Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
а! Такі прыгажун і... Проста жах!
С ы н. Але — прыгажун!
Д а ч к а (уздыхнуўшы). Я разумею, што нядобра зайздросціць, і ўсётакі я зайздрошчу табе. Колькі ў цябе цацак!
С ы н. Якія ж гэта цацкі! Гэта зброя! Ваеннапаветраны флот! Баявыя сілы для падтрымання халоднай вайны паміж... татам і мамай.
Д а ч к a. А мама скупая. Ну, чаго ты на мяне так глядзіш?
С ы н. Скупая, кажаш? (Раптам рэзка.) Ты сама вінавата. Паслухмяным заўсёды меншы кавалак дастаецца. Цяпер нават паліцыя навучылася баставаць, каб вырваць надбаўку да зарплаты. А ты... Пакорлівая рабыня. Цябе і карміць не трэба. Запахне і ты сытая. Парай. Ты такая мяккая, такая... табой акуляры выціраць можна.
Д а ч к a. А чаму? Каб толькі дома ціха было, мірна, спакойна. А ўсётакі шкада, што я не з татам.
С ы н. Дурненькая. Ты не мне гэта гавары. Ты маме так скажы. I адразу ўбачыш вынік. Ды яшчэ маральна прыцісні. Скажы: мама, а калі ўсе ўбачаць, што дзеці пайшлі за бацькам, а не за табой? Зразумела? Супярэчнасці трэба распальваць. Чым злейшыя яны будуць адно з другім, тым дабрэй да нас. Засвоіла?
Д а ч к а. Ну і язва! Хітрасці ў цябе на семярых.
С ы н. Трэба ўважліва і сістэматычна слухаць радыё і тэлевізар. Асабліва перадачы для дарослых. Дзіцячыя перадачы на тое і прыдуманы, каб нас трымаць у няведанні, у цемнаце. Цёмнымі і даверлівымі лягчэй камандаваць.
У калідоры званок.
Д а ч к а. Гэта мама з работы. Ты думаеш — я не магла б так, як ты?
С ы н. Вось і пачынай. Ды стражэй! Чуеш?
Д а ч к a. I паспрабую. А што?
s Дачка адчыняе дзверы і ўпускае м а м у.
М а м а. Вось і я. Ну, як вы тут?
Мама аддае сыну кнігі і яшчэ адзін пакуначак — падарункі. Да мамы падыходзіць дачка і строга выстаўляе руку. He просіць, а патрабуе.
Д а ч к а. Ну! Што?
М а м а. Што ну? Што што? „
Д а ч к а. Гэта я пытаюся — што? Яму, бачыш, колькі падорана? А мне зноў коўдра. Зноў вітаміны? Зноў глюкоза?
С ы н (ухваляе спакойна). Правільна. Верна. Хачу — дзейнічаю.
Д ач к а. Малыш правільна выбраў. Тата яго болей любіць, чым ты мяне. Я заўважаю. Толькі глядзі, мама! А калі ўсе ўбачаць, што дзеці пайшлі не за табой, а за татам? А?
Сын аж выцягнуў шыю, паптушынаму схіліў галаву, адным вокам назірае за мамай.
. М а м а. Дачушка! Што ты сказала? Як жа ты так? Я ж для цябе...
Д а ч к a. He трэба меладрам, мама! Ясна? (Сказала і спалохалася.)
М а м а (скрозь слёзы). Ясна... Так ясна, што аж у вачах цёмна.
С ы н. Мама! Слёзы тут не памогуцьі Тут трэба эканамічныя санкцыі.
М а м а. Але што? Што я вам павінна? Што яшчэ?
С ы н. Што? Гэта ўжо другая гаворка. Гэта мы прадумаем.
Д а ч к а. Што? Хоць бы тое, што другім. Вунь Нэлі на імяніны бацькі падарылі цэлы звярынец: поні, зебру, сланёнка і нават кенгуру. Ты сама бачыла па тэлевізары.
М а м а. Што ты раўняешся? Што ты раўняешся? Што, ты не ведаеш, хто ў яе баць
684 АНДРЭЙ МАКАЁНАК
ка? Мільянер! Палавіна арабскае нафты ў яго. Гадавы даход у яго — восемдзесят два мільены! А ў твайго бацькі...
Д а ч к a. А хто вінаваты?
М а м а. У чым?
Д а ч к а. Што ў майго бацькі няма такога даходу?
М а м а. Як гэта хто?
Д а ч к а. Ты!
М а м 'а. Я? Але чаму?
Д а ч к а. Ты што, не магла выйсці замуж за Нэлінага бацьку? А Нэлі няхай бы дастаўся мой. А?
М а м a. He магла! He хацела! Бо яе дзед быў гангстэрам. I нафтавыя ўчасткі яны купілі за бандыцкія грошы. Яны ўсе гангстэры, бандыты. У іх рукі і сумленне ў крыві А ты хочаш, каб...
С ы н. А грошы не пахнуць, як сказаў адзін...
Д а ч к а. У Нэлі і рукі белыя і сумленне. Яна — не вінаватая. Мы за дзядоў не адказваем.
М а м а. Што ж гэта робіцца? Я ўжо нічога не разумею.
С ы н. Мама! Ты дарэмна не слухаеш палітычнага каментатара.
М а м а. Гэта жорстка. Гэта бесчалавечна. Дзеці...
С ы н. А мы па Бібліі, якую падарыў нам дзядуля. «Будзем прыгнятаць беднякаправедніка, не будзе літасці ўдаве і не пасаромеемся мнагалетняй сівізны старца».
М а м а. Дык гэта ты... твая навука? Гэта ад цябе ўсё?
С ы н. Ад Бібліі.
М а м а. Ты не зразумеў! Гэта богаадступнікі, паганыя людзі гаварылі. Ерэтыкі!
С ы н. Яны сімпатычныя людзі, тыя ерэтыкі, вясёлы народ. Кожны з іх тройчы смяшыў чалавецтва. Першы раз народ смяяўся, калі ерэтык паведамляў пра сваё вялікае адкрыццё і вынаходства. Друп раз народ весяліўся, калі яго за гэта адкрыццё інквізітары публічна сма™Л1 ® кастры. I трэці раз весяліцца прагрэсіўнае чалавецтва, святкуючы чатырохсотгадовы юбілеіі ерэтыка. Аказваецца ён быў вялікі, а яго падсмажылі. Каб не ерэтык Галілей, Зямля наша да гэтага часу стаяла б на трох кітах. He было б Магелана — не было б Амерыкі. I Саветы не запусцілі б Гагарына. He, усё гэта было б, але са спазненнем на пару стагоддзяў.
М а м а. Божа мой, Божа мойі Што ў яго ў галаве? Пакладзі Біб'лію. Табе рана яе знаць. Ты яшчэ горкае дзіця. Кашмар! Што за дзеці? Ну і дзеці!
М а м а пайшла на кухню.
С ы н. «Детн грешннков бывают детн отвратнтельные п обшаются с нечестнвымп...»
Д а ч к а. Я так не магу. Ведаеш, малыш, гэта ўжо цераз сілу. I праўда — жорстка мы з мамай. Другі раз я так болей не буду. Мне шкада яе... Пакрыўдзілі мы яе...
С ы н (прытуліу сястру). Значыць, ты яшчэ... У наш суровы век ты... Занадта ты далікатнае стварэнне. Ну што ж, і такія таксама патрэбны. Будзь такая, якая ты ёсць, — мяккая, добрая, як папрок грубым людзям. Ты даруй мне за гэты эксперымент. Я праверыў як можна выкарыстаць зайздрасць. Далікатная, ласкавая душа становіцца жорсткай... Сумеў.
Д а ч к а. Гэта я сама.
С ы н. Я так і рабіў, каб ты думала, нібы ты сама...
У пярэдняй зноў раздаецца званок. Дачка адчыняе дзверы, упускае т а т у і вяртаецца.
Д а ч к а (паведамляе). Тата.
Уваходзіць т а т а. Хмуры.
С ы н (патрабавальна). Ну? Што?
Та т а. Што — ну? Што — што?
С ы н. Гэта я пытаюся: што — што?
Г а т а. Ты мяне проста абабраў. Мой бюджэт проста не вытрымлівае. Я не маю за што купіць прыстойных цыгарэт. Вымушаны курыць нейкую дрэнь і прыкідвацца...
С ы н. ...дэмакратам. А можна зусім кінуць курыць. Калі верыць літаратуры (жэст на стэлажы), нікацін вельмі шкодны. Нібыта рак...
АНДРЭЙ МАКАЁНАК
685
Та т а. Ты ведаеш, сын? Ты горш за нікацін, больш шкодны.
С ы н. Гэта як зразумець? Ты быццам незадаволены?
Та т а. Так. Я незадаволены!
С ы н. Тваё шчасце, што ты жывеш не пры цэзару Нероне.
Т а т a. А то што?
С ы н. На, пачытай, што піша Святоній: «Адзін рымлянін, педагог, быу асуджаны на цяжкае пакаранне за тое, што ў яго пастаянна незадаволены выраз твару».
Та т а. ТраплоІНахапаўся з кніжак... He, трэба за цябе ўзяцца. Ну і дзеці! Ох і дзеці!..
Тата выходзіць у свой кабінет.
С ы н. Ты чуеш? Зноў дзеці. Ну, не! Сапраўды трэба за іх узяцца. Распусціліся.
Д а ч к а. Ты, брацік, перасольваеш.
Звапок. Д а ч к а бяжыць і хутка вяртаецца.
Тэлеграма. Ад дзядулі! Едзе! МамаІ Тата!
С ы н. Стоп! Дурніца! Чаго спяшаешся! Пакажы. Тут карысная інфармацьія. Мы павінны яе скарыстаць. А ўсётакі малайчына наш дзядуля. Чулая душа! Адгукнуўся. Ты яшчэ не ведаеш, што ўсе беды на свеце ад недахопу інфармацыі. Людзі траплялі ў недарэчнае ці смешнае становішча — ад недахопу інфармацыі. Вось гэта тэлеграма дасць нам дадатковую інфармацыю ці магчыма ў прынцыпе ўзаемаразуменне паміж татам і мамай на базе павагі да продкаў.
Д а ч к а. Во смеху будзеі
С ы н. Ненадоўга. На час візіту. А там...
Сын падыходзіць да магнітафона, падбірае ленту.
Мы зараз такі заліхвацкі танец ім падбяром, што ахнеш. Помніш, у нас гастраляваў рускі ансамбль? Я запісаў на магнітафон адзін іх танец. Кліч!
Д а ч к а. Тата! Мама! Мамаі Тата! Сюды! Хутчэй!
С ы н. Палуундра!!!
3 розных дзвярэй прыбягаюць т а т а і м а м а.
Та т а. Што такое?!
М а м а. Што здарылася?! Чаго вы гвалт узнялі?
С ы н. Зараз будзе выступаць ансамбль народнага танца. Мама!
Д а ч к а. Танцуй!
М а м а. Што за дурасці? Чаму — танцуйі
С ы н. Тэлеграма. Ад дзядулі.
М а м а. Тым болыц. Можа, дзядуля захварэў, можа, бабка памерла. А я буду танца
ваць? Што за манеры. ■
С ы н (разгарнуў тэлеграму). Ніхто не захварэў, ніхто не памер. ТанцунІ Усе радыі
Д а ч к а. Мама! Танцуй! Ніхто не памёр! Ніхто не захварэў! Усе рады! Усе лікуюцьі Сын (запускае праігрывацель і падпявае). А дзядуля, дзядуля! Каго любіш.
Бабулю...
Мама неахвотна начынае танцаваць.
Д а ч к а (прытанцоўваючы,). Тата! А ты? С ы н. Чаго стаіш? Ану, давай!
Тата (усміхаецца). Яшчэ чаго не хапала...
С ы н (строга, крычыць). Тата! Гэта прынцыпова! Як ты радуешся дзеду, так я уду радавацца табе! Ісус, сын Сірахаў, сказаў: «Почнтаюшнй отца будет нметь радость от детей свонх н в день молнтвы услышан будет». Перад тым як адмовіцца, падуман, тата. Мой дзядуля можа табе дапамагчы, але можа і пашкодзіць. Ен друг тванго гене
ральнага дырэктара, тата.
686
АНДРЭЙ МАКАЁНАК
Дачка танцуе з мамай і ўважліва, насцярожана назірае за псіхалагічным паядынкам паміж бацькам і сыпам. Гэту насцярожанасць дачкі заўважыў бацька. Ёп усміхнуўся і неахвотна пачынае танцаваць.
Д а ч к а (заапладзіравала). Брава! Малыш! Ты геній! Ты цэзар!!!
Малы падкруціў рэгулятаррадыёлы. Магутна іграеарксстр. Тата набычыўся і рушыў да лссачак, на якіх сядзіць сын. Здаецца, бацька зараз сцягне малога за нагу, растопча. расшкуматае. Аж не! Ён з такою злосцю... пачаў танец. Паволыіа, з разваротам.
і анец падключаюцца сын і дачка. А яны ўжо зусім пасучаснаму, памадэрнаму. Ну
і танец! Ан ды танец! Сын напявае нешта такое: «А бабуля з дзядулем!..» Усе танцуюць ужо з поўнай душэўнай аддачай. Дачка падмірпіула браціку, паказваючы на тату і маму, якія вытанцоўваюць адно перад адным. Малы насцярожыўся. Нават спалохаўся.
С ы н (сястры). Усё гэта скарацечна.
Д а ч к а (шчырарадуецца). Яак хораша!!!
I раптам ен тыграм кінуўся на сястрычку. 3 дзікім крыкам. 3 гікам! Пакаціліся па падлозе. Шкуматы ляцяць. Тата і мама спыняюцца. Яны шакіраваны. Япы нічогане разумеюць, Кідаюцца разнімаць малых. Расцягваюць за ногі ў розныя куткі. Тата — сына, мама — дачку.
М а м а. Што такое? Што такое? Вы звар’яцелі?
Т а т а. Што такое, сын? Што здарылася?
Д а ч к а. Гэта ён! Гэта ён!
С ы н. Я? Гэта ўсё ты! Гэта яна!
Дзеці, пераміргнуўшыся, зноў парываюцца адно да другога, але тата і мама адціскаюць іх