Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
, што Ганна доіць. У яго грудзях, як заўсёды, калі ён Думаў пра Ганну, пацяплела, стала хораша і разам з тым узяла нецярплівасць: каб хутчэй зноў пабачыцца!
Ён замкнуў гумно і ўжо сабраўся ісці ў хату, калі яго гукнулі. Васіль спыніўся: на прыгуменне ішоў дробны, кульгавы Грыбок Ахрэм.
— Жыто малаціў? — сказаў ён.
— Жыто...
— Добрае? Да каляд на хлеб і аладкі будзе?
— Ат... — паморшчыўся Васіль. — Няма нічога...
— Як дзед, Дзяніс як, здароў?
Здароў...
— Узяў што з вулляў?
— Ат, пустое...
— He кажы, братко. Мёду таго возьмеш у рот лыжку, а... чуеш!
— Толку з яго — без хлеба...
— Мудры стары, — завяршыў, з пашанай круцячы галавой, Грыбок. — Пчалу тую лепш як чалавека якога разумее! I рыбу!.. Мудры!
«Мёду, мабуць, хоча папрасіць! Чаю закрасіць, скажа, ці шчэ што выдумае», — насцярожана, нядобра сачыў за Ахрэмавай гаворкай Васіль. Але той звярнуў на іншае, галоўнае, мяркуючы па тым, як сур’ёзна загаварыў:
— Землю перадзельваць хочам... Мо чуў?
чуў
— Штоб палюдску було. А не так, як дасюль...
— Даўно б пара!
— А калі тое було, сабрацца?.. Дак от на нядзелю надумалі... Я дак думаю, што трэба табе прыйсці. Матка ўсё ж, сказаць, жанчына. Ці мо Дзяніс няхай прыйдзе?..
— Я прыйду, — цвёрда сказаў Васіль.
— Ну, от і добра. — Грыбок ужо сабраўся ісці, але спыніўся. — Я ето пачаў апавяшчаць шчэ пазаўчора. А цябе дак не бачыў. To ты не крыўдуй, я ето так, без хітрасці... Дак, кажаш, няма мёду?
— Няма... Дзед нядаўно глядзеў.
— А мо е трохі? Хварэе малое ў мяне. Паласавацца б яму. Мо паправілася б хутчэй...
— Няма...
— Ну, калі няма, то няма... — вінавата прамовіў Грыбок і падаўся на дарогу за гумнамі.
«Ласы начужыя каўбасы! Мёду захацеў! падумаў непрыхільна Васіль. — Are ж, чакай!.. Надаешся вам усім!..» Васіль тут жа разважыў, што можа трохі і трэба было б занесці, бо што, як Грыбок пакрыўдзіцца за адмову і, каб на яго немач,.абдзеліць, наразаючы зямлю. Якніяк, у камітэце ж гэтым...
— 3 кім там гаманіў? — сустрэў дзед Дзяніс, калі Васіль увайшоў на двор.
— Ат, Грыбок.
— Чаго ён?
— Сход, кажа, будзе пра землю... I мёду прасіў. Для дзіцяці — маўляў, хворае...
— Хворае? To трэба б даць лыжку.
506 ІВАН МЕЛЕЖ
— Даць! Надаешся кожнаму! А што на кірмаш павязем, хлеба купіць!
Дзед не стаў пярэчыць: Васіль у доме станавіўся як бы старэйшым па чыну, гаспадаром, забіраў уладу.
Калі Васіль, павячэраўшы, устаў зза стала, маці клапатліва параіла:
— Світу вазьмі. Ыа дождж бы збіраецца.
— На холад бярэ, — азваўся Дзяніс. — Дажджу не павінно... Але світу надзень...
Васіль накінуў світу на плечы і выйшаў з хаты. На дварэ было цямней, хмурна і холадна, з блізкага балота несла гнілой вільгаццю.
Ганна прыйшла на запаветную іх мясцінку каля плота ў акуратным з дамашняга сукна жакеціку. Васіль ужо не раз адзначаў, што яна прыбіраецца, ідучы на спатканне, і яго гэта поўніла гонарам. Стараецца, каб падабацца яму, стараецца, як перад сапраўдным кавалерам...
Васіль хацеў прытуліць яе, прыкрыць світаю, але яна ўперлася рукамі, адхінулася і доўга стаяла асобна. Вільготны вецер варушыў яе валасы, яна час ад часу іх папраўляла. Жакетка, відаць, грэла кепска. Ганна мерзла, але не прызнавалася. Яна моцна застыгла, і калі Васіль зноў прытуліў яе пад світу, перастала дрыжаць не адразу.
Разам было цёпла і хораша. Васілю было чутно, як трапеча, б’ецца каля яго рукі Ганніна сэрца...
Горнучы яе, Васіль марыў:
— Кебз таго кавалка, што каля цагельні, дасталося. To б надзел буў!.. Мёду прадаў бы, насення б купіў адборнага... Пабачылі 61
— Любіш ты хваліццаі
— А чаго ж! Мо не верыш?
— Да не, можа і веру! Калі не хлусіш, то, мабуць, праўда.
— Праўда. — Ён дадаў пераканана: — За мной не прападзеш!
— Уга! Ты ж шчэ і не казаў, што хочаш узяць мяне!
— А чаго казаць. I так відно.
— А я думала, ці не на Просю гарбатую памяняць сабраўся! Hi слова не кажаш пра ето!
Васіль заклапочана, пагаспадарску стала прызнаецца, дзеліцца з Ганнаю:
— У хаце — холадно, цесно. Сцены пагнілі нашчэнт... He хата, а просто дамавіна...
— Што дамавіна, то дамавіна...
— Хачу зімой трохі лесу купіць. Думаў, куплю болей, за мёд, думаў. А тут — жыто пустое. Мёд трэба мяняць на хлеб... Ну, але ў еты год — трохі, трохі — у другі...
Недзе сумна, доўга, павоўчы завыў сабака. Ганна трывожна стаілася.
— Як скуголіць... Аж страшно. Бы на хаўтуры...
— Сказала.
Ганна доўга не магла супакоіцца. Васіль туліў яе да сябе, нязграбна, важкай рукой гладзіў пругкае плячо, спіну. Раптам слых яго ўлавіў непадалёку шарганне крокаў, і ён, не выпускаючы Ганны, азірнуўся. Да іх ад могілак, трымаючыся плота, набліжалася панурая ў змроку постаць. За ёй Васіль разгледзеў яшчэ дзве.
Яны падышлі і сталі, прыглядаючыся.
— Бач, прыліплі! — нядобра сказаў першы. Другі груба, нібы загадваючы, кінуў:
— Хтотакі?
— А табе што! — у тон яму, таксама груба адказаў Васіль.
— Пагавары, балда! — У гаворцы яго Васіль улавіў ясную пагрозу. — Як зваць?
Ганна ўжо вызвалілася зпад світы і быстрым позіркам аглядвала незнаёмых. Толькі тут Васіль разабраў, што рэч, якую чалавек трымае пад пахай і якой Васіль не даў раней увагі, — вінтовачны абрэз. Гэты абрэз пагрозна варухнуўся. Адчуваючы, як між лапатак адразу пахаладзела, Васіль перавёў позірк на двух другіх — яны таксама былі з абрэзамі. Далей цямнелі яшчэ дзве ці тры постаці.
— Васіль зваць...
Да яго слыху дзіўна дайшло, як густа, цягуча шумяць грушы, ён з трывогай зірнуў на Ганну. Яна, здаецца, спакойна чакала, што будзе далей. Незнаёмы, відаць, заўважыў Васілёў позірк.
— Твая дзеўка?
— Мая.
Другі раптам абхапіў Ганну за стан, прыліп, брыдка, здзекліва захіхікаў:
— Цёплая, ядры яе!..
Ганна гнеўна рванулася, з усяе сілы кулаком таўханула яго ў грудзі.
ІВАН МЕЛЕЖ
507
— Адыдзі, чорт слінявы!
— Я? — Той ступіў крок, раззлавана хапіў Ганну за руку, крутнуў. — Вось зацягну зараз у поле...
Але тут, не помнячы нічога, як бясстрашны коршак, грозна рынуўся на яго Васіль.
— Нелезь!..
Ён штурхнуў «чорта», тузануў за каўнер. Той адразу адпусціў Ганну, ствалом абрэза сунуў Васілю ў жывот. Невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, калі б адзін з іх хеўры не крыкнуў пагрозна:
— Кінь!
«Чорт» абвяў, апусціў абрэз, неахвотна адступіўся. Злосна, праз зубы працадзіў:
— Шчасце тваё! Памаліся богу, авечка!..
Той, хто выручыў Васіля, хрыпата запытаўся
— Грыбка Ахрэма ведаеш?
— Ну, ведаю... — Васіль гарэў перажытым, палам бойкі, словы выходзілі важка.
— Хадзем, пакажы!
У Ганны вырвалася трывожнае, патрабавальнае:
— Нашто?
— У госці... — Грозны незнаёмы раптам загадаў: — Лезь дахаты. Ды глядзі, дзяржы язык за губою. Твая нара? — кіўнуў ён галавою ў бок Ганнінай хаты.
— Мая.
— Дак от, сядзі не дыш, калі хочаш быць цэлаю, ясно? I калі яму дабра хочаш!
Ганна адказала спакойна, дзёрзка:
— Чаго ж, зразумела.
— Ну дак зматвайся.
— А з ім што? — не пайшла, кіўнула на Васіля Ганна.
— Жыў будзе! He з’ядзім!.. Ну, давай адсюль! — ужо злуючы, загадаў ён Ганне.
Яна пайшла ціха, звычайнай сваёй сталай хадою. Калі бразнула клямка за ёю, хрыпаты скамандаваў аднаму.
— Глядзі ва ўсе бакі. Калі што якое — страляй. I з хаты вачэй не спускай. Каб не выходзіў ніхто.
— Чысто будзе.
Хрыпаты варухнуў абрэзам.
— Давай! Па загуменні!
Васіль зразумеў, што гэта яму загад, і сумна зашаргаў лапцямі па сцежцы. He азіраючыся, ён чуў, што хеўра пацягнулася ўслед, чуў шум іх крокаў, смарканне, важкае дыханне хрыпатага, які сунуўся адразу за ім.
Паўз агарод выбраліся на загуменную дарогу. Гумны стаялі ў цемры панурыя, непрыветлівыя, нізка насунуўшы на сябе важкія мокрыя кучомкі стрэх. У Васілёвых грудзях Henna сумна, тужліва сціснулася, нагам стала млосна, і ён мімаволі стаў.
— Ну, ты, варушыся! — паддаў ззаду ствалом абрэза хрыпаты.
Васіль неахвотна паплёўся далей. Адчуваючы халадок на патыліцы, ён мімаволі трывожна, пільна лавіў усё, што было там, за ім, дзе ішла хеўра. Ён ужо не здагадваўся, а, можна сказаць, ведаў, што ішлі ззаду бандыты з атрада Маслака, чуткі пра якіх ужо не адзін месяц страшылі людзей па ўсёй воласці. Яго поўніла разуменне вялікай, неспадзяванай бяды. Нядаўняя смеласць, з якой ён абараняў Ганну, ужо выветрылася. У пацверазелай яго галаве прайшла ясная думка, што не на дабро дапытваюцца яны Ахрэма, што за нешта палічыцца хочуць. «Можа нават і заб’юць!..»
I вось, яму, Васілю, выдалася няшчасце весці з сабой згубу. I ён вядзе. Бо што ж рабіць, няўжо ж самому на згубу аддацца? Хіба ж не праўда, што свая сарочка бліжэй да цела? Хіба ж Грыбок, каб яму давялося, не зрабіў бы таго ж, што Васіль, хіба ж палез бы на ражон, на смерць... Але думкі гэтыя не давалі спакою, і больш за ўсё таму, што трывожыла Васіля далейшае. Як там ні ёсць, а заўтра, калі прыедзе з воласці міліцыя, Васіль будзе ўсё ж вінаваты. Прыцягнуць на допыт, паспрабуй апраўдайся перад імі. Памагаў гэтым, праводзіў...
Зноў цягуча, павоўчы завыў сабака. «Праўду Ганна казала. Бы на хаўтуры. Як чула ўсё роўна...»
Хоць бы душа на прыгуменнях. Хоць бы цэп дзенебудзь азваўся. Усё ж было б не так самотна, не так безнадзейна. Стукнуць бандзюкі, і людское вока не ўбачыць. Маўклівыя, абыякавыя чарнеюць пустыя гумны пад панурымі кучомкамі стрэх... А можа і лепш, што яны пустыя, не бачаць нічога, — ведаць ніхто не будзе пра Васілёву сцежку...
508 ІВАН МЕЛЕЖ
Раптам поблізу заліўся брэхам нечы сабака, вылузнуўся зпад варот, чорным камяком кінууся пад ногі. Хрыпаты мімаволі стаў, адмахваючыся, крутнуў абрэзам. Васіль адступіў крок, насцярожана азірнуўся і ў той жа момант пачуў моцны ўдар па галаве нечым цвёрдым.
— Улізнуць хочаш, сволач?
Сабака ўпарта не адставаў, заліваўся брэхам, абудзіў многіх іншых сабак, што падмагалі яму на дварах. Ён, відаць, не ў меру асмялеў, бо раптам енкнуў ад удару і захліпнуўся.
— Дзе? — нецярпліва запытаў хрыпаты. — Далёка?
— Зараз...
Ые даходзячы да Грыбкова гумна, спыніўся:
— Там... Селішча яго...
— He брэшаш? Глядзі, калі збрахаў!..
— Яго... — Васіль папрасіўся: — А цяпер — пусціце!..
— Управішся! — рэзка адказаў хрыпаты, збіраючыся. — Пачакаюць дома!..
Пакінуўшы аднаго на варце і Васіля пры ім, хрыпаты, ляснуўшы затворам, рушыў з іншымі на Грыбкова прыгуменне.
4
Першая на стук у акно ў Грыбковай хаце прачнулася жонка. Яна хвіліну слухала, не разумела добра, што стукаюць ім, — слухала і спала.