• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    а над Ларывонам і Яўхімам за калядную бойку! Выкруціліся неяк — Ха'?оська’ казалЬ памагла: кінулася выручаць свайго Яўхімку, падгаварыла глінішчанскага бедака— той сам стаў за іх старацца!.. Ну, нічога, цяпер і без таго думаць будуць, перш чым у бойку лезці! А ўлезуць — другі раз не выкруцяцца!..
    — Пазнавато, героі! — сустрэў іх Хоня.
     Нічого, паспеем!  Ларывон магу.тнай рукой лёгка пакруціў рыдлёўку.  He вельміто нарабіў ты без нас, што разяўляешся!
    — Зрабіў трохі!
    Яўхім кінуў позіркам на Ганну, буркнуў строга Ларывону:
     I ты  языком не пляскай!  Ён папрасіў Міканора ветліва, паслухмяна:  Дак які загад будзе?
    Міканор уткнуў у твань рыдлёўку, у мокрым, зарудзелым адзенні вылез на дарогу, пайшоў мераць дзялянку. Ларывону страх як не хацелася перціся ў твань: гэта было добра відно па яго гладкім, панурым твары. Яўхім жа, пабачыўшы сваю дзялянку, зарагатаў:
    — Ето работка! I наробішся, і накупаешся!
    3	тым жа вясёлым, бесклапотным рагатком ён шухнуў у твань, гарэзна пазваў Ларывона:
    — Лезь, не мніся! Каяцца не будзеш!.. Ну лезь жа хутчэй! A то бач, колькі другія ўрабілі! Недагоніш!..
    3	Ларывона пачалі пасмейвацца. Ён злосна мацюкнуўся, схіліўся закасваць штаны...
    Марудна, нядружна, хто сам сабою, хто з канём і калёсамі, куранёўцы ўсё ж сыходзіліся. Міканору не раз і не два даводзілася вылазіць з балота ад пракапанай канаўкі, мераць дзялянкі, паказваць, дзе што рабіць.
    —	Э, начальнік, адстаеш! — сказаў яму Хоня, які капаў побач. Другія падтрымалі:
    —	Няма з каго прыклад браць!
    — Няма!
    —	Ето шчэ пабачым! — задзірыста крыкнуў Міканор, беручыся за рыдлёўку.
    Дні гэтыя былі ці не самыя турботныя і, мусіць, самыя шчаслівыя ў Міканоравым жыцці. Яшчэ б які тыдзеньдругі — і абодва канцы грэблі маглі б сысціся, яны былі ўжо, як дзве рукі, што восьвось павінны былі злучыцца. Але акурат у гэты час жыццё на грэблі стала хутка ўціхаць. Што ні дзень людская ўвішнасць тут спадала і спадала, усё менш і менш прыходзіла на грэблю. Людзі жылі іншым клопатам.
    I як ні шкада было Міканору, гэтага ніяк няможна было змяніць: падступіла ка
    ІВАН МЕЛЕЖ
    529
    савіца. А за касавіцай блізілася жніво: значыцца, сціхала на грэблі не на дзень, не на два — надоўга.
    Сціхала, і нічога няможна было зрабіць, трэба было і самому ісці касіць. Касіць і чакаць, калі зноў прыйдзе час для грэблі, чакаць доўга. Да позняй восені, да зімы.
    Раздзел чацвёрты
    2
    Ідучы побач з возам, які важка ўціскаў колішнюю раллю і пожню, крактаў, небяспечна калыхаўся, Яўхім увесь час сачыў за ім: то падтрымліваў рукой, то падпіраў плячом. Толькі выбраўшыся на дарогу, на выезджаныя каляіны, адступіў ад воза, пайшоў спакайней, лягчэй.
    Калі воз пад’ехаў да Чарнушкавай паласы, Яўхім скоса зірнуў туды, дзе сядзелі купай, гаманілі аб нечым Чарнушкі і Дзятлы, падумаў: «Іч, злятаюцца!.. Усё адно, як сваякі!..»
    Воз жаваў коламі пясок і пыл каляін, шастаў добра змазанай воссю, конь рыпеў гужамі, а Яўхім як бы не бачыў нічога, не чуў, разварушана думаў — ужо каторы раз — пра сваю прыкрасцьхваробу.
    Хто б мог падумаць, што так завяжацца. Лічыў спачатку: глупства, драбніца, падурэю з ёй, саб’ю ахвоту і кіну. I спачатку ж ішло быццам бы так, як хацеў: хіліцца быццам бы да яго пачала. Калі вярнуўся з турмы Дзятлік, думаў: паглядзіць хай, недарэка, пазайздросціць яму, Яўхіму, што адбіў каханую. Яўхім быў упэўнен, што Ганна — „е дурная ж, бачыць жа, хто такі ён і хто Дзятлік, — прытуліцца да яго, Яўхіма, самага віднага, самага разумнага, першага на ўсе Курані хлопца. Ён тады нават часам думаў з асцярогай: каб хоць не прыліпла вельмі, не звязала...
    I вось жа — на табе, Яўхім дасюль не можа спакойна ўспомніць: як толькі ўбачыла Дзятліка — зноў хітнулася да гэтага няўклюды, галяка гэтага! Ад яго, ад Яўхіма: Гэта здалося такім недарэчным, дурпым, што Яўхім спачатку проста не паверыў, што яно — моцна, надоўга: мала якая дурасць можа ўляцець раптам у дзявочую галаву, міне дзеньдругі — адумаецца. Але Ганна „е адумвалася. Тады Яўхім не вытрываў, яўна паступаючыся мужчынскай годнасцю, сам пайшоў да яе, паспрабаваў перахапіць зноў, вярнуць. I так падступаўся, і так, чаго толькі не нагаварыў, праводзячы дахаты, трымаючы сілком каля ганка, — хоць бы трошкі змянілзся. Каля ганка — ледзь дойдзеш — у яе толькі і клопату: хутчэй нырнуць ў сенцы, пазяхае ўсё, спаць заўсёды спяшаецца... Абняць за плечы нават не далася!..
    Самае крыўднае — бачыць усё, разумее ды яшчэ пасміхваецца, гуляе з Яўхімам, як кот з мышшу! Нібы і не гоніць зусім, нібы надзеі трохі пакідае: хадзі, дурань, валачыся за ёй, зайздросць, як яна да Дзятліка туліцца...
    Глушак наставіў пранізлівыя тхарыныя вочы на Яўхіма. Значыць, падумаў?
    — Надумаў...
    Глушак быў ужо гатоў памірыцца з сынам, але Яўхім, як бы стараючыся ўхіліцца дачаснага прымірэння, папярэдзіў:
    — Жанюся. Толькі — адно...
     Што?
    — Толькі — кеб з тым, з кім хочу!
    Глушак насцярожыўся:
    — Дык можа і выбраў ужэ?
    — Выбраў...
    — Are. — У хаце стала вельмі ціха, Глушачыха каля прыпечка, Сцяпан за сталом глядзелі то на аднаго, то на другога. — Цяпер такія парадкі, што слухаць бацькоў не трэба! Лішняе — слухаць бацькоў!.. Каго ж выбраў?
    Бацькаў позірк чакаў, патрабаваў і разам з тым — загадзя — асуджаў, і Яўхім, хоць у думках гатоў быў да гэтай размовы, нечакана адчуў, што баіцца. Ён, аднак, адагнаў боязь — як рабіў звычайна, цяжкі вузел рассек адразу:
    — Ганну!..
    — Якую?
    — Чарнушкаву...
    Глушак не паверыў:
    — Чарнушкаву?!
    530	ІВАН МЕЛЕЖ
     Яе.
    Глушак глянуў на сына, як на звар’яцелага. Рука сама сабой перахрысцілася на абразы.
    — Ету?.. — Глушак каўтнуў кадыком, хацеў знайсці слова, каб назваць яе, як трэба, і не знайшоў — быццам не было такіх слоў.  У цябе... усе капылы? — запытаўся ў сына.
    — He згубіў.
    Па тым, як сказаў Яўхім, было відаць, што ён будзе цвёрда трымацца свайго.
    — Ты доўго думаў?
    — Доўго. Адну яе хачу.
    — Адну яе!  Глушак загарэўся, закіпеў:  Разарыць захацеў! Пусціць па свету! 3 торбай!..
    —	Тато! — хацеў супакоіць яго Яўхім, але старога Глушака гэта толькі ўзлавала:
    —	Па свету! 3 торбай дранай! «Дайце, людзі!.. Скарыначку!» На старасці!..
    —	He кажыце, чаго не трэба!
    —	Маўчы! Указ знайшоўся! Рано ўказваць стаў! Шчаня!.. — Глушак так зірнуў, што Яўхім мімаволі прамаўчаў. — ДажыўІ Выгадаваў! Гадаваў, ждаў падмогі! I выгадаваў! Даждаўся!
    Злосць яго на Яўхіма змянілася здзіўленнем і крыўдай:
    —	Абкруціла! Узяла! Галадранка, а абкруціла як!.. I рукі, і ногі звязала! Бейбусу такому!
    —	Я сам выбраў. Яна шчэ і не знае.
    —	He знае! Абкруціла, прыбрала! Дый не знае!
    —	He знае. Шчэ можа і не пойдзе.
    —	He пойдзе! Даўно, пэўне, не спіць, глядзіць! Калі на чужое дабро ўссесці!.. Толькі ж — не дажджэцца!
    —	Аддзяліце, калі хочаце. Але — адну яе.
    —	Ету круцёлку!.. — зноў прарвала Глушака. — Ету пакідуху! К сабе ў хату! На сваё дабро!.. Блудніцу ету!
    —	Яна — не блудніцаі — заступіўся за Ганну Яўхім.
    Сцяпан сказаў горача, непахісна:
    —	Яна — бедная, праўда. Але лепей за яе ў сяле — няма!
    —	Няма! Маўчы ты, смаркач! — уз'еўся Глушак ужо на Сцяпана. — He ўтыкай нос, куды не просяць!
    —	Бо вы, тато, ні за што нагаворваеце!
    —	Hi за што! Я — ні за што? Чулі? — Глушак паправіўся, кінуў позірк на старую. — Чула?!
    —	Ціхо ты, Халімонко! — паспрабавала адно супакоіць жонка. — Людзі пачуюць!..
    —	I няхай чуюць! Няхай усе знаюць, якія дзеці ў Глушака Халімона!.. Каго выгадаваў на сваім хлебе? На радасць сабе!
    Ніхто нічога не адказаў. I ад таго, што ўсе ўжо маўчалі і спрачацца не было з кім, стары таксама прыціх. Але спакой, з якім сказаў ён апошнія словы, толькі лепш выдаваў цвёрдасць яго адказу Яўхіму:
    —	Аб етай кеб і не думаў! На ету дазволу майго, бацькаваго, не будзе!
    Раздзел пяты
    1
    Маўклівая вайна ў Глушаковай хаце, якая пачалася з таго вечара, калі Яўхім аб’явіў, што хоча жаніцца з Ганнаю, ішла без перамір’я некалькі тыдняў. Hi стары Глушак, ні Яўхім, ніхто іншы не заводзілі больш спрэчак, але маўклівасць, якая цяпер заўсёды была ў хаце, нядобрая маўклівасць і ўпартыя цвёрдыя позіркі, якімі часам перакідваліся бацька і сыны, лепш за ўсё гаварылі аб непрымірымым размежаванні ў сям’і.
    Вайна, якую вялі Глушакі, была вайной нерваў, вайной цярплівасці. I трэба сказаць, што абодва бакі — і Яўхім, якога горача падтрымліваў брат, і бацька — вялі яе са ўсёй упартасцю, з усіх сіл, верачы, што другі бок адумаецца, нарэшце, здасца. Гэтая маўклівая ўпартасць усё ж найбольш адбівалася на маці, якая то схілялася да старога, то да дзяцей, хацела і не магла прымірыць іх і часта плакала ўпотай.
    Здавалася, што міру ў хаце ніколі ўжо не будзе, але неспадзявана ўпарты стары не вытрываў, скарыўся:
    — Хай будзе патвойму, — памаліўшыся, адышоўшы ад абразоў, сказаў ён Яўхіму. — He мне, а табе жыць з ёю!..
    ІВАН МЕЛЕЖ
    531
    Жонка, пачуўшы гэта, узрадавана павяла вачыма на сына, як бы хацела парадавацца разам з ім. Але Яўхім нават не варухнуўся — як стаяў каля люстэрка, прычэсваючы чуб, так і застаўся стаяць.
    Маці перахрысцілася на абразы:
    — Дзякуй богу!..
    Яна не наважылася сказаць больш ні слова і нават пайшла з посудам к печы нясмела, баялася лішнім словам, няўдалым рухам узлаваць затоенага старога.
    — Чаго маўчыш? — кінуў Глушак сыну.
    — А чаго гаварыць. Я ж казаў ужэ.
    — Казаў! — Глушак не ўтрываў, каб не папракнуць: — Няма таго, кеб як у людзей — у хату дабро несці!.. Дак — з хаты!..
    — Нічога з хаты не пойдзе.
    — He пойдзе! Пусці толькі адну галячку, дак адразу наляціць цэлая гайня! I не агледзішся, як расшматаюць усё! Распетраць умэнт!
    — He распетраць!..
    — He мог узяць, як людзі, — не хацеў ніяк супакоіцца бацька, — каб з дабром якую!
    Слухаючы бацькавы скаргі і папрокі, Яўхім адчуваў, што бацька саступіў яму, здаўся зусім, што сіла і права цяпер на яго, Яўхімавым, баку. Нараканні старога толькі больш выяўлялі яго слабасць. Разумеючы гэту сваю сілу, Яўхім тонам загаду перарваў старога:
    — Хопіць ужэ! Лепей падумайце — каго за сватоў узяць!
    — Are, праўда! — нясмела, але ахвотна падтрымала Яўхімава маці.
    — Сватоў — етаго дабра — знойдзецца!..
    — А ўсё ж абыкаго ўзяць — не гонар!
    — Возьмем не абыкаго!.. За сватоў будуць Пракоп і Аўдоцця, — сказаў бацька, як гавораць пра то