• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     у каго дух смярдзючы!
    — Васілько!..
    — Ты — удод жаўтароты, шчэ спрачаешся! Вымятайся ўмэнт! Пакуль не позно!
    — Васілько! Ідзі! Сыночак!..
    Васілю было не тое што боязна, а страшна. Разумеў, што лепш было б паслухацца, адступіць, але не мог перамагчы сябе. Ганарлівасць, злосць на Глушака за зямлю, за Ганну, за ўсё заўпарціліся, запоўнілі яго. He далі і выгляду паказаць, што баіцца.
    — Унё! Напужаў!..
    — Васілько, сыдзіі He чапайся!
    — Ат! — адпіхнуў Васіль матку.
    — He пойдзеш?! Нуну, глядзі ж!
    Васіль пільна сачыў: восьвось чубаты рынецца, ударыць. Ён мімаволі сціснуў пугаўё. Адпіхваючы маці, глушачы страх, хітруючы, сказаў:
    — Хто ты такі? Штоб загадваць!..
    — Хто? He пазнаеш? Паказаць можа?
    — Яўхімко! — Маці кінулася к Глушаку, загарадзіла Васіля. — Даражэнькі! Ты — разумнейшы!..
    Чубаты таўхануў яе, зноў закрычаў шалёна Васілю:
    — Паказаць?! На чыю землю ўспёрся?! Чыё поле паганіш?!! He бачыш?І! — Яўхім хапіў Васіля загрудкі так, што стала цяжка дыхаць. Але Васіль каўтнуў, прахрыпеў:
    — Було... вашае...
    — Було?! — Чубаты матнуў плячом, адштурхнуў Дзятліху, якая ўчапілася, як кіпцюрамі, намагалася адарваць ад сына.
    — Було... Цяпер — нашшае...
    — Вашае? Брэшаш, гад!! — Яўхім колькі змогі сціснуў Васілёў каўнер, кінуў хлопца з такой сілай, што таму здалося, нібы тулава ў яго адарвалася ад ног. Васіль так грымнуўся патыліцай аб зямлю, што ў галаве загуло.
    — Тваё? Шчэ лезці будзеш?
    — Буду... He тваё!..
    — Звер ты, звер! Корч пракляты!.. — учапілася зноў у чубатага Дзятліха.
    Васіль выдыхнуў зларадна, помсліва:
    — Напанаваліся ўжэ!.. Скончылася вашае!..
    540
    I BAH МЕЛЕЖ
    Яўхім адкінуў Дзятліху, загадаў люта:
    — Маўчы!.. Прэч, шчаня! Пакуль цэлы!
    — Плявваць мне!.. — Васіль стаў на карачкі, намерыўся падняцца.
    Яўхім рынуўся на яго.
    — Пляваць? — Шалёны ўдар зноў кінуў Васіля на пожню. Аж нібы трэснула шыя. — He пойдзеш?
    — Гад ты, гад! — наляцела каршуніхай маці, учапілася ў руды чуб, стала ашалела рваць, матаць яго. Гэта ўратавала Васіля. Выкарыстаўшы момант, ён ускочыў, з пугаўём, пра якое толькі цяпер успомніў, важка пайшоў на Глушака. У гэты час чубаты злаўчыўся, ударыў маці каленам у жывот. Яна енкнула, скурчылася ад болю, асела. Васіль і Яўхім сустрэліся тварам у твар. Яўхім апярэдзіў, моцна ўдарыў пад сківіцу.
    Боль у сківіцы, у роце, ва ўсёй затуманенай галаве, няўдача дадалі Васілю лютасці. Крыўда, усе крыўды, што даўно палілі, чакалі адплаты, цяпер ураз ажылі, запяклі зноў разам, усяго напоўнілі адным жаданнем: дастаць, размалаціць гэту ненавісную пысу з чубам.
    Адкуль толькі ўзяўся, неспадзеўкі наляцеў стары Глушак, ірвануў руку з пугаўём.
    — Ты што ето, смурод!.. Кінь! 1!
    Ледзь не выкруціў руку. Адкуль і сіла ў нездалякі старога знайшлася, каб трохі, сагнуў бы Васіля. Дзякуй маці, выратавала — кінулася да старога, учапілася ў каршэнь, затузала, закляла — і стары пусціў хлопца.
    Каля Яўхіма апынуўся брат яго, Сцяпан. Але замест таго, каб памагчы Яўхіму, чамусьці пацягнуў яго назад, чубаты адразу зазлаваў, даў Сцяпану па твары. Выйшла так, што Яўхіму давялося біцца не толькі з Васілём, але і з братам!
    Васіль ухапіў момант — трэснуў Яўхіму пугаўём па галаве так, што той зароў. Ашалелы ад болю, чубаты ўраз адарваўся ад Сцяпана, не асцерагаючыся, як раз’ятраны дзік, ірвануўся да Васіля. Васіль мелькам заўважыў пачырванелыя, бязлітасныя вочы, адчуў, што Яўхім прагне ўжо не толькі помсты — смерці яго. Заб'е, не пабаіцца нічога. Такая дзікая лютасць кіпіць, па вачах відаць. Васіль адскочыў і даў яму яшчэ пугаўём. Даў так, што ад тоўстага дубовага пугаўя застаўся ў руцэ толькі кончык.
    — Ах тты!.. — Яўхім хапіўся за галаву, зноў, з яшчэ большай лютасцю, рынуўся на Васіля. Васіль замалаціў па ненавіснай пысе канчуком пугаўя, кулаком. Але адбіцца не змог: Яўхім дапаў, схапіў за каўнер, наваліўся. Васіль тузануўся, спрабуючы вызваліцца, — Яўхім не ўстаяў, і яны ўпалі. У наступны момант абодва качаліся па пожні, па свежай раллі, крывянілі адзін аднаму твары, шматавалі сарочкі...
    Раздзел пяты
    2
    ...Пасля таго як бацька і мачыха блаславілі маладых на вянчанне, пад віск дудкі, плач гармоніка і буханне бубна Ганна і Яўхім выйшлі на двор. Ганне кінуліся ў вочы музыкі ў лапцях, аблепленыя гразёю да кален...
    Было, як і раней, ветрана, хмарна, нібы збіраўся дождж.
    — Трэба ж — столькі гразі нарабіло! — сказаў бацька і заспяшаўся к коням. — Бліжэй падгані! К самаму ганку! — крыкнуў ён хлопцу, які трымаў лейцы.
    Ладаваліся ў царкву трыма вазамі: на першым Ганна з дружкамі, на другім Яўхім з братам Сцяпанам і дружынай, на апошнім — Пракоп і Сарока. Трэба было выпраўляцца ўжо, а працэсія не краналася: музыкі, якім трэба было ісці за сяло пешкі і перад вазамі, азіраліся на вазы, тапталіся. Цераз некалькі крокаў холадна паблісквала лужына — па калена, не менш...
    — Чаго сталі?! — весела крыкнуў Яўхім. — He бойцеся! He патонеце!..
    Ён зарагатаў. Пад гэты рогат музыкі асмялелі, зайгралі марш і, хоць без ахвоты, але і без скаргі, пацягнуліся к лужыне. Абавязак ёсць абавязак...
    Добра, што хата была край сяла: вуліца, дзякуй богу, нарэшце скончылася. За сялом неўзабаве дарога пайшла не такая гразкая, цвярдзейшая, і да таго ж тут музыкам — па закону — можна было ўжо сесці на воз. Яны з радасцю і палезлі да сватоў.
    Цяпер, як і трэба, паехалі наўскач, з галёканнем, са звонам, аж гразь ляцела зпад капытоў, зпад калёс.
    Імчалі нядоўга. За цагельняй прыцішылі коней, з’ехалі на грэблю. Хоць было гразка,
    ІВАН МЕЛЕЖ
    541
    вазы спачатку ішлі цвёрда, лёгка, адно падрыгвалі дробна. Што б там ні казалі, добрую грэблю намасцілі. Шкода толькі, не дарабілі...
    — Ну, памагай бог! — крыкнуў Яўхім, калі першы, Ганнін воз, хістаючыся на нявідным ламаччы, уехаў у балотную гушчу.
    Але бог не хацеў памагаць. Неўзабаве штосьці пад возам хруснула, і ён асеў так, што дружкі з крыкам паўскоквалі — гразь была пад самымі драбінкамі. Восьвось на сена, на сядзенне ўспаўзе. I да ўсяго — коні сталі. Як ні гразіўся, ні сцябаў іх скураной пугай паганяты, як ні пяліся яны, ашалела водзячы вачыма, воз не кранаўся.
    — Эй, чаго там?І РасселісяІ.. — крыкнуў дружкам Яўхім, рагочучы, — Скакайце на зямлю! Памагайце!
    — Сам саскочыў бы, такі добры! — адгукнулася за дружак Ганна.
    — Мне — няможно! Я — малады!..
    — От і пасабіў бы — маладой сваёй!
    Яўхім раптам весела ўстаў, выпрастаўся:
    — Ето — праўда! Маладой пасабіць трэба!.. Праўду сказала!..
    Ён, як быў, у паддзёўцы, у наваксаваных хромавых ботах, скочыў у гразь. Грузнучы ледзь не да пояса, перавальваючыся, з гарэзнай усмешкай рушыў да Ганны.
    — Маладую трэба выручыць з бяды!
    Ускочыў у гразь ён, адчувала Ганна, таксама з форсу: няхай, маўляў, глядзяць, бачаць усе, які ён, — і ўсё ж учынак гэты, смеласць яго, адданасць узварухнулі, усцешылі.
    За Яўхімам улезлі ў гразь Сцяпан і яшчэ двое.
    — А ну — узялі! — загадаў Яўхім паганятаму, таварышам сваім. Ён паспрабаваў падняць воз ззаду, штурхнуць наперад. — Узялі! Раз, два!
    Ганна ўбачыла блізка закаханы, гарачы позірк яго, зірнула мякка, удзячна. Ён рабіў гэта для яе, ён і не такое гатоў быў зрабіць для яе, абы толькі было трэба, як бы пабачыла Ганна. Форс яго — толькі для віду, для другіх, дробязь.
    Воз нехаця вылез з ямы, асеў у другую, нахіліўшыся так, што, здавалася, траха не перакуліўся, вылез і з гэтай, і з трэцяй; і ўвесь час, пакуль не кончыліся гэтыя ямы, Яўхім ішоў услед, памагаў.
    Цягнуліся па грэблі доўга, хоць алешніцкія хаты на нізкім чорным пагорку за хмызняком былі, здаецца, рукой падаць. Халодная, ліпкая твань абапал грэблі, голая, панурая шчэць хмызняку быццам трымалі пры сабе, не хацелі пускаць, адступалі марудна, неахвотна.
    Калі выпаўзлі на сухое, спыніліся, пасаскоквалі з вазоў. Жмутамі сена, што выцягнулі зза драбінак, сціралі гразь з конскіх жыватоў і ног, з калёс, чысціліся, прыбіраліся самі. Яўхімавы хлопцы, хто сам не вельмі вырабіўся ў твані, з рогатам завіхаліся каля Яўхіма: здымалі боты, выкручвалі анучы, абціралі штаны.
    3
    Калі маладыя з дружкамі, са сватамі, са сваякамі ўціснуліся ў хатнія дзверы, мачыха забегала, залямантавала:
    — Маладыя нашы! Жанішок наш дарагі! Сваточкі, госцечкі!.. Сядайце, паспытайце, чаго бог прыслаў, чаго з яго міласцю прыдбалі!.. Кеб пасядзець разам, пачаставаць з такой радасці!..
    — Сядайце! — ціха сказаў і Ганнін бацька.
    — А чаго ж — і сядзем! — весела абвясціў Яўхім. — Мы — не ганарлівыя, можна сказаць, для етаго і прыехаліі
    Іх пасадзілі разам, Яўхіма і Ганну, на покуце. Госці яшчэ доўга тоўпіліся ля лавак, залазілі за сталы адзін за адным, рассаджваліся. Плёўся жвавы, радасны гоман са смехам, чулася, быў у хаце той настрой, які звычайна прыходзіць перад гульбою, гарэлкай, добрай ядою. Мачыха, гаманлівая, памаладзелая, прыгорблены, задуменны бацька пайшлі з бутэлькамі паўз сталы, пачалі наліваць карцы, шклянкі, пазычаныя аж у Міхалеве далікатныя чаркі.
    — Штоб шчасце маладым було! — сказаў Пракоп і грозна ўзняў карэц к чорнай барадзе.
    — Кеб пілася і елася, кеб було ўсяго, чаго хацелася!..
    Яўхім выпіў зразу, перакуліў карэц, няхай бачаць — да дна. Ганна ж, як бы штосьці перахапіла горла, ледзь прыгубіла.
    — Усё трэба! Да канца! — першы заўважыў, крыкнуў Яўхім. Усе ўраз зашумелі, падт
    рымалі яго:
    542	ІВАН МЕЛЕЖ
    — Да канца! Усё!
    I прыншлося паслухацца, перасіліць сябе. Потым ускочыла Сарока, паспытала нібы гарэлку, скрывілася, як ад палыну, стараючыся перакрычаць усіх, заявіла, што піць не можа, бо гарэлка горкая, і людзі, душачыся ядою, заверашчалі, загулі:
    —	Горкая! Горкоо!
    Яўхім зухавата ўскочыў, пацягнуў Ганну. Яна ўбачыла перад сабой зноў пачырванелы, задаволены твар, зноў нібы падмазаныя маслам гарэзныя вочы. На плячах яе быў моцны, упэўнены поціск далоні.
    Калі апусціліся на лаўку, пачула, што ў галаве пачынае шумець. Але закусваць не стала, не хацелася. Стомленымі віпінёвымі вачыма паглядвала на гасцей, не магла адагнаць зноў адчування, быццам бачыць усё ў cue. Людзі за сталамі пілі, елі, як згаладалыя ў полі, чамусьці амаль не гаманілі, а крычалі, аж дрыжалі шыбы.
    —	Яўхімко, зяцёк мой даражэнькі, — завіхалася каля маладога мачыха. — Пі і закусвай, чым б