Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
іх паставіць поруч. Ну, вот: жывы і амаль жывы. Разумны і амаль разумны. Што гэта такое? Амаль свабода. Што гэта? Амаль дэмакратыя. А? Прыніжае да свайго ўзроўню, да «нішто». Значыць, яно адначасова і вялікае слова. Емкае слова! Здольнае аддаліць і прыблізіць. Амаль прыйшоў. Значыць — блізка. Амаль вялікі — значыць, не маленькі. Ах, як я хачу быць амаль старым, ну хоць бы з барадой. He расце, праклятая.
Д а ч к a. А навошта табе барада? Фі!
С ы н. Навошта? Я сёння пачаў бы перадвыбарную кампанію. Я абвясціў бы барацьбу за пасаду прэзідэнта. Ээх, каб дарвацца мне да ўлады! Я паказаў бы ім, у каго логіка мацнейшая — у дзяцей ці ў дарослых.
Д а ч к а. Фантазёр ты пусты.
С ы н. He толькі фантазёр. Я сур’ёзна рыхтуюся да такой пасады. Бачыш, колькі я чытаю. А каля тэлевізара колькі гібею? He футбол па двары ганяю. Я маршальскі жэзл хачу ўзяць, імператарскі скіпетр. I вазьму! Логіка жалезная. Дарослыя пастарэюць і пойдуць на пенсію ці пераселяцца ў другое царства. Каму ўлада дастанецца? Дзецям. Толькі дзецям. Гэта значыць — нам! Ну табе, скажам шчыра, яна — як зайцу акваланг. Значыць — мне. МнеІ
Д а ч к а. Ух, як грызе цябе слава! Як ты рвешся да славы!
С ы н. Грызе! He адмаўляюся. Але мэта — вялікая, гуманная. ГрызеІ I яшчэ як! I калі я дарвуся да ўлады, я акружу сябе паэтамі. I яны будуць пець мне славу, асанну. Людовік XIV, каб уславіць сваё цараванне, пачаў абдорваць золатам і дарагімі падарункамі мастакоў, пісьменнікаў і паэтаў. I яны не аставаліся ў даўгу — славілі караля, яго высокі розум і апісвалі, як цудоўна жывецца народу. Вось так і я зраблю. Веліч палітыкам ствараюць паэты. А калі ўбяруся ў сілу, тады дазволю і сатыру. Сатыра моцных умацоўвае. А слабыя баяцца сатыры, забараняюць яе. Ты правільна прыкмеціла — грызе. А што ты разумееш... (Рапталі зразумеў, што не перад тым спавядаецца.) I яшчэ грызе мяне... Цікава, якую ж цацку для дарослых купіў тата на імяніны свайму другу? Давай паглядзім? А?
Д а ч к а. Нядобра гэтак. Без спросу.
С ы н. Мы потым загорнем, як было.
Д а ч к а. Я не дазваляю, і ўсё!
С ы н. Ты не маеш права ні забараняць мне, ні дазваляць.
Д а ч к а. Малыш! Я тут старэйшая!
С ы н. Ну, чаго ты надзьмуласяі СтарэнькаяІ Бабуська! (Разгортвае скрутак.)
Д а ч к а (адвярнулася). Гэта непрыстойна.
С ы н (сур ёзна). Я павінен знаць. Я павінен многа знаць, Усе пакуты чалавецтва — ад недахопУ інфармацыі. Я не хачу пакутаваць ад недахопу інфармацыі. (Разгарнуў пакунак, здзівіўся.) Ха! Ну і штукенцыя! (Чытае паанглійску.) «Гумавая, надзімная, у натуральны рост...» (Смяецца.) Зараз мы цябе напоўнім. Паветрам.
Сын бярэ помпу і напаўняе цацку для дарослых.
Сястрычка! Глядзі!
Д а ч к а. Мне нецікава. He буду глядзець.
Малы напампоўвае. Ён ужо спацеў. А перад намі — адпа з «жамчужын» цывілізацыі: надзімная гумавая жанчына без ніякай маскіроўкі — галыш. Малы вымас шланг насоса. «Жанчына» зашыпела. Малы затыкае адтуліну, праз якую напампоўваў паветра.
С ы н. He шыпіі Ты яшчэ мне не жонка! (Ставіць ляльку на ногі.) Во ты якая! СястраІ Агляніся ў гневе! (Разглядае ляльку.) Як жа вас завуць, мілэдзі? Эсфір? Сястрычка! Між іншым, усіх жанчын надуваюць. I хто іх толькі не надувае. Дома — дзеці і муж. На службе падначаленыя. Настаўніц — вучні. Прадаўшчыц — пакупнікі. А ты хто? Што ўсміхаешся? Табе весела? Дурната!
Д а ч к а (крадком павярнулася, глянула. Здзівілася). Як табе не сорамна?
С ы н. Мне? А чаму мне, а не дарослым? Яе не я зрабіў.
АНДРЭЙ МАКАЁНАК _ 681
Д а ч к а (скрозь зубы). Ну, што гэта такое? Як гэта можна? Што гэта, што гэта, што гэта???
С ы н (сур’ёзна, не па гадах сур’ёзна). Гэта? Цацка на забаву дарослым.
Д а ч к а. Як ім не брыдка? Як ім не сорам?!
С ы н. Чаго ж ім саромецца, калі ў самой Бібліі запісана ім апраўданне.
Д а ч к а. У Бібліі сказана: «Не открывай наготы!»
С ы н. А ў другім месцы сказана: «Н нашел я, что горче смертн — женіцнна, потому что она — сеть, н сердце ее — снлкн, н рукн ее — оковы; добрый перед Богом спасается от нее, а грешннк будет уловлен ею».
Д а ч к а. Брацік. Ты мяне крыўдзіш!
С ы н. Я? Я цябе ніколі не пакрыўджу. А вось другія... Падрыхтуйся, сястрычка! Запасайся цярплівасцю. Наперадзе ў цябе многа выпрабаванняў. Жыццё будзе табе прыносіць і гэта (due ляльцы аплявуху), і гэта (шкуматпае, піхае, заціскае пад пахйй, цягйе, пінае, згінае), і гэта, і гэта... I ты будзеш мірыцца, цярпець. Цябе ветліва будуць запрашаць на танцы, каб і тут прынізіць цябе... тваю асобу. Вот так! Модна! Сучасна!
Малы пачынае танцаваць з лялькай, парадзіруючы твісты, рокнролы, падкрэсліваючы, утрыруючы іх пошласць.
Д а ч к а (крычыць). Брацік! Даволі! Перастань! Хоопііць!!
Малы вышморгвае затычку і выпускае з лялькі дух.
Заслона
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
Карціна трэцяя
Той жа пакой. Той жа стэлаж. Толькі на кніжных паліцах дзенідзе павыманы кнігі. Гэта малы вымаў кнігі сваім блізкім. Пад столлю падвешаны самалёцікі самых разнастайных марак і канструкцый: бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі, транспартныя і перахватчыкі, нават верталёты. Самалёцікі малы прыстроіў на дроціках так, што ў любы момант можна спусціць на брыючым палёце над сталом, за якім будзе сядзець патэнцыяльны «праціўнік». Стварасцца поўнас ўражанне, што самалёт пікіруе. Калі малы захоча, яго самалёты могуць бамбіць... каб застрашыць.
Ён часта карыстаецца гатай сілай.
М а л ы зараз заклапочаны, хмуры, ходзіць па пакоі ад сцяны да сцяны. На яго чале вялікая заклапочанасць, ну нібыта ўсе беды свету, увесь сум людскі, усс клопаты — на ім. Ён часам спыняецца, як статуя — выліты Напалеон, — рукі скрыжаваў на грудзях.
Aто прысядзе і зноў жа не проста, а ў позе радэнаўскага «Мысліцеля». А бывае спыніцца і пашле свой погляд у глыбіню стагоддзяў, а вось якіх будучых ці мінулых, — няясна пакуль што.
С я с т р ы ч к а яго з нейкай напружанай цікаўнасцю назірае за ім, не адводзячы вачэй.
Д а ч к а. Што здарылася, малыш?
С ы н. Адчапіся.
Д а ч к а. Ты нейкі сам не свой.
С ы н. Адчапіся, я сказаў!
Д а ч к а. Бяда якая, ці што?
С ы н. Горш.
Д а ч к a. А што такое? Што?
С ы н. He знаю. Сябе не знаю.
Д а ч к а. Сябе? Ты ніколі такім не быў. Што цябе мучае?
С ы н. Сумненні.
Д а ч к а. Штоо?
С ы н. У цябе былі калінебудзь сумненні? Ты ведала іх?
682______АНДРЭЙ МАКАЁНАК ______________________
Д а ч к а. Сумненні? Неее. He ведала. Якія сумненні?
С ы н (наважыўся растлумачыць). Што я ведаю? Што? Я знаю — што я ведаю. А што ўмею? Што сумею? He знаю. Я знаю, чаго хачу. Але не знаю, ці змагу я. А як праверыць? Як прансці выпрабаванне? А? Ці годны я? Ці адпавядаю я той ролі, якую выбраў сабе? Як узяць пробу?
Д а ч к а. Што праверыць? Якое выпрабаванне? Якая проба?
С ы н. Я паставіў перад сабой вялікую задачу: стаць на чале дзяржавы, стаць правадыром нацыі, стаць Цэзарам, Папам Рымскім ці Ісусам другім... Для гэтага ў мяне веды ёсць, чужога вопыту хопіць. (Паказаў на кнігі.) А ці ёсць у мяне патрэбныя рысы характаРУ? Ці хопіць іх у мяне? Асабістыя якасці характару...
Д а ч к а. Якія? Можа, я табе скажу — ёсць ці няма.
С ы н. He ты... Я сам павінен выявіць іх у сябе... А калі няма — вырасціць іх, выхаваць, выпеставаць.
Д а ч к a. А якія якасці характару трэба? Для тваёй ролі Цэзара?
С ы н. Сучасны Цэзар павінен умець быць абаяльным, каб выклікаць пачуцці прыязнасці ва ўсіх, хто хоць раз пабачыцца з ім. Павінен умець прыкідвацца праўдзівым, калі нахабна хлусіць, прыкідвацца чэсным, калі беспардонна ашуквае, шчырым, будучы фальшывым, цвёрдым і ўпэўненым, нават калі грызуць сумненні, прыкідвацца добрым і ласкавым, падпісваючы смяротны прыгавор. Пачаўшы вайну, трэба ўмець пераканаць людзей, што вядзецца яна ў інтарэсах міру, а гарады бамбяць — дзеля іх абароны. Я павінен навучыцца памірыць заклятых ворагаў і ўмець пасварыць закадычных сяброў; павінен умець выкарыстоўваць для сябе і высакародны чалавечы парыў і такую чалавечую загану, як зайздрасць. Для веруючых я павінен быць апосталам, а атэісты хай спадзяюцца, што я — бязбожнік. Я павінен сумець пераканаць людзей рабіць тое, што мне трэба, але каб ім здавалася, нібыта яны самі гэтага хочуць, а я толькі разумею іх патрэбы. Я павінен умець пераканаць бацьку пайсці супроць сына, а дачку — сведчыць супроць маці, калі мне гэта спатрэбіцца. Я павінен умець узбунтаваць, уздыбіць натоўп, давесці да экстазу, да барыкад. Але я павінен умець і ўціхамірыць раз юшаны натоўп, калі бунт прынёс ужо ўсё, што мне трэба было. Я павінен умець быць літасцівым і міласэрным да заклятага ворага, каб усыпіць яго пільнасць і быць бязлітасным да роднага брата, бацькі, нават маці, калі заўважу змову, каварства ці здраду. Я павінен умець, не раздумваючы, бязлітасна і хладнакроўна прыбіраць з маёй дарогі супернікаў.
Д а ч к а (з жахам). Гэта — страшна! Гэта — жахліва!
С ы н. Але неабходнаі Непазбежна! Так заўсёды было.
Д а ч к a. He было!
С ы н. Было! Я прачытаў Святонія пра жыццё Цэзараў. Я прачытаў мемуары Чэрчыля, усё, што пісалі пра Напалеона, успаміны пра Гітлера, я прачытаў... і яшчэ сёетое я прачытаў. Было!
Д а ч к а. Але гэтага не павінна быць!
С ы н (згаджаецца). He павінна. Але пакуль ёсць і праўда і крыўда, ёсць багатыя і бедныя, ёсць сытыя і галодныя, ёсць князі і рабы, ёсць генералы і салдаты, ёсць жандары і паэты, ёсць асуджаныя і каты, да таго часу будуць зайздрасць, падман, грабеж, нянавісць, барацьба, каварства, кулакі, локці, зубы...
Д а ч к а. Калі так... Калі без гэтага нельга, то — не трэба, малыш! Адмоўся ад сваёй мэты, брацік! Гэта страшна і... бесчалавечна, жорстка.
С ы н. Тады маё месца зойме другі, не такі здольны, а можа, і бяздарны, ды яшчэ, магчыма, больш жорсткі.
Д а ч к а (пяшчотна). У цябе няма такіх якасцей. Ты не такі.
С ы н. He знаю. Трэба праверыць.
Д а ч к а. Як? Дзе? На кім?
С ы н. Давядзецца дома, на вас, на сваіх. Дзе ж яшчэ?
Д а ч к а. Але ж гэта немагчыма! Як? Як?
С ы іі. Паспрабуем.
Сын вымае з каробкі цацкусамалёцік і падвешвае па дрот.
Памажы, калі ласка, падвесіць.
Дачка дапамагае малышу.
АНДРЭЙ МАКАЁНАК 683
Д а ч к а. Які прыгажун! Верна?
С ы н. Нервовы.
Д а ч к а. Хто? Самалёт? Які ты дзівак, выдумшчык.
С ы н. Гэты самалёт амерыканцы сканструявалі для распылення нервовага газу.
Д а ч к а. Фу, брыдо