• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ячоры варот, зондэрфюрэр заўважыў знаёмага.
    „ Адкуль я ведаю яго?.. О!.. Мэншэнскінд1, дык гэта ж той пячнік!.. Скажыце фройлянн Вэра, каб яго падагналі сюды.
    Печніка падагналі.
    — Біст ду дох аўх гір, майн лібэр кэрль?2 — засмяяўся начальнік.
    Стары нічога не зразумеў. Ды, відаць, і не чуў. Бледны, без шапкі на лысіне, аброслы С1веі°чап шчэццю, у нейкім шэрым рыззі, ён упёрся ў немца скамянелымі вачыма і маўчаў. Іолькі бяскроўныя губы перасмыкаліся, як ад нязбытнага жадання гаварыць.
    Улетку гэты стары рабіў зондэрфюрэру печы. Раніц пяць у запар дзяжурны жандар аОшуквау яго і кожны раз аднолькава весела знаходзіў у кішэнях чалавека тое самае крэсіва, самасад і кавалак чорнага хлеба. А печы атрымаліся выдатныя. Кухар хваліць пліту, а гаспадар галанку з белай кафлі.
    Зондэрфюрэр і цяпер ледзь не заахкаў на ўспамін аб яе ласкавай, гладкай цеплыні.
     Скажыце яму, фройляйн Вэра, што ён не будзе спалены. Спытайцеся, ён хоча жыць?
    — Спадар зондэрфюрэр кажа, што вы, дзядзька, будзеце жыць. I ён пытаецца ці вы гэтага хочаце?
    Пячнік толькі паварушыў бяскроўнымі губамі.
    —' I скажыце яму... Спытайцеся, хто ў яго там ёсць?
     Спадар зондэрфюрэр пытаецца, хто ў вас там ёсць? Там  у адрыне?
    3 вуснаў старога сарваліся словы:
    — Там... мая... баба...
    — Ён кажа, што там яго жонка.
    — Скажыце яму, што жонка яго таксама не згарыць. Ён можа ўзяць яе.
    — Спадар зондэрфюрэр кажа, што фрау... што жонку сваю вы можаце адтуль забраць.
    Бяскроўныя губы ў сівеючай шчэці заварушыліся зноў:
    — У мяне там і дачка... з малымі дзет...камі...
    — Ён кажа, што там у яго ёсць дачка са сваімі дзецьмі.
    — О! Мэншэнскінд! Можа, у яго яшчэ хтонебудзь ёсць?..
    — Спадар зондэрфюрэр пачынае выказваць нездавальненне. Ён пытаецца хто ў вас там ёсць яшчэ?
    — Скажы яму, што ў мяне там суседзі... А ты скажы, што яны сваякі...
    Ён кажа, што ў яго там многа сваякоў. А таксама суседзі.
    — Суседзі?! Эс іст абэр вас цу ляхен!..3 Можа, ён хоча, каб я аддаў яму ўсю гэтую банду? Спытайцеся ў яго апошні раз: чаго ён хоча, вар’ят?..
    Спадар зондэрфюрэр пачынае злаваць. Вы, дзядзька, не дурыцеся, калі хочаце жыць. Зараз адрыну падпаляць. Ён кажа, што вы, мусіць, хацелі б забраць адтуль усю банду.
    Пад сівеючай навіссю броваў ажылі, нарэшце, вочы. Губы зусім перасталі дрыжаць. Нібыта не сваю, незвычайным жэстам, стары ўзняў галаву:
     А ён што думаў? I ўсіхі Усіх добрых людзей!.. Можа, ён ім раўня — гэты твой гаспадар? Або ты, можа?.. Цьфу!..
    Чалавек плюнуў пад ногі, тады павярнуўся і ўжо не тым нямоглым крокам, як сюды, пайшоў да варот адрыны.
    Быў нейкі момант разгубленасці, а потым зондэнфюрэр сарваў левай рукой з правай мокрую скураную пальчатку, адшпіліў кабуру, выхапіў пісталет і прыцэліўся...
    У жудасным ляманце стрэл амаль не пачуўся.
    Але пячнік упаў.
    Ён яшчэ ўздрыгваў, калі яго паднялі і кінулі цераз парог, пад ногі збою аднавяскоўцаў.
    Тады вароты назаўсёды зачыніліся.
    I ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць.
    I ён жыве.
    1958
    Даслоўна «дзіця чалавечае», адпавядае бсларускаму «хлопча».
    I ты таксама тут, мой дарагі?
    Гэта ўжо проста смешна!..
    СЯРГЕЙ ДЗЯРГАЙ	649
    ЛІТАРАТАРЫ «МАЛАДОСЦІ»
    СЯРГЕЙ ДЗЯРГАЙ
    (1907—1980)
    словы
    Паўзіце, словы, ад мяне:
    Агідныя,
    Халодныя, Ілжывыя, Атрутныя, Паўзіце, слізкія, Ліхія, як гадзюкі, Вы не патрэбны. На лес сухі, На гразкае балота Прэч ад мяне на чэраве паўзіце: Вы — пустата з прэтэнзіяй на праўду. Вы — фальш, прыкрытая бліскучай амальгамай. Вы — з торбы жабрака, а мы прасіць не ўмеем. Вы — сцерліся, Да вас прывыклі, Вас не прыкмячаюць.
    Ператварыцеся ж у мёртвае каменне.
    Прыйдзіце, словы, да мяне: Трывалыя, Прачулыя, Разумныя, Ласкавыя, Прыйдзіце, шчырыя, Як сэрца, трапяткія, Вы так патрэбны!
    Так патрэбны!
    Для ўсіх вас праца знойдзецца і справа: Вам — пеставаць надзею ў сэрцы маці. Вам — залюляць маленькага ў калысцы. Вам — студзіць пакрыўджанага мозг успалымнёны. Вам — у адведзінах пабыць I пашаптаць у хворага ў галовах...
    А вам належыць — дапамагаць і спачуваць, і раіць Усім, хто пільную патрэбу ў гэтым мае. Ператварыцеся ў жывое цела, у кроўі Прыйдзіце словы: Мужныя, Надзейныя, Праўдзівыя, Важкія, Гартаваныя;
    Прыйдзіце, гнеўныя, Як перуна ўдары... Вы так патрэбны! Так патрэбны!
    650
    СЯРГЕЙ ДЗЯРГАЙ
    He знайце літасці, He ведайце спакою, Працуйце дзень і ноч — спачынку не шукайце: Вам — знішчыць ворага ў лагве яго патайным. Вам — выкрыць здрадніка і пакараць належна. Вам — жорсткасць забратаць і асудзіць зласцівасць. Вам — баязлівасць спапяліць, нікчэмнасць, пыху. Вам — абудзіць сумленне.
    Дзе яго хоць каліва малое засталося. А вам — разважыць, папярэдзіць, навучыць Усіх, хто шчыраю душою вас сустрэне. Ператварыцеся ж у полымя, у свінец!
    1957 г.
    РОДНАЯ МОВА
    Гук слова роднага, з якім ад першых дзён Мяне ў калысцы маці калыхала...
    Пах хлеба жытняга... Яму й цяпер жадзён, Бо хлеба мне ў дзяцінстве не хапала...
    I цяжка мне суцішыць і стрымаць Пачуцці, расчуленне, хваляванне! Цябе, Радзіма, буду апяваць, Пакуль аж не ўздыхну я ў раз астанні. Дождж дробны, буйны, пад якім я мок, Зямельку, па якой хадзіў я босы, I хаты, і над хатамі дымок, Пахмурыя ці ясныя нябёсы, Глыбокія, бяздонныя віры I ручаі з празрыстаю вадзіцай, Ссівелыя, калматыя бары, Што жоўтаю цярушаць гліцай, Прасцяг палёў, што шчэццю ніў прарос, Шляхі, дзе часам гразка й пескавата, I цела белае негаманкіх бяроз, Ружовае ад полымя заката, — Усё ў табе мне дужасць прыдае, He зганю й дробязі, усё ў табе хвалю я, Твая бяда і радасці твае, Твой лёс мяне трывожыць і хвалюе. Гук слова роднага... Ды гэта ж ты і ёсць. Пах хлеба жытняга...
    To ж Беларусь — Айчына, А я — твой сын, ад косці тваёй косць, Кроў ад крыві тваёй, мая Айчына.
    1957 г.
    * * *
    Бывае, сум агорне, змога, А дзень за днём — паўзе з начы... Куды мне бегчы ад сябе самога? He, ад сябе самога не ўцячы!
    СЯРГЕЙ ДЗЯРГАЙ
    651
    Гы кажаш мне: «Пакінь дзівачыць I лепей смейся, а не плач!
    He можаш свет пераіначыць, Дык сам сябе пераінач!»
    А як сябе пераіначыць, Калі ў табе таксама свет?
    I для цябе ён столькі ж значыць, Як і бязмежнасць, як сусвет!
    I, можа, ісціна ў гэтым
    I мэта — ў вечнай барацьбе Твайго маленечкага свету 3 тым, што не змесцім у сабе?
    1973 г.
    * * *
    Прыходзьце, людзі добрыя, прыходзьце!
    Стукайце ў дзверы маёй хаты.
    Мацней, мацней стукайце, Калі я не адразу пачую вас. I я адчыню вам, 3 радасцю адчыню вам.
    Прыходзьце, мыслі добрыя, прыходзьце! Стукайце ў мой мозг.
    He бойцеся зблудзіць у яго лабірынтах. Для вас заўсёды знойдзецца ў ім Утульная каморка.
    Прыходзьце, пачуцці добрыя, прыходзьце! Стукайце ў маё сэрца.
    Я не пераблытаю стуку сэрца
    3 вашым стукам.
    Націскайце на ўсе яго клапаны.
    I маё сэрца адкрыецца вам.
    Стукайце,
    Стукайце, Стукайце!..
    Пакуль я магу адчыніць вам...
    1973 г.
    * * *
    Ласкава мне у вочы зазірні, —
    Так толькі ты глядзець умееш светла, Так толькі ты ўсміхацца можаш ветла... Да сэрца трапяткога прыгарні.
    Каханне наша ёсць вялікі дар, Шчаслівым лёсам нам падараваны,
    652 ВАСІЛЬ БЫКАЎ
    Нам суджаны і нам наканаваны.
    Глядзець усім мы можам смела ў твар.
    Hi зайздрасці не выклічам людской, Ані пагарды чорнай, ані ўсмешкі, Бо мы з табой не спарышыарэшкі, Што туляцца ад вока пад луской.
    1957 г.
    ВАСІАЬ БЫКАЎ
    (1924—2003)
    ЖОЎТЫ ПЯСОЧАК
    АПАВЯДАННЕ
    Іх везлі ноччу па цёмных гарадскіх вуліцах кудысь прэч ад турмы, але ў які бок горада, Аутух зразумець не мог. У крытай машыне не было акон, не свіцілася нідзе нават маленькай шчыліны, і ні ўнутры, ні знадворку нічога не было відаць. Аўтух спачатку падумаў, ці не трапіў ён у страхавіты «чорны воран», пра які начуўся ў турме і нават раней, на вёсцы. Але, мабыць, то быў не «чорны воран», бо, як ён згледзеў уначы, калі іх вывелі на турэмны падворак, была гэта машына, хоць і вялікая, але не чорная. I нешта кароткае было напісана на яе баку, ды ён не разабраў, што — не далі. Пачалі штурхаць, каб хутчэй улязалі ў яе цёмнае нутро, а ў яго якраз развязалася аборына на лапці, і ён, сагнуўшыся, узяўся яе завязваць. Ды тут жа атрымаў злога выспятка ў зад — гэта той канвойны, ці як яго — малады танклявы вайсковец з вусікамі, які сёння распараджаўся імі. Аўтух таропка ўлез у машыну, дзе ўжо сядзела чалавек шэсць яго спадарожнікаў, і стуліўся ля самых дзвярэй, якія тут жа з бразгатам зачыніліся. Машына папаўзлапаехала з падворка, праз браму, затым па вуліцах, паварочваючы то ў адзін бок, то ў другі. Леваруч ад Аўтуха сядзеў незнаёмы яму мужчына ў скуранцы, якога напачатку, як яго арыштавалі, Аўтух бачыў у кабінеце следчага. Але цяпер Аўтух не мог зразумець, чаму той тут? Ці таксама арыштаваны, ці вязе іх у якую іншую турму? А можа — на волю? Бо завошта караць Аўтуха, які з яго польскі шпіён? У Польшчы не быў ні разу, мала што жыў пры мяжы. На хутары. I аднаасобна...
    Во ў тым, што аднаасобна, мабыць, найбольшы ягоны грэх. Праз тую аднаасобнасць ён за год натрываўся столькі, што іншаму хапіла б на ўсё жыццё.
    — Гэ, таварыш... А, таварыш, — далікатна папіхнуў ён локцем суседа ў скуранцы. — He ведаеце, куды гэта нас?
    — На Кудыкіну гару, — не адразу і зласліва адказаў сусед, нядаўні следчы ўпраўлення НКУС па прозвішчы Сурвіла.
    Гэты Сурвіла, не тое што Аўтух, — ён і ў цемры, з заплюшчанымі вачыма мог вызначыць іхні маршрут. Даўно і добра ён ведаў гэтую дарогу — ад гарадскога цэнтра да ўскраіны і далей, паўз прыгараднае вёскі да недалёкага ляска, дзе было наркамацкае стрэльбішча. Некалі сам туды вазіў такіх жа, асабліва як служыў у камендатуры. Пасля ўжо, як перавялі ў следчы аддзел, разы два выязджаў на практыкаванні па стральбе з асабістае зброі — пісталета «ТТ». Раней усе чэкісты ўпраўлення былі ўзброены рэвальверамі сістэмы «наган», а летась у першую чаргу следчым выдалі новенькія «ТТ» — спрытныя такія, пляскатыя пісталеты з чорнымі шчочкамі на рукаятках. 3 іх і стралялі. Ён здаў практыкаванне на «добра». А цяпер тыя практыкаванні будуць здаваць іншыя. На практыцы. На іхніх патыліцах...
    Па тым, як машыну стала кідаць з боку на бок, Сурвіла зразумеў, што яны выязджалі з горада. Недзе збоч у цемры туліцца невялікая прыгарадная вёсачка, а іх чакае паваротка ўлева, ад якой... Ад якой да мэты, да апошняй мяжы,