Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
уча скочыў ботамі ў твань, а Аўтух замарудзіў, не ведаючы, куды тут ступіць. Але Косцікаў зноў злосна прыкрыкнуў, і Аўтух няспрытна плюхнуўся лапцямі ў ваду.
— Давай! Як я скажу, — камандаваў Косцікаў, стоячы на ўзбочыне. — Шафёр, паддай газу! Ну, раз, два — узялі!
Што было сілы яны пачалі піхаць у зад нізка асеўшай буды — Сурвіла з аднаго боку, Аўтух з другога. Вакол было цёмна. Збоч ад дарогі чарнеўся ў тумане лес, з начнога перадранішняга неба церушыў дробны дожджык. Колы шалёна кідалі ў іх ашмёткамі гразі. Сурвілава скуранка стала хутка макрэць, таксама як і руды суконны Аўтухоў армяк. Яны дужа стараліся, упіраючыся нагамі ў гразкае дно лужыны, але машына не зрушвалася з месца, мусіць, села, як трэба. Спакваля тое зразумеў Косцікаў і крыкнуў шафёру, каб перастаў газаваць, — падурному паліць бензін. Цяжка дыхаючы, Сурвіла з Аўтухом выпрасталіся. У той час з буды пачуўся глухаваты Шастакоў голас:
— Дык гэта... Пусціце і мяне. Пасаблю...
— Давай! — сказаў Косцікаў і, ступіўшы адною нагой у багну, адчыніў дзверы. Шастак рашуча скочыў у гразь. Косцікаў зноў прычыніў дзверы.
— А ці трэба? — ціха сказаў да яго Сурвіла.
— Нічога! — махнуў рукой памочнік каменданта. — He ўцякуць...
Ужо ўтрох яны зноў пачалі піхаць машыну, але ўсё марна, тая тузалася, дрыжэла ад натугі, а не краналася з месца. Разам з ёю ўсім целам тузеўся ў будзе паэт Фелікс Гром. Ён думаў, што, мабыць, трэба б і яму вылезці і памагчы, усё ж няёмка сядзець, калі побач надрываюцца людзі. Але яго не клічуць і, мабыць, не паклічуць. Ён вораг. I ўжо куды большы, чым ягоны аднавясковец Аўтух ці рабочыпартыец Шастак, не кажучы ўжо пра чэкіста Сурвілу. Чаго тут гэты Сурвіла, Фелікс Гром не зразумеў дагэтуль. Справу таго разглядалі асобна ад іхняй, і папраўдзе ягоны лёс не дужа і цікавіў паэта. Зрэшты, як і астатніх, апроч хіба ягонага земляка Аўтуха. Дзіўна, аднак, што справу камсамольцапаэта звязалі з асобаю аднаасобніка, з якім ён нічым звязаны не быў, апроч хіба таго, што паходзіў з той самай вёскі. Фелікс Гром быў ужо заўважаны ў літаратуры, а Казёл Аўтух з прычыны свае малапісьменнасці наўрад ці чытаў нават газеты. Але во звязалі абодвух. He адразу, мабыць, толькі тут, у турме, Фелікс зразумеў, што трапіў у пастку не таму, што пачаў пісаць вершы, а што пачаў іх пісаць пабеларуску. Расейскія вершы не выклікалі да сябе і дзесятай долі тае ўвагі з боку рэдактараў і крытыкаў, якую выклікалі беларускія. I ён думаў цяпер, які д’ябал падбіў яго да паэзіі, тым больш беларускай. Калі папраўдзе, дык яму куды болей падабалася руская — Пушкін, Лермантаў і асабліва Фет. Але пісаць так, як некалі пісаў Фет, было немагчыма, яго засмяялі б свае ж сябрыкамсамольцы. Належала браць прыклад з Маякоўскага, які зусім не падабаўся Феліксу Грому. I ён памкнуў да згуртавання «Маладняк», у які дружна паўступалі іншыя маладыя паэты, і пачаў пісаць, як яны, — знарок прыўзнята, задзірыста, «бурапенна». Стараўся перайначыць у сабе прыроджаныя, а значыць, абыватальскія схільнасці і густы усю гэтую любасць да бору і лесу, нязначных праяў жыцця, засвоіць іншую эстэтыку, інакшы слоўнік, напоўнены грымотай завадскіх цэхаў, дымам фабрычных труб, калектыўнай працай людзей, будаўнікоў камунізму. I, здаецца, нешта ў яго пачало атрымлівацца. Газета «Савецкая Беларусь» у аглядзе паэзіі памянула ягонае прозвішча ў ліку маладых пралетарскіх паэтаў. На
658________ВАСІЛЬ БЫКАЎ_______________________________________
ват надрукавала адну страфу з яго лепшага, на думку крытыка, верша пад назвай «Майскія радзіны»: «Грымяць і стукаюць машыны, турбіны радасна гудуць, — спраўляюць майскія радзіны, гэта ўдарнікі ідуць».
Акрылены афіцыйным прызнаннем свайго таленту, Фелікс напісаў яшчэ з тузін падобных вершаў і адчуў сябе запраўскім песняром пралетарыяту.
Усё ў яго ішло добра, і раптам гэты недарэчны арышт. Пэўна, хтось на яго настукаў, даказаў за якое неасцярожна, па п’янцы сказанае слова. У турме спярша дапытвалі толькі за вершы ды размовы ў асяроддзі паэтаў, а пасля, мабыць, сцяміўшы, што з таго будзе невялікі набытак, звя'залі ягоную справу з дзядзькам Аўтухом: — прызнавайся, што польскі пшіён! Здаецца, таго ж дамагаліся і ад Аўтуха. I дамагліся. Па сваёй сялянскай дурноце ці, можа, не стрываўшы здзекаў на допытах, Аўтух падпісаў паказанні, нібвіта Казёл завербаваў яго ў агенты дэфензівы, каб той хадзіў праз мяжу. Трэба было яму вербаваць гэтага маласвядомага аднавяскоўца? I навошта яму патрэбна была тая мяжа? I навошта патрэбна было фальсіфікаваць усё тое органам?
Штурханіна і ляскат колаў знадворку раптам спыніліся, адно ледзь чутна гудзеў матор. Панылы голас чэкіста абвясціў:
— Ну што? Селі?
— Селі на дзіфер, — сказаў Шастак.
Фелікс Гром далікатна пастукаў у дзверы.
— Можа, і я памагу? Усё ж учацвярых...
Адтуль, знадворку, ніхто не адказаў, але дзверы, бразнуўшы, расчыніліся.
— А ну давай усе! Усе вылазь, маць вашу за нагу. I піхаць! Дружна, усе разам! — закамандаваў памочнік каменданта з напускной, аднак, злосцю. Менавіта такая яго злосць не палохала і не абражала. I Фелікс падумаў, што, можа, гэты чэкіст і не такі ўжо благі чалавек. За два месяцы турмы, допвітаў і катаванняў ён натрываўся рознага і ўжо думаў, што сярод іх няма ніводнага людскага чалавека, адны звяры. А так хацелася хоць пры канцы сустрэць чалавека з дабрынёй у душы, які б паставіўся да небаракі калі не з разуменнем, дык хоць з маленькаю да яго спагадай. Усё ж ён быў чалавек. Хоць і паэт, і вораг, прысуджаны да вышэйшай меры пакарання.
Фелікс Гром скочыў у цемру, адразу ледзьве не да каленяў трапіўшы ў каламутную багну дарогі. Аднак астатнія двое за ім не паспяшаліся, і памкаменданта Косцікаў зноў перайшоў на свой звыклы, здзеклівы крык:
— Ну, вы! Доўга чакаць, маць вашу растак!
— А скулля табе! — пачулася з буды. Гэта спакойна азваўся грабежнік Зайкоўскі. — Я прыгавораны, мне не паложана штурхаць машыну.
— Як гэта — не паложана? — апешыў Косцікаў.
— А так! Крымінальны кодэкс РСФСР, стацця сто дваццаць семпрым. Чытаў?
Азадачаны Косцікаў на хвіліну змоўчаў, шырока расставіўшы ля буды ногі, каб не ўлезці ў самае глыбокае месца. Цяжка сапучы ад ператомы, маўчалі іншыя. Фелікс Гром ямчэй прыладжваўся ў лужыне, каб спрытней было папіхаць з твані. Нарэшце Сурвіла сказаў:
— Ды залівае ён! Ніякай пра гэта стацці няма...
— Хай і няма. Усё роўна не выйду. Хоць задавіцеся! Прысудзілі расстраляць, дык будзьце любезныя даставіць у цэласнасці і сахраннасці да месца казні. Панятна?
— Зараз я табе пакажу месца казні! — ускіпеў Косцікаў і дастаў з кабура пісталет. — Будзеш у мяне ў гразі валяцца, як дохлы пёс, бандыцкая твая морда! — страшна пагражаў ён. Аднак да дзвярэй не лез, — усё баяўся ля іх трапіць у глыбокае месца багны.
— А што табе начальства скажа? — чулася з машыны. — Вёз — не давёз...
Падобна, становішча ўскладнялася. Аддзелены шырокаю лужынай багны, Зайкоўскі пакуль заставаўся недасяжны.
— Ну, падла, ты ў мяне дачакаешся! Я на цябе абоймы не пашкадую. Паследавацельна!
— Давай, дуйі Паследавацельна...
Апошнія словы Зайкоўскага Косцікаў пакінуў, аднак, без увагі — яго турбавала іншае. Ён моўчкі агледзеў у цемры змакрэлыя постаці асуджаных, нібы палічыў іх.
— А там буржуй гэты, — падказаў Шастак.
— Белагвардзеец, — удакладніў Косцікаў. — А ну вылазь, гражданін Валяр’янаў! Barna благароддзя!
Спакваля з буды паказалася лысая, без шапкі галава Валяр’янава, які спярша сеў на парог, пашукаў, на што абаперціся нагамі, нерашуча перабраў побач рукамі.
— Сігай, не трусь! — падбадзёрыў яго Сурвіла.
ВАСІЛЬ БЫКАЎ
659
Белагвардзеец, аднак, не сігануў, а, ухапіўшыся за плячо Аўтуха, грузна апусціўся ў лужыну.
— Ну — узялі! Раз, два — узялі! — трохі адышоўшыся ўбок, закамандаваў Косцікаў, усё размахваючы пісталетам.
Яны зноў узяліся піхаць. Шафёр газаваў рыўкамі, спрабуючы скрануць машыну з глыбока выкапанай коламі ямы. А ў зачыненай будзе чуўся прыглушаны, бы здаля, голас пакінутага ў адзіноце Зайкоўскага.
— Піхайце, піхайце! Дружней піхайце, жалкія рабы сацыялізму! Гнюсныя прыслужнікі трацкістаў! Піхайце на сваю пагібель. Шчыруйце за крывавы ЧК! Давайце дружней! Мацней, крэпчэ і вышэ!..
— Ты глядзі! — цяжка соп ля буды Шастак. — Тут кішкі ірвеш, а ён там абражае. Во сачок пракляты!..
— Давайце дужэй, пралетарскае адроддзе! To вам зачцёцца бальшавіцкаю куляй!..
— Замаўчы! Я загадваю замаўчаць! Буду страляць, — гразіўся Косцікаў, тупаючы па ўзбочыне ля машыны.
Аднак асуджаны Зайкоўскі не сунімаўся і яшчэ крычаў штось — нядобрае і абразлівае. Тады Сурвіла першы адарваўся ад вугла буды і параіў:
— Ды страляні ты яму ў ягоную глотку! Дакуль слухаць будзем?
— Лічу да трох і выпускаю ўсю абойму!
— Выпускай! Калі казённай машыны не жалка... — неслася з буды.
Аднак не паспеў Косцікаў пачаць свой адлік, як матор стрэльнуў выхлапам і заглух. 3пад машыны напаследак пыхнула сінім дымком, зрабілася дужа ціха.
— Што такое? — знерухомеў Косцікаў.
— Усё. Бензін скончыўся, таварыш памкаменданта, — глуха азваўся з кабіны шафёр. Косцікаў вылаяўся.
Усе стаялі моўчкі, быццам расчараваныя або ашуканыя чымсьці. Сапраўды, гэтак стараліся, столькі патрацілі высілкаў, і ўсё марна. I зноў прыйдзецца пачынаць спачатку.
— Так! — пасля нядоўгай маўклівай паўзы вызначыў Косцікаў. — Шафёр, давай дуй у гараж. Хай прысылаюць бензіну.
— Хай Чысцякову скажа, — параіў Сурвіла. — Чысцякоў у курсе, пад’едзе.
— I далажы дзяжурнаму, — удакладніў памкаменданта. — Давай дуй! ХуткаІ
Малады баецшафёр зморана патрухаў па дарозе ў горад. Асуджаныя паволі выбраліся з гразі на сушэйшую ўзбочыну. Усе чакалі, што далей закамандуе іхні начальнік. Той аднаруч расшпіліў шынелак, з другой не выпускаючы пісталета.
— Так! Думаеце цяпер пашабашыць? Чорта з дваі А ну бярыцеся! Зноў штурхаць будзем.
He надта ахвотна ўсе зноў паўлазілі ў багну і ўперліся рукамі ў запэцканы гразёй зад машыны: Сурвіла і Шастак — па вуглах, Аўтух і Фелікс побач. Валяр’янаву дасталося самае гіблае месца — пасярэдзіне. Машына грунтоўна асталявалася, здаецца, на самай глыбіні лужыны, і рабіла ўражанне, што восьвось паплыве па ёй. Ды не плыла, нават не краталася з месца. Косцікаў, размахваючы пі