• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    нулую ноч без кашмарных сноў. I здаецца, магу нарэшце паслядоўна і параўнаўча спакойна запісаць усе падзеі ў свой дзённік.
    Камандзір узвода кіравання Сцяпан Кідала сабраўся праверыць НП. Метэаслужба прадказвала нялётнае надвор’е, і камісар вырашыў паслаць з узводным Сеню Пясоцкага. Яго нядаўна выбралі камсоргам, і Лазебнаму хацелася, каб ён, новы камсорг, асабіста наведаў камсамольцаў на назіральных пунктах, расказаў ім пра разгром немцаў пад Масквой, сабраў членскія ўзносы, з лепшымі пагутарыў аб прыёме ў партыю, — такую важную справу ён мог даверыць толькі Сеню.
    Раніцой, яшчэ прыцемкам, яны выйшлі: да бліжэйшага НП было кіламетраў пятнаццаць нялёгкага горнага пераходу. А пасля абеду вярнуўся са свайго звычайнага абходу па другіх зямлянках Ханон Фрыд і сумна паведаміў:
    — Камандзір, замёрз сяржант Пясоцкі.
    — Што значыцца — замёрз? — спытаў, здаецца, Муха, не я.
    — Зусім. Насмерць.
    Я ўскочыў з нараў, схапіў пранырлівага яўрэя загрудкі.
    — Ты што вярзеш? Калі? Дзе?
    — Толькі што пазванілі з НП.
    Я кінуўся ў зямлянку камісара і камбата, але там іх не было. Я знайшоў іх у будцы сувязі, каля тэлефонаў. Забыўся на ўсялякую субардынацыю, з дзвярэй крыкнуў:
    — Што з Пясоцкім?
    Сеўчанка выплюнуў недакурак, цяжка ўздыхнуў:
    — Эх, Пясоцкі, Пясоцкі!..
    Тады я зразумеў — тое, што сказаў Фрыд, праўда. Хвіліну стаяў аглушаны горам, потым упёрся лбом у драўляную сцяну і... заплакаў.
    Сеняі Дарагі Сеня! Мой друг! Разумная, светлая галава!.. Як жа я буду жыць і ваяваць без цябе?
    Як з глыбіні нейкай дайшлі да мяне словы камбата. He ведаю, расказваў ён мне ці каму іншаму, можа, камісару:
    — Яны мала што не дайшлі да НП, Кідала кажа, кіламетры трычатыры. Але Пясоцкі зусім выбіўся з сіл і не мог далей ісці. Кідала прапанаваў яму пасядзець, адпачыць... а сам пабег на НП, каб вярнуцца ўдвух ці ўтрох і забраць яго. Кажа, вярнуўся праз гадзіну, не больш... I знайшоў яго мёртвым.
    — Хлусіць ён! Хлусіць, сволач, Кідала гэты! — раптам вырвалася ў мяне. — Ён знарок... знарок пакінуў Сеню!.. Ён не любіў яго... Помсціў... He веру я, што ён вярнуўся праз гадзіну! He можа чалавек за гадзіну замерзнуць. He такі мароз.
    — Супакойся, ШапятовічІ — сказаў камісар. — Усё высветлім, і калі вінаваты...
    Лёгка сказаць — супакойся, калі так недарэчна і страшна загінуў твой лепшы друг, дарагі чалавек. Я хадзіў сам не свой. Плакаў, не саромеючыся перад байцамі сваіх слёз. He мог заснуць уначы — заплюшчваў вочы і бачыў адну і тую ж карціну: Сеня адзін на схіле голай заснежанай сопкі, вецер узнімае пазёмку, снег засыпае вочы, мацнее мароз, забіраецца пад кажух, я бачу яго, мароз, як жывую істоту, пачварную і бязлітасную. He, вінаваты не мароз! Я ведаю, хто вінаваты! Я перакананы... Фрыд расказаў: сувязісты шэпчуцца паміж сабой, што камандзір узвода спачатку паабедаў на НП, потым пайшоў з разведчыкамі па Пясоцкага.
    630	ІВАН ШАМЯКІН
    «Усё зысветлім, і калі хто вінаваты...» Як яго пакараюць? Разжалуюць, пашлюць у штрафны батальён? А Сені няма. Залатога чалавека. Няўжо няма? Няўжо ніколі не загучыць больш яго ціхі, заўсёды далікатны смех, не заіскрацца розумам яго ясныя вочы? I маці, яго гаротная маці, ніколі не дачакаецца свайго адзінага сына?.. Ён не паспеў нават сказаць ніводнага ласкавага слова той, якую пакахаў сваім шчырым юначым сэрцам, хоць яна і не варта яго кахання...
    Часам мне здавалася, што ўсё гэта толькі сон, жудасны сон. Я ўсхопліваўся бегчы ў зямлянку дальнамершчыкаў, разбудзіць яго, Сеню, і расказаць пра ўвесь гэты кашмар. Свіст ветру за дзвярамі, хлопанне чахла на гармаце вярталі мяне да рэчаіснасці.
    На другі дзень вярнуўся Кідала. Як толькі я даведаўся пра гэта, адразу пайшоў да яго. Без стуку адчыніў дзверы зямлянкі, у якой жылі камандзіры ўзводаў і старшына батарэі, і застыў на парозе, уражаны да неймавернасці. Чалавек, на сумленні якога смерць Сені, сядзеў у адной сподняй кашулі за сталом і намыльваў сваю фізіяномію; рабіў гэта ён спакойна і старанна, быццам у цэлым свеце не было нічога важней за яго бараду.
    —	Дзвярэй чаму не зачыняеш? — кінуў ён мне, не адрываючы вачэй ад люстэрка.
    Я прычыніў дзверы, але ўсё яшчэ стаяў анямелы, не ведаючы, што яму сказаць.
    Кладучы памазок і беручы брытву, ён глянуў на мяне, уздыхнуў:
    —	Але, брат, слабец аказаўся твой друг. Мамчын сынок. He мог дайсці да НП, астаўся гадзіну на марозе і гатовы... Вайна, брат...
    Такі цынізм — гэта занадта. Я рвануўся да стала.
    —	Ты... ты яшчэ абражаеш?.. Гад! Забойца! Гэта ты... ты забіў яго!
    Ен павольна падняўся, распрастаў плечы, у прарэзе кашулі былі відаць магутныя валасатыя грудзі, па якіх сплываў шматок мыльнай пены.
    —	Ты чаму крычыш? На каго крычыш? Кругом! Шагам...
    —	Шагам!.. Ты яшчэ хочаш камандаваць! Хіба ты камандзір?! Забойца! Ты запляміў гонар камандзіра Чырвонай Арміі! Ты знарок кінуў Сеню!.. Ты помсціў!.. За гадзіннік, за ўсё... I я ўсё гэта дакажу... На любым трыбунале!
    —	Сяржант Шапятовіч, я загадваю вам выйсці прэч адгэтуль, — прашаптаў ён, і лоб яго стаў белы, як пена на шчаках.
    —	Загадваеш? А якое права ты маеш загадваць? Хто ты? Забойца ты! На тваіх руках кроў чалавека. Сапраўднага чалавека. А ты!..
    —	Выйдзі прэч! — закрычаў ён не сваім голасам, кінуўся ўбок, да ложка, і... раптам у руцэ яго бліснуў пісталет. Ён накіраваў яго на мяне.
    — Кругом!
    — Страляй! Страляй, калі табе мала адной смерці! Страляй жа! — закрычаў я, наступаючы на яго. I раптам пад ногі мне трапіла табурэтка, што стаяла каля стала. Міг — і з усяго размаху стукнуў я табурэткай па руцэ, якая трымала зброю. Пісталет адляцеў, ляпнуўся аб падлогу. Другі ўдар — па ненавісным, намыленым твары... Ён перакуліў на мяне столік, балюча ўдарыў па каленях, але сам, калі нахіліўся, атрымаў трэці ўдар табурэткай па галаве.
    Немаведама, чым бы ўсё гэта скончылася, каб раптам нехта ззаду не схапіў мяне за рукі. Малашкін — ён пачуў крык — ускочыў і кагосьці з нас ратаваў ад смерці, відаць, мяне, бо, калі камандзір узвода выпіхваў мяне за дзверы, я ўбачыў, што той гад, які ўпаў быў на падлогу, але, напэўна, не ад удару, а наўмысна, зноў трымаў пісталет. 3 рота і носа яго ляцела шмаццё крывавай пены, як у шалёнага параненага быка, падала на разбітае люстэрка. Але стрэліць ён не паспеў. Паміж намі стаў Малашкін і даволі спрытна выкінуў мяне з зямлянкі.
    Гадзіну ці больш я сядзеў каля сваёй гарматы, і ніхто мяне не чапаў. Я не адчуваў ні марозу, ні страху, ні нават тых болю і гора, якія павялі мяне да Кідалы, кіравалі маімі ўчынкамі. Я не раскайваўся ў тым, што зрабіў. Але неасэнсаванае ўсведамленне, што зрабіў нешта не так ці, магчыма, не адпомсціў да канца за смерць Сені і цяпер як бы адрэзаў сабе шлях, прычыніла іншы боль. Хацелася плакаць ад бяссільнай злосці і крыўды. Байцы праходзілі паўз мяне, спачувальна ўздыхалі, даведаўшыся, што адбылося. Адзін Астахаў сказаў:
    — Дарэмна ты, камандзір, чапаў гэтае г... Цяпер яны ЧП зробяць. Сяржант падняў руку на малодшага лейтэнанта! Ведаеш, як могуць раздзьмуць?
    — Чорт з ім, няхай робяць, што хочуць. Мне ўсё роўна, — адмахнуўся я. He хацелася ні з кім гаварыць, нават з гэтым добрым і разумным Астахавым.
    Падышоў Малашкін, а я ўсё сядзеў. Ён пастаяў каля мяне, можа, хвіліну, як бы не адважваючыся выказаць тое, што яму загадалі. Сказаў ціха:
    ІВАН ШАМЯКІН
    631
    — Устаньце!
    Я падняўся. Ён сам, пазбягаючы глядзець мне ў твар, у вочы, расперазаў мой рэмень. Я зразумеў — бяруць пад арышт. Каля катлавана стаяў разведчык з вінтоўкай.
    — Завядзіце на КП дывізіёна і здайце начальніку каравула, — сказаў яму малодшы лейтэнант.
    Выйшлі з зямлянкі мае байцы.
    — Бывайце, хлопцы, — паспрабаваў я бадзёра ўсміхнуцца, але ўсмешка, відаць, не ўдалася.
    У Чарняка ў вачах бліснулі слёзы. Ад гэтых слёз і ў мяне ў горле стала горкасалёна.
    — Пайшлі, — сказаў я канвойнаму і хутка закрочыў па пазіцыі. I тут убачыў, што не толькі мой разлік, але і ўсе іншыя, уся батарэя праводзіць мяне спачувальнымі позіркамі. I мне захацелася таксама неяк развітацца з батарэйцамі, сказаць нешта, каб яны зразумелі, што я не адчуваю сябе вінаватым.
    Каля бусоля на сваім звыклым месцы стаяў Лёша, панурыўшы галаву, перажоўваючы ягель. Я падышоў, абняў яго за цёплую шыю, пацалаваў у халодныя ноздры. Сказаў голасна:
    — Будзь здароў, друг Лёша! He гаруй! Нічога, не прападзём! А буду жывы, няхай гэты падлюга не трапляе на маім шляху. Так і перадайце яму!
    Алень кіўнуў галавой і фыркнуў.
    — Шапятовіч! Што гэта за камедыя? — пачуўся голас камандзіра батарэі. Я павярнуўся. Ён ішоў ад дальнамера. Я апусціў рукі і адказаў сур’ёзна:
    — Гэта не камедыя, таварыш старшы лейтэнант, а трагедыя. Калі свой забівае свайго...
    Ён падышоў на два крокі, пільна заглянуў мне ў вочы, уздыхнуў:
    — Эх, Шапятовіч, Шапятовіч, — і махнуў рукой, кінуўшы зласліва: — Анархіст ты і... дураньі..
    ...Дні праз два, калі я адчуў сябе лепш, мяне выклікаў камандзір дывізіёна — капітан Купанаў, былы камандзір нашай вучэбнай батарэі. Мяне ўсцешыла, што далі рэмень, і я ішоў на КП адзін, без канваіра, вольны і пры поўнай форме. Але ўсё роўна недалёкая дарога гэтая была для мяне нялёгкай. Чым бліжэй падыходзіў да КП, тым больш цяжэлі ногі, і ўрэшце мая хада стала нагадваць той кашмарны сон, калі хочаш ісці, энергічна падымаеш ногі, робіш крокі і заўважаеш, што не можаш скрануцца з месца. Апанаваў страх. Што скажа мне гэты маленькі чалавек, якога мы празвалі Напалеонам? Што я адкажу яму? У галаве ніводнай думкі. Здавалася, лягчэй было б стаць перад дзесяццю самымі суровымі суддзямі, чым перад адным капітанам. Я паважаў яго і баяўся. Просты, гаваркі Сеўчанка ніколі не выклікаў у мяне такіх пачуццяў: я паважаў яго не менш, але не баяўся нават тады, калі ён злаваўся і моцна «прапясочваў» за штонебудзь. Да яго я пайшоў бы з радасцю, гатовы выслухаць самы суровы прысуд.
    Купанаў, усё такі ж стройны, перацягнуты партупеяй, хутка падняўся, калі я, атрымаўшы дазвол, зайшоў і пачаў дакладваць. Ён выслухаў, што з’явіўся па яго загаду, і... маўчаў. Стаў насупраць за планшэтным сталом, пільна ўглядаўся ў мой твар, быццам хацеў пазнаць ці, наадварот, убачыў упершыню і хацеў назаўсёды запомніць. Натуральна, што я не вытрымаў яго позірку, апусціў вочы і адчуў, што мне душна, на лбе, на шыі, на спіне выступае пот, ды такі едкі, што засвярбела ўсё цела. Але я не мог паварушыцца. Скоўвала думка, — адзіная, якая свідравала мозг: к