Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
а кніжны стэлаж.) Я вельмі стары, дзед! Толькі барада не расце.
Д з е д. Давайце вып’ем. 3 яго нешта выйдзе...
Дзед налівае ў чаркі капьяк.
Д а ч к а (наіграна радасна). Як добра! Калі ўсім хораша!
Усе выпіваюць і пачынаюць закусваць.
С ы н. Ты — як англійскі палітык. Заняў пост прэм’ерміністра і адчуў сябе так добра, так лагодна! Яму здаецца, што і ўсім так добра. А ў гэты час — дэвальвацыя фунта.
М а м а. Ты нікому слова ўставіць не даеш.
Сын (да таты). А ты што скажаш?
Т а т а. Перастань! Балбатун! Нядобра гэтак!
С ы н (дзеду). Дзед, а...
Д з е д. He хвалю, не хвалю.
Д а ч к a. I я. 1 я не хвалю.
С ы н. Проста дзіва! Першы раз так аднадушна...
Та т а. Ну, хопіць! Бяры еш!
С ы н. He хачу.
694
АНДРЭЙ МАКАЁНАК
М а м а. Накладвай у рот! Жуй! ГлытайІ
С ы н. Няма апетыту!
Д з е д. Еш, табе кажуць!
М а м а. ЕшІ
Мама напіхала сыну поўны рот сжы.
Жуй! А не, дык пайшоў воні
Д ач ка. Перастань, малыш! Ну, праўда ж, можна пахарошаму. Давайце яшчэ нальём. Дарослыя няхай вып’юць... (Налівае каньяк у чаркі.) Дзядуля, ну?
Малы моўчкі ўзяў поўную чарку і выніў да дна.
М а м а. Сынок! Ты звар’яцеў!
Сын прагна накінуўся на закуску.
Д а ч к a. О, цяпер ён будзе маўчаць. Дзядуля! А дзе лепей? У горадзе ці на ферме? Дзе лепей?
Д з е д (выпіў, крэкнуў). Там, дзе нас няма.
Д а ч к a. А дзе нас няма?
Д з е д. Каля бабулькі нас няма.
Д а ч к а. Выходзіць, каля бабулькі лепей?
Д з е д. Выходзіць, там лепей.
М а м a. А я што гаварыла?
С ы н. He магу маўчаць! Пачынаецца прапаганда. Стооп!!!
Д з е д. Ээк, распусцілі вы яго. Таму і куражыцца. Прыйдзецца забраць яго на ферму. Нее, там я яго перараблю.
С ы н. Усё жыццё марыў! Назад к Мафусаілу? Мілы дзядуля, смешна! Ты быў грэкам, ты быў армянінам, іспанцам. Але ты ніколі не быў кітайцай. А зараз — выліты... гэты... самысамы...
М а м а (успыхнула). Гэта ўжо чорт ведае што! Hi кроплі прыстойнасці. Гэта ўжо нахабства.
Т а т а. Ты сапраўды непрыстойна сябе паводзіш.
М а м а (да таты). Гэта ўсё тваё! Гэта твой цынізм. Твая беспардоннасць. Любуйся! He сорамна перад людзьмі?
Та т а (таксама ўспыхнуў). У мяне нарэшце таксама лопаецца цярпенне!!! (Да china.) Да якога часу цераз цябе я мушу глытаць жаб? Да якога часу ты будзеш ставіць мяне ў дурацкае становішча? He, дарагі мой, усяму ёсць канеці
С ы н (спакойна). Сястрычка! Ці мне здаецца, што яны мной нездаволены, ці так яно і папраўдзе?
Д а ч к а. Ну, вядома, малыш, усе табой нездаволены.
С ы н (ледзь стрымлівае сябе). Значыць, мне гэта не здаецца?
Д з е д. Ды вам усім трэба зараз жа на свежае паветра. Хоць на паўгадзіны. (Глянуў на гадзіннік.)
С ы н. На свежае паветра?! Дзядуля! Няўжо і ты?!
Д з е д. 3 яго нешта будзе... Нешта з рук вон выдатнае. (Унуку.) Быць табе альбо славутым бандытам, альбо... начальнікам вялікай... турмы.
С ы н (смяецца, але смех нейкі ненатуральны). He, ні тое, ні другое, дзядуля. Я ўжо ёсць! Я — ёсць! Дзядуля! Я — вундэркінд асобага роду. Mary папулярна. Бываюць вундэркіндымузыканты. Іх многа. Бываюць матэматыкі. Іх таксама нямала. Бываюць паліглоты. А ведаеш, дзед, што такое паліглот?
Д з е д. Ну, давай, эрудзіруй!
С ы н. Паліглот — гэта... Палі — многа, глот — глытаць. Многа глытаць. Усяго. Усякай усячыны. Што падсунуць. Што ў рот пакладуць. Прыемна, непрыемна — глытай, глытай, глытай! Усякі фарш і ўсякі фальші
Д а ч к а. Ну, навошта ты хлусіш, навошта ты падманваеш дзядулю? (Дзеду.) Паліглот — гэта чалавек, які ўмее гаварыць на некалькіх мовах.
Д з ед (ідзе на прымірэнне). Ды гэта, бадай, адно і тое, як і ён тлумачыў.
АНДРЭЙ МАКАЁНАК
695
М а м а. Ты чаму хлусіш? Ты чаму старэйшых не паважаеш? Ты мярзотнік! (Дала сыну ў каршэнь.) Праўду трэба гаварыць!
С ы н (абураны). Ах, вам праўды захацелася? Вы па праўдзе засумавалі? Во гэта я і хацеў ад вас пачуць! Зараз я вам выдам праўду!.. (Хутка падымаецца наверхлесачак.) Hane вам праўду! Як вам? Кожнаму паасобку ці ўсім адразу? А ты ведаеш, дзядуля, што і мама, і тата не любяць мяне? Мала таго — ненавідзяць! А за што? За сваю хлусню, падман, якія я выпадкова адкрыў. Ты думаеш — лёгка мне, дзядуля, жыць з камком у горле... Калі пастаянна ў горле, тут, ні праглынуць яго, ні выплюнуць. Калі родныя бацька і маці не любяць, то які ж бліжні ўзлюбіць? Хіба толькі ты? Дзед? Я паклікаў цябе... (Да бацькоў.) Што? Яшчэ хочаце, яшчэ праўды чакаеце? He боязна? Нее! He палохайцеся! Я вам праўды не скажу. I знаеце чаму? А вы мне праўду гаворыце? Адно аднаму вы праўду гаворыце? Вось ты, тата, маме праўду гаворыш? А дачушцы сваёй? А мне? Чаму ты не скажаш нашаму міламу госцю, што ты цяпер пра яго думаеш?
Та т а. ШчаняІ Як ты смееш?
С ы н. ЮпітэрІ Злуешся? А я ж нічога яшчэ не сказаў пра твае культурныя сувязі.
Т а т а. Што ты разумееш у культурных сувязях?
С ы н. Пакуль нічога. He дарос яшчэ. А ты, мама? Плаціш тату такой жа праўдай. А чаму ты дзеду не сказала, што паставіла на стол пазаўчарашні вінегрэт? Ты нават нявопытнаму студэнту не гаворыш праўды.
М а м а. Звар’яцець можна! Які цынізмі БоожухнаІ
С ы н. Што? Ужо сытыя? Вы ад мяне патрабуеце праўды. А мне ад вас? Нельга? Мне таксама трэба праўда. Мне яна больш патрэбна! Больш, як вам ад мяне! Я — маленькі, і мая хлусня маленькая. А вы — вялікія. I ваша хлусня — аграмадная! Для мяне яна аграмадная. Запомніце! Самая вялікая хлусня — гэта хлусня маленькаму чалавеку. I вось я, маленькі чалавечак, пачаў шукаць вялікую праўду. Ісціну! Я сугкамі сядзеў каля тэлевізара, каля радыё. Вы спалі, альбо п’янствавалі, альбо выграваліся на курортах, а я начамі сядзеў на гэтых лесачках. Я перачытаў, мама, болей за цябе і болей за цябе, тата. I я нешта знайшоў. Я палюбіў і тэлевізар. He, не скрынку гэтую, не хакей, не стральбу, не слінявыя пацалункі. Я палюбіў палітычнага каментатара ў гэтай скрынцы. Ён мне многае адкрыў. Я цяпер штодня чакаю яго, як сну, як алкаголік віна, як студэнт стыпендьгі, як малады хлюст сваю фіфу ў кароткай спадніцы... Вось і цяпер у мяне ўжо смокча пад лыжачкай. Праз дваццаць мінут ён павінен з’явіцца мне... (Глядзіць на гадзіннік. Механічна тое самае робяць і ўсе астатнія.) Ну што? Бачыце, як я чую яго. Я іх ведаю ўсіх, дзядуля. I з Бібісі, і з «Голасу Амерыкі», і ватыканскага шапялявага старога, і нават з ТэльАвіва. Але лепшы за ўсіх — другі, мой каханы. Самы хітры. Ён ніколі не спяшаецца. Ён заўсёды позніцца на двоетрое сутак, але затое беспамылковы і ўсіх можа паправіць. Ты яго бачыў, дзядуля? Ён занадта інфармаваны і палітычна падкаваны. Яму здаецца, што ён асабіста прымае ў чалавецтва роды. А мне здаецца, калі я гляджу на яго... я чакаю, як ён восьвось пакажа і нованароджанага. Быццам нават і нованароджаны ўжо ў яго руках, пад сталом. Таму ён так часта і зазірае туды, уніз. Адным словам, дзядуля, пасля ўсяго гэтага я стаў вундэркіндам асобага роду — вундэркіндампалітыкам... Я многа зразумеў. Праз вялікае я зразумеў маленькае. Свой дом.
Д а ч к а. Мама, ён разумна гаварыў? Ён разумны?
М а м а. У яго каша ў галаве. Ён яшчэ нічога не разумее.
Д а ч к а. Тата, ён нічога не разумее? Праўда?
Та т а. Ён злы, і таму...
Д з е д. Тэктэктэк... He разумее?
С ы н. Так, я — злы! Без праўды людзі робяцца злыя! Нават добрыя людзі! Нават дзеціі Запомніце! Я не разумею! А вы адно аднаго разумееце? Так! Я не разумеюі I не магу зразумецьі He зразумею! Вы траціце сотні, дзесяткі мільярдаў долараў на вайну. 3 кім? 3 галоднымі, босымі, раздзетымі, з бедныміі У В’етнаме, Карэі, Конга, Егіпце... Замест таго каб апрануць іх, накарміць. Мала таго, кожны долар там начынен дынамітам, і кожны такі долар разбурае там на сотні долараў дабра, якое мелі бедныя туземцы. Хіба гэта можна зразумець?!
М а м а. Хто? Мы? Гэта ж Амерыка! Хіба гэта мы?1
С ы н. Вы! Дарослыя! Хай сабе Амерыка! Там таксама дарослыя. Там таксама таты і мамы. А вы? Вы чаму дапусцілі гэта? Эх выы! Вось вам прыклад (прказвае на самалёцікі). Гэта што? Палавіна зарплаты! Узброіў мяне да зубоў. Як гэта зразумець? А быў бы ён Ракфелерам? Ён не пашкадаваў бы мільярдаў на сапраўдныя, з бомбамі, з напалмам.
696
АНДРЭЙ МАКАЁНАК
Хіба гэта можна зразумець? (Раптам пускае ў ход сваю авіяцыю. Самалёцікі скідваюць бомбачкі на стол.) Вам страшна? Вам жудасна ад гэтых цацак? Тота ж! I ўсё ж я зразумеў. Вы нічога не зразумелі! Якая небяспека над вамі, над намі. I вось гэта, іменна гэта, я зразумеў!
Раснужаў усіх, хто пад сталом, хто за крэслам, хто ў куце.
Д з е д. Чорт ведае што тут у вас творыцца! Чаго я сюды прыехаў?
М а м а. Жах! Проста жах!
Д а ч к а. Ён, відаць, п’яны... (Успомніла.) Ой, што ты правяраеш? Цэзар!
С ы н. Ці патрэбна людзям праўда. Сястра мая. Дай глыток вады. У Цыцэрона перасохла ў горле.
Та т а (смяецца). Вось вам узор свабоднае асобы.
Д а ч к а (падае ваду). Ты, Цыцэрон! Мне расказаў, а сам забыў, што Цыцэрону за яго язык адрэзалі галаву і прынеслі царыцы як падарунак.
Д з е д. Хто ён? Камуніст? Анархіст? Хто?
М а м a. Hi тое, ні другое. Ён проста хуліган.
С ы н. He зневажаць! Тут сабраліся свабодныя асобы. Усе свабодныя. Але я, я над вамі ўладар! Таму што і тата і мама мае маральныя рабыі
М а м а. Ды як ты смееш так? Я цябе вынасіла, я табе жыццё дала і выкарміла сваімі грудзьмі! I я ж твая рабыня? I ты мяне гэтак крыўдзіш? Такая твая ўдзячнасць? Ды як ты смееш, дрэнь?!
С ы н. Радзіла і выкарміла? Але ж гэта біялогія, мама! ЗаалогіяІ Выкарміла! Але дай мне свабоду, як звычайнаму звярушку! He прымушайце мяне жыць, як вы: з хлуснёй класціся спаць і з хлуснёй уставаць. Я не хачу, як вы!І!
Та т a. А жраць ты хочаш? Хлусня мяне корміцьі Мая хлусня і цябе корміць, усіх вас корміць! А стаў бы я гаварыць праўду? Мяне вышпурнуць вон. Маёй фірме не трэба праўда. Там трэба прыгожыя словы, якія б зазывалі, заманьвалі, прыманьвалі. Ты гэта разумееш? He!
С ы н. Зразумеў. Хлусня ў дом прыходзіць з вуліцы. А на вуліцы вялікі свет.
Та т а. Так, так, так! I вялікая хлусня! Ідзі туды са сваёй праўдай! Ідзі! Паглядзім, ці будзеш ты сыты сваёй праўдай. Голад навучыць і цябе лгаць. Шчыра і тэмпераментна будзеш хлусіць, калі жраць захочаш. Хопіць! Даволі! Баста! Цярпенне лопнулаІІІ ВонІІІ
С ы н. Ды вы як быццам нездаволены мной. Ці гэта мне зноў толькі здаецца?
Д а ч к а. Ну, вядома, нездаволены! Усе нездаволены! Нават і я.
С ы н. Ну, ты паспяшалася. А яны... Пачакайце! Хто ж мае права быць задаволеным ці нездаволеным? Вы альбо я? Гэта ж вы мяне прыдумалі такім і выпусцілі ў свет Божы. А ў мяне вы спыталі — хачу я гэтага ці не? Адпячаталі мяне ў адным экземпляры і — рукі памылі. Цяпер кожны з вас уладкоўваецца ў жыцці як каму ямчэй, як зручней. А я? А мне ёмка? А я задаволены? Чаму, па якому праву вы мной нездаволены? Гэта маё права! Толькі маё!
Д з е д. Нее, час мне ўзяцца за цябе. Ану, злазь адтуль! Вось зараз ты ў мяне будзеш задаволены. (Расшпільвае папругу.) Злазь і скідай штаны!
Тата таксама падрыхтаваў папругу.
С ы н. Оо! Паліцэйскія меры! Вовово! Самы пераканаўчы аргумент. Дзядуля! Ты пажарную пакліч! А яшчэ лепш — газы слёзатачывыя.
Тата і дзед замахваюцца на сына, а ён адступае і забіраецца на самы всрх лесачак.
Вось чым згуртаваў іх — праўдай! Праўда іх з’яднала! Нянавісць да праўды згуртавала іх. He дамся! Далоў Цэзара? Далоў праўду? На барыкады? Так? He даамся! He паддамсяаа! Лепей на касцёр! А поўзаць не бууду! Аааа!!І
I з гэтым крыкам м а л ы адштурхоўваеццаразамз лесачкамі ад кніжнай паліцы і вылятае за акно. 3 трэцяга паверха. Усе ахнулі. Мама страціла прытомнасць, у дзеда падкасіліся ногі. Тата немаведама чаго азіраецца вакол. I толькі дзяўчо падскочыла да акна, выглянула на вуліцу, пабегла за дзверы ратаваць, памагаць, дзейніча