадзем!
    Сын вышмарпіуў з разсткі тэлсфонны шнур, узяў над паху апарат і разам з сястрой накіраваўся да выхаду.
    Т а т a. А навошта ты забіраеш апарат?
    С ы н. Разумееш, тата, я буду весці двухбаковыя перагаворы з Мухамедам. Цераз плот.
    Т а т a. А апарат ты пакінь. Гэта не цацка.
    Сын ставіць тэлефонны апарат на ранейшае месца.
    С ы н. Mary пакінуць табе. Але ў такім разе пайду высвятляць адносіны так, як гэта рабілі першабытныя людзі. Мілэдзі! Дзе мая тоўстая дубінка?
    1 а т а (зноў нецярпліва глядзіць на гадзіннік). Глядзі не накуралесь там!
    С ы н. Зноў абмежаванне свабоды асобы.
    Т а т а. Гэта ты  асоба? Асобай трэба стаць, тады і свабода будзе. Ну, добра ідзіце пагуляйце.
    Тата выходзіць у спалыію.
    Сын хапае сястрычку за руку і цягнс яе пад стол, як толькі тата пайшоў у спалыію.
    С ы н. Ну, лезь! Лезь хутчэй!
    Д а ч к a. А чаго?
    С ы н (злуецца). Хутчэй! Потым разбярэшся!
    Запхнуўшы сястру пад стол, сып хапае са стэлажа вялізную кнігу, лезс пад стол і за' гароджвасцца кнігай. Крычыць:
    ТатаП Мы пайшлі! Чуеш?!
    Т а т а (са спальні). Добра, ідзіце!..
    АНДРЭЙ МАКАЁНАК 679
    Та т а вяртаеццаз запісной кніжкай у руках. Падыходзіць да тэлефона, бярэ трубку, набірае патрэбны яму нумар. Гаворыць ціха.
    Алё! Гэта філіял ААМ? Мне трэба філіял Арганізацыі Аховы Маралі. Мадэмуазель... Ах, гэта вы?! Салам алейкум! Слухай, пташачка, сёння ў мяне свабодны вечар. Хацеў бы ахвяраваць яго культурным сувязям. Як ты глядзіш на гэта?.. Ах ты, ласкавая! Ах ты, рыбка японская! Ах ты, вустрычка французская! Ну, вядома, вядома. Куды толькі захочаш. А заўтра ў майго дружка імяніны... Вядома, з табой, а з кім жа? А я яму такую забаўную штучку дабыў, такі сюрпрыз, ты так будзеш смяяцца, што потым пупок зашываць будзем. Лопне. (Рапталі заўважае пад сталом сына. Замятае сляды.) Адну мінутачку! Адну мінутачку! Адну мінутачку! (Строга.) Пераменатэхнічныхумоў настойліва патрабуе кодавых перагавораў. Ясна? Алёі He, не. Так, так. Тлумачу. Маларазвітыя краіны, маючы неадэкватны інтэлектуальны патэнцыял, не могуць парушыць рэгіянальныя пагадненні аб расшырэнні і паглыбленні культурных сувязей. Пагадненне ратыфікавана? Правільна. Патрэбна толькі пячатка? Пячатку паставім. Так. Там жа. (Кладзе тэлефонную трубку.)
    У гэты час падае вялізная кніга. Сын выпаўзае зпад стала, нахілясцца над кнііай і прыкідваецца, нібы чытае.
    С ы н. «Філасофія — гэта трансцэндэнтальны эмпірыякрытыцызм манізму, які мае ў сабе Піфагораву амонію і Саксагоравы наўменты. Авенарыус індыцыруе, што субстанцыя быцця саліпсізму, якой аперыруюць субстанты, дыферэнцыруе столькі гіпатэнцып, колькі ў кантаўскай «Крытыцы чыстага розуму». Памры, ясней не скажаш. А?
    Та т а (зусім спакойна). Дык ты не пайшоў? Ты дома?
    С ы н. He. Рашыў пазнаёміцца з філасофіяй. Але нічога, абсалютна нічога не зразумеў. А?
    Т а т а. Такія прамудрасці табе не па ўзросту. Малы яшчэ.
    С ы н. Гэтыя дарослыя прыдумалі такія мудроныя словы... I навошта толькі? Іншы раз нават думаеш так: не дзеля таго, каб выказаць думку, а дзеля таго, каб утаіць тое, што наўме, падмануць.
    Т а т а (смяецца). Гэта таксама трэба ўмець. Гэта нават больш складана. Вось яно як, філосаф. Ну, я пайшоў.
    С ы н. Тата! Ты павінен купіць індульгенцыю.
    Т а т а. Штошто? Ах, індульгенцыю! Ты патрабуеш?
    С ы н. Так.
    Тата. У старажытны час быў такі выпадак: адзін манах настойліва прыставау да брадзячага рыцара, каб той купіў індульгенцыю. Рыцар спачатку адмаўляўся, потым, каб адчапіцца ад надакучлівага манаха, купіў у яго індульгенцыю аб адпушчэнні грахоў і мінулых, і будучых. А паколькі будучыя грахі дарованы, ён тут жа абрабаваў манаха. А6рабаваў да ніткі, голенькага пусціў. Ты зразумеў прытчу, сын?
    С ы н (пасля паўзы). Тады хоць дачку не забывай, a то крыўдзіцца.
    Т а т a. He забуду.
    С ы н. He забудзь і пра сучаснае ўзбраенне, пра самалецікі.
    Та т a. He забуду. А ты штудзіруй філасофію. Што зразумееш, а што і неаоавязкова разумець.
    Та т а выходзіць. Сын вылазіць зпад стала.
    С ы н. Мілэдзі, вылазь! Пайшоў. Ты штонебудзь зразумела?
    Дачка (муляецца). Здаецца, наштата... He, нічога незразумела.
    С ы н. Калі гэтыя сувязі культурныя, то навошта нам глытаць свежае паветра?
    Д а ч к а. Ты думаеш, што наш тата...
    С ы н. Нічога не разумею. У дарослых такая логіка, што... А што — «наш тата». 1ы Hernia хацела сказаць?
    Д а ч к а. Што тата пайшоў...	„	,
    С ы н (адмахнуўся). Ат, пайшоў купляць табе... (не прыдумае што) напэуна, бюстгальтар.
    Д а ч к а (прымае ўсур’ёз). Ты думаеш? Ён пасаромеецца купляць такое.
    С ы н. Наш тата не пасаромеецца. Ён толькі назаве гэта... якнебудзь падругому.
    680
    АНДРЭЙ МАКАЁНАК
    Д а ч к a. А я ўжо амаль дарослая. Праўда? А?
    С ы н. Іменна  амаль. Адзін геніяльны іспанец сказаў: «Слова «амаль»  амаль слова>>. Яно нічога не азначае. Само ніякай сілы не мае. I ў той жа час яно можа начыста знішчыць самае моцнае, самае вялікае слова, кал