• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    рывыкла яшчэ. Але — прывыкне! Прывыкне!..
    Раздзел другі
    1
    Перад самым вяселлем прыйшла ў дом Глушака яшчэ непрыемнасць: чутка, што будуць рабіць перадзел зямлі. Хоць даўно ведаў, што землеўпарадкаванне павінна быць, усё ж спадзяваўся: можа неяк абыдзе, мінецца. I цяпер, калі спадзяванню гэтаму прыходзіў канец, вельмі затрывожыўся.
    Праз гэта думкі пра вяселле прыціхлі, не балела ўжо так душа ад баламутнага ўчынку сына — бяда іншая, куды большая, насоўвалася, як хмара з градам, гразілася яго дабрабыту.
    Сабраўся ў Куранях сход, на якім абмяркоўвалася пытанне аб перадзеле зямлі. Камісія на чале з Міканорам зрабіла перад гэтым перамер зямлі і выявіла ў некаторых гаспадароў — і ў Глушака таксама — скрытую, незапісаную ў сельсавеце зямлю. Сход пастанавіў рабіць перадзел.
    Раздзел трэці
    2
    Васіль прачнуўся рана, да першых пеўняў. У хаце ўсе яшчэ спалі, адно Валодзька на печы штосьці гаманіў у сне. Гэтая гаворка, мусіць, і разбудзіла Васіля. Ён ужо гатоў быў
    ІВАН МЕЛЕЖ
    537
    зноў задрамаць, але ў санлівую бесклапотнасць яго раптам пранізалася згадкатурбота: сёння! сёння павінна пачацца!..
    Толькі дайшоў сэнс згадкі, як спакою нібы і не было. Успомніліся спрэчкі на сходзе, страх, што адкладуць перадзел, успомніліся, закружыліся, запяклі зноў гарачыя свае словы, якія вырваліся былі на сходзе. Зноў нібы гаварыў, крычаў, нападаў на тых, хто асцярогай, баязлівасцю ледзь не сарваў перадзелу, заступаўся за сябе, за свае паўдзесяціны, «Добра вам казаць, калі е з чаго пракарміцца: удосталь зямлі, і такой, што як кінеш, дак вырасце нешто! А як мне, на адным пяску, на пустэчы етай? Як?!» 3 гэтымі думкамікрыўдамі перапляталіся зноў напамінкі пра Маслаковы пагрозы, але і цяпер страху не паддаваўся: «Самі няхай не вельмі вылазяць, калі хочуць цэлыя буць, вужакі балотныя!»
    Што б ні ўспамінаў, разам з усім, ні на момант не прападаючы, жыла ў ім, цешыла і вярэдзіла душу турбота пра зямлю. Да ўчарашняга дня ён толькі марыў пра яе, а цяпер яна была ўжо ледзь не ў яго руках. I не жменька, не дробязь якая — больш за паўдзесяціны! Калі б пашанцавала пры дзяльбе ды людскі кавалак прырэзалі ўрадлівы, то гэта было б усё роўна, што ўраз пабагацець!
    He першы раз прасіў, маліў у думках: той бы, што каля цагельні, якую ў Карча абрэжуць!
    Марыў, а сам паліў сябе, прадракаў упэўнена, як бы ведаў загадзя: «Аге, чакай, так табе і дадуць яе! Пабачыш, як свае вушы!»
    ...I ўсё ж Васіль не хацеў і не мог папусціцца: вельмі ж вабіў яго гэты ласунак, што каля цагельні! Вельмі ж шкода было б выпусціць дабро такое, даць, каб спажыў яго нехта чужы!
    Яно ж так блізка, дабро гэта. Амаль у руках. Толькі б не прамаргаць, не даць выхапіць яго другім. Самому хапіць раней! He чакаючы, пакуль хто з камісіі прыбярэ! Ён раптам пахаладзеў: а можа, пакуль ён думае попусту, той кавалак хтонебудзь ужо і прыбраў! He аднаму ж яму пастанавілі даць зямлю! «Устаў от поначы і — захапіў! I чакае толькі, калі падыдуць другія — кеб паказаць!»
    «А чаго ж — прыедзе з плугам, заарэ — і гаспадар ужэ! I ніхто нічога не зробіць яму!»
    Васіля так устрывожыла гэта думка, што ён не мог ужо ляжаць. Ускочыў і стаў хутка адзявацца. He падумаў нават, што можа разбудзіць матку ці дзеда — не да таго было. Але ніхто і не прачнуўся. Ім і клопату мала, што ў гэты момант нехта, можа быць, зпад рук выхапіў іх багацце!..
    3
    ...Ціха зарыпелі вароты ў хлеў; лагодна гладзячы па шыі, вывеў паслухмянага Гуза, стаў запрагаць. Адчыніў ужо вароты, за якімі была дарога на прыгуменне, калі паблізу заўважыў постаць. Маці.
    «Вечно яна прыйдзе, калі не трэба!»
    — Дзе ты буў? — хрыпата ад сну прамовіла яна. Васіль прамаўчаў. — Ты куды ето?
    — Да от... Гуза правяду. Застаяўся...
    — А плуг нашто?
    «От прычапілася! Як Шабета. Усё ёй знаць канечне!..»
    — Там трохі... з далонь засталося...
    — Дак уночы нашто? — Яна, здаецца, не паверыла яму. Пачула штосьці дзіўнае.
    — He даараў надысь...
    — Дак удзень хіба няможна б?
    — Удзень, удзень! Скора ўжэ і дзень!..
    — Світаць шчэ не пачынае.
    — Пакуль даеду ды пабуду трохі...
    — Неедзь! — папрасілаяна. Васіль пачуў у яе голасе трывогу. На мігудушу ягоўвайшло сумненне: а можа і праўда не ехаць? — Удзень паедзеш, — дадала яна.
    Васіль раптам ускіпеў:
    — Удзень, удзень! — ён узяў лейцы. — Прыліпла!
    — He ўдумай, барані бог, чаго паганаго! Са свету зжывуць!
    — Сам знаю.
    — Глядзі ж, Васілько! Ужэ ж і так паплакала!
    — Ат!
    538
    ІВАН МЕЛЕЖ
    Васіль вывеў каня за вароты. I к прыгуменню, і асабліва ў поле Гуз плёўся неахвотна, яму яўна не падабалася, што выцягнулі з цяпла такой ранню, гоняць у цемры, пад дажжом. Яго, як п’янага, час ад часу вадзіла ў бакі. «Спіць, падла, ніяк не прачнецца! — злаваў Васіль. — Жэрці дак падавай яму самае добрае, а рабіць дак не разбудзіш яго!» Са злараднасцю думаў хлопец, што, як толькі ўзаб’ецца на капейку, прадасць гэту падлу якому дурню, набудзе хоць бы жарабя!..
    Злосць на каня брала тым больш, што і сам ішоў без ранейшага імпэту. Трэба было спагнаць злосць на некім: кудысьці прапала нядаўняя нецярплівасць, выпарылася невядома як і куды смеласць. У душу лезла кволая асцярога, упаўзала ліпкая, як балотны туман, боязнасць: ужо не ценямі нежывымі, а грознымі непрыяцелямі раслі ў памяці Яўхім, Маслак, Глушак стары.
    Ён глушыў маладушнасць, гнаў страх. Але яму было самотна. Ён быў перад невядомасцю адзін. Ніхто не памагаў, не падтрымліваў нават. Таму і брала злосць на каня, які толькі і ведае, што есці ды спаць. I пра матку са злосцю думаў: таксама не знайшла зрабіць чаго іншага, як развярэдзіць душу! Прыцяглася не ў час, і няма таго, каб, як каторая іншая матка, падахвоціць, падбадзёрыць, дак яна — са стогнамі сваімі: «Глядзі ж! Ужэ ж і так паплакала!»
    I без таго на душы брыдка, а тут — хоць бы слова добрае. Як жа тут не возьме злосць. На матку, на нездалякуканя, што нават ісці як трэба не ідзе!
    Але ні адзінота, ні страх, як ні цяжка лажыліся яны ў душу, усё ж не змагалі яго. Хоць часам і з’яўлялася жаданне спыніцца і, не зважаючы на нядаўнія, прыціхлыя мары, павярнуць назад, ён ішоў і ішоў. Цяжар важкіх думак і пачуццяў узмацняў у ім упартасць. 3 горкага свайго вопыту ён не тое што ведаў, але даўно лічыў як бы законам жыцця, што, каб чагонебудзь дасягнуць, трэба адольваць кволасць, неахвоту, страх. Усё жыццё, прывык ён лічыць, — гэта неспакой, непрыемнасці, цяжар працы і змаганне з бясконцымі перашкодамі.
    Злуючыся на маці, Васіль як бы браў на падмогу дзеда Дзяніса. Праўду казаў дзед, падбадзёрваў сябе хлопец: пе трэба папускацца! I ён, Васіль, не папусціцца! He аддасць так проста дабра свайго! Толькі не трэба лішніх страхаў выдумляць! Смялей ісці трэба, і ўсё будзе добра!
    Як мог, Васіль гнаў трывогу, падахвочваў сябе, падбадзёрваў. Але трывога не адыходзіла. Неадчэпна ішла яна з ім да Глушаковай паласы, была ў ім, калі ён, чуючы нядобры халадок усярэдзіне, паставіў нарог на Глушаковай мяжы, калі павёў разору.
    Ідучы за плугам, кіруючы ручкамі, ён у звыклым клопаце працы на час амаль супакоіўся. Але калі пачало развідняць, трывога зноў заныла. Чым больш святлела, чым шырэй разыходзіўся далягляд, тым больш мацнела і трывога. Яна шчымела нават ад саміх разор, праведзеных на чужым полі, ад хады Гуза, які павольна, але цягнуў і цягнуў плуг, уперад і ўперад.
    Цяпер Васіль ужо не так сачыў за разораю, як за дарогаю, за полем у баку сяла.
    4
    Васіль заўважыў — людзі з сяла ўсё цягнуцца і цягнуцца. Некаторыя, як і Зайчык з Ларывонам, спыняюцца, глядзяць у яго бок, але потым ідуць к тым, што мераюць. Там народу ўсё большае. Васілёў позірк сочыць не так за імі, як за дарогаю, за тымі, якія паяўляюцца зза арэшніку...
    Адна постаць збочыла, хутка прастуе да яго. Гэта не ён, не Яўхім. Гэта — як Васілю не пазнаць здалёк! — маці. He пяшчоту, не радасць выклікае яна, а прыкрасць: век не ў час прыйдзеі Век паявіцца тады, калі не трэба!
    Клуначак у руках — есці нясе. Успомніла! Самая пара зараз — рассесціся, узяць у рукі скібу хлеба ды гурок! Акурат зручны момант — калі восьвось чубаты ці стары Корч прыпруцца!
    Як прыблізілася, пабегла. Нібы на пажар бяжыць. Спатыкнулася, ледзь не ўпала. Стала, здзіўлена, разгублена азіраецца. Як усё роўна не бачыць, не разумее ўсяго!
    — Чаго прыйшла! — хмурна сказаў ён, прыпыняючы.каня.
    — Есці от вазьмі! Прагаладаўся ж, мабуць!.. — лагодна ступіла маці да яго.
    Васіль нядобра таўхануў працягнуты клунак назад ёй. Як малога, ашукаць хоча! Паддобрыцца, а там пачне сваё...
    — Ідзі! — загадаў ёй строга. Яна не кранулася. Цень трывогі прабег па яе твары. He таілася ўжо:
    ІВАН МЕЛЕЖ
    539
    — Сыночак! Што ж ето ты? — Васіль адвярнуўся, каб не бачыць яе. Як агнём, пякло кожнае слова: — Удумаў!.. Чужое! Дазнаюцца ж — бяды!.. He абярэшся!
    У гэты момант здалёк прыкмеціў: збочыла з дарогі, рушыць напрасткі яшчэ постаць. Яўхім! Усярэдзіне ў Васіля пахаладзела, — пачуў сябе, як ніколі, кволым, адзінокім. Злосна абарваў матчын стогн:
    — Ціхо бо! Прыперлася! Ідзі дадому!
    He чуў ужо, плача ці не плача яна. Сачыў толькі за Яўхімам. Спрабаваў падбадзёрыць сябе, вярнуць смеласць. Няхай бяжыць, няхай! Пабачыць! Сам не ведаў, чым гразіўся, — што Яўхім можа пабачыць. Да болю сціскаў ручкі плуга, пугаўё. Пугаўё было яго адзінай зброяй.
    Чубаты ўсё бліжэй, бліжэй. Ужо добра відаць: твар чырвоны, люты. Злы, зямлі пад сабою не чуе... Васілёвы ногі прыкра паслабелі, як не падагнуцца...
    — Васілько! — заўважыла Карча, жахнулася маці. — He пярэч! Саступі!..
    Васіль не зварухнуўся. Нібы не чуў. He зводзіў вачэй з чубатага, падахвочваў сябе: «Няхай бяжыць! Пабачыць!..» Здзіўляўся: трэба ж, каб так паслабелі ногі!
    Маці раптам кінулася насустрач чубатаму, крыкнула, молячы:
    — Яўхімко!.. Яўхімко! Родненькі!.. He сярдуй, даражэнькі!..
    Ён, як бег, таўхануў яе так, што яна і не войкнула — тузанулася, упала на бок. Клуначак адляцеў далёка. Чубаты наскочыў на Васіля. 3 ходу дужа рвануў за плячо. Васіль упусціў плуг.
    — Тты... шшто ето? — Яўхім, задыханы, цяжка соп. Рот злосна крывіўся, шчэрыўся. Зараз, здавалася, пена на губах забялее. — Тты шшто?! — Ён грозна мацюкнуўся.
    — А ты — што?.. — адважыўся Васіль. Натапырыўся, як малады каршачок, гатовы біцца.
    — Шшто?! — Глушакоў твар яшчэ больш наліўся крывёю. — Прэч! — раптам шалёна, з віскам, закрычаў ён. — Зараз жа!!! Штоб духу твайго смярдзючага не було!
    — ВасількоІ Саступі, — кінулася да Васіля маці. Ухапіла за руку, хацела адвесці. Ён вырваў руку. Заявіў Глушаку:
    — Ето шчэ пабачыць трэба