Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
а — машын дваццаць. Куды яны абрушаць свой смяртэльны груз? На каго?
У горадзе натужна раўлі сірэны паветранай трывогі.
Маленькія чалавечкі мітусліва бегалі па вуліцах. Куды яны схаваюцца? Ці даволі там надзейных месц?
Сірэны, якія я пачуў упершыню, і цывільныя людзі — а там жа жанчыны і дзеці! — нарадзілі новыя пачуцці — боязь за тых, што мітусяцца там, на вуліцах, шукаючы ратунку ад ненавіснага ворага.
Нейкія тры мінуты здаліся пакутліва доўгімі. Хутчэй бы яны зайшлі ў зону агню!
Я ўбачыў, як у Мухі збялелі вушы. Няўжо і я такі ж? Якая ганьбаі Хіба будуць паважаць такога камандзіра? Дзякуй богу, што ніхто не глядзіць на мяне.
Маленькі Чарняк і доўгі Фрыд заціснулі каленямі патроны, надзелі на дыстанцыйныя трубкі ключы. Яны так шчыльна надзяюцца, гэтыя ключы, але ўсё адно дзынькаюць — дробненькадробненька стукае метал аб метал. Тоўсты, не надта паваротлівы комі Габаў шэптам чытае застыглую трубку:
— Сто шэсцьдзесят два... сто шэсцьдзесят два... сто шэсцьдзесят два...
Збоку здаецца, што ён шэпча малітву.
Чацвёртага нумара я не бачу — ён за гарматай... Але Астахаў... Толькі на яго твары, у яго руках, жэстах не відаць таго, што так прыкметна ва ўсіх іншых. Ён тупае каля свайго затвора, павольны, паважны, як добры дзед, і маленькай фланелевай анучкай старанна выцірае клін і патроннік. Няўжо такім чынам яму ўдаецца схаваць своіі страх? He, цяпер, пасля трох дзён баёў, я ведаю, што паводзіны яго зусім натуральныя, гэты каваль хутчэй за ўсіх пазбыўся страху.
Сеня Пясоцкі праз оптыку дальнамера ўжо вызначыў маркі машын.
— Група злева — Ю88, справа — 87. Зверху — знішчальнікі! — паведаміў ён у напружанай цішыні так гучна, што пачула ўся батарэя. Пад Мухам заб{>ынчэла сядзенне. Агідна гэта, непрыемна. Варта яму сказаць. Але ці маю я права? Колькі дзён назад яно гэтак жа брынчала пада мной. Ды і голас... невядома, які будзе ў мяне голас. Каб я не выдаў сам сябе...
He спускаю вачэй з чорных сілуэтаў, што, здаецца, засланілі ўсё неба. Няўжо нельга яшчэ страляць? Чаму не пастаўлены батарэі на тым баку заліва, каб сустракаць іх агнём на пад
ІВАН ШАМЯКІН 611
лёце да горада? Але ж яны могуць зайсці з любога боку... Магчыма, у той момант і не было гэтых думак, шмат якія з іх з’явіліся, безумоўна, толькі цяпер, калі я пачаў запісваць... Тады было адно жаданне — хутчэй адкрыць агонь. Вось ужо «месершміты» рвануліся ўбок. Ага, у паветры нашы знішчальнікі! Сышлі з курсу Ю87, зрабіўшы разварот на поўнач.
— «На аэрадром», — адзначыў я.
Пачалі агонь караблі.
Нарэшце і ў нас доўгачаканае: «Ёсць сумяшчэнне».
— Ааонь!
У першым залпе «рассыпалі гарох». Камандзір батарэі злосна закрычаў, але тут жа сам сябе асек чарговай камандай — лаяцца няма калі!
Быццам тым снопам агню, што вылятаў з гарматы, апякала думка: я, камандзір, зусім непатрэбны, лішні і толькі замінаю трубачным! Сапраўды, мне няма чаго рабіць. Ці, можа, я забыўся на свае абавязкі? Назіраць за работай нумароў... За цэлямі... Я назіраю... Добра назіраю... Перад фашыстамі ўзнікла заслона разрываў. Няўжо разбілі іх строй? He, відаць, яны проста перастройваюцца перад заходам на аб’ект. He, усётакі яны рассыпаліся. Відно, як яд фюзеляжаў адна за адной аддзяляюцца бомбы і ляцяць... д’ябальскі павольна ляцяць... Свіст... Выбухі... Бомбы рвуцца ў розных канцах горада. Усётакі гэта не прыцэльная бамбёжка! Ад усведамлення гэтага прыйшла ўпэўненасць.
Я закрычаў:
— Так іх, хлопцы! Так гадаў! Муха! Сумяшчай!
Я знайшоў сабе занятак — выкідаў за бруствер пустыя скрыні, адчыняў новыя. Мяне захапіла работа Астахава. Гэты чалавек не ваяваў, а сапраўды працаваў — так спакойна ён зараджаў і страляў. Спачатку здавалася, што ён робіць гэта залішне павольна. Але ніводнага разу ён не спазніўся са стрэлам, а заўсёды, зарадзіўшы, яшчэ нейкі міг чакаў каманды, трымаючыся за ручку спуска.
Залпы настроіліся, і я падумаў, што тут страляюць лепш, чым стралялі мы на вучэбнай батарэі. Мне нават стала трошкі крыўдна. Праўда, у іх было больш баёў. Аднак гэтыя людзі неяк спакайней сябе паводзяць...
I раптам усё паляцела да д’ябла. Пачалося з крыку разведчыка:
— Самалёты над чацвёртым!
Некалькі Ю87 зайшлі з усходу і знянацку атакавалі батарэю. Яны спікіравалі з дзікім свістам; пасля мы даведаліся, што разам з бомбамі фашысты кідалі рэйкі і пустыя бочкі, каб нагнаць больш панікі. Адна бомба разарвалася зусім блізка, нас абдало гарачым паветрам і абсыпала зямлёй. Стральба з прыборам разладзілася. Праз выбухі, стракатанне кулямётаў, крыкі я пачуў каманду Сеўчанкі:
— Прамой наводкай!
Я паўтарыў яе для свайго разліку:
— Па самалёту — прамой!..
Але Муха, аглушаны, спалоханы, падсунуў галаву пад аптычны прыбор, быццам такім чынам мог закрыцца ад бомбаў і куль, згорбіўся і не рэагаваў на каманду. Я схапіў яго за плечы.
ПрамойІ Муха! і вылаяўся, злосна, груба, як, бадай, не лаяўся ніколі ў жыцці.
Але Муха ў адказ больш згорбіўся і ўтуліў галаву ў плечы, бо ў гэты момант зноў над намі завыў пікіроўшчык. Я глянуў угору і, як у першым баі, убачыў чорныя крыжы ў жоўтых кругах. Быццам хваляй ад выбуху, ударыла ў сэрца, у галаву нянавісць, лютая злосць на гэтыя крыжы, а потым на Муху. Я рвануў яго з сядзення і шыбнуў на снарадныя скрынкі, а сам уміг апынуўся на месцы наводчыка, адразу злавіў самалёт, падвёў пад скрыжаванне нітак у оптыцы.
— Цэль злоўлена! Агонь!
Малайчына, Астахаў! Стрэл грымнуў без затрымкі. Другі — так хутка за першым, што я, аслеплены ўспышкай, не ўправіўся зноў злавіць цэль.
— Зараджаючы! Каманду!..
I Астахаў, гэты спакойны і разважлівы каваль, пачуў мае словы і зразумеў іх сэнс, хоць у гэты момант зноў недзе блізка рваліся бомбы і над нашымі галовамі ляцелі снарады суседняй гарматы.
Цэль... Ааонь! — не зусім па правілах камандаваў я. Але Астахаў добра разумеу: «цэль» зараджай, «онь» страляй. I раптам бачу, што пад самалётам, які я вёў у аптычным прыцэле, шуганула полымя, мусіць, выбухнуў бензабак, і ахутаная дымам машына, нязграбна і цяжка куляючыся ў паветры, грымнулася на суседнюю сопку...
612 ІВАН ШАМЯКІН
— Адбой, камандзір, — пачуў я голас Астахава.
Я азірнуўся і ўбачыў Муху. Ён сядзеў на зямлі, паміж скрынкамі, трымаўся за шчаку; твар яго, рукі былі выпацканы крывёй. Я кінуўся да свайго намесніка:
— Вы ранены?
У адказ ён загаласіў, зашыпеў, запырскаў слінай:
— Ранены? Вы... вы... забілі! Фельдфебель!.. Дзяржыморда!.. Гэта табе не фашысцкая армія! Вось пайду пакажу камбату!..
Я нічога не мог зразумець і стайў разгублены, не ведаючы, што рабіць. Муха падхапіўся, яшчэ больш размазаў на твары кроў і хацеў быў выйсці з катлавана. Ды раптам Астахаў схапіў яго загрудкі і добра трасануў.
— Ты, панчоха бабская! Ты на каго скардзіцца ідзеш? Ды я цябе распішу горш, як бог чарапаху! Хоць ідзі! Ідзі! ён папіхнуў яго. Скардзіся, сволач! Трус няшчасны! Ты ж ТРУС Ты ж не лавіў цэль, а хавау пад оптыку галаву, як той заяц... Цябе ж па законах ваеннага часу пад расстрэл трэба... I я першы скажу... Ідзі!
Астахаў штурхнуў Муху яшчэ раз. Але ў таго знікла жаданне ісці скардзіцца, ён адступіў назад у катлаван, баязліва агрызаючыся.
— He брашы! Я сумяшчаў... Можа, я не пачуў каманды, мяне аглушыла... А ён... ён паказаць сябе захацеў... Героой!
Падскочыў маленькі Чарняк, бліснуўшы сваімі дзявочымі зубамі.
— Маніш, Муха! Камандзір тройчы паўтараў каманду! Усе чулі!
— Вытры яму соплі, Ваня, — насмешліва параіў Астахаў. — Няхай не размазвае па твары.
Нарэшце я здагадаўся, што здарылася: калі я шыбануў наводчыка з сядзення, ён ударыўся аб снарадную скрынку і разбіў шчаку. Я не меў на яго ні злосці, ні крыўды, бо добра помніў свой уласны страх. Але я ўбачыў, што разлік прызнаў мяне байцам спадабалася мая рашучасць і смеласць. Аказваецца, я магу быць смелым. Няхай жа жыве мая смеласць! Я зразумеў тая акалічнасць, што ў «баі» паміж Мухай і Астахавым я стаю ўбаку, не на карысць мне. Трэба і тут праявіць рашучасць.
— Эй, на КП! Санінструктар там? Сюды яго!
— He трэба, — спалохана запярэчыў Муха. Вось у гэты момант ён стаў мне брыдкі.
Перш чым адгукнуўся непаваротлівы «медык», з'явіўся сам камандзір батарэі.
— Што здарылася? Раненыя? — заклапочана спытаў ён.
— Ды вось... яфрэйтару Муху шчаку... — адказаў я, гатовы тлумачыць усё праўдзіва, калі спатрэбіцца.
— Чым? Асколкам? Каменем?
— Каменем, — схлусіў Муха.
Пераглянуліся паміж сабой байцы, хаваючы хітрыя ўсмешкі.
Сеўчанка дакрануўся да шчакі «параненага».
— О, па гэтым будзеш жыць, Муха. I дзіты будэш маты.
Камбат, задаволены, вясёлы, агледзеў усіх нас і не стрымаўся, каб не пахваліць:
— Добра стралялі. Малайцы!
— А гэта мы яго, таварыш старшы лейтэнант, — кіўнуў Астахаў у той бок, дзе дагараў збіты самалёт.
— Мы. Але не зазнавайцеся. Увогуле стралялі шчэ пагана.
— Наша гармата збіла, — стаяў на сваім каваль.
Мяне здзівіла і нават непрыемна ўразіла самаўпэўненасць і настойлівасць зараджаючага. Я дагэтуль і не падумаў, што магла збіць іменна наша гармата, бо вялі агонь усе, можа, нават караблі. Разбярыся — чый снарад пацэліў. Але Астахаў трымаўся іншай думкі.
— Па гэтым біла толькі наша і трэцяя. Другая і першая туды, — даказваў ён.
Камандзір батарэі нахмурыўся.
— Добра, разбяромся. Але бачылі? Нялёгка ім атакаваць батарэю, калі яна вядзе агонь. Вунь дзе бомбы паскідалі. Галоўнае — не баяцца.
Калі ён пайшоў, Астахаў сказаў мне:
— Дурань ты, камандзір, але чалавек добры. А за самалёт трэба змагацца. A то Шарун, камандзір трэцяга, ён з зубоў вырве... Пачнуць даказваць: ён — старшы сяржант, аты — яфрэйтар, ён — стары камандзір, а ты — адзін дзень... Я гэтых майстроў ведаю. Больш горлам бяруць, чым работай.
Мне не спадабаліся такія разважанні. Непрыемна было думаць, што трэба змагацца, даказваць, хто збіў самалёт. Хіба гэта гульня, спаборніцтва, спорт? Вайна, смерць,
__________________ ІВАН ШАМЯКІН________613
гора... Хіба можна ў такі час думаць пра нейкую славу, узнагароду? Трэба біць, біць іх больш, ворагаў, што хочуць украсці маё... тваё... наша шчасце. Біць і не лічыць, не дзяліць, хто больш...
20 ліпеня
...Дні дватры бамбавозы ідуць невялікімі групамі, нават зрэдку па адным. Потым — масіраваны налё