• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     т а. Жыыць?
    С ы н. I вучыцца.
    Та т а. Што за навіна?
    С ы н. Мама так сказала.
    Та т а. Можа, пагасціць, можа, на канікулы?
    С ы н. He. Жыць, вучыцца і дыхаць свежым паветрам. Есці свежыя яблыкі, капусту, моркву, піць сырадой! Весяліць дзядулю і бабулю.
    Т а т а. Ну, ты кінь... Я цябе ведаю... He мялі глупства.
    С ы н (кліча). Сястрычка!
    Прыбягаесястрычка.
    Што на.м мама сказала? Куды нам трэба ехаць?
    Д а ч к а. Да дзедкі і бабкі. На ферму.
    Та т а. Пагасціць? На канікулы?
    Д а ч к a. He. Жыць, вучыцца і дыхаць свежым паветрам. Есці моркву, піць малако і...
    С ы н (падказвае). Весяліць дзеда...
    Д а ч к а. Так, і весяліць да слёз дзеда і бабку.
    С ы н. А ты што, супроць такой эміграцыі? Тата!
    Та т а. Тактактак... Вось яно як!!!
    С ы н. Тата, не бядуй. He гарачыся. Я таксама не забываю пра свае інтарэсы. Мы з сястрычкай можам аб’явіць сядзячую забастоўку.
    Уваходзіць м а м а. Накрывае на стол. Ставіць посуд.
    М а м а. Дачушка! Памагай!
    С ы н. Мама! Ты павінна пагаварыць з дзядулем пра татавы справы.
    М а м а. Я нікому нічога не павінна. (3 пагрозай.) Але пагаварыць магу. Mary і пагаварыць. Давядзецца!..
    С ы н. Дзядуля павінен нашаму тату...
    М а м а. Наш дзядуля нікому не павінен. Усе павінны яму...
    С ы н. Але тату трэба...
    М а м а. Ах, тату трэба? Тату твайму шмат чаго трэба...
    Та т а. Малы! He прасі, не старайся. Мы самі якнебудзь...
    Паўза.
    Мама і дачка прыносяць з кухні абед, ставяць на стол. Тата хмуры. Сын назірае за бацькам.
    С ы н (уздыхнуўшы). Раз’яднаў, пасварыў. А вось як іх цяпер згуртаваць, з’яднаць? На чым? Гэта цяжэй... Але пастараюся. Згуртуюцца.
    Прыходзіць д з е д.
    Д з е д. Што гэта ў вас творыцца?
    АНДРЭЙ МАКАЁНАК
    691
    М а м а. Дзе?
    Д з е д. У горадзе, на вуліцы, перад муніцыпалітэтам.
    М а м a. А што там такое?
    Д з е д. Нейкая вар'яцкая дэманстрацыя. Сабралася арава патлатых і барадатых хлюстоў а з імі амаль голыя шлюхі. Топчуцца на вуліцы з такімі плакатамі, што сорамна не толькі глядзець... нават не ведаю, як і расказаць такое. I гарланяць на ўсю глотку, да хрыпаты: «Свабоду сексу! Сексу волю!» Што яны, звар'яцелі?
    М а м а. Аа, гэта ўжо трэці дзень. Цэнзура забараніла адзін шведскі фільм, вось яны і пачалі. А фільм такі... пра гэта самае... (Нешта шэпча дзеду, каб дзеці не пачулі.)
    Д з е д. Аа... Во цяпер я зразумеў і плакат: вялікія нажніцы абразаюць патлатаму... ну... тое...
    Т а т а. Што надтачыць трэба. (Смяецца.)
    Д з е д. Несур’ёзная пайшла моладзь. Нібы другіх праблем няма.
    С ы н. Ээ, не! Ёсць і сур’ёзная моладзь! Пабачыў бы ты, дзед, як у мінулы чацвер мы сустракалі спецыяльнага візіцёра ад прэзідэнта адной з вялікіх дзяржаў!
    Д з е д. Ну і што?
    С ы н. Яму будзе што пісаць у мемуарах! Запомніць ён вайну ў В’етнаме. Мы супраць яе.
    Д з е д. Хто гэта — мы?
    С ы н. Заўтрашнія салдаты. А вясною? Калі ўзбунтаваліся студэнты універсітэта? А да іх далучыліся тры тысячы рабочых, а потым матрасня. Якія прамовы! Які запал! Які палёт думкі! Колькі агню, задору, рэвалюцыйнага энтузіязму! He хапала толькі правадыра і пазітыўных лозунгаў. Каб нехта павёў іх, а лозунгі такія, каб за іх на смерць можна ісці. Старыя запаведзі нікога не кранаюць: «Не забі», «Не ўкрадзі», «Не пажадай жонкі бліжняга». За імі ніхто не пойдзе. Трэба новыя. Ленін чаму выйграў рэвалюцыю ў Расіі? Даў самыя пякучыя і пазітыўныя лозунгі: «Мір народамі Зямля сялянам! Заводы рабочым! Улада Саветам!»
    Д з е д (здзіўлены). Ты што... ты сам дадумаўся да гэтага?
    С ы н. Ці сам да ўсяго дадумаешся? Нешта ж і людзі павінны падказаць. А вы кажаце — несур’ёзная моладзь. Сур’ёзней мне ўжо і нельга быць.
    М а м а. Прашу за стол. Будзем абедаць.
    С ы н. За круглы столі На перагаворы аб ліквідацыі атамнай бомбы. (Ставіць на стол бутэльку каньяку.)
    М а м а. Памаўчы хоць за абедам.
    Д а ч к a. А наліваць будзе дзядуля. Ён самы старэйшы тут.
    Д з е д. Праўда, самы стары. Эх, каб вы зналі, як мне хочацца стаць такім во, як гэты шпінгалет!..
    С ы н. Во дзіва! Стрэчныя жаданні. А чаму, дзядуля?
    Д з е д. Каб во гэтак падбрыкваць, як ты. (Паспрабавау скакаць на адной назе.) Каб пачаць усё спачатку...
    С ы н. Пановаму? Першы раз — усё не так?
    Д з е д. He ўсё так.
    С ы н. А што было так? Нешта ж было і такое, пра што цяпер прыемна другім расказаць?
    Д з е д. Оо! Яшчэ колькі было! У маладосці я рызыканцік быў! Любіў паказытаць нервы.
    Д а ч к а. Каму?
    Д з е д. I сабе, і бабцы, і розным другім...
    С ы н. Сабе і бабцы — гэта і мы ўмеем. А вось як розным другім — гэта ты раскажы, дзядуля.
    Д з е д. Хехе... Калі я быў грэкам...
    С ы н. Ты і грэкам быў?
    Д з е д. Ах... Кім я не быў! I туркам быў...
    С ы н. I туркам?
    Д з е дЛ іспанцам, і нават армянінам.
    С ы н (у захапленні). Дзед! Ды ты адзін...
    Д а ч к а (перапыняе). He перашкаджай. Ну, дзядуляі Калі ты быў грэкам...
    Д з е д. Калі я быў грэкам, я паехаў у Лондан. Я паплыў Накупляў там усялякай зброі: вінтовак, кулямётаў патронаў I прывёз у Грэцыю. А там мяне чакаў другі параход. Перагрузілі зброю на гэты параход, і яна паплыла... Куды? У Саудаўскую Аравію. А там арабы гэтай англійскай зброяй выганялі са сваёй зямлі... каго? Англічан. Так я памагаў
    692
    АНДРЭЙ МАКАЁНАК
    арабам здабываць свабоду. Каму толькі я не памагаў? Ты думаеш — лёгка мне было вазіць гэту зброю? Фух! Кожную хвіліну мяне маглі за каўнер — і на перакладзіну. Хто? Ці тыя, што прадавалі, ці тыя, што куплялі. А калі эфіопы ваявалі супраць Мусаліні, я таксама не драмаў. У Іспанію я прывозіў такіх турыстаў, што Франка і цяпер яшчэ чухаецца. У маладосці я быў адважны. Я быў ваяўнічы. За свабоду, за незалежнасцьі За незалежнасць нават ад бабкі. Хаха!
    С ы н. Ну, многа ты на гэтай справе зарабіў? На свабодзе і незалежнасці? Прызнайся, дзядуля.
    Д з е д. Многа ці не многа, а... мне хопіць. А калі памру — і табе яшчэ добры кавалак завяшчаю.
    С ы н. Ты, дзед, не транжыр маіх грошай, каб болей асталося. Мне спатрэбяцца яны на перадвыбарную барацьбу.
    Д з е д. Огого! Які ты дзялок!
    С ы н. Калі хочаш, каб твой унук праславіўся сам і цябе праславіў...
    Д з е д. Якім гэта спосабам?
    С ы н. Стану вялікім палітыкам.
    Д з е д. У маленькай краіне вялікім палітыкам?
    С ы н. Цяпер маленькія краіны могуць такое натварыць, што і вялікія не рассёрбаюць. Доказаў шукаць не трэба.
    Д з е д. Таак... Шкада, што я стары... Мы б з табой... Во як яно: азірнуцца не паспеў, як нехта за бараду і цягне туды, у пясочак. А ў цябе ўсё наперадзе! I пакуль што аніякіх клопатаў. Зайздрошчу!.. Ах, ах, ах!..
    С ы н. Як гэта — аніякіх клопатаў? Гэта ў цябе ўжо ніякіх клопатаў — ты на пенсіі. А ў мяне... Дзядуля! Ваша пакаленне, дзякуй вам, адваявала нам незалежнасць ад англічан. Палітычную. А эканамічнае ярмо мы з сястрычкай яшчэ доўга будзем адчуваць. I яшчэ праблема. Вы прыдумалі атамную і вадародную бомбы. I пакідаеце іх нам. А што нам з імі рабіць? Гідка з'есці і шкода кінуць. Гэта — не клопат? Вы пойдзеце. А ў мяне ўся планета на маіх плячах. Уся будучыня!
    Д з е д. Ээ, куды цябе панесла!.. Замахнуўся...
    Дзед разлівае ў чаркі каньяк.
    А табе, унучак?
    С ы н. Я кінуў піць.
    Д з е д (жартуе, здзіўляецца). Зусім? Чамуу?
    С ы н (сур’ёзна). Я рашыў падацца ў вялікую палітыку. А там цяпер рэдка сустракаюцца цвярозыя палітыкі. Хачу быць рэдкасным палітыкам.
    Д з е д. Ух ты!
    С ы н. Дзікія, свабодныя плямёны Далёкай Поўначы, на Палінезійскіх астравах, амерыканскія індзейцы, негры Афрыкі падпалі пад іга каланізатараў таму, што не раскусілі своечасова шкоды алкаголю. Я хачу быць свабодным. He спакушай, дзед!
    Д а ч к а (хваліцца). Ён у нас усё ведае! Ён такі!
    Д з е д. Дык за што мы вып’ем?
    Д а ч к а (радасна). За дзядулю!
    С ы н. За наш народ! За народ! Капні і мне.
    Д з е д. Тота ж. (Капнуў са свае чаркі.) Ну, а я за вас.
    Усе стукаюць донцамі чарак аб стол і п’юць.
    Д а ч к а. Як хораша! Як усё хораша.
    Тэлефопны званок. Але да тэлефона ніхто пс падыходзіць. Званок настойліва паўтараецца.
    С ы н (праглынуўшы). Мама, гэта, відаць, цябе твой нявопытны студэнт...
    М а м а (яе нібы ўджаліла, але яна стрымалася). Падыдзі, табе бліжэй. Калі мяне, скажы — няма дома.
    С ы н. Старо! Гэта было ў некалькіх фільмах. (Ідзе да тэлефона, здымае трубку.) Вас слухаюць. Так. Правільна. He, памыліліся. He дачка, а сын... Штошто? А ветлівей вы не
    АНДРЭЙ МАКАЁНАК
    .693
    можаце? Паслухайце... ІЗы — хам! Вам трэба браць урокі ветлівасці. Можаце ў мяне, бясплатна. А мне ўсё роўна — хто вы. Усё роўна. А вы ведаеце, з кім вы гаворыце? Кім я буду праз семвосем гадоў? Добра. Перадам. (Кладзе трубку.) Перадаю. Тата! Я толькі што гаварыў з тваім шэфам. Ён — хам!
    Т а т а. 3 шэфам?
    Д з е д. 3 шэфам?
    Та т а. Што ты нарабіў! Што ты нарабіў?!
    С ы н. А чаго ты так спалохаўся? Ён мне нахаміў — я яму. Квіты. Баланс.
    Та т а. Ты знаеш, што ён можа са мной зрабіць?
    С ы н. Што? Хто ён табе? Гаспадзін? Хто ты яму? Раб?
    Т а т а. Так! Раб! Гаспадзін! У яго ўся ўлада! Нада мной.
    С ы н. А над ім ёсць улада?
    Та т а. Там, за акіянам!
    С ы н. Дык чаго ты так спалохаўся? Ты, тата, пагарджаеш вопыта.м мінулага, не вывучаеш яго. (Паказвае на кніжныя паліцы.) А тут ёсць парады на ўсе выпадкі. Во... (Дастае з паліцы кнігу.) I пра твайго гаспадзіна. (Чытае.) «Усякі, хто лічыць Сябе гаспадзінам другіх, сам раб. Калі ён і не заўсёды ў сапраўднасці такі, то ў яго ўсётакі рабская душа, і перад першым стрэчным, больш моцным, больш дужым, ён будзе гнюсна поўзаць». Старых філосафаў чытаць карысна. Ha! А то я магу зараз пазваніць за акіян і так распісаць твайго шэфа, што...
    Т а т а. Хто ты такі? Хто цябе слухаць стане?
    С ы н. Я — хто? Я — кандыдат у прэзідэнты! Я — заўтрашні дзень нашай рэспублікі! Я табе зараз прадэманструю, хто я.
    Сыіі падыходзіць да тэлефона, здымае трубку.
    Алё! Злучыце мяне...
    Тата падбягас да сына, вырывас ў яго тэлефонпую трубку.
    Т а т а. Ты звар’яцеў! Ты ж — ніхто! Ты — нуль! Ты разумееш, хто ты?
    С ы н. Я — сын твой! Сын, які хоча вызваліць бацьку ад рабства!
    Та т a. He лезь, куды не трэба! Я цябе не прасіў! Богам прашу — дай ты мне спакой.
    С ы н. Значыць, табе падабаюцца рабства, залежнасць, прыгнечанасць, падначаленасць? Так?
    Та т a. He! He так! Але гэтага не пераменіш! Так было і будзе!
    С ы н. He, не будзе! Для гэтага табе трэбатолькі стаць бацькам прэзідэнта. I ты ім станеш!
    Д з е д. А ён не дурань! Адкуль у цябе гэта?
    С ы н. У мяне за плячыма вопыт, шматвяковы вопыт. (Распасцірае рукі н