• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    н падумаў, што будзе трымацца свайго воза і туды, да Чарнушкаў, больш не пойдзе.
    Але прыбег Хведзька.
    — Дзядзечко, хадзем к нам!
    — Чаго ето? — Васіль няветліва адвярнуўся.
    — Агеньчык раскладзем!
    Васіль пастаяў, зрабіў выгляд, што заняты,  развязаў торбачку, стаў перабіраць у ёй, нібы чагосьці шукаў. Думаў, што малы не стане чакаць, але той не адыходзіў, сачыў за кожным яго рухам.
    Што з ім зробіш! Васіль сярдзіта пажаваў скарынку, завязаў торбачку. Накінуў на плечы світку.
    — У нас е запалка, — радасна паведаміў Хведзька, забягаючы наперад Васілю.
    Ганна ўжо раскладвала агонь сама. Кволы агеньчык, перад якім яна ляжала наўколенцах, ледзьледзь жыў. Ён быў такі немачны, што не мог запаліць нават жмуток сухога сена, які трымала на ім дзяўчына. Амаль прыпаўшы тварам да агеньчыка, нібы ў паклоне, старалася вярнуць Ганна яму жыццё, дзьмухала, падтрымлівала, а ён тлеў усё слабей. Дзяўчына была ў адчаі.
    — Дай я!
    Васіль стаў наўколенцы поруч з ёю. Яна крыху адсунулася, але не адышла. Так яны некалькі хвілін і ляжалі, плячо каля пляча, намагаючыся ажывіць агеньчык, што канаў. Шчаку Васіля казытала пасма яе валасоў, незвычайна блізкая, але ён не адхіляўся. У яго быў адзін клопат, адзін непакой.
    Агеньчык патух. Ганна ўстала, уздыхнула. Стала чуваць, як гудуць камары.
    — Нічога. Я пайду пазычу вугольчык... — прамовіў суцешліва Васіль.
    Вакол у розных месцах свяціліся ў цемры некалькі агнёў. Ён выбраў самы олізкі і хутка нацянькі пакрочыў на вясёлы гэты бляск. Каля агню ўкруг сядзелі стары Глушак Халімон, празваны павулічнаму Карчом, — сухенькі, няголены, фарсісты Карчоў сын Яўхім і іх парабак, малады рабаваты хлопец зза Прыпяці. Вячэралі.
    Васіль павітаўся.
    — Што скажаш, чалавеча? — лагодна, сціпла сказаў стары.
    — Вугольчык пазычце...
    Яўхім устаў, плюнуў на далоні, прыгладзіў чуб. Фарсун, ён і тут ужо быў у крамным пінжаку, у ботах.
    — Свой трэба мець!
    — А вам шкода?
    — Шкода не шкода, а трэба мець! Цяпер жа ўласць усё для такіх стараецца!..
    — Яўхім! — адгукнуўся строга, нават грозна, бацька, папярхнуўшыся куляшом. Стары Глушак лагодна зірнуў на Васіля. — Бяры, чалавеча!.. Ён смяецца...
    500	ІВАН МЕЛЕЖ
    — He, я — сур’ёзно. Аб етым унь напісано ў «Беднаце»...
    — Яўхім! — павысіў голас стары Корч. Пасля паўзы ён запытаўся строга: — Ты куды?
    — Да Аўдолісалдаткі. Ці то — чырвонаармейкі?
    Парабак засмяяўся.
    — Як ты кажаш бацьку! — пачырванеў Глушак.
    — Ну. куды? — Яўхім павёў плячамі. — Ну, пайду пашукаю весялейшай кумпаніі!..
    — Глядзі, недалёко. Штоб на бандзітаў не нарвацца!
    — He нарвуся!
    Нёс вугольчык Васіль голымі рукамі — перакідваў з далоні ў далонь, нібы гуляў. Чырвонае вочка весела бегала ў цемры.
    Часам прыпыняўся і дзьмуў на агеньчык, каб не гас. Калі прыбег да Чарнушкаў, там адразу зрабілася клопатна. Ганна хутчэй падала жмуток сухога сена, схілілася разам. I зноў яе пасма казытала яго шчаку, але цяпер гэта не толькі не замінала, а было нават дзіўна прыемна яму. Яны разам дзьмулі на вугаль, на сена, і гэта таксама было прыемна.
    Яшчэ больш прыемна стала, калі вугаль падпаліў сена і ўскінуўся жвавы агеньчык. Хведзька, які бегаў каля іх, хутчэй паспрабаваў сунуць галіну.
    — Куды ты такую? Дурны, і дурны ж ты! — Ганна адпіхнула галіну і чамусьці засмяялася.
    4
    Нічога асаблівага не было ў гэты вечар, але памяць пра яго грэла і трывожыла іх потым многія гады.
    Ганна памыла ў блізкай ямцы бульбу, насыпала ў кацялок і хацела паставіць яго пры агні, але Васіль перабіў:
    —	Давай я ралцы зраблю!
    Ён, стараючыся не траціць паважнасці, памужчынску стала пакапаўся ў ламаччы, што было каля вогнішча, выбраў дзве дубовыя голькі, выразаў з іх ралцы і ўткнуў у зямлю. Зрабіўшы перакладзінку, паспрабаваўшы яе моц у руках, узяў у Ганны кацялок і павесіў над агнём.
    —	Так лепей, — прамовіў Васіль пад канец.
    Ганна прамаўчала, але ў яе маўчанні ён пачуў згоду. Для Васіля гэта было ўцехай. Яны сядзелі адзін супраць аднаго, глядзелі на ваду, што пачынала кружыцца, зацягвацца белай малочнай плеўкай, і хоць не гаварылі ні слова, дзіўна разумелі, чулі адзін аднаго. Між іх жыла незвычайная лагода і добрая згоднасць. He ўмаўляючыся, узялі яны кожны сабе абавязак і глядзелі яго. Ганна здымала накіп з вады, сачыла за кацялком, Васіль падкладваў ламачча, каб вогнішча не спадала. Пакуль варылася бульба, ён з Хведзькам некалькі разоў схадзіў у лес, падбавіў галля, і толькі тады, калі запас быў зроблены добры, зноў сеў перад агнём.
    Калі Ганна, зліваючы ваду, папрасіла яго вячэраць, Васіль, ад звычкі, якой трымаліся амаль усе ў Куранях, ад прыроджанай схільнасці да адзіноты, усё ж хацеў быў адмовіцца.
    —	Я пад'еў ужэ.
    —	Калі ты там еў! — як гаспадыня, запярэчыла яна. — Садзіся. Нядобра без гарачаго!..
    Васіль паслухаўся, але без ахвоты. Ён прынёс ад свайго воза паўкаравая хлеба, брусок сала і жменю зялёнай цыбулі, паклаў на разасланую перад Ганнай хустку.
    Вячэралі маўклівыя, насцярожаныя, нязвыклыя да такой, нібы сямейнай, блізкасці. Абдзіраючы ліпкую шкурку з бульбін, Васіль хмурыў лоб і ўсім сваім выглядам паказваў, што ён зусім не бянтэжыцца, што яму ведама, як належыць у такім разе трымацца мужчыну, але вачэй на Ганну не падымаў і ў думках злаваў на свае асабліва непаслухмяныя пальцы.
    Толькі адзін Хведзька, мусіць, не зважаў ні на што: душачыся гарачай бульбай, прыкусваючы салам ды цыбуляю, выбіраў з кацялка бульбіну за бульбінай. Ён першы адступіўся ад кацялка.
    Услед за ім выцер рукі аб штаны і Васіль.
    — Шчэ еш, — сказала Ганна. — Ты ж не пад’еў.
    — He, хопіць...
    — Нясмачная, можа, картопля?..
    — Картопля як картопля...
    Ён сапраўды не заўважыў, смачная ці нясмачная была гэтая бульба. He да таго было. Ён нават быў рады, што гэта дзіўная, цяжкая вячэра скончылася. Падумаў што сказаў, на
    ІВАН МЕЛЕЖ
    501
    пэўна, нядобра, што трэба было б пахваліць бульбу. Але хваліць бульбу — гэта значыла хваліць і Ганну, а ён ніколі ў жыцці нікога не хваліў, тым больш дзяўчат. Гэтага ніхто з мужчын не рабіў.
    Як мог стрымана, паважна, як і належыць мужчыну, Васіль падзякаваў.
    — Няма за што, — адказала Ганна.
    Васіль устаў, паглядзеў на сіняватае, глыбокае, зорамі вышытае неба.
    — Пагода павінна буць!..
    Ён хацеў быў ужо ісці да свайго воза, але Хведзька папрасіў:
    — Дзядзечко, вы з намі застаньцеся!
    Васіль нерашуча стаў. Ганна брала хустку, маўчала. Васіль кінуў на яе насцярожаны позірк.
    — За Гузам глядзець трэба...
    Ганна адгукнулася:
    — Яго і адсюль відаць...
    — Адсюль не так.
    Ён намерыўся ісці, але Ганна, зразумеўшы гэта, ускінула на яго вочы, ціха, спалохана прызналася:
    — Мне страшно...
    — Чагоето?..
    — Бандзіты раптам аб’явяцца...
    Яе шчырае слова, просьба ўразілі яго, адразу размякчылі ганарыстае мужчынскае сэрца. Такой просьбе ён не мог адмовіць. Сказаў, што застанецца. Прайшоў толькі да каня, паглядзеў, як трымаюцца путы, забраў з воза світку і зноў вярнуўся да вогнішча.
    — Васіль, — сказала раптам Ганна дзіўна, нясмела і вінавата, — ты, мабуць, сердзішся... што я пасмяялася... Пра вочы і пра валасы — розныя...
    Васіль нахмурыўся, прамаўчаў.
     Ты не сердзіся.  Яна пашкадавала.  Як што за язык цягне мяне  кеб цябе зачапіць! Але ты не сердзіся! Я — не ад зла на цябе...
    Неяк не хацелася верыць таму, што чуў. Усё чакаў, што выкіне штонебудзь зноў. Але не, не зарагатала. Пад канец дык проста збянтэжыла Васіля, аж пачырванеў.
    — А што вочы такія ў цябе — дак мне ето, папраўдзе, даспадобы! Такіх ні ў кога няма болей! I сам ты  харошы, толькі што маўклівы, унурысты. Усё адно як грэбуеш дзеўкамі ці баішся!
    — Е чаго пагарджаць ці баяцца.
    — Ну, а так здаецца!..
    Памаўчалі. Ганна стала ладзіць Хведзьку і сабе пасцелю. Хутка яна, абняўшы адной рукой брата, другой адбіваючыся ад камарэчы, ляжала каля вогнішча, а Васіль яшчэ сядзеў, праз меру ўважліва пазіраў на агонь. Было вельмі радасна ад таго, што яна сказала пра кпіны свае і пра яго вочы. I ўжо як і не было злосці на яе. Была толькі радасць і турбота, якая мяшалася з гэтай радасцю і з якой невядома што было рабіць. Усётакі класціся тут, каля Ганны, хоць яна і прасіла, было не проста, няёмка.
    — Дзядзечко, а вы чаго седзіце? — не ўтрываў нарэшце Хведзька.
    — He хочацца нешта спаць...
    — А ты ляж, паспрабуй... Заснеш, можа... — параіла Ганна.
    Васіль стаў ладаваць світу на другі бог вогнішча, але Хведзька — вось жа зараза! папрасіў:
    — Сюды ідзіце, бліжайі
    Васіль, каб не падумалі чагонебудзь непатрэбнага  што ён баіцца Ганны, напрыклад, — перанёс світу бліжэй.
    Доўга не спалася Васілю ў гэту ноч, такую звычайную і незвычайную. Укрыўшыся з галавою яд камароў, ён толькі прыкідваўся, што спіць, але сон не ішоў да яго. Расплюшчваючы вочы, бачыў Васіль зпад світы, як ападаў, гас агонь, як сівелі вугольчыкі, бачыў у парадзелай цемры воз і каня непадалёк, які час ад часу пырхаў, бачыў, як пануе далей белым возерам туман. I ўсё, што ён бачыў, было дзіўна сагрэта Ганнінай блізкасцю, яе стомленым дыханнем, якое ён слухаў, нечым цёплым, невыказным, незразумелым, што паявілася ў гэты вечар, што бянтэжыла яго і ад чаго аж млелі перапоўненыя радасным чаканнем грудзі.
    Але змора нарэшце ўзяла сваё.
    Абудзіўшыся ўранку ад штуршка, Васіль убачыў над сабою Яўхіма Карча, які, мусшь, вяртаўся з начной уцехі.
    502
    ІВАН МЕЛЕЖ
    А хітра прыладзіўся, Дзятлік! — падміргнуў Яўхім. — Такі нібы варона, а як да дзеўкі — не промах!
    Васіль спасцярожліва азірнуўся на Ганну — яна ўжо не спала, усё чула, — і губы яго задрыжалі ад гневу.
    — Адыдзі ты!..
    Яўхім дабрадушна ўсміхнуўся.
    — He бойся, не адаб’ю. Такога цвету — па ўсяму свету!
    Ганна едка адгукнулася:
    — Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! Шчасце якое! Патрэбен ты мне, як хата сабаку!
    — Патрэбен не патрэбен, а, мабуць, не адмовіла б!
    — Малы жук, ды — вялікі гук!
    Яна сказала гэта з такой абразлівай насмешкай, што Яўхім адразу не знайшоў што і сказаць. He зважаючы на яго, Ганна папрасіла Васіля ласкава:
    — Я хутка паснедаць чаго зраблю. Прыходзь. Добра?
    — Добра...
    — Ну, язык бог даў!
    Яўхім плюнуў, павёў плячом і ляніва пацягнуўся да свайго табара.
    Раздзел другі
    1
    ...Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце — у самай добра