Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
і стараліся ўсчынацьіх.
Толькі як добра сцямнела ў хаце, унесла рэшата з сенам, паклала на покуце; паставіла наверх гаршчок з куццёю.
— Выперлася еты год цераз крайі — сказала пра куццю, што распарылася ў печы. Добры ўраджай на збожжа павінен буць!
— Дай бог! сказаў бацька.
3 пашанай і нейкай урачыстасцю сачыў бацька, як матка слала на вымытым стале се
526 ІВАН МЕЛЕЖ
на, як накрывала яго чыстым настольнікам, як клала бохан хлеба, нож, лыжкі, ставіла конаўку з соллю. Памыўшы ў кутку над цэбрам рукі, ён, белы, у лапцях, у зрэбных штанах, у доўгай да кален сарочцы, падпяразанай святочным паяском, пачакаў, калі падыдзе маці, і, не глянуўшы на Міканора, першы момант няёмка, стаў голасна маліцца. Міканорслухаў яго малітву спачатку, як усякую малітву, толькі болей шкадаваў тых, хто верыў у цуд і моц малення, бо цёмнымі людзьмі гэтымі былі яго матка і бацька; але калі бацька раптам з журбою памянуў дзеда Амяляна, калі ў голасе яго нешта нібы напялася, задрыжала, Міканор неспадзеўкі пачуў, што і ў ім затлела туга. Дзед Амялян, які памёр перад самай Міканоравай службай, ідучы з гумна! Дзед, які столькі ведаў казак, з якім столькі вечароў грэліся, калі Міканор малы быў, на чаране. Дзед, які зрабіў яму калісьці санкі, пра якога столькі добрага помнілася!.. А бацька называў ужо імёны нябожчыкаўдзяцей сваіх, Міканоравых братоў і сясцёр, — памінаў Ілюшу Маню, Матруну, Петрыка, Мотрыка. Ілюшу і Маню Міканор не бачыў ніколі, а Матруна ж і Петрык на вачах яго задушыліся ад гарлавой, ледзь не ў адзін дзень памерлі. Ён помніць, Петрык задыхнуўся, калі Матрунку яшчэ не занеслі на могілкі, калі яшчэ ляжала ў труне. Іх павезлі разам, палажылі ў адну яму... А Мотрык утапіўся, калі пасціў каня на ўзболатку. Хацеў пакупацца, ды як нырнуў у балотнае азярцо, дык там і астаўся. Выцяглі зпад карча толькі на другі дзень, усё не маглі знайсці. Бедная матка, як яна білася, гаравала тады над Мотрыкам, над бядою, што ўзяла дарослага ўжо сына. I колькі ж ёй, калі падумаць, давялося перажыць за ўсё жыццё, пабедаваць над дарагімі магіламі!..
У гэты момант Міканор пачуў сябе нібы вінаватым перад маткаю, не зазлаваў за тое, што ўткнула ў гаршчок з куццёю, запаліла свечачку. Як было, калі разабрацца, злаваць на яе, цёмную, сагнутую бядотамі, поўную любві да тых, каго адабралі ад яе хваробы ды неспадзяваныя няшчасці!.. Але ж як хітра прыплялася да чалавечага гора рэлігія, і тут не мінула пакарыстацца!
Раздзел трэці
Глядзелі, як асядае, чарнее, вадзяніцца снег, як цурчаць, пераліваюцца сонечнымі зайчыкамі ручаіны, як паруе, сохне пахучая красавіцкая зямля. Хадзілі да знямогі за плугам, чуючы пад босымі нагамі сыраватую мяккасць растрывожанай зямлі. Аралі, баранавалі, сеялі...
Як і ўсе, з ранку да вечара быў у полі Міканор. Араў, сеяў, як усе, але думка пра грэблю не давала спакою яму нават у гэтыя дні. Чакаў Міканор, калі падступіць тая часінка, у якую можна будзе адарваць куранёўцаў ад поля, прывесці на грэблю, часінка зацішку пасля таго, як пасеюць, і да таго, як пачнецца сенакос.
Чакаў нецярпліва. He раз, не два хадзіў на ўзболатак, ад якога павінна была пачынацца грэбля, стаяў, узіраўся ў халоднае шырокае разводдзе, з якога адно вылазілі чорныя дзеркачы кустоў, чэзлых бярозак і алешынак. Вада, што разлівалася аж да самай выспы, на якой віднеліся зза хмызняку некалькі крайніх алешніцкіх хат, хавала не толькі балота, але і амаль усю дарогу разам з мастком. Першымі днямі здавалася, што разводдзе не спадае зусім і, можа быць, утрымаецца не толькі ўвесну, але, як бывала іншы год, дастаіць да сярэдзіны лета. Многа дзён сышло, пакуль не ўбачыў, як пачалі выглядваць на пацяплелай, поўнай сонца люстранасці першыя купіны, вясёлыя, сакавітазялёныя грыўкі травіцы на іх.
Дзень за днём на сонечнай вадзе купін вылазіла больш. To тут, то там выбіраліся грэцца на паверхню ўжо цэлыя астраўкі. I ўсюды, на кожнай купінцы, на кожным астраўку, проста на вадзе — зялёная радасць. Зелянела асака, зелянела лаза, усё гусцей зелянелі алешнікі.
3
Заходзіў на двары, у хаты, у хлявы, на прыгуменні — дзе каго мог пабачыць, — загадваўзаўтра ісці рабіць грэблю. Побач пакорліва цягнуўся Грыбок, то падтрымліваў нясмелым «аге», то зусім маўчаў.
Прыншлося зноў Міканору не аднаго ўгаворваць, не з адным нават лаяцца. Нібы і не было ніякага сходу, ніякай пастановы — хоць ты пачынай усё спачатку. Праўда, Чарнуш
ІВАН МЕЛЕЖ 527
ка, да якога Міканор с Грыбком збочылі наішерш, сам слова не сказаў супроць, але затое жонка яго так накінулася, кленучы і балота, і грэблю, і сход дурны, што Міканор выйшаў з хаты, не даслухаўшы ўсяго.
Васіль Дзяцел на Міканораў загад нездаволена засоп, адвёў вочы ўбок:
— Тут са сваім няўпраўка... I без таго, як шкурат, круцішся...
— Пазней горай будзе адарвацца на грэблю.
— Горай то горай... Да і цяпер...
Іван Зайчык сустрэў весела, сказаў, што прыйдзе, — калі толькі Міканор з Ірьюком пачастуюць гарэлкай.
Пастаў, Міканорко, бочку гарэлкі, дак не тое што я усе прыпусцяць навыперадкі! Ейбогу, Міканорко, прыляцяць, от пабачыш! Толькі скажы, і прыляцяць!.. Можно, канешне, тую гарэлку і не везці, а толькі паабяцаць — будзе, маўляўі А потым, як сабяруцца, скажаш — няма!.. Вот смеху будзе!
Ларывон, якому трэба было прыехаць з канём, заявіў наадрэз:
— Што я — гарбаты? Другія без коней, а мне дак каня губіць!..
— Прыходзь без каня! — ускіпеў Міканор. — У балото палезеш, канаву капаць!
Здавалася, пасля ўсіх гэтых спрэчак, усёй прыкрасці такім прыемным павінна было б прыйсціся ветлівае абыходжанне Глушака, які не толькі сказаў адразу, што абавязкова прышле Яўхіма з канём, але нават пахваліў, што добрую справу ўзяліся рабіць. Хоць таксама ж ветліва, без лішняй гаворкі, правёў Глушак іх за вароты, у Міканора было такое адчуванне, як бы даткнуўся да чагосьці слізкага, халоднага.
...На грэблю выехаў удвух з бацькам не вельмі рана, так, каб адразу ўслед пацягнуліся і іншыя. Але праз тыя паўсяла, што ехаў вуліцаю, давялося ехаць адным, ніхто не далучыўся ні на калёсах, ні пешкі. Так адны і выехалі ў поле. Усё ж не трывожыўся — бачыў, што людзі збіраюцца, раней ці пазней падыдуць. Душу поўніла святочная радасць: вось ён, той даўно чаканы дзень! . .
Дзень выдаўся як на заказ. На лагодным, агромністым прасторы неба не было ні адной хмурынкі, толькі зіхацела вясёлае, іскрыстае сонца. Агароды, куп істы выган, на якім Чарнушкавых Хведзька сцярог аблавухую свінню, ціхія зараснікі за сажалкаю, поле, што выходзіла зза зараснікаў, усё радасна, святочна праменілася, нібы таксама ведала, які сёння ранак. ,
Усётакі чым бліжэй пад’язджаў да грэблі, чым далей, азіраючыся на хаты, не бачыу нікога следам, настрой хмурнеў. Калі ж праехаў цагельню і спыніў каня на ўзболатку, пачуў сябе зусім ніякавата. Камандзір без войска!
Праўда, на другім баку, дзе віднеліся на выспе алешніцкія стрэхі, таксама не было ні душы. Нават Гайліс яшчэ недзе збіраўся. Міканор заўважыў, што над тванню, над іржаван балотнай вадзіцай яшчэ дыміцца пара. Паспрабаваў супакоіць сябе: рана выкашуся...
Каб не траціць попусту час, ён паслаў бацьку вазіць пясок, а сам стаў размячаць пачатак грэблі Паставіў некалькі вешак, пралажыў канаўкі, згадаўшы, што такія канаукі рабіу летась, калі паказваў, як капаць акопы. За гэтым заняткам ён і ўбачыў дзве постаці, што ішлі к грэблі, аб нечым гамонячы. Пазнаў Сароку і Зайчыка.
Каля Міканора Сарока як бы схамянулася, аглсдзелася.
— Бегла, баялася — кеб не спазніцца, а прыбегла — адна мая спадніца! „
— Спадніца — адна, а штаноў — трое! — паспрабаваў падтрымаць яе жарт Запчык.
— I спадніца адна, і штаноў мала — нешта Курані заспалі!
Слухаючы яе вясёлую гамонку з прымаўкамі, Міканор заўважыў: каля цагельні паявіліся яшчэ калёсы. Ужо калі яны былі блізка і Міканор добра бачыў, што едзе Чарнушка з дачкою, зза цагельні выплішчылася яшчэ постаць з жалезняком. Міканор яшчэ здалёк разгледзеў: Хоня ідзе. „
— Пакуль парадак у табары сваім навёў, — загаварыў Хоня, як заўседы жвава, бад рЭ) _ думаў, спазнюся саўсім! Вочы пазычаць, баяўся, прыйдзецца! Аж не хоць ты задавацца пачні, — ледзь не першы! „
Калі б так у арміі цягнуліся, дак камандзір так на цыгундар узяу бы, што не рады булі б! — сказаў Міканор.
А ты б і тут узяў бы, а! параіў Зайчык. Даў аднаму штрап, другога у кутузкуі Забегалі б, нябойся!
Хто забегаў бы, а каго не вельміто і падагнау бы! разважліва прамовіу Хоня. Вучоныя ўсеі Воля, знаюць!
— Дзісцыпліны трохі — не пагано б, не сакрэт, сказау Міканор.
528
ІВАН МЕЛЕЖ
Курылі, гаманілі, то пазіралі ў бок цагельні, ад якой паўзлі яшчэ калёсы ды ішлі, хісталіся ў хадзе некалькі постацей дзядзькоў, то аглядваліся на той бераг, дзе збіраліся алешнікауцы: там таксама людзей было нягуста.
А сонца, бач ты, прыпякае! Высоко ж узлезло!
Хто мяне выпер са двара ні свет ні зара! пашкадавала Сарока. Шчэ б магла і свінням зварыць, і тоесёе другое зрабіць!
— Усяго не пераробіце, цётка Аўдоцця!
— Тоесёе шчэ б ухапіла, чым тут тырчаць няміла!
А вы б падрамалі, як каторыя, адазвалася са смехам Ганна, зірнуўшы на некалькіх дзядзькоў, што разлегліся ў траве.
Хоць сабралася людзей пакуль небагата, Міканор адчуў: нельга болей марнавацца. Хто прыішюў, з тым і пачынаць трэба. Няхай прывыкаюць да парадку: і тыя, хто тут ужо і тыя, якія прыйдуць. Будуць ведаць, як пазніцца.
— Ну што ж, валаводзіцца няма калі! — як бы ажыў Міканор. — Пачнём! — Ён зірнуў на Чарнушку і на бацьку, які прывёз і ссыпаў воз зямлі: Вы, дзядзько, і вы, тато, будзеце™'ць землю Цётка Аўдоцця, вам — капаць землю і накідаць на вазы. — Міканор не дау ёй слова сказаць, павярнуўся к Андрэю Рудому. — Вы, дзядзько Андрэй, — Міканор ‘пЛянуу на баРаДатага Пракопа, будзеце з дзядзькам Пракопам, дзядзькам Іванам і Васілем масціць грэблю. Міканор спаткаўся вачыма з Ганнай, улавіў кпінку: бач, як раскамандаваўся! Выгляду не падаў, што зніякавеў трохі, прамовіў цвёрда: Ганна і Хадоська будуць вам памагаць!
Міканор мелькам заўважыў, што бацька не едзе, раўніва сочыць за ім, як бы баіцца, што ён, Міканор, у чымнебудзь памыліцца, ці не ўпэўнен, што паслухаюцца яго. I разам з тым збоку відаць ззяе шчасцем: бачыць сына на чале столькіх людзей усіх лічы, Куранёў! ’
Як ні заўзята кідаў рыдлёўкай, на дарогу ўсё ж паглядваў — цягнулася яшчэ купка куранеуцаў. У ёй Ларывон і Яўхім Глушак. Як звычайна ўжо, убачыўшы іх, пачуў прыкрасць: не дабіўся су