Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
га.
Сеня спытаў, каторы раз ён налятае на Мурманек.
— Цум эрстэнмаль3.
— Хлусіць, падлюга. Баіцца адказнасці, — не паверыў я.
— А можа, з новай часці, — выказаў меркаванне Кідала. — Спытай, дзе ён быў дагэтуль. Адкуль прыляцеў?
— Аўз Берлін, — адказаў ён з хітрасцю і нават, як мне здалося, са здзекам.
— Як яго прозвішча?
— Фрыц Кронкер.
— Усётакі Фрыц, — засмяяўся Юдала.
— Спытай, Сеня, на што ён спадзяваўся, калі так упарта ўцякаў. Да Фінляндыі сто кіламетраў. Вар’ятам трэба быць, каб мець надзею дайсці.
Фрыц выслухаў пытанне, спыніўся, павярнуўся да нас тварам і пачаў адказваць горача, нават злосна.
Сеня збялеў. Кінуўся да яго, схапіў за каўнер курткі, трасануў і закрычаў яму ў твар, глытаючы ад хвалявання і абурэння словы. Некалькі разоў паўтарыў — Масква і Берлін. Потым з агідай штурхнуў немца ад сябе.
— Фашысцкі вырадак!
— Што ён сказаў?
Сеня не адразу здолеў перадаць нам.
— Нахабная морда! Ён яшчэ пагражае! Гаворыць, каб мы не радаваліся, што збілі яго і ўзялі ў палон. Бачыш, выходзіць, палонны не ён, палонныя — мы. Кажа, што тры дні назад вялікая армія фюрэра пачала сваё рашаючае наступленне і ўжо штурмуе Маскву. Што нам тут усім хутка капут. Мы вымушаны будзем скласці зброю... Вось жа гаді Я адказаў, што яго смярдзючаму фюрэру не бачыць Масквы, як сваіх вушэй... He на тых напалі!
1 Ідзіцесюды!
2 Кіньце пісталет! I рукі ўгору!
3 Першы.
ІВАН ШАМЯКІН
627
А вось мы... Мы прыпдзем у яго Берлін... Rin комен нах Берлін! — крыкнуў Сеня панямецку. — Чуеш, сволач гітлераўская?
Фрыц панурыў галаву, згорбіўся, як бы чакаючы ўдару. Пад’ём быў круты, цяжкі, мы адчувалі стомленасць, і было не да размоў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Цяпер можна не спяшацца, хаця і вечарэла ўжо; сонца даўно схавалася за гарамі (яно выглядвае яшчэ ўдзень гадзіны на дзве), неба на паўднёвым захадзе гарэла барвовафіялетавым агнём, а на паўночным усходзе было цёмнасіняе; адтуль, з мора, наступала ноч.
Мы бачылі сваю батарэю, адчувалі, што нашы сябры глядзяць на нас, бачаць чатыры постаці на фоне неба і радуюцца, што мы затрымалі фашыста.
За светлым ад водбліску снегу залівам жыў, дыхаў горад — дымам паравозаў, комінаў, параходаў каля прычалаў. Палонны доўга не зводзіў з яго вачэй. Напэўна, яго ўразіла, што горад жыве; можа, яму здавалася, што іх бомбамі ён знішчаны ўшчэнт. Ва ўсякім разе, Hernia прымусіла яго задумацца, бо ён раптам цяжка ўздыхнуў і як бы падумаў услых. Сеня зняважліва хмыкнуў.
— Дайшло. Гаворыць, што гэта будзе сусветная трагедыя, калі, не дай божа, мы прыйдзем калінебудзь у Берлін. He, хлусіш! Будзе сусветная радасць!.. Ді ганцэ вэльт вірд фро зайн...1 Калі мы збавім людзей ад карычневай чумы.
Немец глянуў на Сеню з нянавісцю: у задуменні ён, мабыць, забыўся, што адзін з нас ведае яго мову.
Калі мы пачалі спускацца, то збоку, прыкладна за кіламетр, убачылі трох чалавек. Яны ішлі напярэймы нам і махалі рукамі.
— 3 войск НКВД, па палоннага, — здагадаўся Кідала. Ён дастаў з кішэні новенькі бліскучы пісталет лётчыка, з жалем агледзеў яго. — Забяруць мой трафей. Гэтыя дружкі сваю справу ведаюць. На гару, нябось, не кінуліся. У першую чаргу да парашута пайшлі.
У гэты момант, як на тое, немец расшпіліў спражку на рукаве сваёй курткі і зірнуў на гадзіннік. Гадзіннік быў цудоўны: вялікі, з чорным цыферблатам, белымі стрэлкамі. Я ўбачыў, як у Сцяпана прагна бліснулі вочы, сквапная думка вылезла на самазадаволены твар.
— Пясоцкі, скажы гэтаму тыпу, каб аддаў мне гадзіннік.
— Навошта? — здзівіўся наіўны Сеня.
— На памяць. Дарэмна хіба мы яму жыццё ратавалі? — цынічна ўсміхнуўся Кідала.
Сеня зразумеў сумеўся, ажно пацямнеў з твару, але сказаў з верай, што можна пераканаць гэтага несвядомага чалавека:
— Ттаварыш малодшы лейтэнант! Але ж гэта... ммарадзёрства...
— Ну... ты мяне не вучы. Яны паўсвету абрабавалі, можа, маці тваю забілі, а ты мне — марадзёёрства!.. Рабі, што загадваю. Твая справа цялячая.
— Я... я не магу гэта перакласці... Хочаце — забярыце самі. Ён зразумее без слоў...
Кідала натапырыўся, прыпыніўся, апусціў доўгія рукі, перайшоў на той афіцыйны тон, які любяць не вельмі разумныя камандзіры, ветлівы і ў той жа час пагрозлівы і здзеклівы:
— Вы што, Пясоцкі? He выконваць загаду? У баявых абставінах? Тактактак... Фашыста пашкадавалі? Сваячка знайшлі? Так...
Чатыры гады вучобы ў тэхнікуме, жыццё ў адным пакоі давалі мне права сказаць яму з абурэннем:
— Пасаромейся, Сцяпан! Ты камандзір Чырвонай Арміі! Паважай самога сябе!..
Але гэта ўзарвала яго зусім. Ён закрычаў на ўвесь Кольскі паўвостраў:
— Які я вам Сцяпан, сяржант Шапятовіч! Я быў для вас Сцяпанам калісь, але ніколі больш не буду! Ніколі! Зарубіце сабе на носе! Зразумелі?
Я ведаў, як яго ўлагодзіць: шчоўкнуў абцасамі, выцягнуўся, казырнуў;
— Так точна, таварыш малодшы лейтэнант! Усё разумею!
Ды раптам позірк мой упаў на палоннага. Ён стаяў, глядзеў на нас і, здалося мне, усміхаўся, зняважліза і зларадна. Я пахаладзеў ад думкі: «А што, калі ён разумее паруску?» Зрабілася так сорамна за Кідалу, так страшэнна сорамна, што хацелася праваліцца скрозь гару. Гэтак паказаць сябе перад ворагам!
— Глядзіце, ён разумее... — паказаў я на немца.
Дайшло нават да Кідалы. Ён схамянуўся, штурхнуў палоннага ў плячо.
Увесь свет узрадуецца.
628
ІВАН ШАМЯКІН
— Пайшоў, сволач! Хутчэй! — і шырока закрочыў побач з ім...
— Ён мне зноў быццам у душу напляваў, — сказаў Сеня, сумны, разгублены, схудзелы ад стомленасці, калі мы сустрэліся з чэкістамі, здалі ім абавязкі канвою і, крыху адстаўшы, маглі пагутарыць паміж сабой.
— А ты на яго плюй! He прымай да сэрца. Ён будзе маўчаць, як вады ў рот набраўшы.
— Хіба мне ад гэтага лягчэй! Я зноў страціў да яго павагу, якая была з’явілася пасля бомбы. А гэта цяжка, Пеця... Я казаў табе... Няўжо ён не разумее? Абрабаваць палоннага — што абрабаваць забітага. Агідна!..
13 снежня
— Камандзір! Да камісара! — крыкнуў дзяжурны, адчыніўшы дзверы зямлянкі.
Быў позні вечар, і я ўжо спаў. Падхапіўся. Апрануў кажушок, зашпільваўся і падпяразваўся на хаду. На сцежцы да афіцэрскай зямлянкі дагнаў амаль усіх сваіх калег — камандзіраў аддзяленняў.
— Што здарылася, хлопцы?
— Можа, зноў перадыслакацыя?
— Хопім гора ў такую сцюжу, калі так. Да металу дакрануцца нельга.
Мароз трашчаў. Але з заліва ўзнімаўся густы туман і ахутваў усё наваколле. Гэты туманны мароз — самы зябкі і непрыемны. Вартавы ў двух кажухах, ватніках і валёнках не можа пастаяць больш за паўгадзіны.
— Выклікае камісар, значыцца, нейкая палітыка.
На здзіўленне ўсім нам дзверы зямлянкі адчыніў сам Сеўчанка і весела закамандаваў:
— Залятайце куляй! A то холаду напусціце.
Ускочыўшы разам з клубамі марознай пары ў зямлянку, нехта пачаў дакладваць:
— Таварыш палітрук! Па вашаму загаду...
— Ша, — адказаў аднекуль з цёмнага кутка камісар. — Слухайцеі
Ціха гаварыла радыё. Але голас дыктара, незвычайны, урачысты, прымусіў усіх нас адразу застыць на месцы, стаіць дыханне.
«...у папярэдніх баях, перайшлі ў наступленне супроць яго ўдарных флангавых груповак. У выніку пачатку наступлення абедзве гэтыя групоўкі разбіты і хутка адыходзяць, кідаючы тэхніку, узбраенне і несучы вялізныя страты...»
«ПерамогаІ Перамога!» — застукала маё сэрца так моцна, што ажно балюча аддало ў скроні. Хацелася крыкнуць гэтае найлепшае слова ў свеце.
Дыктар скончыў. Камісар дрыжачым ад хвалявання голасам спытаў:
— Зразумелі ўсё, таварышы камандзіры?
Я выгукнуў у адказ:
— Перамога! Таварышы! Сябры мае дарагія! ПерамогаІ
I абняў Сеню, які стаяў побач, пацалаваў у шчаку. Ніхто не засмяяўся з такога выяўлення пачуццяў. Камісар абышоў нас і кожнаму паціснуў руку.
— Віншую вас. 3 поўным разгромам гітлераўскіх армій пад Масквой...
1942
12 студзеня
Снежная пустыня... Цішыня. Такая цішыня, што робіцца жудасна; мімаволі часам пачынаеш гаварыць шэптам, a то раптам хочацца закрычаць так, каб пачулі за сотні, за тысячы кіламетраў — там, дзе людзі, дзе вайна і жыццё.
Я ўглядаюся ў гэтую снежную роўнядзь, белуюбелую, ажно балюча вачам. He, не заўсёды яна белая, часта здаецца мне крывавабарвовай, быццам на ёй застылі ўспышкі тых агнёў, якіх так многа было там, у Мурманску. Можа, гэта ад неба: тут ужо на якую гадзіну паказваецца сонца, і, калі яно ўсходзіць ці заходзіць, неба гарыць рознакаляровымі агнямі. Мне належыць глядзець у неба, ці не ляцяць варожыя самалёты. А я не магу адарваць вачэй ад снежнай гладзі возера, напружана ўзіраюся ў далёкідалёкі, зацягнуты блакітнай смугой, супрацьлеглы бераг...
Mae новыя падначаленыя глядзяць на мяне як на хворага, псіхічна ненармальнага. He дакучаюць лішнімі размовамі і стараюцца, каб я як мага радзей станавіўся на варту. А мне хочацца стаяць аднаму, каб ніхто не перашкаджаў думаць, перажываць, уяўляць... Часта я забываю, дзе я, што са мной, і бачу Сеню... Ён лажыцца сярод снежнага поля адзін,
ІВАН ШАМЯКІН
629
курчыцца ад болю, ад холаду, кліча на дапамогу... А навокал пуста. He, ён сядзіць, заплюшчыўшы вочы, засынае... А снег пачынае варушыцца, узнімацца хвалямі, як мора ў буру, і залівае, засыпае яго, набіваецца ў вушы, у рот, за каўнер, у рукавы... Я кідаюся яму на дапамогу... I адзін раз кінуўся так, што ледзь не зваліўся са скалы ў возера. А тут метраў дзесяць вышыні. Гэта, відаць, бачыў нехта з маіх байцоў.
A то часам са снежнай пены выплывае нахабная морда Кідалы. Ён усміхаецца. Ён можа спакойна мыліцца і ўсміхацца пасля таго, як забіў... забіў (у мяне няма іншага слова) Сеню! Я таўку яго морду кулакамі, прыкладам вінтоўкі, таўку ў думках... А можа, і не толькі ў думках. Здаецца, аднойчы я сапраўды замахнуўся прыкладам на прывід яго. Магчыма, і гэта бачыў нехта з маіх падначаленых ці чуў, як я кагосьці страшэнпа лаю...
Цяжка мяне ўразіла смерць Сені Пясоцкага. Вельмі цяжка. Каб ён загінуў у баі, ад бомбы, ад кулі, a то такая недарэчная, пакутлівая смерцьі
Толькі ўчора я здолеў расказаць большменш падрабязна гэтую сумную гісторыю сваім паважным дзядзькам. Тады яны зразумелі дзівоты свайго камандзіра і пачалі глядзець на Mane іншымі вачамі. Можа, ад таго, што я выліў усё з сябе, а можа, ад спагады гэтых сталых людзей зрабілася неяк лягчэй на душы. Я нават спаў м