• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    
    Васіль узяў аловак, паслініў графіт, нахіліўся.
    — Тут, пад нізам?
    — Чаго ж бярэшся падпісваць, не чытаўшы? — строга зірнуў на яго Шабета.
    — Усё адно... Усё адно не разбяру...
    — Няграматны?
    — Амаль што...
    — Як пратакол падпісуваць, дак няграматны, а як бандзітаў весці — навукі хапіла... Пратакол — ето следствія, з ізлажэннем маіх пытанняў і тваіх адказаў. Ясно?
    — Ясно...
    — Тут усё фактычно. Без круцяльні... Пачытаць мне, можа?
    — He трэба.
    — Парадак такі... Ну, ладно — падпісувай!
    512	ІВАН МЕЛЕЖ
    Падпісаўшы, Васіль з палёгкай устаў. Надакучыла яму гэта гаворка, ды і спяшаўся ён дакончыць перарваную справу, таму і задаволен быў, што, падпісаўшы, нарэшце адбыў усё.
    — Куды? — спыніў яго Шабета. Ён таксама ўстаў.
    Васіль не адразу зразумеў значэнне Шабетавага пытання, адказаў спакойна:
    — Дадому.
    — Пачакай.
    Ton яго здзівіў Васіля, гэта быў ужо загад. Шабета заступіў яму дарогу, згінам пальцаў цвёрда пастукаў па аконнай раме. На гэты яго стук з двара неўзабаве павольна ўвайшоў Андрэй Руды.
    — Давай зараз да яго, — Шабета кіўнуў Андрэю Рудому на Васіля, — і скажы... Хто там у яго дома?
    — Дзед е, таскаць, Дзяніс. Матка...
    — Скажы матцы яго, штоб прынесла адзецца... — Шабета зірнуў на босыя, з попельнымі плямамі падсохлай гразі Васілёвы ногі. — Абутак якінебудзь. 1 харчоў торбу.
    — Харчоў? — адгукнуўся Руды і падтуліў губы: вунь яно што! Ён нейкім дзіўным позіркам агледзеў Васіля.
    — Харчоў. I кеб хутко!
    — Як умею... Эх, — Руды нявесела пачухаў патыліцу.
    Калі ён выйіпаў, Шабета, не адыходзячы ад дзвярэй, загадаў хлопцу сесці. Васіль не паслухаўся, спадылба з ваўкаватай насцярожанасцю зірнуў на Шабету. У вачах яго яшчэ было сумненне — а можа гэта ўсяго выдумка?
    — Ну, чаго ўпяўся? — нядобра прамовіў Шабета. — Бегці можа думаеш?!
    — He... — Васіль раптам спалохана, неяк падзіцячы запытаў: — Куды ето мяне?
    — У Юравічы пойдзеш.
    — У... у цюрму?
    — Пад стражу.
    — А... — Васіль адразу патух, сеў.
    Шабета пільна зірнуў на яго, як бы вывучаючы. Але з таго, як Васіль трымаў сябе цяпер, цяжка было вывесці штонебудзь пэўнае, такая скрытная была ў гэты момант душа яго. Hi баязні, ні шкадавання, ні якойнебудзь надзеі ці просьбы аб літасці — нічога не адбівалася на яго, здавалася, безуважным, холадна застылым твары.
    «Як скамянеў, — падумаў Шабета. — Вокам не міргне... Ну і тып, мабуць...»
    —	Уцякаць не спробуй, калі жыць не надакучыло, — на ўсякі выпадак прыгразіўся ён. — Ад мяне яшчэ ніхто не вылузваўся. He было такіх здарэнняў!..
    ...Ідучы вуліцаю, Васіль бачыў: людзі стаялі каля варот, ліплі да вокан. Ішоў ён зноў абыякавы да ўсяго, з нерухомым, застылым тварам, нікога нібы не пазнаючы, не даючы нікому ўвагі. На вуліцы было гразка, ногі глыбока ўлазілі ў гушчу. Трэба было брацца бліжэй да плота, сцежачкаю, але ён не бярогся, ступаў напрасткі.
    Праходзячы паўз свой дом, заўважыў дзеда Дзяніса без світы, без шапкі, Валодзьку, які глядзеў цікаўна, весела нават, але не падаў знаку. Усё было як у тумане, як выдумка, у якую самому яшчэ быццам не верылася. Несапраўдным быццам было ўсё: і гэта вуліца, і гразь, і ён, арыштант, і Шабета, які следам цярпліва цягнецца, ведучы па повадзе каня, і нават дзед...
    Толькі адно жыло, хвалявала Васіля — Ганна. Як ні быў прыгнечаны, абыякавы, здавалася, да ўсяго, яшчэ здалёк заўважыў неспакойную яе постаць. Трымаючыся за слупок адчыненых веснічак, Ганна глядзела на Васіля, нецярпліва чакала. I дзіўнае сталася з Васілём — хоць і сам чакаў яе, нібы на зло сабе, прагнуў апошні раз, на развітанне, зірнуць, адчуў, як падступіла да грудзеіі гаркота, насцярожаная непрыхільнасць. «Стаіць, выйшла паглядзець — знайшла дзіво!.. Мало, што другія глядзяць!» Успомнілася яе пепрыязнае: «Адыдзі!» — і бровы нядобра, самалюбна ссунуліся, вочы адарваліся ад яе, утаропіліся ў халодную гразь, што паўзла пад ногі. Так і падыходзіў, не зірпуўшы больш на яе, поўнячыся ўпартай помслівай непрыхільнасцю.
    —	Васіль!.. — адарвалася Ганна ад веснічак насустрач.
    Ён толькі на момант прыпыніўся, зірнуў на яе і адразу ж схамянуўся, важка пацёгся далей.
    — Васіль... не вінавата я!..
    Васіль не азірнуўся, не адказаў, быццам не чуў. Ганна прайшла трохі ўслед, адстала. Моўчкі, час ад часу асклізваючыся, мясіў гразь ён, цёгся за сяло, дзе была гіблая дарога цераз балота, невядомасць.
    ІВАН МЕЛЕЖ
    513
    Раздзел чацзёрты
    1
    Адразу пасля таго як Васіль прайшоў, Ганна падалася ў двор. Ёй, чужой дзяўчыне, нядобра было не тое што ісці за хлопцам, але і глядзець доўга ўслед яму, у Куранях лічылася гэта за вялікі грэх для дзяўчыны. Амаль палавіна вёскі была на вуліцы, сачыла за Васілём і, значыцца, за Ганнаю, і Ганне трэба было асабліва трымацца ііяпісанага, але неадменнага закону.
    Яна ўжо і так парушыла гэты закон, сама падышоўшы да Васіля, парушыла на столькіх людскіх вачах, цяпер трэба было як бы павініцца перад людзьмі, паказаць, што яна не абыхто, што яна шануе сваю славу, людзей і людскія звычаі. I яна ішла дахаты, з выгляду спакойная, паважная,' ішла так, як і належала ёй ісці. Hi разу не азірнулася, нават не паглядзела, куды яго павялі. I трэба сказаць, Ганне цяпер і не хацелася ні ісці за Васілём, ні глядзець услед. Ён так абышоўся з ёю, так адказаў на яе шчырасць — зняважыў перад усёю вёскай. Ідучы дваром, яна першы час несла ў сабе толькі крыўду.
    Мачыха была ў хаце, замешвала парасятам, і Ганна падумала: добра, што яна хоць на вуліцы не стаяла, не бачыла. Мачыха сцерла з паружавелых рук наліплыя бульбяныя камы, выпрасталася, кінула Ганне як загад:
    — Занясі от...
    Але калі Ганна ўзяла цэбар, не ўтрывала, неспадзеўкі папракнула:
    — I не сорам!.. Віснуць на хлопцы, пры людзях!..
    «Бачыла ўсётакі. У акно ўгледзела!.. Кеб яна ды прапусціла што!..»
    — Хто  вісне? Скажаце!..
    — Бачыла!.. I ён, ён — добры! Адвярнуўся, гаварыць не стаў!.. Пан які ганарысты!..
    Ганна хутчэй зачыніла дзверы за сабой — і без таго маркотна, хоць ты плач.
    ...У Хадосьчынай хаце на шыбе варушыліся глянцавітыя водсветы ад агню, што палаў у печы. Ганна прытулілася тварам да шыбы, стараючыся ўбачыць сяброўку, гукнула:
    — Хадоська!
    На голас яе ад печы насунуўся цень, пачуўся матчын адказ:
    — Няма яе... Хто ето? Ганна?
    — Are, я... А дзе яна?
    — Хто ж бо яе знае! Гуляць кудысь падалася...
    Ісці, шукаць Хадосю ў вясёлых дзявочых гуртах, што там і тут гаманілі, смяяліся на прызбах, на калодах каля платоў, Ганне не хацелася — апошнімі днямі яны з Васілём мала былі на зборах дзяўчат і хлопцаў, і яе прыходу, напэўна, вельмі здзівяцца. Пачнуць, мабыць, шаптацца між сабой, гаварыць пра Васіля. Калі ж ён не вярнуўся, злыя языкі без літасці асудзяць: не ўправіліся хлопца звесці з сяла, як яна ўжо ў гурт з’явілася!
    Ат, няхай гавораць што хочуць, чалавеку рота не залепіш, калі язык свярбіць. Толькі ж — хіба ёй абавязкова слухаць усіх, мала што каму прыйдзе на язык! Ці ж ёй так і марнець адной, таміцца невядомасцю, гадаць па зорках, што там з Васілём? Адной быць з трывогай аб ім і крыўдайганьбай, якую ні забыць, ні задушыць? Што ж, калі праўду казаць, то і ідзе яна не да хлопца якога, каторыя ёй цяпер проста ненавісныя, а да сяброўкі сваёй. Адразу, як знойдзе Хадоську, яна пакліча яе з сабою, і абедзве пойдуць з гурту — тут можна будзе і даведацца аб усім, што непакоіць...
    Хлопцы і дзяўчаты гаманілі ў цемры зусім недалёка на бярвеннях, складзеных перад Грыбковай хатай. Ганна сказала «добры вечар» знарок абыякава і, як бы загадзя папярэджваючы непатрэбную гамонку, з такім выглядам, нібы зайшла не так сабе, заклапочана запыталася:
    — Хадоські тут няма?
    У Куранях было некалькі. дзяўчат Хадось, але Хадоськай звалі адну. Яе быццам выдзялялі з усіх гэтым лагодным, ласкавым імем.
    Хадоська замест адказу радасна пазвала:
    — Ой, Гануля! Хадзі сюды!
    — Хадзі ты! Штось скажу табе!..
    — Дак ты тут, ціхо! Хадзі!
    Хтосьці з дзяўчат крыкнуў добразычліва:
    — Пасядзі! He грэбуй кампаніяй!..
    — От сказала: ці ж я калі грэбувала!..
    17 Зак. 49
    514 ІВАН МЕЛЕЖ
    — Ну дак пасядзі ў гурце!..
    — Часу няма... — „яцвёрда прамовіла Ганна. — Матка чакае...
    Гарэзны хлапечы голас засмяяўся:
    — Усіх нас маткі чакаюць!
    Дзяўчаты зарагаталі. Пад гэты добры рогат Ганна падышла да Хадоські, села побач.
    2
    Дзяўчаты і хлопцы, што хвіліну назад бачылі і слухалі адну яе, цяпер ураз як бы забылі аб ён, загаманілі кожны пра сваё. Ганна, адчуўшы, што за ёй ніхто асабліва не сочыць, ужо хацела прытуліцца да Хадоські, запытацца аб тым, што трывожыла, калі Хадоська раптам горача абняла яе, голасам, поўным бязмежнага спачування і жалю, абпаліла:
    —	Бедная... Бедная ты мая, Ганулечка... Няшчасная..
    «Значыцца, няма, не вярнуўся Васіль», — здагадалася Ганна і зноў успомніла, як ён ішоў па вуліцы, не гледзячы ні на кога, дзікаваты, злосна мясіў гразь... Шабету ўспомніла з канём на повадзе, твары людзей, якія ўсё бачылі — Васілёву і яе ганьбу. Прыкрасць і жаль, сорам і боль ажылі ў ёй, замуцілі свет... Чаму ўсё так сплялося?
    —	Забралі яго? — як бы не паверыла, ціха прашаптала Хадосьцы.
    —	Павезлі. У Юравічы, кажуць...
    Ганна нічога больш не пыталася, нічога не гаварыла. Ёй не хацелася і думаць нічога — усё было такое незразумелае, блытанае. Доўгі час яна і не заўважала нічога навокал, не магла слухаць. Як бы праз туман, прайшлі праз яе смутную прыгнечанасць першыя словы, якія нечым кранулі ўвагу, прымусілі яе адгукнуцца
    —	I цяпер калачуся, як успомню!.. — пачула Ганна. Яна мімаволі, нявесела стала слухаць. — Бацько сам едзе ні жывы ні мёртвы... Хрысціцца сам сабе... Губы сашчапіў, не варухне губамі... кеб той, крый божа, не пазнаў, што малітву бацько робіць... не ўгнявіўся...
    —	Аб чым ето яна? — не зразумела Гапна.
    —	Ведзьмака сустрэлі, — ціха, з асцярогай прашаптала Хадоська, неспакойна азірнулася ў цемру, быццам баялася, што іх слухаюць. Яна перахрысцілася. — He дай бог, пачуе!..
    Ганна зразумела яе страх, ведала, што ведзьмакі не любяць, калі іх так завуць, помсцяць за гэта. Ведзьмакі хочуць, каб іх звалі чараўнікамі.
    —	Чараўніка?! — здзівілася Ганна.  Якога? Што ў Хвоенцы?
    — Are ж.
    —	Усю дарогу калаціліся, — апавядала гарбатая Прося. — Як, скажыце, жывыя з лесу выбраліся!.. Лес той — то буў ціхі, a то зрабіўся страшны — гу