Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
іўся, баючыся, што гэта можа выкрыць іх. 3 атрада хлопцы прыносілі толькі самае неабходнае — медыкаменты, лістоўкі, міны.
Было прадвесне — сакавік, але дзень выдаўся пазімоваму халодны, хмурны, лес з раніцы адзеўся ў казачную квецень інею. Як бы зачараванае гэтай прыгажосцю, усё застыла навокал — паветра, дрэвы. Спіна каня таксама пасерабрылася. Ехалі ўзбоч шашы, па высечанай немцамі паласе, бо асфальт ужо амаль ачысціўся ад снегу, ды і ехаць па шашы было рызыкоўна: нямецкія грузавікі часта наляталі на фурманкі і забівалі, калечылі людзей.
Сядзелі, як належыць мужу і жонцы, поплеч, у перадку саней. Ззаду былі нагружаны бочкі і цэбры, ад якіх прыемна пахла дубам і асінай. Заўтра, у нядзелю, іх трэба прадаць, едуць нанач. Але Саша добра ведае, што зусім не продаж галоўная мэта іх паездкі.
Ехалі амаль моўчкі. Зрэдку перакідваліся словамі аб надвор’і, аб нямецкіх грузавіках, што праходзілі па шашы, ці яшчэ аб чымнебудзь, што не мела дачынення да іх барацьбы і да іх узаемаадносін.
Саша прыкмеціла, што ў апошні час, калі яны астаюцца самнасам, Лялькевіч як бы губляецца і не ведае, пра што гаварыць, хоць у прысутнасці другіх ён звычайна гаманкі і вясёлы. Гэта яе забаўляла і абуджала тую дзявочую гарэзлівасць, з якой яна часам размаўляла з ім у той далёкі час, калі яны разам працавалі ў Заполлі. Іскра такой гарэзлівасці ўспыхнула і тут, у дарозе. Яна як бы незнарок разоў колькі дакранулася сваім плячом да яго пляча. Ён кожны раз далікатна адсоўваўся. Саша са смехам падумала, што, калі яна дакранецца яшчэ, ён можа вываліцца з саней. А ўвогуле яе крыху прыгнятала гэтая маўклівасць. Ёй хацелася пагаварыць шчыра і сур’ёзна. За тры месяцы яна прывыкла да гэтага чалавека, як да члена сям’і, як да брата, і цяпер ёй здавалася, што магла б даверыць яму, як добраму другу, усе свае думкі, трывогі, сумненні, перажыванні — выказаць усё, што на душы, напэўна, тады ёй стала б лягчэй. Праўда, часам яе палохала, што яна так прывыкае да яго. Неяк Поля пачала вельмі хваліць Уладзіміра Іванавіча, калі ён габляваў пад паветкай клёпкі. Саша ўзлавалася:
— Ты быццам сватаеш яго мне.
Старэйшая сястра разгубілася. Мабыць, па сваёй сялянскай прастаце ГІоля сапраўды думала нешта такое. Бо дзе той Пятро, якога ніхто з іх не бачыў у вочы? Што гэта за жаніцьба ў іх была такая, што яны нават бацькам не сказалі, ні яна, ні ён?
ІВАН ШАМЯКІН 593
Аб чым толькі не перадумае жывы чалавек! Розныя думкі з’яўляліся ў Сашы, нават самыя страшныя. Аднойчы яна падумала, што, калі, не дай божа, з Пецем што здарыцца, Уладзімір Іванавіч, безумоўна, пасватаецца да яе, а Поля і Данік памогуць пераканаць, што толькі з ім яна знойдзе сваё другое шчасце. I ў той міг яна ўзненавідзела яго, ёй здалося, што ён жадае Пецевай смерці. Некалькі дзён Саша глядзела на яго, як на ворага. Потым зразумела, што гэта недарэчна, што брыдка гэтак думаць пра такога чалавека, як Лялькевіч. Яна ўспомніла, як ён разам з імі гараваў па Цішку, як потым хадзіў за хворым Данікам, колькі сутак хвіліны не заснуў, бо Данік хварэў цяжка і ў гарачцы ўсё рваўся забіць начальніка паліцэйскага атрада. Цяпер Данік ачуняў, сунімаўся боль — жыццё, як заўсёды няспыннае і дужае, брала сваё. Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная. I ўпершыню тут, у дарозе, ёй стала прыемна ад думкі, што чалавек, які сядзіць побач, кахае яе. Яна зноў лёгка штурхнула яго плячом. Ён не адсунуўся, а здзіўлена паглядзеў на яе. Саша ўсміхнулася:
— Пра што вы думаеце, Уладзімір Іванавіч?
— Я? — Ён на хвіліну сумеўся. — Пра вас.
— Пра мяне?
— Я думаю, што, можа, вам варта пераначаваць дзенебудзь у іншым месцы.
— Чаму?
— Невядома, што там за канспірацыя. Чаму яны самі змянілі месца нашага начлегу? Сафронавічу гэта не спадабалася.
— Сяліцкі з нашай вёскі, таму яны палічылі, што будзе больш натуральна, калі мы заедзем да яго.
— Усё гэта так, безумоўна. Але навошта рызыкаваць дваім?
— У нас жа пропуск адзін. А раптам правераць у мяне: як прыехала, з кім? 3 мужам. Дзе ён? Чаму ў розных дамах начуем? — I, не чакаючы ні яго пярэчанняў, ні яго згоды, сказала: — He, будзем начаваць разам!
Ён паглядзеў на яе з удзячнасцю. Яму хацелася сказаць ёй нейкія асаблівыя, надзвычай цёплыя і сардэчныя словы, але ён не мог дазволіць сабе гэтага. Толькі ў знак удзячнасці пачаў даверліва расказваць аб планах стварэння ў горадзе шырокага партызанскага падполля, ад дзейнасці якога пад нагамі акупантаў гарэла б зямля. Саша адчула гэты вялікі давер: такія планы не кожнаму члену арганізацыі можна расказаць!
Пры ўездзе ў горад іх затрымаў паліцэйскі пост, а праз нейкія пяцьдзесят крокаў, навідавоку ў паліцэйскіх, праверылі немцы. Адзін з іх, пажылы, з дабрадушным тварам, вялікай рукой працоўнага чалавека, на якой, аднак, даўно сышлі мазалі, паляпаў па бочках і цэбрах, відаць разумеючы ў іх толк.
— Гут, гут. Гаймарбайт. Гандэль.
— He вераць улады адна адной, — сказаў Лялькевіч, калі ад’ехалі.
НоваБеліца не зрабіла на Сашу асаблівага ўражання, тут не было прыкметных змен, усё тая ж сумная і доўгая вуліца — ні горад, ні вёска, — якую яна не любіла, калі ёй, студэнтцы, прыходзілася пехатою хадзіць дадому (да вайны трапіць на машыну было не так лёгка).
Але калі яна ўбачыла ўзарваны, бязлітасна знявечаны мост цераз раку — топ мост, на які яны колькі разоў прыходзілі з Пецем, — сэрца яе сціснулася. Яна неяк адразу прыгадала (можа, таму ёй так хацелася ехаць), што гэта — горад, дзе прайшло яе юнацтва, тры самыя цікавыя і шчаслівыя гады, дзе нарадзілася іх з Пецем каханне. Тут ёй усё знаёма да драбніц, на многіх вуліцах — кожная выбоіна на тратуары. I ўсё напамінае яго, Пецю.
...Яны выехалі к пераезду цераз чыгунку, і іх зноў затрымалі. Тут Саша ўбачыла, як многа навокал немцаў салдат, афіцэраў. Усе яны даўжэй, чым гэта звычайна робіцца ў горадзе, спынялі свае позіркі на іх. Адны глядзелі на фурманку з бочкамі і цэбрамі і на маладую пару, як на нейкае этнаграфічнае дзіва, другія — насмешліва, трэція — варожа і падазрона. Афіцэр загадаў патрулю праверыць пільна, ці няма чаго ў бочках і пад імі? (Лялькевіч за час хваробы добра «праштудзіраваў» падручнік нямецкай мовы і цяпер многае разумеў.) Саша ніколі не бачыла так многа ворагаў вакол сябе: у вёсцы яны былі наездамі і неяк адразу разбрыдаліся, а ў хату заходзіла самае большае трбе. А тут вунь іх колькі, у іх сіла, улада, а яна і Лялькевіч без зброі, бездапаможныя. На момант ёй зрабілася страшна. Але немец прачытаў пасведчанне, пропуск, які ім выдалі ў воласці, і з ухвалай сказаў:
— Гандэль? Гут!
594 ІВАН ШАМЯКІН
Відаць, тым з іх, якія неведалі ўсіх таямніц гітлераўскай палітыкі, хацелася, каб жыццё на захопленай зямлі ўвайшло ў нейкую нармальную каляіну, тады, магчыма, і яны адчувалі б сябе спакайней.
У Залінейным раёне разбурэнняў не было відаць і часцей сустракаліся нашы людзі, бледныя з твару, бедна апранутыя, таропкія ў позірках і рухах.
Сашы не спадабаўся дом, дзе ім трэба было заначаваць і сустракацца з людзьмі. Яна, як і большасць даваенных студэнтаў, што выхоўваліся непрымірымымі да ўсялякай прыватнай уласнасці, не любіла гэтых дамоў з садамі і сабакамі, гаспадары якіх вельмі неахвотна пускалі іх, студэнтаў, на кватэру. Такі быў гэты дом: вялікі — тры акны на вуліцу, стары, але пагаспадарску дагледжаны, з высокім парканам і мноствам садовых дрэў, апранутых у густы іней. Але Саша крыху ведала гаспадара, Рамана Сяліцкага, чалавека з іхняй вёскі, які пераехаў у горад гадоў пятнаццаць назад і ўвесь час працаваў на заводзе металістам. Лепш яна ведала яго дачку, якая на год раней кончыла фельчарскае вучылішча.
Ім доўга не адчынялі, і Саша ўбачыла, як гэта ўстрывожыла камісара. Нарэшце завала грукнула, і ў брамцы з’явілася сама гаспадыня. Яна быццам не пазнала адразу Сашы: доўга прыглядалася, потым пляснула далонямі:
— А божачка! А ці не дачка Хведара Траянава? Пазнала! Колькі год не бачыла, а пазнала. Вылітая маці... А мы з тваёй маткай у дзеўках разам гулялі, у адзін год замуж выходзілі...
— Цётка Вуля, паначаваць у вас можна?
— А як жа гэта сваім людзям ды нельга пераначаваць? Заязджайце, заязджайце. Калі ласка. Толькі вой! у нас цэлую зіму вароты не адчыняліся. Пайду паклічу старога. Раман! — Гаспадыня гаварыла гучна, на ўсю вуліцу, і Лялькевіч адразу павесялеў: іграла яна сваю ролю ўмела, правільна.
— А гэта чалавек твой?
— Чалавек, цётка Вуля.
— Паўчалавека, — пажартаваў Уладзімір Іванавіч, паказваючы на сваю нагу.
— Дзякуй богу, што жывы... Жывы — заўсёды чалавек.
Выіішаў гаспадар, невысокі, хударлявы, з рудымі вусамі, якія тырчалі пікамі і надавалі яго твару нейкі злосны, натапыраны выгляд. Ён павітаўся без лішніх слоў і пачаў адчыняць вароты.
У хаце, застаўшыся з Сашай, пакуль мужчыны даглядалі каня, гаспадыня цяжка ўздыхнула і, употайкі выціраючы слёзы, сумна сказала:
А маіх няма, Сашачка. Ваня машыністам ездзіў недзе на поўначы, там і астаўся. I сям’я там. Дзе цяпср ездзіць хто ведае. Ліду ў армію забралі у псршыя ж дні... А Коля — дзіця горкае, шаснаццаць гадкоў — у апалчэнне запісаўся і адступіў з нашымі. Усе — на вайне. I мы, бачыш, са старым ваюем, як умеем...
Яна як бы спалохалася, што сказала лішняе, хутка ўзяла ад Сашы сала, бутэльку самагонкі, якую яны захапілі «для гасцінца», і пачала адразу ж збіраць на стол. Гаспадар і Лялькевіч чамусьці бавіліся на двары. Змяркалася. У дамах насупраць шчыльна зачынялі аканіцы. Саша сядзела каля акна і разглядала сямейны фотаальбом — шчаслівую гісторыю рабочай сям’і: маладыя гаспадары, вясёлыя дзеці, хрэсьбіны, вяселле старэйшага сына, першы ўнук... Ніводнай фотакарткі, якая б сведчыла аб горы ці смутку. Альбом нагадваў яе ўласнае нядаўняе шчасце, і яна, задумаўшыся, не пачула, як у дом прыйФлі людзі. Пачула чужы бас:
— А мы ідзём, бачым — след саней. Хадзем, кажу, браток, можа, самагоначкі з вёскі прывезлі. Пачастуюць.
Саша ўстрывожылася: выпадкова зайшлі чужыя людзі і могуць перашкодзіць сустрэчы. Але ўбачыла чалавека, што першы ўвайшоў у пакой, і супакоілася, бо адразу пазнала яго, хоць ні разу ў жыцці не бачыла; пазнала яго па словах каваля: шырокі закураны твар з дзіўна белымі брывамі, са ш