• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    4______ІВАНМЕЛЕЖ_________________________
    ны, калі, хочаш не хочаш, мусіш ісці, куды лёс вядзе, калі не ведаеш, куды падацца? Тады смеласці, цвёрдасці хапіла, каб спыніць пустое думанне, жалкаванне, з годнасцю.нібы з ганарлівасцю заўсёднай, пайсці насустрач долі...
    Можа багата што з гэтага думалася потым так для сваёй суцехі, для таго, каб не так балела душа; але ва ўсіх гэтых думках было і багата праўды. Можа нават усё тое было праўдай, горкай, супярэчлівай...
    Думання многа было потым. Тады ж, калі нападала мачыха, калі бацька прытоена спадзяваўся на яе ўдачу, думалася Ганне цяжка, цьмяна. Больш за ўсё, вастрэй, важчэй чулася непазбежнасць лёсу, няўхільнасць таго, што надышло. Век ведала, што краса дзявочая — не бровы, не вочы, а рукі, умельства ў працы, што не дзеўка чалавека сабе выбірае, а чалавек  яе, што доля дзеўкі — маўчаць, чакаць, слухацца бацькоў. Як няўхільны закон жыцця, ведала  спрадвеку так заведзена ў людзей: воля бацькоў для дзеўкі  божая воля. Так было са ўсімі, так будзе і з ёй. I няма чаго рвацца, трэба слухацца іх, бацькоў і бога...
    I яна слухалася. He бедавала, не пярэчыла, ішла побач іх паслухмяна. Так было заведзена, так рабілі ўсе. Была турбота пра тое, каб не спаткнуцца ў чымнебудзь на агледзінах, усё зрабіць так, як трэба, не паказаць сябе недарэкаю.
    Праходзячы паўз хату к ганку, Іанна заўважыла, як за шыбаю мільганулі цікаўныя, вострыя вочкі Сарокі, і турбота гэта ўзяла яе мацней. Яна ўзышла на ганак пругка, ганарліва трымаючы галаву, — так, як ішла заўсёды, калі ведала, што за ёй сочаць падсцярожлівыя вочы.
    У сенцах мачыха заікнулася ём, каб памыла рукі, прыбралася, але адразу ж змоўкла, сустрэўшы позірк, які нібы гаварыў: сама ведаю, што трэба.
    — Прынясіце спадніцу, каторая ў клетку, кохту хвабрычную, чаравікі і хвартух белы!..
    4
    Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. Глушакі, дзядзькі, цёткі Глушакоў пілі ў цеснай Чарнушкавай хаце самагонку, елі так упраўна, што наганялі на мачыху страх, бязладна і голасна гаманілі. За шыбамі вокан, плюшчачы насы, ціснуліся дзеці, туліліся цікаўныя дарослыя. Ганна разпораз азіралася на іх. Ёй было не ў ахвоту гэтае, здавалася, доўгае гулянне, яна мімаволі чакала, калі ўсё гэта скончыцца, увесь гэты невясёлы, цягучы тлум.
    Калі ў хаце нарэшце стала цішэй і шырэй і засталіся толькі сваты і бацькі, пачалі дамаўляцца, цераз які час гуляць вяселле. Ганнін бацька казаў не спяшацца, прасіў адкласці тыдні на дватры, а сваты Глушакоў даводзілі, што «адклад не ідзе ў лад», дабіваліся, каб зрабіць вяселле адразу, у наступную нядзелю. Стары Глушак амаль маўчаў — ён таксама быў за тое, каб не спяшацца асабліва, але нічым не паказваў Чарнушкам сваю волю: гуляць вяселле не адкладваючы настойваў Яўхім.
    Слухаючы спрэчкі, назіраючы за ўсім збоку, Ганна бачыла, што стары Глушак з затоенай злараднасцю здагадваецца, чаму яе бацька просіць адкласці: добра, добра давядзецца папяцца бедняку, каб назбіраць, наладаваць усяго, што трэба да вяселля!..
    Дамовіліся гуляць праз два тыдні. У той момант калі ўсе згодна замоўклі, мачыха дала знак Ганне, і тая дастала са скрыні ручнік, падала сватам, Глушаку старому і Яўхіму.
    Выпіўшы на развітанне, сваты і Глушакі з гоманам сталі выбірацца з хаты. Расчырванелая з п’янай усмешкай Сарока, якую вадзіла з боку ў бок, у варотах зачапілася плячом за слуп, прарэзліва заверашчала:
    Ой, п’яна я дай хілюсяа, Іду дадому дай баюсяа!..
    Калі сваты падаліся па вуліцы, а бацька пашаргаў у хату, мачыха сказала Ганне, якая стаяла на ганку:
    — I табе б спаць пара. Уставаць скора...
    — Устану...
    Амаль адразу пасля таго як дзверы за мачыхай зачыніліся, святло ў акенцы згасла. У хаце стала зусім ціха. Ціха было б і на вуліцы, але ў цемры віхляўся п’яны Сарочын голас:
    Іду дадому дай баюсяа...
    Паганаго мужа маюу...
    Будзе біці... добра знаю...
    ІВАН МЕЛЕЖ
    535
    Спеў неўзабаве сціх. Цяпер ляжала ў Куранях вялікая, халодная цішыня.
    Усё навокал было знаёмае і звычайнае: даверліва шапацелі грушы, дрымотна чарнелі на могілках купы вербаў і акацый, шарэў ледзь відна ў цемры туман на балоце. Ад туману, ад балота павявала зябкай сырасцю...
    Але Ганна раптам убачыла ўсё гэта нанова, такім дарагім, якім не было дасюль ніколі. Грудзі напоўніў жаль, неспадзяваны і палючы — шкада было і груш, і сырога павеву з балота, усяго, з чым жыла ўвесь час, як бы і не заўважаючы!
    «Васіль... Васіль...» — уварвалася, пранізала ўсю яе, неяк асабліва, да болю дарагое — у горле яе зашчымела ад горнасці. «Кончылася. He суджано, значыцца... ByBaft!..» Бывайце, грушы шапаткія, вербы ціхія, маладыя, вольныя вечары! He прыйсці ўжо больш да вас, як было, не стаяць да ранку! Кончылася воля дзявочая — спатканні, мілаванні, развітанні! Ганна, расчуленая наплывам жалю аб страчаным, ледзь не заплакала. 3 вялікім намаганнем стрымала сябе, паспрабавала супакоіць: «Нашто шкадаваць попусту!.. Што з воза ўпало, тое прапало... У яго цяпер свая дарога, у мяне — свая... У мяне — Яўхім...»
    Яшчэ два тыдні, а там яна ўвойдзе ў Яўхімаву хату. Любіць яго, слухацца, служыць яму. Што ж, доля жаночая такая, — як у людзей, так і ў яе, — не вечна ж гуляць, выгульвацца!.. Адно страшыць: як са старым, са свякрухай жыць давядзецца — шкадаваць будуць ці есці? Калі б можна было знаць загадзя, каб не гадаць, не трывожыцца дарэмна!..
    А Яўхім — што ж? He сама выбірала, яе выбралі!.. Ды і сам ён, бачыла ж, не думаў аб гэтым. Шукаў якуюсьці другую, а яго прыцягнула, прыбіла да яе хаты. Што ж, можа лёсам гэта прызначана, богам?.. I няхай не даспадобы ён, мусіць, неяк зжывуцца. Любіць жа ён, што ні кажы... I яна — сцерпіцца, злюбіцца!..
    Ганна неспадзеўкі здрыганулася: паўз плот хтосьці ішоў! Тоячыся, стрымліваючы хваляванне, яна пачакала, пасачыла: стаў там, дзе яны калісьці стаялі з Васілём. Хвіліну чарнеў нерухома. Ёй здалося: глядзіць у яе бок, бачыць яе... Яна чула, як часта, шалёна б’ецца сэрца.
    Васіль!.. Што рабіць? Выйсці, пагаварыць, памірыцца? Сказаць, што даруе яму?.. Ён згарача нагаварыў тады. Сам шкадуе... Выйсці! Апошні раз!.. Выйсці?! Замоўленай! Чужой, другому аддадзенай!.. He, не! Што з воза ўпала, тое прапала! He яго цяпер! He вольная — каб сустракацца! Грэх...
    I што ім з таго прымірэння? Пасля змовін! I развітанне — што ім? Развіталіся ўжо, можна лічыць. Чужыя!..
    Ён пастаяў моўчкі — мусіць, усё ж не пабачыў. Як прывід, паплёўся назад...
    ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
    Раздзел першы
    4
    Ганна з бацькам і мачыхай паехалі на кірмаш, каб прадаць тоесёе і сабраць грошай на вяселле. На кірмашы быў і Яўхім. Ён запрасіў Ганну прайсціся. Ганна згадзілася.
    — Скажы, што табе хочацца купіць — такое, кеб даўно хацелася! — сказаў Яўхім, акідваючы вачыма палічкі, на якіх было раскладзена і развешана мноства ўсякіх прынад.
    Вядома, Яўхім не быў бы Яўхімам, каб у яго словах не пачула яна пахвальбы  магу што хочаш купіць, — але Ганна больш заўважыла цяпер тое, што яму хочацца зрабіць ёй добры дарунак. Яна бачыла, што яму вельмі хацелася, каб яна папрасіла. Іанна на міг завагалася. I ўсё ж штосьці стрымала яе:
    — Нічога.
    Ганна адразу ж сабралася ісці з крамы, але ён не пусціў.
    — Пастой! Няма чаго выдумляць! He чужыя ж!.. Ты не нагледзела, дак я нагледзеў!.. — Яўхім крыкнуў прадаўцу: — Падайце хустку тую!
    Ён сам накінуў ёй хустку на плечы, падвёў к люстру, прыбітаму да сцяны. Якон ні спакойнай здавалася Ганна хвіліну назад, але калі зірнула ў люстра, твар яе, смуглявыя, крыху выпнутыя шчокі заяснелі зачаравана: ах, якая квяцістая, якая вогненнаяркая, цудоўная, век такой хусткі не насіла!
    536	ІВАН МЕЛЕЖ
    —	Акурат да тваруі — узрадаваны, таксама зачараваны, сказаў Яўхім. Ён задаволены пайшоў к прадаўцу.
    Жанчыны, якія стаялі за ёй, глядзелі з зайздрасцю, гаманілі, хвалілі: добрая хустка, да твару, нічога не скажаш. Ганна ж не магла вішнёвых воч сваіх адарваць ад люстра, ашчасліўленая, замілаваная: ці яна гэта, такая незнаёмая, такая паглядная, такая... Штосьці раптам занепакоіла, штосьці нібы дакранулася да чулай піыі, дзіўна халоднае і гарачае. Яна, не разумеючы, мімаволі павяла няцямным позіркам — і гарачая чырвань у момант заліла яе твар. Васіль! Калі ён увайшоў, ці можа быў ужо між людзей тады, калі яны з Яўхімам паявіліся, Ганна не ведала і не думала пра гэта — яе ўсё поўніла неспадзяванае відовішча — Васіль! Яны глядзелі адзін на аднаго, позіркі іх у люстры скрыжоўваліся.
    Толькі момант было гэта — Васіль знік з люстра гэтак раптоўна, як і паявіўся. Але хоць яго не было відно, яна не магла варухнуцца. Ён нібы скаваў яе. I не бачачы яго, яна чула дзікаваты, важкі і разам з тым разгублены позірк спадылба, крыўду і роспач на яго самалюбных губах. Гарачынь, чырвань сораму ўсё не сыходзілі з яе твару. I якое недарэчнае было тое, йіто сказаў, вярнуўшыся, Яўхім:
    —	Ну, от і канцы з канцамі! Відно, што нявеста! — Яе абразіў яго смех: — Падарыў, а ўсё адно як сабе! He з хаты, а ў хатуі..
    Ад гэтага смеху Ганне захацелася плакаць. Выходзячы з Яўхімам, яна падумала пра Васіля — тут ён яшчэ ці пайшоў, але, поўная неперажытага хвалявання, азірнуцца не пасмела. Быў Васіль ці не быў у краме, а ёй здавалася, што ён каля яе, сочыць за ёй.
    На ганку, стараючыся не сустракацца позіркам з Яўхімам, яна сказала, што трэба ісці назад: бацька і мачыха даўно зачакаліся.
    —	Хай прывыкаюць! He столькі шчэ чакаць прыйдзецца!
    Ён заўважыў што яна спахмурнела, незразумела перайначылася, але распытваць не стаў. У яго быў паранейшаму бесклапотны настрой, непадатны для падазрэнняў ці якіхнебудзь непрыемных думак...
    — Я дайду ўжэ адна, — сказала Ганна, калі ён трохі правёў яе.
    Яўхім не запярэчыў, не здзівіўся ці зрабіў выгляд, што не здзіўляецца, моўчкі адышоў. Яна была рада, што ён лёгка адстаў.
    Увесь час, пакуль стаяла з бацькамі каля воза, не сціхаў у ёй успамін пра Васіля, пра яго паяўленне, пра яго позірк — трэба ж, каб так здарылася! Думала, усё з ім кончана, застаецца толькі забыць, і вось жа — сустрэча гэтая! Як зачырванелася, не згарэла ледзь! Нібы з крадзеным злавілі!.. Застаўшыся адна, без Яўхіма і Васіля, яна старалася абдумаць усё, вярнуць сабе разважлівую яснасць: нене, ёй няма чаго саромецца! Усё, што было з Васілём, кончана. Проста не п