Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
агуляць на свежым паветры.
С ы н (сястры). Ну, што ты касавурышся? Я ж у тваіх інтарэсах напомніў маме, што ты ўжо... становішся дарослай. Яны самі не здагадаюцца, пакуль дзіця не прынясеш ім. He падкажы, то самі не заўважаць.
Д а ч к а. Сораму ў цябе няма.
М а м а. Ідзіце, пабегайце, пагуляйце.
С ы н. Няма нешта ніякай ахвоты.
Мама скінула халат і надзела прыгожае моднае — занадта кароткае — плацце.
Д а ч к а. Уй, мама! Ты такая прыгожая стала’
С ы н. Мама! Расталкуй мне, калі ласка. Вот ты дзве гадзіны мазалася, прычэсвалася, фарбавалася... Ты зусім другая стала. Для чаго ўсё гэта?
22 Зак. 49
674 _ АНДРЭЙ МАКАЁНАК__________________________
М а м а. Твая мама хоча быць маладой. Хіба ты не хочаш, каб твая мама была маладзейшая і прыгажэйшая?
С ы н. Во дзіва! Мама хоча быць маладой, а я хачу быць старэйшым... Я хачу, каб мая мама была такой, якая ёсць на самай справе. He горшая і не лепшая. Мам жа не выбіраюць. Якую Бог пашле. Толькі, мне здаецца, было б карысней, каб ты гэтыя дзве гадзіны праседзела тут, поруч са мной і з гэтымі разумнымі людзьмі! (Паказвае на кнігі.)
М а м а. На ўсё свой час. Ты што? He хочаш, каб твая мама падабалася?
С ы н. Каму?
М а м а. Усім.
С ы н. Усім?
М а м а. Ну, так, усім.
С ы н. Усім — гэта многа. Гэта — нікому. Лепей аднаму. Напрыклад, пастарайся падабацца нашаму тату.
М а м а (холадна). Гэта ўжо не твая справа. He сунь нос, куды не трэба.
С ы н. Ну, во... Звычайна гэтым канчаюць усе творчыя дыскусіі.
М а м а. Ты ўсётакі паганенькі прахіндзейчык.
С ы н. Маама! Ты не крыўдуй на мяне. Слухай, мама, з табой жа я шчыра. Як з мамай. А з кім жа яшчэ? Я што падумаў, тое і сказаў. Калі не так, ты навучы,
М а м а. Вось іменна — не тое і не так. Дачка! Забяры яго!
С ы н. Мама, ты ж мяне на месяц замуравала. Месяца яшчэ не прайшло.
М а м а. Ну і скажы дзякуй, што раней выпускаю.
С ы н. Дачакаўся амністыі. (Неахвотна спускаецца з лесачак.) Ды мне там сумна з дзецьмі. Мне цікава з дарослымі. Бо я хачу быць дарослым, і я буду дарослым. Дзяцінства рана ці позна кончыцца. А наперадзе — жыццё... I потым — праз дваццаць мінут па тэлевізары выступае палітычны каментатар. А ты ж ведаеш, што я не магу яго прапусціць. Ен мудры, і мне з ім весела.
М а м а. Праз дваццаць мінут і прыйдзеш.
С ы н. Ну, што ж, сястра! На свежае паветра! Там вольны дух! Там свабода!
М а м а. Я табе дам «свабода»! Глядзі, не задзірайся ні з кім.
С ы н (уздыхнуў). Свабода ў рамках законнасці.
М а м а. Нахапаўся пустых фраз.
С ы н. Іх дарослыя прыдумалі. (Скача на адной назе, нібы гуляе ў класы. Ён жа яшчэ дзіця.)
Мама зіюў нецярпліва глянула на гадзіннік. Гэту нецярплівасць нрыкмеціў сын. Сам сабе падміргнуў.
М а м а. Дачушка! Што ты там корпаешся? Ты перамерала ўжо сем адзежак. Як баранеса фон Клаўзен.
Д а ч к а. Я ўжо гатова. Я зараз, малыш! За мной!
С ы н. Калі яна баранеса фон Клаўзен, то я — барон Мюнхгаўзен. Бяру сябе за каўнер і выкідваю вон. (Разыгрывае пантаміму, нібы нехта яго выкідвае, а ён супраціўляецца, вылузваецца. Але нарэшце апынуўся ў калідоры.)
Д а ч к а. Мама, наш малыш часам бывае ўедлівы, але... ён жа вельмівельмі разумны. Нават мудры. Праўда? Я нават не магу на яго доўга злавацца.
С ы н (з калідора). «Множество мудрых спасенье мнру. Н царь разумный благосостоянме народа». Саламон!
Д а ч к a. А яшчэ?
С ы н (стаіць на парозе). «Через мудрость я буду нметь славу в народе н честь перед старейшнмн, будучы юношею. Окажусь проннцательным в суде н в глазах снльных заслужу уднвленне. Я буду управлять народамн, н племена покорятся мне. Убоятся меня, когда услышат обо мне, страшные тмраны, в народе явлюсь я добрым н на войне мужественным».
Д а ч к а. Ну, што ты скажаш, мама?
М а м а. Біблію табе рана чытаць. He тым ты захапляешся.
С ы н. Біблію дзед падарыў. А ён ведае, каму і што дарыць. 1 я не Бібліяй захапляюся, а палітыкай.
М а м a. I палітыка — не дзіцячы занятак.
С ы н (з калідора). А што, калі ў нас дарослыя так заблыталіся ў палітыцы, што толькі дзеці і могуць вывесці з тупіка.
АНДРЭЙ МАКАЁНАК 675
М а м a. He лезь у палітыку, дурненькі, гэта небяспечна. Сцеражыся яе. Там не такім, як ты, шыі ламаюць. Лепей вучыся.
С ы н. Чаму? Чаму вучыцца?
М а м а. Грошы рабіць.
С ы н. Грошы — дробязь. Улада даражэй за ўсякія грошы. Ну, я пайшоў. (Хацвў пайсці', але вярнуўся.) He, раскажу пра сілу ўлады. Мама, ты знаеш гэтага... ну, што ў нашым двары дражняць Пузыром?
М а м а. Аа, тоўсценькі, брытагаловы... (Строга.) А што — у яго імя няма, ці што?
С ы н. Імя даюць тады, калі яшчэ невядома, які чалавек будзе. А мянушку — па заслугах. Дык вось учора ён з’явіўся на двары з бацькавым партфелем, ды з такім... з кракадзілавай скуры. Бацька з Індыі прывёз. Уся драбяза з нашага двара сабралася Каля'гэтага партфеля. Кожнаму хацелася панасіць ці хоць патрымаць. I Пузыр тут жа, хоць тупы, а дадумаўся: хочаш патрымаць партфель — ідзі нясі дань. I панеслі. Хто што мог. А ён сядзіць, як султан, і толькі распараджаецца. «Што прынёс? Марожанае? На панасі. А ты з чым стаіш? 3 цукеркамі? Ану, перадай партфель. А ў цябе што? Пірожнае? Ладненька. Хопіцьхопіцьхопіцьі Аддай цяпер яму!» А адзін стаіць — і ў вачах зайздрасці... А Пузыр: «Чаго стаіш? Дзе твой ясак? Ідзі нясі маркі!» Той пабег і прынёс. Хоць сам за маркі два гузікі праглынуў.
Д а ч к a. Ну, а ты што аддаў?
С ы н. Я? Ну, не. Я толькі падумаў: ну, чорт вазьмі, чаго б ні каштавала, а даб’юся Taro, каб раздаваць партфелі. I не камунебудзь, а міністрам. Тады ў мяне ўсё будзе: і марожанае, і пірожнае — і без грошай! А захачу — загадаю намаляваць новыя грошы. Вось да чаго трэба імкнуцца, мама!
М а м а. Ох, скруціш ты сабе шыю. Ідзі, ідзі, сынок, праветры сваю галаву. Дачушка, ты гатова? (Зноў глянула на гадзіннік.)
Д а ч к а. Я пайшла.
Д а ч к а' бяжыць за дзверы.
■ ТГ’
С ы н. I я ўдаляюся.
С ы н велічна выходзіць з пакоя. Мама падыходзіць да тэлефона. Зняла трубку, хацела набраць нумар, але на хвіліну задумалася.
; . IE '
М а м a. He, на яго спадзявацца нельга. Можа прытаіцца. Сынок, ты пайшоў? Сынок?..
М а м а прыслухалася, уважліва агледзела пакой, глянула на лесачкі, дзе звычайпа сядзіць сын, і выйшла ў правыя дзверы, у калідор. 3 левых дзвярэй пакацшаму ціха ўваходзіць с ы н. Залазіць па лесачках у нішу з Будай, займае яго месца, а Буду бярэ сабе на калені. Прытаіўся. Чакае.
С ы н. Бог — таму і Бог, што яму ўсё вядома!
Уваходзіць м а м а. Абышоўшы ўсю кватэру па крузе, яна ідзе да тэлефона, здымае трубку і набірае нумар.
М а м а. Мадам Жаклін? У вас пражывае студэнт Нана Нкеція... Так, негр. Будзьце ласкавы, папрасіце яго да тэлефона. Гэта з дэканата. Так, калі ласка.
Паўза.
Нана? Гэта я. (Спяшаецца папярэдзіць.) He называй па імені. Там з табой поруч нікога няма? Прыдумай сам. Як хочаш. Можаш і так. А як гэта гучыць павашаму? Ой, я не запомню... Ты паабедаў ужо? А чаму? Ах ты, бедненькі! Ён званка чакае. А чаму сам не пазваніў? Які ж ты нявопытныі Якраз дома цябе прымаць прасцей за ўсё. Вядома. Ты студэнт — прыйшоў на кансультацыю. I ўсё. He, папку якуюнебудзь пад паху ці блакнот вазьмі. He, не, а гэтага я не магу. Гэта неразумна. У рэстаране ці ў кафэ нам паказвацца нелыа. Які ты дурненькі! Каб было так, ці ж я табе пазваніла б? А навошта нам лішнія размовы, плёткі? А дома... Што? He, дзеці пайшлі на прагулку. Ты ж двойчы прыходзіў, дык
676 _ АНДРЭЙ МАКАЁНАК _______________________________
што, хіба кепска было? Калі сама прапаную, дык, напэўна ж, ведаю, што раблю... За горад? He, лепей калінебудзь вечарам. Сёння? Ты занадта нецярплівы. Ну, добра, добра. Я скажу дома, што сёння ў мяне кансультацыя, калёквіум. Усё! (Кладзе трубку.)
С ы н. Мама, а што такое — калёквіум?
Мама ад нечаканасці асела ў крэсле. Яна не верыць сваім вупіам, пе верыць сваім вачам. У яе амаль што шок. Яна зараз вельмі нагадвас рыбіну, якую выкінулі на пясок, хапае ротам паветра. Яна, можа, і сказала б штонебудзь, але ў яс прапаў голас.
Мама! Табе, відаць, трэба выйсці на свежае паветра. Шкодна так доўга сядзець у гэтай духаце. Ідзі пагуляй і...
М а м а (у яе пачынае праразацца голас). Ты... ты... ты... — мярзотнік! Як ты смееш! Нягоднік! Гэта агідна! Гэта подла! Нізка!
С ы н. Ты пра каго так? Пра мяне? Ці сама каешся?
М а м а (шалее ад злосці). Мярзотнік! Шпіён! (Хоча спароць яго з нішы.)
С ы н. Мама! Ты мяне можаш скінуць. Я магу стаць інвалідам. Асцярожна, мама!
М а м а. Ты смярдзючае парасё! Хто цябе навучыў гэтаму? Злазь адтуль! Я цябе зараз... Я табе пакажу! Злазь!
С ы н. Мама! За што тыі Я ж нічога не зразумеў. Мама! Я і зараз нічога не разумею. Мама! Давай лепей памірымся. А? Клянуся Богам, мама, найлепшае вырашэнне канфлікту — мір! Мама! Ну? Мір?
М а м а (кіпіць). Злаазь!
С ы н (спяшаючыся). Я прапаную такія ўмовы для міру: ты мне купляеш кеды, новы дыпламатычны слоўнік і навушнікі. А я зараз усё забываю. Ужо забыў. Нічога не ведаю і нічога не разумею. Ну, згода?
М а м а (са злосцю). Штоо? Навушнікі?
С ы н. Ноччу, калі вы спіцё, я буду падслухоўваць радыё Масквы.
М а м а. Зноў падслухоўваць?
С ы н. Слухаць! Слухаць! А па слоўніку расшыфроўваць незразумелыя словы і тэрміны.
М а м а. Маленькі шантажыст!
С ы н. Нічога, падрасту — стану вялікім. Мама, а што такое — шантажыст?
М а м а. Ты і без таго занадта многа ведаеш. Трапло, балбатун!
С ы н. Я не балбатун і не трапло. Можаш мпе паверыць. Ты ж ведаеш, што я мару стаць палітыкам. А я ведаю, што «палітыкібалбатуны быстра сыходзяць з палітычнай арэны», як сказаў адзін вялікі. Я не трапло. Павер!
М а м а (з абурэннем). Як ты смееш мне такое гаварыць?
С ы н. Мама! Табе трэба на вольнае паветра. Мама! Ідзі прагуляйся. Заадно абдумай мае мірныя прапановы.
М а м а. Чорт ведае што гэта такое! Чаго ад цябе чакаць? А што з цябе будзе, калі ты падрасцеш?
М а м а выходзіць.
С ы н. Дыпламат! Генеральны сакратар ААН! (Крычыць.) Мама! Ты забыласумачку! Мама!..
М а м а вяртаецца, забірае сумачку.
М а м а. Во некаму дастанецца няшчасце! Божа мой! Божа мой!..
М а м а выходзіць.
С ы н. Ты, мама, куды?
і
М а м а ляснула дзвярыма, пайшла.
Ірве дыпламатычныя адносіны. (Філасофствуе.) Тут разабрацца трэба. Пакуль што я нічога не разумею. Выходзіць — я вінаваты. Але ў чым? Дапусцім, усё бы