Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
міў:
— Ляжыць.
Я вылаяўся:
Я табе павыглядваю, цыганская твая душа!
I раптам — блізкі звонкі голас:
— Ды памажыце ж хтонебудзь, ліха на вас!
Я падхапіўся і пахаладзеў: каля бомбы, падняўшы яе на «папа», стаяў Сеня Пясоцкі. Ён думаў, што гэта «пяцідзесятка», і хацеў, відаць, узваліць яе на плечы. Але чурка аказалася стокілаграмовай, такі цяжар яму быў не па сіле, і ён клікаў на дапамогу.
Пайсці? Страшэнна брыдкі холад кальнуў у пяты і адразу аддаўся ў мозгу. Уявілася. цела, маё цела, жывое, маладое, разлятаецца крывавымі шматкамі. Брр... Ляснулі зубы.
«Баязлівец! — вылаяў я сябе. — Ідзі!»
Пакуль я гэтак змагаўся сам з сабой, побач з Сенем апынуўся... Кідала. Яны скрыжавалі рукі, паднялі смертаносны груз і панеслі за пазіцыю.
Уся батарэя адразу ўзнялася на ногі. Забыўшыся на небяспеку, байцы вылезлі на брустверы і не зводзілі заварожаных позіркаў з двух смельчакоў. Але ніхто — ні гуку. Людзі нясуць смерць, ідуць, быццам па танюсенькай вяровачцы над безданню. Hi словам, ні ўздыхам, ні кашлем нельга перашкодзіць ім у такі момант!
Яны занеслі бомбу ў балоцістую нізіну, асцярожна паклалі на пажоўклы мох і гэтак жа павольна, не спяшаючыся, рушылі назад. Ішлі ў нагу, плячо ў плячо, адзін высокі, дзябёлы, другі — Сеня — на галаву ніжэйшы, можа, таму ён больш энергічна махаў рукамі.
Першы не вытрываў Сеўчанка — закрычаў дзіўным голасам, хрыпла, зрываючыся:
— Бягом! Бісавы дзітыі
Пясоцкі і Кідала адскочылі адзін ад аднаго і, нахіліўшыся, пабеглі.
БягомІ Японскі бог! Ходзіце, як па бульвары. Я вас навучу бегацьі грымеў камбат, хоць, безумоўна, яму хацелася абняць і пацалаваць гэтых «бісавых дзітэй».
Бомба не ўзарвалася. Праз гадзіну яе разрадзілі сапёры, якіх выклікалі з горада...
6 верасня
Нас перакінулі на той бок заліва, на заходні. Шкада было абжытых зямлянак, у якія нашы знаходлівыя сувязісты нават правялі з горада электрычнасць. Утульна нам жылося, цёпла. Муха бурчаў: якая розніца, дзе будзе стаяць батарэя, з якога боку страляць. 3 ім моўчкі згаджаліся. Але калі адразу ж пасля таго, як занялі баявы парадак, Сеўчанка пачау трэніроўку у гэты раз не па самалёту, а па... танках і пяхоце, змоўк нават Муха і усе непазнавальна змяніліся: зрабіліся маўклівыя, засяроджаныя, пільныя.
У мінулую ноч, ясную, марозную (так, ужо марозі), мы бачылі з нашап высокан сопкі далёкія зарніцы на паўночным захадзе. Гэта фронт. Дзе ён? Ніхто нічога пэўнага не кажа, ні камісар, ні камандзір. Па вузкай камяністай дарозе, што пятляе сярод сопак, сення ішла пяхота. 3 цяжкімі ранцамі за плячамі, з вінтоўкамі. Яны глядзелі на батарэю і крычалі нешта насмешлівае, магчыма, абразлівае. Хлопцы балюча ўспрымаюць гэта. Лаюцца. He на тых безумоўна, што пайшлі туды, дзе бліскаюць зарніцы і адкуль мнопя з іх не вернуцца. Лаюцца наогул у бога, у Гітлера. Цяжкімі ламамі мы трэці дзень дзяўбем скалу, граніт, капаем катлаваны і зямлянкі. На руках крывавыя мазалі. Кароткі адпачынак трэніроўка па наземных цэлях. Батарэя трымае пад прыцэлам лагчыну, па якон адыходзіць удаль дарога. Пяхота можа абысці па лясістых сопках, але танкі могуць рухацца толькі па гэтай дарозе, іншых шляхоў тут няма. Няўжо яны прарвуцца і сюды. Тады мы павінны будзем стаяць насмерць. Кожны дзень, кожную гадзіну і хвіліну я рыхтую сяЬе да гэтага памерці, але не збаяцца, не адступіць. Пры сваім росце я дрэнна зараджаю,
622
ІВАН ШАМЯКІН
калі нізкі вугал узвышэння не дастаю. Упарта трэніруюся. Вучу іншыя нумары. Многа будзе залежаць ад трапнай наводкі і тэмпу агню. Я прапанаваў, каб прыборшчыкі таксама вучыліся наводзіць і страляць.
Страху няма. Таго страху, які быў у пачатку вайны. Але адчуваецца нейкі як бы цяжкі смутак расставання з нечым дарагім.
Сёння пайшоў снег. I ўсё навокал пакрылася ўрачыстай, некранутасарамлівай беллю. Усё, акрамя заліва, які стаў яшчэ чарнейшы, ажно блішчыць, як дзёгаць He люблю глядзець на гэтую чарнату. Дыхае магілай. Няўжо зіма? У пачатку верасня? He было ж восені, не паспелі нават брусніцы, якіх тут, на сонцы, хоць граблямі зграбай. Чырвоназялёныя ягады засыпае снег. Ад гэтага таксама робіцца сумна. I думаецца, у нас, дома, яшчэ, па сутнасці, лета; восень ледзьледзь кранае першай пазалотай лісце бяроз і асін. Дома! Што робіцца сёння там, дзе наша дамоўка?
11 верасня
...Вячэралі з большым, чым звычайна, апетытам, хоць меню тое ж — аўсяная каша і салёная траска, якая страшэнна абрыдла. А пасля вячэры ў зямлянку нечакана зайшла яна, ваенфельчар. Хто з хлопцаў прылёг адразу ўсхапіліся; спім мы, не раздзеючыся, і нават разувацца мае права толькі палавіна разліку. Яна крыху збянтэжылася і як бы пачала апраўдвацца:
— Ішла з кунмі, вырашыла паглядзець, як у вас тут, на новым месцы. — Агледзелася навакол. — Што ж, прасторна, чыста. Можна жыць...
Фрыд прыбавіў агню ў «маланцы», зробленай са снарада МЗА1. Астахаў ветліва запрасіў, падставіўшы табурэцік, які сам змайстраваў:
— Сядайце, таварыш ваенфельчар!
Яна села і спытала, як спадабаўся канцэрт.
О, о! Цуд!
— Вы нам падаравалі столькі прыемных хвілін... — на дзіва красамоўна пачаў хваліць яе Муха — гэткі галантны кавалер.
— А вам, Шапятовіч, не спадабалася? — звярнулася яна да мяне.
— Мне? Я сам удзельнічаў у канцэрце і, як няўдалы акцёр, цяпер перажываю...
— Што вы, камандзір! Вы добра чыталі! — пачалі суцяшаць мяне хлопцы.
Яна засмяялася і раптам прапанавала:
— Давайце разам праспяваем штонебудзь. Я люблю спяваць.
Заспявалі «Там, вдалн за рекой». Але большасці з нас, як кажуць, «мядзведзь наступіў на вуха». Выходзіла не надта складна, хоць словы ўсе ведалі. Я прапанаваў паклікаць Сеню Пясоцкага і Віктара Вальнова з гітарай. Яны прыйшлі, і ўсё пайшло на лад. Штошто, а весялосць гэтыя хлопцы ўмеюць арганізаваць. Сабралася дружная кампанія добрых сяброў, звязаных цяпер нечым большым, чым звычайная дружба, вясёлая дзяўчына прынесла з сабоп тое, чаго не хапала нам многія месяцы, — паэзію ў спевах, высакародства ў жартах. Мы спявалі ўсе разам і па чарзе, хто што ўмеў. Разам — рускія песні; я, Сеня і Чарняк — беларускія, Фрыд праспяваў яўрэйскую — у яго тонкі слых і добры голас. Віктар зноў чытаў Ясеніна. Антаніне спадабалася; яна прызналася, што раней не любіла вершаў.
У зямлянцы зрабілася душна. Мы адчынілі дзверы.
I раптам у праёме іх, унізе, куды падала святло, з’явіліся наглянцаваныя хромавыя боты. Злосны бас з вышыні кінуў словызагад.
Што тут за вечарынка? Дэмаскіравалі ўсю пазіцыю! Спаць! Сяржант Шапятовіч!
— Слухаюся, таварыш малодшы лейтэнант!
Гэта Сцяпан Кідала, дзяжурны камандзір. Ён знік, не заглянуўшы, не паказаўшы твару.
Груба абарвалі нашу весялосць. Мне зрабілася да слёз крыўдна. Ды і ўсім іншым было няёмка перад дзяўчынай. Усе маўчалі. Яна сказала, апранаючы шынель:
— Жыццё ваеннае...
Я ўзяў ліхтарык для начной устаноўкі трубак і выйшаў каб правесці яе да камандзірскай зямлянкі, дзе камісар уступіў ёй свой ложак.
Чорная зямля, чорнае неба, ніводнай прасветліны, Толькі на тым баку заліва, у порце, гойдаецца маленькі агеньчык, магчыма, нехта гэтак жа, як мы, асвятляе сцежку. Аклікаюць адзін за адным вартавыя: «Хто ідзе?», хоць пасля першага нашага адказу ўсе чулі, хто ідзе.
МЗА — малакалібсрная зеііітпая артылерыя.
ІВАН ШАМЯКІН 623
He люблю я гэтага чалавека, сказала Антаніна, калі Сеня і Віктар развіталіся каля сваёй зямлянкі.
Я зразумеў каго. He адказаў. Спаткнуўшыся аб камень, яна узяла мяне за рукау.
— Ён мне любоўнае пісьмо напісаў.
Кідала? здзівіўся я, і мне стала надзвычай весела, хацелася зарагатаць.
— О, каб вы ведалі, колькі мне пішуць пісемі Усе маладыя камандзіры прызнаюцца у каханні. „ „ ■
Весялосць мая адразу знікла. Я адчуў, як адразу сцьмеу, стау зямным, нецікавым яе незвычайны вобраз, створаны маёй фантазіяй. З’явілася такое адчуванне, што як оы падманулі мяне ў нечым, злосна пажартавалі з маёй даверлівасці і юнацкай узнесласці.
« А ты і рада гэтаму, дурная авечка? Табе хочацца, каб усе прызнаваліся табе у каханні.
Ну і вешайся на шыі сваім камандзірам!» о
Мне не хацелася, каб яна расказвала пра гэта далей, адкрывала свае танны. Навошта мне слухаць іх?
Спыніліся каля камандзірскай зямлянкі.
На паўночным захадзе палыхнула далёкая зарніца.
Антаніна неяк баязліва прытулілася да майго пляча:
— Страляюць? Страшна. „
Страшна, што страляюць за дзесяткі кіламетраў? з іроніян спытау я.
— Я не за сябе баюся. За вас.
— За мяне? „ „ . „
За цябе... I за ўсіх... Калі яны прарвуцца, вам не будзе куды адступаць. Заліу не пе
РаПЛДаВгэтага мы былі гатовы, не адзін раз гутарылі паміж сабой. Іншае паласнула мяне па сэрцы, балюча і адначасова прыемна, гэта яе першае <ты», «за цябе», якоеяна сказала шчыра, як мог бы сказаць блізкі чалавек, добры друг. Заўседы робіцца цяплен на душы, калі ведаеш, што нехта побач трывожыцца за цябе. Гэта зноў зблізіла нас. Я даравау ен пісьмы. «Хіба яна вінавата, што пішуцьі Яна адна, прыгожая... Ды урэшце, што мне да яе ^^Каббольш^ішто неРпарушалатаго пачуцця, штобыло адноўлена, набылоранешпую раўнавагу, я паспяшаўся развітацца. Моцна паціснуў яе маленькую гарачую руку.
— Добрай ночы вам, Антаніна Васільеўна.
— Добрай ночы... Пятро...
У цэнтры пазіцыі мяне спыніў Кідала — кінуў у твар святло ліхтарчыка.
— Выключы батарэйку! Разрадзіш, — загадаў ён. „
Я моўчкі выканаў яго загад. У густой цемры мы не бачылі адзін аднаго, але я чуу яг дыханне...
12 кастрычніка
Снег і агонь... Агонь і снег... Агонь на зямлі ад выбухаў бомбаў, бясконцых залпаў rapMar Калі яны на нейкі час сціхаюць, снег усё адно гарыць свеціцца блакітным водбліскам ад пажараў, што шугаюць у горадзе. А калі і пажараў няма, агонь астаецца у стомленых запалёных вачах. Неба, дай адпачынак. Але і там агонь. У нязмернан вышыні гулліва калышуцца, плывуць, то ўзнімаюцца, то апускаюцца, пераліваюцца д ябальск, прыгожь^ оознакаляровыя сцягі паўночнага ззяння. У мінулую зіму я любіу гэтае дзівоснае відовішча прыроды, якому няма роўных па прыгажосці. Цяпер не люблю Мне здаецца, кІіТглядіуна гэтыя пералівы святла, то неба смяецца з таго, што робіцца на зямлі. А хутчэй за ўсё не люблю таму, што ззянне лепшае надвор’е для налетау. У немцау но вая тактыкаУЯны рэдка прылятаюць у