Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
потым — гэтая крывавая калатуша. Пакутліва. Учора Сеня Пясоцкі сказаў на нарадзе камандзіраў:
— Чаму нам не далі пахаваць нашых сяброў? Куды іх павезлі? Існуе вайсковая традыцыя: падраздзяленне само хавае загінуўшых...
Сеўчанка ўзлаваўся і накрычаў на Сеню, чаго ён умешваецца, куды не трэба, — камандаванне ведае, што робіць...
А пасля нарады падышоў да дальнамера, сеў на бруствер, сказаў ціха, з болем:
— Пясоцкі, не развярэджвай ран у душы. Думай, што не ў аднаго цябе яны баляць. У мяне яны таксама баляць. He чапай... Што адбылося, тое адбылося. Вайна. Раны трэба гаіць як мага хутчэй.
Сеня зразумеў яго душэўны стан і папрасіў прабачэння.
Сеўчанка махнуў рукой:
— Пры чым тут прабачэнне!
I доўга сядзеў моўчкі, углядаючыся перад сабой у прастору.
Здавалася, што пасля двухдзённай бамбардзіроўкі ў горадзе не асталося нічога жывога. Але ўначы прайшоў дождж, патушыў пажары, асадзіў пыл і дым... I вось ён, горад, зноў перад намі, скалечаны, але жывы. На станцыі манеўруе паравоз, перацягвае вагоны. У порце паварочвае свой доўгі хобат, быццам нешта вынюхвае, пад’ёмны кран. Па заліве шныраць катэры. На вуліцах, як мурашкі, бегаюць людзі. Многа людзей. Убачыў усё гэта — і лягчэй стала на душы. Адчулася стома. Упершыню за двое сутак захацелася легчы і паспаць, каб толькі яны сёння не прыляцелі!
14 жніўня
Жанчына на батарэі!
Голас яе, пявучы, зусім не вайсковы, нейкі хатні, мірны, даляцеў, быццам з іншага свету, быццам у сне. Байцы пакінулі чысціць пушку і, як буслы, выцягнулі шыі, выглядаючы з катлавана — хто, адкуль?
— Ваенфельчар з санчасці, — растлумачыў Фрыд, які заўжды пра ўсё даведваўся першы.
— Голас прыемны, — адзначыў Астахаў.
— Вунь яна ідзе з камбатам.
— А косы, хлопцы, якія! — захапіўся Чарняк. — ГлядзіцеІ Пілотка і косы!.. Прыгожа!
— I ў спадніцы! He ў штанах, — заўважыў Муха.
Мне не спадабалася такая іх цікаўнасць і рэплікі, асабліва Мухавы.
— Разгаворчыкі! Рыхтуйце снарады! I не вельмі распускайце языкіі
Хлопцы пераглянуліся здзіўлена, перасмыкнулі плячамі.
«Што мне да гэтай жанчыны! I ўвогуле ніводная жанчына ў свеце не можа цікавіць
ІВАН ШАМЯКІН
619
мяне!» — так я думаў у тую хвіліну. Але, здэецца, я хітрую сам з сабой, бо і ’.лі прызнацца шчыра, дык усётакі дзяўчына зацікавіла мяне. Калі ўбачыў, што яна абходзіць з санінструктарам разлікі — пабылі на прыборы, на дальнамеры, — то адчуў, што чакаю яе, хвалююся, нават баюся, каб не мінула нашай гарматы. Думаў: «Што мне з таго, што яна наведаецца? Спытае пра здароўе, чаго добрага, пачне праверку на вашывасць, прычэпіцца да чагонебудзь...» — і ўсё адно чакаў. Сачыў за ёй — куды яна пойдзе?
Здарылася так, што ад прыбора яна накіравалася да нас.
Я закамандаваў: «За гармату!»
Хлопцы выскачылі, як грэшнікі з пекла, пастроіліся, як ніколі, падцягнутыя, пукатагрудыя, з надзьмутымі ад затоеных усмешак тварамі.
— Кругом! Смірна! Таварыш...
Яна збянтэжылася, пачырванела, замахала рукамі.
— He трэба! Што вы...
— Сам радавы, — пажартаваў санінструктар Алёша Спірын, якога мы перахрысцілі ў «Аспірын» і любім за грубаваты гумар і своеасаблівае лекарскае мастацтва усіх лячыць аднымі лекамі, не зважаючы ні на якія назначэнні і ўказанні ваенурача.
— Добрай раніцы вам, — прывіталася яна зусім не павайсковаму.
Хлопцы не ведалі, як адказаць на такое прывітанне, і адказалі хто як мог. Я ўспомніў пра разлік, што людзі стаяць на «зважай», і, не даючы больш ніякіх каманд, бо перад гэтым мірным стварэннем знікла ўсё вайсковае, энергічна махнуў рукой: разыдзіся!
У катлаване яна ветліва запрасіла байцоў сесці. На шчоках у яе, і без таго ружовенькіх, загарэліся пятакі. Гэта зрабіла яе твар вельмі прывабным. Хоць увогуле яна не прыгажуня: востры носік, шэрыя маленькія вочкі, жывыя, як у звярка, ненатуральна белыя, як пятроўскі парык, валасы, заплеценыя ў дзве кароткія касы. Але чырвань на шчоках, бянтэжлівасць, сарамлівая ўсмешка — колькі ў гэтым жаночага!
3 наіўнай, амаль дзіцячай цікаўнасцю яна агледзела нашу «гаспадарку», але ні пра што не спытала, што датычылася гарматы. Спытала пра здароўе якія скаргі? Габаў сказаў, што ў яго баляць зубы. Сапраўды, у яго балелі зубы. Муха сказаў, што ў яго баліць жывот. Ніколі раней ён на свой жывот не скардзіўся, а даволі часта прасіўся збегаць на кухню, каб «перайграць» — выпрасіць у кухара дадатковы кацялок супу ці порцыю смажанага марскога акуня, якім нас кормяць штодзённа.
Мне зрабілася сорамна перад дзяўчынай, такой няўмелай і далікатнай, за Мухаву хлусню. Я бліснуў на яго вачамі, але той і брывом не павёў.
— Хлусіць, сукін сын, — прашаптаў я Спірыну.
— Няхай. Каму не хочацца, каб жаночая рука памацала твой жывоцік, — адказаў Аспірын такім шэптам, што пачулі ўсе, і ваенфельчар таксама, бо на шчоках яе зноў загарэліся пятакі.
Я адвярнуўся, каб не бачыць, як Муха раздзяваецца і як яна будзе мацаць яго худы жывот.
— Брудная бялізна, санінструктар, — заўважыла яна.
Мне і за бялізну стала сорамна, быццам я вінаваты ў тым, што яе не часта мяняюць. — Многа копаці, таварыш ваенфельчар, — адказаў Аспірын.
«Якой копаці? Вось д’ябал, ён здзекуецца з яе нявопытнасці!» узлаваўся я на санінструктара.
— Пакажы сваю ножку, — сказаў ён мне.
Дзён колькі назад у часе бою я абдзёр аб снарадную скрынку нагу. Ранка, на якую спачатку не звярнуў увагі, пачала гнаіцца. Нага балела. Але скардзіцца на такі боль гэтаму незвычайнаму лекару ў мяне не было ніякага намеру, я нават не падумаў пра гэта. Пачаў аднеквацца.
— He, пакажыце, — нечакана настойліва патрабавала яна.
Я сеў на лапу, зняў бот. Ваенфельчар стала перада мной каленьмі на ўтаптаную, жорсткую зямлю, сама зняла павязку. Асцярожна пачала націскаць пальцам на калена. У яе была прыгожая рука, маленькая, пухлая, з ямачкамі над костачкамі пальцаў. Мне нясцерпна захацелася пагладзіць гэтую руку. Я не стрымаўся і асцярожна дакрануўся да яе.
— Баліць? — спытала дзяўчына.
He, адказаў я і нечакана для сябе даверліва паведаміў: У мяне жонка фельчар. — Вы жанаты? — здзіўлена глянула яна на мяне. — Такі малады?
— I дачку маю, — адказаў я з гонарам.
620
ІВАН ШАМЯКІН
Але гэта не зрабіла на яе большага ўражання, чым тое, што я жанаты. Яна сказала з тонкай іроніяй — дзяўчаты часта так гавораць:
Шчасліўчык, — і пачала корпацца ў сваёй новенькай сумцы з чырвоным крыжам. — Трэба будзе яму кампрэс спіртавы на ноч пакласці. Чуеце, Спірын?
— Кароткія ночы, таВарыш ваенфельчар, — зноўтакі здзекліва хмыкнуў той.
Чарняк, які стаяў побач і не зводзіў вачэй з дзяўчыны, бліснуў сваімі негрыцянскімі зубамі.
Шчокі ў яе зноў загарэліся. Як бы адчуваючы маю прыязнасць і падтрымку, яна даверліва ўзняла вочы.
— I дзе яна... ваша сям’я?
— Гам... Відаць, ужо там... Пісьмы больш не прыходзяць...
— Гам? — вочы яе спалохана расшырыліся, з жалем і здзіўленнем глядзела яна на мяне. Упершыню ўбачыла чалавека, у якога родныя, блізкія асталіся там, за лініяй фронту, у фашысцкай няволі. I я зноў адчуў усю глыбіню сваёй трагедыі. Каб яна пачала спачуваць, я, мабыць, расплакаўся б, бо слёзы былі блізка, комам стаялі ў горле, горкія, салёныя. Але яна моўчкі пачала бінтаваць нагу...
Ваенфельчар глядзела на нас, як на герояў. Забыўшыся на субардынацыю, я ціха спытаў: — Як ваша імя?
— Антаніна Васільеўна... Тоня... Тоня!
Потым схамянулася — успомніла сваё становішча, свой страх, на які яна не мела права па статуту, і, невядома за што падзякаваўшы, хуценька пайшла.
Муха чамусьці хіхікнуў.
Чарняк сказаў:
— Прыгожая.
Астахаў, збіраючы гільзы, уздыхнуў і... нечакана прачытаў вядомы радок з Някрасава:
— Доля ты, русская долюшка женская!..
26 жніўня
Два «месершміты110» доўга лазілі паміж навакольных сопак. Мы спрабавалі абстраляць, але яны хадзілі так нізка, што снарад пацэліў у вяршыню гары. А там маглі быць людзі.
Невядома была мэта гэтых шакалаў. Што яны вынюхваюць?
— Яны дачакаюцца, пакуль падымецца Сафонаў, — гаварылі байцы... — Ён пакажа ім, чым пахнуць сопкі.
Кумір наш — Сафонаў — лётаў цяпер на новенькім «мігу» і, хоць мы яго ні разу не бачылі, не забываў пра нас: час ад часу пралятаў над батарэяй, прывітальна махаў крыламі. Але цяпер знішчальнікі не падымаліся, і «месеры» паводзілі сябе ўсё больш нахабна.
Батарэя напружана сачыла за кожным іх манеўрам. На КП сабраліся ўсе афіцэры. Там жа стаяла і Рамашова, ваенфельчар. Яна трэці раз ужо на батарэі і ніколі не прамінае маёй гарматы. Сустракаемся мы цяпер як добрыя знаёмыя і гутарым проста, пасяброўску. Адзін раз нават, «памыліўшыся», я назваў яе Тоняй. Яна зрабіла выгляд, што не заўважыла. Цяпер асмялела і ўвесь час пра нешта пыталася — чуўся яе пявучы галасок. Ей адказваў Сцяпан Кідала, яго ёмкі бас гудзеў у цішыні, як звон, хоць гаварыў ён напаўголас.
Побач з Сеўчанкам, які не спускаў вачэй з ворага, насцярожана стрыг вушамі Лёша, высока ўзняўшы свае маладыя прыгожыя рогі.
Гарматы ўвесь час паварочваліся па азімуту — наводчыкі не выпускалі цэляў. I вось самалёты, як акулы, разышліся, сышліся, слізганулі ўніз, бліснуўшы крыламі, развярнуліся...
— Па самалёту!..
Міг, адзін усяго стрэл, «месеры» са звонам і свістам, так нізка, што тузанулася паветра, пранесліся над батарэяй. Муха што ёсць сілы пачаў круціць паваротны механізм, каб развярнуць гармату.
I раптам:
— Лажысяа! — нязвыклая, незразумелая каманда, якой мы ніколі не чулі.
— Лажысяа! — другі раз Сеўчанка закрычаў аднекуль з глыбіні, быццам зпад зямлі.
Я высунуўся з катлавана. На КП, на прыборы, дальнамеры нікога не было відаць — усе ляжалі, Адзін Лёша стаяў паранейшаму і спалохана нюхаў паветра. Што здарылася?
__________ ІВАН ШАМЯКІН _ 621
Чаму ўсе ляжаць? Ах! Я паваліўся ніц як падкошаны і таксама закрычаў дзікім голасам:
— Лажыся!
Паміж гарматай і КП, бліжэй да прыбора, ляжала бомба. Мне здалося, што яна варушыцца, сунецца. Секунда... другая... Ціха.
— Што такое, камандзір? — спытаў Астахаў.
— За нашым брустверам — бомба.
— Бомба? — Фрыд падхапіўся, відаць, хацеў бегчы, уцякаць. Астахаў стукнуў яго кулаком па шыі і прыціснуў да зямлі.
— Куды, вар’ят? Жыць абрыдла?
Праходзіць хвіліна. Калі ж яна, падла, узарвецца? Агіднае адчуванне. Чарняк не вытрымаў (ён ляжаў з другога боку гарматы), выглянуў і павед