• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла!
    Глядзелі на Ганну, разважалі і — за малым выключэннем прыдзір з жанок — згаджаліся: выспела, нявеста, нічога не скажаш! Часам пры гэтых гаворках — асабліва жанкі — успаміналі Ганніну мацінябожчыцу, казалі, што дачка ва ўсім выйшла ў матку. 3 аблічча — дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая — худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія. I косы чорныя, густыя, аж блішчаць, бы намочаныя, і смуглявасць на твары такая ж, і шчочкі таксама ж выпінаюцца.
    Хлопцы і гарнуліся да яе і нібы пабойваліся. Акрамя таго, што стрымлівала Ганніна задзірыстасць і ганарлівасць, ім помнілася, што не лішне асцерагацца і яе язычка. Ведалі яны і тое, што Ганну не дай бог увесці ў гнеў: тады яна ў момант страціць роўнасць сваю, забудзецца на ўсё, загарыцца адным. Гарачая, нястрымная, небяспечная яна, ганарліўка Ганна!..
    Васіль не прыглядаўся асабліва, не перабіраў, не вымяркоўваў. Ён быў для гэтага вельмі ж здзіўлены, зачараваны. Жылі побач, бегалі з другімі на выган, пасвілі жывёлу, колькі гадоў бачыў між іншых і не ведаў, не здагадваўся, хто такая Ганна. I нечакана пасля вечара на лузе адкрылася ўсё, і, убачыўшы, адчуўшы такое, збянтэжаны, уражаны, стаў як сам не свой. Свет як бы перайначыўся адразу.
    Час быў пе для кахання — гарачы жнівеньскі час. Людзі ўставалі раней за сонца, вярталіся ў сяло ўпоцемку. Павячэраўшы, куранёўцы адразу валіліся спаць. Кароткія яшчэ ў жніўні ночы, вечар ледзь не сустракаецца са світаннем, а трэба даць уціхнуць зморы ў руках, у нагах, учыгунелай спіне, адпачыць целу ад едкага поту. Васіль жа, ледзь толькі пачне гусцець поцемак, бачыў адно жардзяны плот каля Чарнушкавага агарода, дзе стаялі першы раз, калі яшчэ не асмельваўся ўзяць Ганну за стан і дзе з таго вечара стаялі ўсе ночы.
    Як заўсёды, спяшаўся і ў гэты вечар. Сербануў некалькі лыжак гурочнага расолу, схапіў гурок, каб даесці ў дарозе, ускочыў зза стала. Маці, амаль нявідная ў душным хатнім змроку, з другога боку стала параіла:
    — Вазьмі шчэ. Ці от рэдзькі ўкусі...
    — Наеўся ўжэ...
    Васіль варухнуўся, нібы адганяючы стому, пачуў, як ные натруджаная за дзень спіна, млосна падгінаюцца ногі.
    — He баўся вельмі... — не ўтрывала, папрасіла ўслед маці.
    Зачыняючы дзверы, чуў, як уздыхнула. Спачатку, калі ўсё толькі пачалося і не ведала яшчэ, што з сынам, пыталася, куды ідзе, раіла лепш дома астацца, адпачыць, потым па шчаслівым Васілёвым твары, па гаворках жанчын зразумела ўсё, адно ўздыхала ўслед...
    I BAH МЕЛЕЖ
    503
    Васіль саскочыў з ганка і на момант стаў, думаючы, дзе ісці, вуліцай ці гумнамі. У іншыя дні хадзіў паўз гумны, каб не сустракаць нікога, не бавіцца марна, сёння прыпазніўся, пакуль завёў каня на ўзболатак, — можна ісці і вуліцаю. I на вуліцы цяпер нікога.
    Усё ж падаўся на прыгуменне, звыклаю сцежкай. Мінуўшы чорнае гуменца, што пахла старою гніллю і сухім, свежым жытам, па загуменнай дарозе ўжо не ішоў, а бег, вясёлы і нецярплівы, да знаёмых, цяпер такіх мілых груш ускрай сяла.
    Яшчэ зводдалек заўважыў, што Ганна ўжо чакае. Прытулілася да кала, ціха стаіць каля плота. У цемры постаць яе ледзь значыцца, а твару і зусім не відаць, але Васіль ведае: гэта яна. Хто ж яшчэ можа быць тут, на іх запаветным месцы?
    Яна адхінулася ад плота, прамовіла:
    — Вельмі ж ты хапаўся!
    — ВельміІ — не адразу зразумеў ён.
    — Яно і відно: пеўні скора заспяваюць!
    — Гуза на ўзболатак вадзіў...
    Васіль разумее, што апраўданне гэтае ніяк не апраўдвае яго, бачыць, што вінаваты...
    — Рукі якія ў цябе... — здзіўляецца Васіль.
    — Якія?
    — Малыя. А дужыя...
    — Шурпатыя, — ціха гаворыць Ганна. — Як граблі...
     He...
    — Недалікатныя...
    — Далікатныя то ж у дзяцей...
    — У гарадскіх дзевак, кажуць, мяккія, гладзенькія. Як падушачкі.
    — Ведамо, чыстая работа... He з віламі.:.
    Яны зноў маўчаць, але маўчанне гэтае радаснае, чыстае, ад яго весялосць у грудзях шырыцца. Прыціскаючы да сябе Ганніны рукі, Васіль нарэшце гаворыць:
    — Ты, мабуць, б’ешся балюча...
    — Баішся? — лагодна смяецца Ганна і дадае: — Я злая, як што не па мне! Хведзька аж дзіво як баіцца!
    — А я дак — не баюся...
    — Глядзі, які смелы стаў! Герой!
    — I цябе, і языка твайго... усё адно...
    — Уга, смелы!
    Жартам сваім Васіль хавае дзіўнае жаданне, якое даўно не дае спакою: чамусьці вельмі хочацца пацалаваць яе. I, разважыўшы, быццам нічога асаблівага, не вялікі страх, а не можа Васіль асмеліцца. He было яшчэ ніколі такога, маці і то, як помніць, не цалаваў. Калі толькі падумае, што зараз пацалуе Ганну, ніякавата робіцца, адразу сорамна і трывожна, але неадчэпаспакуса, ліха на яе, не адыходзіць, нават з часам мацнее. У другіх хлопцаў гэта вельмі проста. Хонягарэза — тон і на танцах, пры людзях, бывае, пацалуе, і яму хоць бы што! А Васілю цяжка. У яго ўсё выходзіць няпроста.
    — Ой, не цісні так пальцаў! — просіць Ганна.
    — Я ж не вельмі...
    — He вельмі! Аж трываць няможно!..
    Васіль адпускае яе рукі. Доўга пасля гэтага стаіць ён моўчкі, тоячы ў душы крыўду. Падумаеш, якая далікатная, трошачкі ад душы пальцы паціснуў, а яна ўжо трываць не можа! He хоча, ну і не трэба! Ён і зусім можа за рукі не браць! I не возьме.
    I так не ў меру для сябе пагаварыўшы перад гэтым, адасоблены ў думках, ён маўчыць доўга. Маўчанне, як і раііей, яго, аднак, не бянтэжыць. Васіль яго нібы і не заўважае. Ен і то аж дзіва гаваркі з Ганнай зрабіўся, другія, бывае, з яго слова не выцягнуць. Васіль не ахвочы да пустой гаворкі.
    Шумяць, шапочуць грушы. Недзе зайшоўся брэхам сабака, яму падсабіў друп. Сабакі хутка ўціхаюць, і ўжо зноў толькі грушы шумяць...
    Васіль маўчыць, не зважаючы на тое, што Ганна пачынае неспакойна варушыцца, паглядвае на яго з нецярплівасцю.
    — Гляджу я на цябе і думаю... — кажа Ганна і знарок змаўкае.
     Што?
     Кавалер з цябе вясёлы!.. Усё адно як вада ў роце!
    Васіль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзіцца, але Ганна добра, шчыра просіць:
    — Скажы штонебудзь!..
    504	I BAH МЕЛЕЖ	^
    I ў Васіля ад гэтай яе добрай шчырасці гатовая ўзняцца крыўда ўраз ападае. Ён, падвесялелы, думае, шукае, што ёй сказаць.
     У Карча вараны жарабец нагу на цвік насадзіў... Кульгае... Корч ездзіў у мясцечко па дохтара...
    — Are, я яго бачыла. Ён вёз яго ўжэ пад вечар...
    — Пад вечар...
    — Ну, то бачыла. Стары сам, як грак, сядзеў з пугай... I што — будзе ёп бегаць, жарабец той?
    — Кажуць, будзе. Але, мабуць, папарваў на сабе валасы стары Корч... пакуль супакоілі, — са злой радасціо дадаў Васіль.
    Ганна неспадзеўкі прамовіла:
    — Ты бо зайздросціш?
    — Я? He... — асекся Васіль. — Е чаго!
    Ён зноў змоўк, і можа — надоўга б, але раптам успомніў важную навіну, якую пачуў днём на полі.
    — Кажуць, землю нанаво перарэзваць будуць!
    — Are ж, і я чула. Жанкі на выгане гаварылі...
    — Добра б. A то некаторыя — расселіся, як паны. Усё лепшае пахапалі...
    — Мабуць, праўду кажуць. Парадкі цяпер такія, што могуць перадзяліць па справядлівасці.
    — Корч які кавалак адхапіў! Каля цагельні!.. А другім — дак пясок ці балото!
    — Зямлі мало, душацца людзі...
    Васіль думаў узрушана, недаверліва.
    — Недадуцьяны перамераць! Гадытакія!..
    — Хто?
    — Багацеі! — Але не вытрываў, сказаў горача, як мару: — Штоб мне — у тым ражку, што за цагельняй! Я б паказаў!
    — Ахвотнікаў багато на тое...
    — Are, ухопіш за імі...
    Неспадзеўкі блізка прарэзліва кукарэкае певень, і Ганна азіраецца, заўважае, што неба на ўзболатку ўжо вельмі пасвятлела, нават крыху пачало брацца чырванню. Яна адхіляецца ад Васіля, заклапочана перавязвае хустку.
    — Развідняе ўжэ. Ісці трэба...
    — Шчэ трохі...
    — He. Мачыха хутко ўстане...
    Абдымаючы яе на развітанне, Васіль з рашучасцю, блізкай да адчаю, думае: ці цяпер, ці ніколі! Ён заплюшчвае вочы і прыкладвае губы да Ганнінага твару, пацалунак трапляе ў скронь. Учыніўшы гэта злачынства, ён апускае галаву і чакае прысуду. Ганна таксама стаіць, апусціўшы галаву.
    — Васіль, — ціха кажа яна, як бы перасільваючы сябе. — Ты мяне любіш?
    — А як жа...
    — I я...
    Яна звешвае галаву яшчэ ніжэй, потым неспадзеўкі ўскідвае яе, і Васіль бачыць, што вочы яе, цёмныя, глыбозныя ў блеклым ранішнім святле, радасна блішчаць. Яна раптам абвіла Васіля моцнымі рукамі, прытулілася ўся і з нейкай урачыстасцю, сур’ёзнасцю, з выразам чалавека, які ведае ўсю глыбіню бездані, у якую кідаецца, прыпала сваімі вуснамі да яго.
    2
    ...3 гэтага лета застаўся ў іх на ўсё жыццё ўспамін неабсяжнай, бязмежнай, бясконцай радасці. Шчасце гэтага лета было самае вялікае шчасце іх жыцця. Але, успамінаючы гэтыя сонечныя дні, бязмежнасць і яснасць іх радасці, Ганна потым нязменна згадвала адно прыкрае, выпадковае здарэнне. Вылезлі з вады з кломлямі', сядзелі каля лазовага куста — няблізка адзін ад аднаго, бо недалёка былі бацькі. Гаварылі тым спосабам, калі пра ўсё кажуць адны закаханыя вочы. Шчасце поўніла грудзі, шчасцем поўніўся бераг азярца, трава, асака, увесь свет. I раптам — Ганна з жахам крыкнула, ускочыла: між іх паўзла гадзюка... Пакуль Васіль схапіў, выламаў дручок, гадзюка ўцякла...
    Кломля — прылададля лоўлі рыбы ўзабалочаных мясцінах.
    ІВАН МЕЛЕЖ
    505
    Здарэнне гэта праз некалькі дзён Ганне забылася, але поты.м, калі мінуў ужо не адзін месяц, выплыла зноў у памяці. Выплыла, ажыло, як бы вырасла, поўнае злавеснага сэнсу...
    Але гэта было — потым. Пакуль жа цвіло іх лета. Летапесня, летасвята... За летам была святавосень.
    3
    Кончыўшы ўпоцемку малаціць, Васіль павесіў на шула цэп і выйшаў з гумна. He зачыняючы варот, ён некалькі хвілін стаяў нерухома. Жыта было нікчэмнае, малаціць яго — адна пакута, і Васіль быў хіба здаволены тым, што адпрацаваў, што сёння больш рабіць не трэба і можна вось так ціха стаяць, не згінаючыся, не махаючы цэпам, выпрастаўшы спіну. Стаяць і чуць на твары халаднаваты асенні вецер, ад якога пачынаюць браць дрыжыкі пад лапаткамі, слухаць мірныя гукі вячэрняга сяла. Цапы па гумііах ужо не цупалі, ляскаталі недзе ў полі калёсы, паблізу, мусіць, на суседнім двары, бэлькалі авечкі..
    Васіль прыслухаўся, што чуваць з Чарнушкавага двара, пачакаў, ці не пачуе Ганнінага голасу, але там было ціха. Здалося, што рыкнула іх карова, і Васіль падума