• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    зе, калі яны развіталіся ў Кіеве. Аднак нядоўгаю была тая іх радасць. He мінула і месяца, як неяк пад ранак у дзверы пастукалі. Жонка Дуся ўскочыла з ложка і адразу залямантавала — яна ўжо прадчувала, штб гэта такое. Ды і ён здагадаўся, адчыніў дзверы і ўжо не зачыніў іх — зачынілі за ім чужыя. Таксама як і за жонкай, якая білася ў істэрыцы і крычала, і кідалася на кожнага з цэлай зграі чэкістаў, што пераварочвалі ў іхнім пакойчыку ўсё дагары нагамі. Ужо назаўтра тыя сукеначкі і панчошкі сталі на следстве рэчавымі доказамі ягоных шпіёнскіх сувязяў з польскай разведкай.
    Гэта быў яго шосты арышт пасля рэвалюцыі. Ён ужо стаміўся апраўдвацца і на допытах збольшага маўчаў, прымаючы знявагі і пабоі як штось правамернае і заслужанае. Паміж до пытамі жыў у роспачных успамінах аб сваім даўнім, дарэвалюцыйным, гэткім не падобным на цяперашняе жыцці. Хаця і там было рознае, але была вучоба, вайсковая служба і нават ' два перадваенных падарожжы — у Баварыю і Аўстрыйскія Альпы. У Кракаве ён ніколі не быў і не думаў, што гэты незнаёмы горад так трагічна прычыніцца да ягонага лёсу.
    Часам бывала, калі трохі сціхаў вэрхал у камеры, Валяр’янаў маліўсяразмаўляў з Богам. Прасіў у яго — не за сябе — за двух маленькіх дзетак, што засталіся цяпер немаведама дзе. Болей яму маліцца не было за каго. Прасіць Бога за жонку, мабыць, не мела сэнсу — ведаючы яе характар, Валяр’янаў меркаваў, што падобраму з ёй не абыдуцца. А на зло яна кідаецца, нібы тыгрыца, не паглядзіць, хто перад ёй — следчы, канваір ці нават начальнік турмы, яна не зважыць ні на чын, ні на сілу. Арыштаваўшы, чэкісты павялі яе са звязанымі рукамі. 3 уласнага вопыту Валяр’янаў ведаў, што такія характары ў турме доўга не вытрымліваюць. Або іх забіваюць, або яны — самі забіваюць сябе. Страціўшы ў рэвалюцыю першую жонкудваранку, ён ажаніўся з дворнікавай дачкой Дусяй, думаў, што цяпер прыйшоў іхні час. Але памыліўся. Час настаў, відаць, зусім непрыдатны ні для тых, ні для іншых. He далі жыць з Дусяй, не далі жыць і самой Дусі. I во засталіся цяпер дзве дзяўчынкідашкольніцы, што з імі будзе?
    Што неўзабаве будзе з ім самім, Антон Аркадзевіч не надта турбаваўся, ён разумеў, што прысуд яму вынесены не пазаўчора, а, мабыць, яшчэ ў семнаццатым. I то цуд, што ён пражыў пасля яшчэ столькі гадоў, — тэарэтычна тое было немагчыма, практычна ж неяк атрымалася. Толькі навошта? Што далі яму тыя дадатковыя гады жыцця? Несканчоную плойму страху, клопату, рызыкі — за сябе, за жонку, за малых дзяцей. Усё ж, мабыць, кепска ён зрабіў, што ажаніўся і пусціў на свет галоту, бязбацькавічаў. На што спадзявацца малечы без бацькі і маткі  на добрых людзей? Але дзе тыя добрыя людзі? Вывеліся дарэшты. Асталася надзея на святое правідзенне, на Госпада, які няўжо не паможа? Няўжо не возьме пад сваю боскую апеку маленькіх бездапаможных анёлаў?
    Падобна, машына выехала з горада, а можа, і збочыла з шашы. Рух яе прыкметна запаволіўся, вялізную буду раз за разам трэсла і хістала на выбоінах, часам здавалася, восьвось яна спыніцца, натужна равучы маторам. Партыецбальшавік Шастак таксама добра ведаў гэтую дарогу і беспамылкова вызпачаў, дзе яны едуць. Чым далей ад’язджалі ад турмы, тым ён турбаваўся ўсё болей. У турме за паўгода адсідкі ён не сказаць, каб надта і непакоіўся — там у яго былі свае адмысловыя абавязкі: дагадзіць следчым, запомніць і далажыць ім, пра што гаварылі арыштанты. Ужо другі год Шастак быў членам ВКП(б) і разумеў перадавую ролю рабочага класа ды ягонага авангарда — партыі бальшавікоў. Ён няблага працаваў у дэпо, лічыўся ўдарнікам. Але калі ўжо здарылася такое, што ён апынуўся ў турме, дык і тут трэба паводзіць сябе, як бальшавік: памагаць органам выкрываць ворагаў. Усім вядома, што ворагі — страшэнна хітрыя людзі, яны ўсё тояцца, хітруюць і ашукваюць; патрэбны д ябальскія высілкі, каб іх выявіць і пакараць. I Шастак стараўся. Прыкідваўся дурнем, распытваў, слухаў і запамінаў, часам даваў парады. Як гэтаму аднаасобніку Казлу. Збянтэжанаму і скатаванаму на першых допытах, параіў яму прызнацца ва ўсім і падпісаць, што патрабуюць
    656
    ВАСІЛЬ БЫКАЎ
    следчыя; маўляў, тады дадуць меней, a то і пусцяць дамоў. А будзе ўпарціцца — станецца горш, могуць і шлёпнуць. Казёл, здаецца, паверыў і пакрысе падпісаў. I праўда, следчы Кутасаў Шастака не ашукаў: Казла перасталі цягаць на допыты, той паспакайнеў і пачаў чакаць вызвалення. Следчы пахваліў Шастака, які нават парадаваўся за Казла, падумаў: можа, і сапраўды выпусцяць. Але менавіта пасля гэтае справы з Казлом штось саскочыла і ў Шастака, падобна, у чымсь западозрылі яго самога. Западозрылі, канешне, падурному, ні ў чым ён не быў вінаваты, бо ўсё рабіў, як казалі. I тое, што ад яго запатрабавалі падпісаць паказанні аб шкодніцтве на чыгунцы, спярша здалося яму непаразуменнем. Але ягоны следчы Кутасаў растлумачыў што як член ВКП(б) ён абавязаны не пярэчыць органам, а пасабляць ім у іхняй ганаровай рабоце. I павінен памятаць, што органы не памыляюцца. Няхай нават каго абвінавацяць несправядліва, але так трэба, каб выкрыць асабліва небяспечных лазутчыкаў што зацясаліся ў згуртаваныя рады партыі. Зноў жа нехта павінен і ахвяраваць сабон, як гэта рабілі палымяныя рэвалюцыянеры, — дзеля інтарэсаў рабочага класа, у імя вялікіх ідэй ЛенінаСталіна. Партыя ацэніць усё па справядлівасці і не забудзе нічыіх ахвяраў. Такі паварот справы не дужа падабаўся Шастаку Канешне, ён гатовы быў і далей дапамагаць партыі і яе органам, і ўжо нямала зрабіў для таго, але адчуваў, што той шлях, на які яго падштурхоўваў следчы, усё ж тоіць у сабе небяспеку. Адзінае, што суцяшала яго, дык гэта тое бясспрэчнае меркаванне, што партыі лепей відаць, мабыць, так трэба, партыя не памыляецца. I, сцяўшы сэрца, ён пагадзіўся. Падпісаў паперы, быццам ён, Шастак Мікалай Іванавіч, з’яўляецца ўдзельнікам групы шкоднікаў пад назовай «Наперад за свабоду» (НЗС), якую ачольвае намеснік наркома шляхоў зносін. Сказалі, што ён мог бы ўдзельнічаць там і па заданні органаў і Шастак ужо ведаў што бывае і так. Галоўнае — пагадзіцца і падпісаць, а пасля на судзе ўсё адкруцяць назад і яго апраўдаюць. Суддзі — яны кваліфікаваныя чэкісты і свайго чалавека з органаў не дадуць у крыўду.
    Дагэтуль у Шастака ўсё ішло быццам няблага. Яго не білі на допытах, абыходзіліся ветліва, з павагай, здаралася, нават частавалі гарбатай з цукеркамі. А тут нешта перамянілася. Тыдні два яго зусім не вадзілі да следчага, быццам забыліся, што ён тут сядзіць і чакае. Пасля павялі на суд. Шастак думаў што ў адносінах да яго суд — пустая фармальнасць, але на справе аказалася не так. He фармальнасць. Найперш да яго адразу зласліва паставіліся канваіры, сурова сустрэлі суддзі. Кароткі злы допыт там здаўся яму недарэчным: мусіць, гэтыя суддзі не ведалі, што ў яго інакшая, чымсьці ў астатніх, справа. Пэўна, не ведалі. Магчыма, следчы Кутасаў штосьці не перадаў ім. Якіх папераў ці якіх указанняў. I калі яму аб’явілі: да вышэйшай меры з канфіскацыяй маёмасці, ён найперш шчыра здзівіўся. Але тут жа падумаў што, мабыць, так трэба. Усё ж ён там быў не адзін  іх было шмат, абвінавачаных ворагаў народа. Значыць, яго трэба было прыкрываць, каб не западозрылі іншыя. Хоць оы і тон самы Казёл Аўтух, які таксама атрымаў вышку, А пасля, можа, Шастака і выпусцяць. Бо завошта ж яго расстрэльваць? Яго ўзнагародзіць трэба за ягоныяпяцімесячныя гурботы ў турме, за паслугі, якія ён аказаў органа.м і партыі. Пасля дзён колькі ён цярпліва чакаў у камеры, ды марна. Тады пачаў патрабаваць следчага, таго ж Кутасава. Аднойчы, калі ён, дужа затрывожаны, пачаў грукаць у дзверы, увайшлі два наглядчыкі і пачалі яго біць. Тады ён адчуў выразна, што ягоная справа дрэнь. Але ўсё роўна не хацелася верыць у кепскае, чакаў што нарэшце Кутасаў яго пакліча, і ўсё стане, як трэба. А калі не кліча, то, можа, яго няма ў турме, можа, з ехаў куды ў камандзіроўку. У Маскву. He мог жа ён забыцца, што ў турмеамерыканцы яго чакае верны памагаты органаў партыец Шастак.
    Ён выглядаў следчага ўначы на падворку, як іх вывелі для пасадкі ў машыну, але следчага не было і тут. Бы скрозь зямлю праваліўся. Тады Шастак пачаў думаць, што, мабыць, той з явіцца перад самым расстрэлам і ў апошні момант адлучыць яго ад іншых. I ён ayMay, што галоўнае для яго цяпер, як і раней — не раскрыцца, не зазлаваць, да канца выканаць свой сакрэтны абавязак. Тады ўсё будзе добра. Павінна быць добра.
    ...Машыну дужа пахіліла набок, страсянула, матор, чутна было, гучна зароў але, падобна на тое, яны спыніліся. Сурвіла прыкладна вызначыў  у лагчынцы, дзе заўжды была разбіта дарога, і ў мокрыя дні стаялі глыбокія лужыны. Надоечы якраз пачаліся дажджы, лужыны маглі і пабольшаць. Седзячы ля дзвярэй, ён слухаў, як пад машынаю марна шархацелі ў каламуці колы — машына буксавала. Наперадзе бразнулі дзверцы кабіны і пачуўся мужчынскі голас — гэта вылез на дарогу памкаменданта Косцікаў які цяпер ехаў выканаць прыгавор.
     Лявей, лявей бяры, ахламон!  раздражнёна гукаў той да шафёра, які старанна газаваў маторам. Але машына толькі тузалася на месцы, камякі гразі ляскаталі па яе жалез' ным днішчы.
    — Дай я...
    ВАСІЛЬ БЫКАЎ
    657
    Пачаў газаваць Косцікаў — і дужа, і цішай, але, падобна, дарма, — яны толькі глыбей садзіліся ў багну.
    Некалі гэтага Косцікава, тады маладога хлопца, які толькі пачынаў службу ў органах, перавялі з раёна ў іхняе ўпраўленне турмы. На працы яго першым сустрэў Сурвіла, які тады заступіў на дзяжурства. Хударлявы, нясмелы Косцікаў уважна слухаў ягоны аповяд пра заведзеныя ў турме парадкі, абавязковыя строгасці з арыштантамі. Усё тут было яму новае, Сурвіла ж меў ужо сякітакі вопыт. Тады ён параіў маладому чэкісту, дзе пашукаць кватэру, і той сапраўды знайшоў ладны дамок ля Кальварыйскіх могілак; неўзабаве запрасіў Сурвілу на госці, і яны добра там выпілі. Праз нейкі час Сурвіла перайшоў у следчы аддзел на павышэнне, а Косцікаў застаўся ў камендатуры на ягонай пасадзе памочніка каменданта. Цяпер, калі чэкісцкая служба Сурвілы гэтак трагічна канчалася, як бы той самы Косцікаў не заняў ягонае месца ў следчым аддзеле. Што ж, Сурвіла не меў падставы пярэчыць: Косцікаў хлопец талковы, сапраўдны чэкіст, не глядзі, што малады гадамі.
    Урэшце памкаменданта, відаць, зразумеў, што сілаю рухавіка з багны не вылезці. Уключыўшы малы газ, ён выскачыў з кабіны і забразгаў засовам машыны.
    — А ну — падпіхнем! Ты, Мікалай, і ты, Казёл, вылазьце!
    Яны сядзелі блізка ля дзвярэй і згодна падняліся. Сурвіла ра