Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
дак. Але і ў сваёй форме ён выглядаў вельмі сціплым, дробным. Фрэнч быў яўна велікаваты яму, ад гэтага яго дробная, сутулая постаць выдавала драбнейшай, як была сапраўды.
— Якая скарга? — запытаўся Харчаў.
— Трымаеш чалавека без дастатковых падстаў. Можна сказаць, невіноўнага.
— Каго гэта?
— Дзятла Васіля. 3 Куранёў...
На гімнасцёрцы, напятай на шырокіх грудзях, зазырчэў ордэн Чырвонага Сцяга, акружаны выгаралай паркалёвай зборкай.
— Аа... Усе яны невіноўныя, — прамовіў Харчаў цвёрда, пераканана.
— Што значыць — «усе»?
— Усе... Каторыя трапляюцца!..
— Гэта — не доказ, — ціха, мякка запярэчыў Апейка тонам старэйшага, які абавязан паправіць, растлумачыць. — Ірэба разбіраць канкрэтно. Кожны выпадак.
— Разбіралі.
— Ёсць факты? Канкрэтныя?
— Ёсць.
— I ён прызнае іх?
— Знайшоў дурня! Прызнаецца ён, чакайі
518
I BAH МЕЛЕЖ
Павінны быць канкрэтныя факты, — ціха, але ўпарта прамовіў Лпейка.
Старшыня валвыканкома папрасіў пратаколы допытаў. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб, рэдкую павітуху чарнявых валасоў, моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў.
— Усё? — падняў вочы на Харчава.
— Усё.
— Больш нічога? Другіх фактаў віны яго няма?
— Другіх мы проста не ведаем.
— Значыць, і спасылацца на іх не будзем.
— Чаму гэта? А калі я ўпэўнен! Калі сэрца маё падказвае!
— Сэрца, дружа, можа часам і ашукаць...
I Шабета за тое, што птушка падазроная...
Даруй, але Шабета не даў ні аднаго доказу, што Дзяцел бандыт. Ёсць толькі факт, які паказвае, што яго прымусілі правесці.
— I аднаго гэтага факта, калі на тое, досыць.
Ая ДУмаю _ мала _ Апейка заўважыў як Харчаў рэзка, з упартым выразам правёў рукоп па папрузе, абцягваючы гімнасцёрку. Начальнік міліцыі быў нязгедны, Апейка мяккім голасам пастараўся растлумачыць: — Мала — не таму, што факт адзін, а таму, што ён... недастатковы для тваіх вывадаў...
— Як гэта — недастатковы!
— Ён, паўтараю, не гаворыць, што Дзяцел — бандыт. Або нават — іх пасобнік...
— Дык пасабляў жа! Сам прызнаўся!
— Правёў пад абрэзамі! Адзін раз!
Дазнайся ідзі! Харчаў неспакойна захадзіў. Адзін ці не адзін раз. Пад абрэзамі ці не пад абрэзамі. Усе яны, калі пападуцца, пад абрэзамі памагалі! Усе чэсныя, ангелы! А маслакі арудукшь!Хто толькі іх корміць ды наводзіць! — Ён стаў перад Апейкам, пасвойску, але цвёрда ўзяў яго за руку. — Я лічу — калі хочам кончыць Маслака, няма чаго міндальнічаць. Памог маслакам? ГІамог. Значыць, таксама ўдзельнік! Ну, і пасядзі, папарся! Аднаго пасадзіш — другі баяцца будзе!
— Баяцца будуць, — згадзіўся Апейка.
Ён, зблізку гледзячы ў вочы Харчаву, уздыхнуў:
Але што мы за такая Савецкая ўлада, калі нас свае баяцца павінны?
Нічога, шкоды вялікай не будзе. Затое парадак будзе, дысцыпліна!.. Знаць кожны будзе як след, што спуску нікому не дадзім. Што б ні зрабіў — па ўсёй строгасці! Як у рэвалюцыю!.. А то ж да чаго дайшло, Харчаў загарачыўся, усюды ціша, спакой, і дзяцей бандытамі забылі палохаць! А тут пад бокам у нас лазяць, абрэзы настаўляюць, грозяцца! А мы — сядзім, як цельпукі! Зрабіць нічога не ўмеем. Міндальнічаем!
— Міндальнічаць з поганню, канешне, нельга!.. Але, Змітро, зразумей, — не можам мы трымаць у турме чалавека без дастатковай віны!
— Без віны? Мы з табой — як у казцы пра белага бычка. Я адно кажу, а ты сваё гнеш! — Харчаў зноў кінуўся ў контрнаступ: — Ты што, знаёмы, што так упэўнены ў ім? Ты вось упікаеш мяне, што фактаў мала, а ў цябе яны ёсць?
Апейка адказаў не адразу, нібы даваў Харчаву час супакоіцца.
— Многа не многа, а ёсць. Есць паручыцельства чалавека, які яго добра ведае і якому я веру. Ён апярэдзіў пярэчанне начальніка міліцыі. — Калі хочаш, скажу, каб ён заўтра зайшоў да цябе. Пагавары наш чалавек, надзейны... — Апейка раптам папрасіў. Ведаеш, а цяпер загадай, каб прывялі твайго злачынца. Давай паглядзім, папытаемся разам.
Харчаў неахвотна паслухаўся, выйшаў у калідор, гукнуў дзяжурнага. Вярнуўшыся, ён сеў за стол, дзелавіта заклапочаны, строгі, нібы загадзя гатовы да размовы з арыштаваным Моцныя, чырвоныя, з набухлымі венамі рукі яго, сплёўшыся пальцамі, важка ляжалі на стале перад ім. Апейка, які сядзеў збоку стала, падсунуў да сябе газету, дастаў аловак, што тырчаў з кішэні фрэнча, стаў выводзіць завітушкі подпісаў.
Увайшоўшы, Васіль прыжмурыў вочы ад святла, без якойнебудзь цікавасці прабег позіркам па Апейку, спадылба ўтаропіўся ў Харчава. У яго быў такі выраз на твары, які, здавалася Апейку, гаварыў: «Ведаю, навошта паклікалі, пра што пытацца будзеце, — дабра не чакаю».
Харчаў расшчапіў рукі, зварухнуўся.
ІВАН МЕЛЕЖ 519
— Ты што ж гэта, друг, не прызнаешся? — выразна, аддзяляючы кожнае слова, прамовіў ён. — He прызнаешся, што памагаў Маслаку?
Васіль адвёў позірк убок, пераступіў з нагі на нагу.
— He памагаў я...
— Як жа не памагаў?
Васіль прамаўчаў. Апейка ўбачыў на яго твары, затоеным, насцярожаным: «Іак я і ведаў, гэтага і чакаў...» Скарыстаўшы момант цішыні, старшыня валвыканкома загаварыў сам, запытаўся пра такое, што, здавалася, не мела ніякага дачынення да гаворкі:
— Які надзел у цябе?
Васіль абыякава адказаў.
— Зямля добрая?
— Ат, якая зямля... У нас, у Куранях, зямля...
— Ёсцьідобрая!
— Е. Ды не для нас...
— Для каго ж? варухнуўся Харчаў.
Васіль не адказаў.
— Чаму ж ты супроць землеўпарадкавання?
— Я супроць? — яўна не згадзіўся Васіль.
— А як жа. He ты навёў маслакоўцаў, каб сарвалі перадзел? — умяшаўся Харчаў.
Васіль не знайшоў, што сказаць. Апейка заўважыў, як хлопец зноў стуліўся оезнадзейна: што тут скажаш людзям, якія ведаюць адно: «вадзіў, памагаў», разумець нічога не хочуць.
— Я ведаю, ты — не бандыт, — прамовіў Апейка.
Васіль ажыў, але тут жа схамянуўся, стрымаўся, кінуў насцярожаны позірк.
— Ты — не бандыт! — паўтарыў Апейка больш цвёрда. — Ты проста — баязлівец! Трус!
Апейка сказаў гэта нядобра, з асуджэннем, але Васіля ні яго словы, ні тон гаворкі, было відаць, не пакрыўдзілі. Ён глядзеў ужо на Апейку не толькі з насцярожанасцю — з надзеяй, праўда, недаверлівай.
Апейка неспадзеўкі стаў злавацца.
Чорт вас пабяры! Нават злуючыся, ён гаварыў роўна, ціха. — Для вас, для вашага шчасця стараюцца, гінуць людзі. А вы, вы за сябе пастаяць не ўмееце!.. Ты не бандыт, ты крот, які капаецца ў сваёй нары. I толькі адну сваю шкуру беражэ. А там хоць трава не расці! Хай другія прынясуць табе шчасце на талерачцы!.. Ты, канешне, зямлі добрай узяць не адмовішся! — Васіль пры гэтых словах кіўнуў галавою: хто ад такога адмовіцца? Канешне, ты не супроць землеўпарадкавання! I сам жа памог сарваць яго!
Апейка заўважыў, што хлопец хацеў штосьці запярэчыць яму, але стрымаўся, пабаяўся, відаць, угнявіць. «Эх, разгаварыўся, суддзя! — падумаў з одумам аб сабе старшыня — А ён стаіць — хоць бы што, у галаве — адно: пусцяць ці не?..»
_ Я — усё, я пагаварыў, — сказаў ён начальніку міліцыі.
Калі дзяжурны, што ўвайшоў на голас Харчава, паказаў хлопцу на выхад, Васіль нечакана пакланіўся...
5
Апейка не памыліўся. Васіль, слухаючы яго, і праўда думаў аб адным: пусцяць ш не пусцяць? У ім, як ніколі за апошнія дні, забруілася, затрапятала надзея: «Можа пусцяць?» Усю ноч, слова за словам, думка за думкаю, успамінаў, перабіраў ён гаворку у кабінеце Харчава, нібы нанава перажываў яе. Гадаючы пра свой лес, ён адчуваў, што трымаўся не так, як трэба, маўчаў, не апраўдваўся, і цяпер лаяў сябе за маўклівасць: такі зручны момант упусціў, недарэка! Адно толькі, што пакланіўся, добра: знак пашаны, канешне, даспадобы начальству...
...Як толькі падумаў пра Апейку, ажыло зноў, затрывожыла неадступнае, жаданае. «Можа пусцяць?.. Сказаў жа: «Ты не бандыт!.. He бандыт, знаю», сказаў Ен жа не хто сабе а начальнік воласці, улада, слова яго штосьці значыць... He бандьіт. А калі не бандыт, то не павінны трымаць. Няма такога закону...» Але думкі гэтыя, добрыя спадзяванні тут жа мяшаліся з халодным, звыклым сумненнем: «Наўрад... Так цябе і пусцяць, чакай!.. Харчаў маўчаў, не згодны, канешне... Ды і гэты ж таксамо лаяу, злавауся...» Васіль успомніў, як сярдзіта, непрыязна кінуў яму Апейка папрок: «Крот, оаязлівец», і на змену трывозе аб тым, пусцяць ці не, прыйшла ўпартая злосць: «Прыставілі б табе аб
520 ІВАН МЕЛЕЖ
рэз да грудзей, паглядзеў бы я, што б ты запяяў! У мясцечку, у кабінетах, за спінамі міліцыянераў усе вы смелыя!»
Вунь як яно ўсё павярнулася, як знарок, усё супроць яго. ІІават перадзел зямлі і тон нібы ад яго залежаў, нібы ён не за перадзел, дабра сабе не хоча! Ад шчасця свайго ад зямлі адмаўляецца! I вось жа паспрабуй, дакажы тут, што не вораг сабе. Учапіліся, ведаюць адно: вадзіў, памагаў — і ведаць, здаецца, іншага не жадаюць...
«Маслакі праклятыя, узяла іншы кірунак думка Васіля. Трэба ж було налезці ім якраз на мяне, увесці ў такую бяду!» Ён думаў пра маслакоўцаў апошнімі днямі не ўпершыню, думаў 3 непрыхільнасцю, з тайнай, неадступнай надзеяй адплаты, помсты. Сёння, аднак, да яго думак прымяшалася і іншая: «А чаго ім перадзел еты не даспадобы? Чаго яны свой нос сунуць?»
«А мо яны не самі?.. Мо — папрасілі іх?» — уразіла Васіля адкрыццё. I тут жа прыйшла загадка, якая потым жыла ў ім многа дзён: « А калі папрасілі, то — хто?»
...Нават калі Васіль адзін пайшоў па вуліцы, галоўнай местачковай вуліцы, яму яшчэ доора не верылася, што ўся тая недарэчная, прыкрая гісторыя скончылася, што ён ужо не пад прыглядам варты, не арыштант, а вольны казак, што можа ісці туды, куды хоча, куды вядзе сэрца. Ен і не агледзеўся, як прайшоў вуліцу з радамі дробных крамак, з разнастайнымі шыльдамі і шыльдачкамі, як павярнуў к гары і паўз двухпавярховы дом «воласці» пачаў борзда ўздымацца па чырвонаглінянай каляіністай дарозе. I гару, увесь немалы, круты ўздым, адалеў ён ураз, не прыпыняючыся, поўны незвычайным адчуваннем нецярпліван, крылатай лёгкасці ў сабе.
...Хоць ішоў хутка, ветраны холад абцінаў усё мацней, усё злей, асабліва ногі ў каленях. Хлопец стаў, пацёр калені далонямі, потым, каб сагрэцца, пабег, знарок пазаечы падкідваючы нагамі і прытупваючы. Перамяніўся на хаду толькі за балотам можа праз вярсту.
Неўзабаве, каля Глінішчаў, сышоў са шляху, узяўся проста на Курані. Хоць мог ісці і сялом, знарок абмінуў яго, каб не сустракацца з людзьмі, падаўся сцежкаю па полі паўз моплкі. Абышоў узболаткам і Алешнікі, зрэзаў вялікі круг. Снег ужо начыста выбельваў сцежку і дарогу, на якую выбраўся за ўзболаткам, — хмызнякі па баках цямнелі незвычайна рэзка. Тут ветру не было, стала цяплей. Вакол п