Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
процілеглыя куткі.
Д а ч к а. Што я табе зрабіла? Што? Што?
М а м а. Што яна зрабіла?
Та т а. Што яна зрабіла?
С ы н. Іменна — што яна мне зрабіла? НічогаІ I яшчэ хваліцца. А павінна ж яна мне хоць штонебудзь зрабіць? Як малодшаму брату. (Кідаецца да сястры.) Павінна Ц1 НСі ..
Тата і мама стрымліваюць дзяцей.
Д а ч к а. Я нічога табе не павінна! Нічога, нічога, нічога!
М а м а. Дачушка ён не вінаваты. Гэта ўсё ён! (Паказвае на тату.) Яго выхаванне! Яго навука! Гэта ж разбойі ХуліганстваІ
Тата адпускае сына і паварочваецца да мамы.
Га т а. Гэта ўжо чорт ведае што! Яна мяне вінаваціць! У чым? (Скрозь зубы, са злосцю.) У чым я вінаваты?!
М а м a. А хто? Хто вінаваты, што ён расце бандытам? Ты яго вучыш.
Та т а. Чаму я яго вучыў? Хіба я во цяпер чамунебудзь вучыў яго? Гэта ж ён вучыў мяне... падвучыў танцаваць з табой.
М а м а. Вово! Ты і танцуеш пад яго дудку. Ён яшчэ падвучыць цябе задушыць кагонебудзь. "
Та т а. Я зраблю гэта зараз без яго навукі!
Тата і мама ідуць на збліжэнне, на таран. Алс пілыіыя дзеткі не дапускаюць вялікага канфлікту. Яны — у Плач. Равучы, яны расцягваюцьбацькоў у процілеглыя куткі так, як толькі што бацькі рабілі з дзецьмі.
Д а ч к а. Тааатаа!
АНДРЭЙ МАКАЁНАК 687
С ы н. Мааамаа!
Дзеці расцягваюць бацькоў.
Д а ч к а. Мааамаа!
С ы н. Тааатаа!
Д а ч к а (гэтак жа, як брат). Мааамаа!
Та т а (крычыць). Цііха!
I наступае мёртвая цішыня.
Паўза.
Ніяк не адсапуцца.
С ы н. Ну, што? Уціхамірыліся? (Сястры.) А ты прарочыла прымірэнне! (Бацькам.) Вы ўжо забылі пра тэлеграму ад дзядулі. Ці вам гэта ўжо не цікава?
М а м а. Ну, што там? ЧытайІ
С ы н (чытае тэлеграму). «Сустракайце сёння сем трыццаць вечара». (Глянуу на гадзіннік.) Праваронілі!
Усе глядзяць на свае гадзіннікі.
Д а ч к a. А цяпер дзядуля выйшаў з самалёта і глядзіць наўкруга, шукае кагонебудзь з нас... А нас няма...
С ы н. Ад нас патрабуюць павагі да бацькоў...
М а м а. Чаго ж мы стаім! Трэба ж нешта рабіць.
С ы н. Сустракаць трэба, мама.
М а м а. Я ж і кажу. Ён, як заўсёды, будзе цягнуць якіянебудзь кошыкі з ласункамі, прысмакамі. Бабуля напакуе ўсяго. Сынок! Дачушкаі Можа, вы пайшлі б яму насустрач? А я на кухні прыгатавала б...
С ы н. Тата! Ты чуеш? Мама просіць цябе сустрэць дзеда.
Т а т а. Яна гэтага не сказала.
С ы н. Яна не сказала, але падумала.
Т а т а. Ты чытаеш чужыя думкі?
С ы н. Толькі ў мамы і таты. Тата, ты — джэнтльмен. У дзеда чамаданы...
М а м a. I як заўсёды, ён прынясе штонебудзь...
С ы н. Тата! Мама сказала, што дзед будзе частаваць цябе, як заўсёды, арыпнальнан закускай. ..
Та т а (пачынае злаваць). He лічы мяне за дурня, сын! Я ўсе чую.
С ы н. Тата, ты чуеш, але не разумееш. Між вамі няма ўзаемаразумення. I я перакладаю вам. Вы — іншаземцы.
Д а ч к а. Хопіць, брацік! Давай мы пойдзем і сустрэнем.
М а м а. ДачушкаІ Ты лепей збегай і купі хлеба.
Д а ч к а. Збегаю.
Д а ч к а бярэ ў мамы грошы і выходзіць.
С ы н. I толькі? He! Сустракаць дзеда толькі хлебам? Нельга! He адзіным хлебам жыве дзядуля. Яму абавязкова падавай каньяк ці віскі.
М а м а. Праўда, сынок. Але ў мяне ні сантыма сёння.
С ы н. Тата! Мама сказала, што каньяк ты купіш.
Т а т а. Ізноў сказала? У мяне таксама... (паказвае на парожні партманет) зусім пуста.
С ы н. Тата, у гэтага ліванца ты можаш узяць у крэдыт.
Т а т а. Яшчэ што прыдумай. Каб я браў у крэдыт?
С ы н. Для дзядулі!!! He забывай ён друг ... чый?
Т а т а. Нават для дзеда. Зразумей, я не магу сваю рэпутацыю...
Сын (пагардліва). Банкруты!.. Дажыліся. Што ж? Я павінен папаўняць вашы фінансы? А’ Так і быць... Сёння я вас выручу, але... з умовай. Працэнты самыя высокія. Палітычныя патрабаванні таксама будуць. (Адчыняе сваю капілкушкатулку і выдае маме
688 _ АНДРЭЙ МАКАЁНАК_____________________
гРошьі ) «Пнры устранвают для удовольствня, н внно веселнт жнзнь; а за все отвечает серебро». Вернеш гэта і яшчэ два луідоры ў дадатак. Працэнты.
М а м a. А чаму ты мне іх даеш?
С ы н. He хочаш плаціць працэнты? Мама, не хвалюйся, тата зараз пойдзе ў магазін па каньяк. Ідзі на кухню, гатуй закуску.
Т а т а. Табе, сын, не здаецца, што ты незаконна захапіў усю ўладу... у доме?
С ы н. Гэта для спробы. (Мякка.) Тата, я, вядома, мог бы і сам купіць каньяк. Але што падумаюць суседзі? I наогул — ці прыстойна мне ў маім узросце купляць спіртное? Мая рэпутацыя павінна быць бездакорнан, калі я выбраў сабе... гэта... туды... шлях. А калі ты купляеш каньяк твая рэпутацыя ніколькі не пагаршаецца. Наадварот, ты гэтым дэманструеш свае ўдачы... ускосна. Хіба не праўда?
Та т а. Так. Твая праўда ў мяне ўжо ў пячонках.
Та т а ўзяў грошы і выйшаў Вяртаецца з хлсбам д а ч к а.
М а м a. I ў каго ты ўдаўся, такі мудрэц?
С ы н. Мама! На тваім месцы я абавязкова абняў бы і пацалаваў тату. За каньяк. I ты гэта зробіш. Сястрычка! Будзеш сведкай.
Д а ч к а (запыхаўшыся). Дзядуля прыйшоў?
С ы н. Пакуль не. Ён павольна набліжаецца да нас — да прагрэсу. Павольна таму, што ён — слабаразвіты.
М а м a. А што, калі вы паедзеце з дзедам на ферму? А?
Д а ч к а. Ой, здорава! Малыш! Праўда — здорава?
С ы н. Што здорава? He спяшайся. (Маме.) Як на ферму? На дзень, на два?
М а м a. He. I вучыцца там. Можа — на год, можа на два.
С ы н. Сястра! А ты ўважліва слухай! He калупайся.
М а м а. Там пастаянна свежае паветра.
С ы н. Ізноў свежае паветра.
М а м а. Там новыя знаёмыя. Там лес, луг, рэчка. I потым — там уволю свежых ягад, яблыкаў, груш, гурочкаў і морквы.
С ы н. Раскоша! Якія перспектывы! Якая светлая будучыня! Гэтак агітаваць нават мой любімы палітычны каментатар на ўмее. (Да сястры..) Ну, а што скажаш ты? Пярэчыць будзеш? Смялей! Смялей!
Д а ч к а (нясмела). Але, мамуля... Наш дзедка і наша бабка — старэнькія ўжо. Ім цяжка будзе з намі. Яны не пагодзяцца.
С ы н. Малайчына, сястра! Ты развіваешся! Ты нават мысліш!
М а м a. I дзед і баба рады будуць. Ім весялей будзе з вамі.
С ы н. Ну, вядома, калі я пастараюся, ім будзе весела да слёз.
М а м а. Я б на вашым месцы... я паехала б. Сын. Пакінуць цябе і тату? Без мяне вы... «Без царя передеретесь», як любіў гаварыць у тэлевізары адзін рускі купец.
М а м а. Убачыце, як другія людзі жывуць... Шырэй кругагляд...
С ы н. Мама, у мяне і без таго кругагляд шырокі. Дзякуючы яму тэлевізару. Ён усё паказвае. і як сеюць, і як жнуць, і як раджаюць, і як забіваюць, і як паміраюць; як любяць і як ненавідзяць, як уцякаюць і як даганяюць; як моляцца і як клянуць. I ўсё папраўдзе. Нават споднікі паказваюць і так і навыварат. А ў дзеда тэлевізара няма. Як жа я астануся без палітычнага каментатара? А ён без мяне? Гэта ж ён мяне такім зрабіў. Ён — мае вочы і вушы. Дзякуючы яму ўся планета ў мяне во дзе — на далоні.
Д а ч к а. Праўда, мама, без яго наш малыш зачахне.
М а м а. Вы мала ведаеце свайго дзеда. Наш дзед жывая легенда. У яго такая багатая біяграфія. А табе, сын, вельмі карысна было б пасябраваць з дзедам. Для тваёй кар’еры... Ён так многа ведае...
Д ач к а (здзівілася). Больш за нашага малыша?
С ы н. Да яго дыктатары тайна прысылаюць паслоў за парадай.
Званок у прыхожай.
М а м а. Няўжо дзед?
Д а ч к а. Пазнаю! Гэта — дзядуля. Мама! Ідзі сустракайі
АНДРЭЙ МАКАЁНАК
689
Мама прыхарошваецца, папраўляе прычоску, фартух, нават бровы.
С ы н. Гэта ж не кавалер, а дзед! Чуеш, мамаі Калі хочаш, каб ён не крыўдзіўся за тое, што мы не сустракалі, ты зрабі так: адчыні дзверы і схавайся. А як толькі ён на парог, ты кідайся яму на шыю і лямантуй: «Тата! МілыІ» Тут і мы падаспеем — унучка і ўнук. Трэба агарошыць яго нашай радасцю, нашай ласкай!
Мама ідзе да дзвярэй і робіць усё так, як навучыў яе сыіі. Але, на жаль, мама кінулася на віыю ііе дзеду. 3 магазіна вярнуўся т а т а з бутэлькай каньяку. Першыя заўважылі памылку дачка і сын, алебыло позна. Мамаз лямантам: «Тата, мілы!» — павісла ла шыі ў мужа.
Д а ч к а. Мама, ой...
Та т а (ад нечаканасці пачаў заікацца). Тты што? Аашалела?
Мама сканфузілася.
С ы н. Я сказаў — я зрабіў. Маё слова — закон.
Дачка пацалавала браціка.
Т а т а. Зноў твае штучкі?
Д а ч к а. Мы думалі — дзядуля...
С ы н. Гэта памылка. Ты, тата, хіба ніколі не памыляўся?
Д а ч к а. Я хоць раз убачыла, як мама абдымаё тату. Няўжо табе не ўпадабалася, тата?
С ы н. А табе, мама?
Дзверы былі расчынены. Д з е д увайшоў і спыніўся на парозе. Ніяк не адсапецца. Цераз плячо вісяць на лямцы спераду невялічкая сумка, а ззаду — міпіяцюрны чамадан. Падняўшыся на трэці паверх, ён хапае павстра, як рыбіна на пяску. Яго ніхто пе заўважас.
Д а ч к а. Няўжо яны ніколі не абдымаліся?
Д з ед. Было і такое, калі вас не было.
Д а ч к а (шчыра ўзрадавалася). Дзядуля!
Д з е д. Ну, што вы аслупянелі? АслабаніцеІ Я стары і слабы.
С ы н. Ну, я ж казаў — слабаразвіты.
Д а ч к а. Нядобра гэтак пра дзядулю!
Сястра штурхнула брата пад бок. Той бяжыць да дзеда і здымас з пляча чамаданчык і сумку.
Д з е д. Ну, цалуйце мяне, кусайце! Кусайцеі
Вітаюцца, цалуюцца: шчыра, радасна. Асабліва ласкавыя і пяшчотныя ўнук і ўнучка.
С ы н. Дзякуй табе, дзядуля!
Д з е д. А што здарылася?
С ы н. Разбірайся сам. Паназірай. (Уголас.) Дзед, а чаму ты лысы?
Д з е д. Абрыдла валасам пад капелюшом, яны і перасяліліся з галавы ў бараду. На свабоду. Волю нават волас любіць.
С ы н. БраваІ Брава вольналюбівым валасамі
М а м а. Тата! Можа, памыешся з дарогі ды будзем абедаць?
Д з е д. Можна і паабедаць.
У н у ч к а прыносіць чысты ручнік.
М а м а ідзе на кухню.
Д а ч к а. Дзядуля! Вось табе і чысты ручнічок.
690
АНДРЭЙ МАКАЁНАК
Д з е д. Вахвахвах! Колькі самалётаў! Гэта ўсе твае? Ды яны ж, відаць, 'і дарагія. Праўда? Колькі каштуе гэты самалёт?
С ы н. Спытай у таты. Тут палавіна татавага заробку ляснула.
Д з е д (сур’сзна). Ну і дурні! Хіба можна столькі траціць?
С ы н. He толькі мы, не адны мы столькі трацім.
Д з е д. Я і кажу: неразумна так траціць грошы.
С ы н. Смела, дзядуля! Занадта смела ты ў мой адрас.
У н у ч к а павяла д з е д а мыцца.
Та т а. Ты хоць з дзедам будзь далікатнейшы. He хамі.
С ы н. Хочаш ці не хочаш, а трэба. A то як паедзем туды, дык дзед усё прыпомніць.
Та т а. Куды паедзеш? Хто паедзе?
С ы н. Відаць, і я, і мая сястрычка будзем жыць у дзеда.
Т