Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
а кіўнуў Апейка. — Добра пабілі. Трох палажылі, а пяцярых жывымі ўзялі, арыштавалі... Я таму і запазніўся сягоння — на допыце быў...
Васіль аж перастаў дыхаць: вось дык навіна! Вестку гэтую чуў ён упершыню, чуткі неяк абышлі яго, і навіна ўразіла хлопца незвычайна. I як яна магла не ўразіць, калі столькі папакутаваў зза гэтай поскудзі з абрэзамі, калі яна, можна сказаць, свет яму закрылаі Даскакаліся, значыцца, гады! Атрымалі сваё! Тут жа ўслед за радасцю паявілася клопатнае: а можа яны і пра Курані, пра яго што гаварылі?
— Мы, праўда, насціглі не ўсю зграю. Некалькім пашанцавала пакуль — у другім месцы былі..
— А з Маслаком што? — зноў крыкнуў Хоня.
— Маслака забілі, — адказаў Апейка.
У хаце адразу загаманілі з палёгкай. Хоня перабіў гоман:
— А тых, што вылузнуліся, багато?
— Чалавек сем яшчэ. Але і іх чарга недалёка. I ім нядоўга бегаць па волі.
— Даўно трэба було! — голасна папракнуў Хоня.
— Трэба было. — Апейка памаўчаў момант. — 3 усімі скора кончым. Ыам трэба жыць. I думаць пра тое, каб жыць лепей. Як вясна, ці восень, ці мокрае лета — да вашых Куранёў ні дайсці, ні даехаць. I з Куранёў таксамо нікуды. Свет канчаецца за ўзболаткам. Свету не відаць. Праўду я кажу?
— Ісціную праўду, так сказаць! — пацвердзіў Руды Андрэй.
Большасць людзей маўчала, чакалі, што будзе далей, Апейка пайшоў у наступ:
— Праўду. Сам не адкульнебудзь, а з такога ж балота... Солі ці запалак трэба. — дык лезь, грабіся па твані, пакуль да кааперацыі дападзеш!.. Краму дастаць — таксама грабіся, калі не запасся зімой ці летам... Або от тут пра школу казалі. Канешне, якая ж тут школа дзецям, калі цэлымі месяцамі ні праехаць, ні прайсці. Ды і хто, шкадуючы сваё дзіця, пусціць яго, можа быць, на пагібель... — Апейка пачуў гоман згоды: дайшло слова да людзен, загаварыў гарачэй: Гэта не наша віна, а наша бяда, што лёс занёс нас на балоты. Што твань адарвала нас ад другіх сёл, ад гарадоў, ад свету. Мы жывём, як звяры. Але і звяры ходзяць з лесу ў лес. А чалавек не звер, чалавек не можа жыць без людзей. Чалавеку патрэбен свет цэлы. I таму нам трэба змагацца з бядой нашаю. Трэба прарваць балотнае акружэнне, звязацца з другімі сёламі! Трэба, каб у любы час, днём і ноччу, вяснон і ўвосень можна было ісці і ехаць куды хочаш: у краму, у школу, к сваякам!.. Адным словам, трэба, каб чалавек жыў як чалавек, а не як звер!.. Вось чаму наш урад аб’явіў вайну бездарожжу і заклікае, каб вы таксама ўступілі ў яе. — Апейка акінуў позіркам некалькі твараў, як бы чакаючы ўхвалы, чакаючы добраахвотнікаў для гэтай вайны, але куранёўцы адно адводзілі вочы. Хоць і ведаў, што гэта значыла, дакончыў упэўнена: — Я прапаную між Куранямі і Алешнікамі збудаваць грэблю!
Як і думаў, хвіліну было ціха. Потым .Сарока пацікавілася:
— А хто яе будзе будаваць?
— Хто?! Самі!
— Are! Лёгко сказаць, ды — далёка дыбаць!
Па хаце пайшоў гоман:
Тут і без таго: куды ні кінь клін!.. Етаго шчэ толькі і не хапало!..
— I без таго, як уюн, круцішся!
— He мела, грэц яго, баба клопату!..
— Столькі сілы ўпяць! Перарвацца! Коней замучыць!
— Мароз сам зробіць грэблю!
— Як ток, нібыто замуруе! Хоць малаш!
Няхай той робіць яе, каму трэба! He мужыцкая ето справа! ,
— Уласці трэба, няхай і будуе!
524 ІВАН МЕЛЕЖ
Апейка стаяў, моўчкі слухаў гамонку, чакаў: няхай пагавораць, адвядуць душу, астынуць. Астынуць — будуць слухаць разважна. Да таго ж Апейка пачуў і дватры галасы, якія ўхвалялі думку пра грэблю.
— Канешне, можна і так пакінуць, як было, — загаварыў ён, калі гоман аціх, — можна не рабіць грэблі. Можна абысціся, як тут хтосьці казаў. Бацькі і дзяды жылі без яе, праўда. Сядзелі ў балоце, не было запалак, карасіны — абыходзіліся без іх. He было хлеба — абыходзіліся і без хлеба. Кары, жалудоў, дзякуй богу, удосталь. Анігадкі жылі бацькі і дзяды, як паны жылі! Душыліся дымам, пухлі з голаду, мерлі без помачы. Калі ж вельмі прыпякала, прабіваліся і цераз гэту душагубку. Ламалі калёсы, коней тапілі, самі, мусіць, тапіліся?!
— Бувало... Хоня Матруньчын... Перад калядамі ўжэ...
— Хоня! А Васіль Кныш? 3 канём...
— Сахвея Петрыкава?..
— Яно, праўда, і ўвосень, і ўлето, як арыштанты якія. Hi адсюль, ні сюды...
— Да свата — нібыто — у госці, і то не выберашся!
— Што да свата, да дзеўкі чужой — і то! — заржаў Ларывон.
— Табе дзеўкі толькі на ўме!
— Што каму! Каму — удовы, а каму — дзеўкі!
Апейка перачакаў гоман, зноў рушыў у наступ:
— От я і кажу: трэба, каб чалавек жыў як чалавек, а не як звер. Каб не душыўся дымам і не пух з голаду. Каб не гібеў век у цемры і не баяўся нікога і нічога. От вам тут спакомна не давала дыхнуць бандыцкая шайка. Поўзала тут, гразілася, рабавала. Без трывогі ні ў лес не пойдзеш, ні дома не паспіш. Мабыць, не адзін з вас лаяў уладу за тое, што так доўга з шайкай гэтай справіцца не можа! А як жа справіцца з імі, памагчы вам, калі тут — паспрабуй, дабярыся да вас з міліцыяй ці чырвонаармейцамі!.. Цяпер от вы наракаеце, што землеўпарадкаванне дасюль не праведзена! Правільна наракаеце, але падумайце добра, чаму так здарылася?..
— Дак хіба мы супроць? Мы ж толькі пра тое, што нам ето не пад сілу!
— Перарвемся, а не зробім!.. Коней замучым, і толькі!
— I самі замучымся!
— Ды аб сабе — гаварыць няма чаго! Атойдзеш сам, а без каня як патом, па гаспадарцы?
— От кеб уласць узялася!
Тут раптам ускочыў Міканор, які дасюль за ўвесь вечар не сказаў слова:
От не люблю ето наша плаканне! Ну, просто слухаць неахвота! Шчэ і за сякеру не ўзяліся, а ўжэ стогнем — спіна баліць!
— А не баліць?
— Табе добра, выгуляўшыся.
— Выгуляўся я ці не выгуляўся — не аб тым гаворка. Як выгульваюцца на службе, усе мужчыны знаюць. А хто з хлопцаў ці жанок не знае, дак папытайцеся. He аб тым гаворка. Плакацца і стагнаць, не цюкнуўшы сякерай, не паклаўшы галіну на грэблю, — от што паганоі I сабака яго знае, дакуль жа мы будзем самі ад дабра свайго адварочвацца?! Нас, ейбогу, як цялят дурных, тыкаюць, штоб к карове, а мы — як бы нас зарэзаць сабіраюцца. Як бы дабра сабе не хочам... От тут таварыш Апейка казаў пра калёсы, пра зямлю, пра бандзітаў. Правільно ж казаў, ейбо! А от — як мучымся мы са сваімі жорнамі! Во ветракі ж у Алешніках, не дабярэшся. Аж шкода глядзець на бедных нашых жанок ды малых, як яны мучаюцца! А то ж шчэ і старая матка — не сакрэт — часто, бувае, перарываецца, кеб змалоць чаго!
Тойсёй з мужчын мацней задыміў цыгаркай, жанчыны ж заўздыхалі, забедавалі: праўду кажа, пакута без ветракоў. А ў Алешніках іх аж два, і так хутка, добра мелюцьі
— Дак не аб тым байка. Грэбля — канешне, непагано — хто супроць?
— А калі не супроць, дак не трэба плакаць да стагнаць! I не надзеяцца на каго другога, a — брацца за яе!
— Застаецца толькі выбраць старшага, — задаволена прамовіў Апейка, калі рукі апусціліся. — Я думаю, што на гэту пасаду не знайсці лепшага чалавека, як Міканор!
У многіх з тых, хто сядзеў на сходзе, была, відаць, іншая думка: адзін Андрэй Руды адразу сказаў, што згодны, нават запляскаў у далоні. Яго падтрымалі толькі некалькі чалавек. Другія ж параду Апейкі прынялі без радасці, у хаце стала нядобра ціха.
— Кеб не выбраць халеру — гарачы не ў меру! — крыкнула Сарока.
ІВАН МЕЛЕЖ 525
Яна, мусіць, сказала тое, што думалі многія. Але Апейка апярэдзіў гаворкі, што маглі б пашкодзіць Міканору:
— Гарачы — не бяда! He быў бы халодныі Гарачы — значыць, дабра людзям хоча, не абыякавы! Значыць, справу павядзе добра.
Яго паслухаліся: Міканора, дык Міканора. Адчувалася, шТо людзі ўжо стомлены і сходам і познім часам, і цяпер, калі галоўны клопат, рабіць грэблю, узялі на душу і нічога важнага не будзе больш, чакалі адно, каб хутчэй разысціся. Выбраўшы Міканора, яны і павалілі шумліва з хаты. Адзін, можа, Васіль пайшоў у гурце хлопцаў на двор неахвотна, як бы пакідаючы ў хаце надзею.
Ён прайшоў трохі па белай вуліцы, адстаў ад хлопцаў. Ісці дамоў не хацелася. Як бы прывяззю цягнула назад да Хадосьчынай хаты, дзе была яшчэ Ганна. Вось прайшоў паўз яго чорны Пракоп, Сарока, якая ўраніла словы, мабыць, аб Міканору:
— Ад службы дурасць. Пажыве — розуму нажыве... Нажыве, буць не можа, калі на што гожы!..
Ціха, задуменна працёгся яе, Ганнін, бацька, не заўважыў нават Васіля. Зайчык падляцеў, сунуў бародку к Васілёваму твару:
— А ты чаго тут? Забуўся, дзе свая хата?
Хіхікаючы, подскакам пабег дахаты. Яшчэ прайшло некалькі постацей, гаманкіх, маўклівых. I вось спынілася, анямела сэрца: Ганна ідзе. 3 нейкім страхам і баязлівай надзеяй, перасільваючы нявер’е, ступіў насустрач:
— Добры вечарі..
— Ноч ужэ, — няласкава, калюча сказала яна.
Пайшлі моўчкі. Хацеў гаварыць, прымушаў сябе гаварыць, каб не было гэтай пякучай маўклівасці, і не мог расшчапіць губ. А потым было позна: пачуў ззаду крокі, азірнуўся — даганяў Яўхім. Дагнаў, пайшоў з другога боку. Засмяяўся папрыяцельску:
— Дасядзела да канца! Цярплівая!..
Васіль пачуў сябе лішнім...
Раздзел другі
3
Чым далей жыў Міканор у Куранях, тым больш чуў, што чакаць ціха, трываць няхай сабе і да часу нельга. 3 дня на дзень усё больш нецярплівай станавілася нязгода з цемраю, з неразумнасцю, з прывыкласцю людской да дурных звычаяў.
Звычаі, даўнія, адвечныя, бачыліся Міканору нібы тая горкая, ні на што добрае няздатная балотная расліннасць, што зелянела, буяла летам усюды на куп істых куранёўскіх узболатках і балотах. Як тая непатрэбная расліннасць, што ўчэплівалася глыбока ў торф, жылі моцна ў людзях, пусціўшы ўсюды сваё нявіднае карэнне, даўнія, дурныя звычаі. Як і балотнай непатрэбшчыне, ім ніхто і не дзівіўся, нібы няможна было і ўявіць, што магло расці на балоце тым нешта іншае, карыснае! Нібы без звычаяў тых, без забабонаў і жыць няможна было б!
5
Увесь дзень перад «святым вечарам» маці шкрабла нажом стол, лавы, мыла ўсё. Ад ранку ледзь не да самага вечара не тух у печы агонь, варыла, варыла, пякла. Вячэра мусіла быць посная, але ж трэба было згатаваць нямаланямнога: дванаццаць страў!
Маці не ела ўвесь дзень і другім не давала. Міканор адрэзаў скібу хлеба, сам дастаў гуркоў і тым перабіў голад. Яна бачыла гэта, але не сказала нічога, толькі перахрысцілася на абразы: і маці, і сын нібы загадзя бачылі марнасць спрэчак і не вельм