• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    г... Кажаш — ужо хутка выпрастаем плечы, Кажаш аб шырэйшых нівах, аб вясне. Вось і я, здаецца, вылез бы зза печы, Хай пакліча толькі моладзь і мяне.
    За разбітай шыбай стогне вецер глуха, Рвуцца пражы ніткі, ўюцца на калкі... — Спі, засні, маленькі... або лепш паслухай, Як, зблудзіўшы недзе, плачуць кулікі... Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай, Цішыня у хаце згорбленай, старой;
    MAKCIM TANK
    477
    Ціха дагарае ноч даўгой лучынай, Сцелючы сасновым дымам і смалой. Пад разлівы песні хмарыць сон гарачы. — Спі, засні, мой добры... слухай... ля ракі.
    Ды і мне здаецца, што ў імгле, няйначай, He мяцель, а плачуць недзе кулікі.
    1936
    ПАВЯЗЛІ ЦЯГНІКІ
    Павязлі цягнікі
    Восень з вёсак у горад
    Праз імглу,
    Праз іржышча, бары, — Каб з антонавак сонца I з стагоў памідораў Дагарала на шыбах вітрын.
    Ды ніколі не можна
    Было ўдоваль напіцца Таго сонца сіротам малым 3 беспрацоўных кварталаў, Сівым камяніцам, Сутарэнням глыбокім, Сырым.
    Але можна было
    Складаць песні пра восень
    I пра жоўтае лісце Дарожных бяроз, У кожным слове шумелі Мільёны калосся
    I звінела сталь вострая кос.
    Толькі, гэткую песню Пачуўшы, вітрыны Раптам гаслі, Трывожна крычалі гудкі... I ляцелі на вёскі
    3 новай весткай няспынна Ашалелыя, 3 грывай агню Цягнікі.
    Іх на кожным паўстанку, Бы ўраджайнае лета, Спатыкалі дзяўчаты I хмары касцоў, I з усёй Беларусі Скрыпачы і паэты, — А іх больш, як ў краіне Маёй каласоў!
    1937
    478
    МАКСІМ ТАНК
    * * *
    Паслухайце, вясна ідзе.
    Звініць ў маім акне жалеза.
    3 вінтоўкай стражнік ноч і дзень Пільнуе куст пахучы бэзу.
    А ён расцвіў, агнём гарыць, Такім пахучым, мяккім, сінім; На дрот калючы, на муры, Як хустку, полымя ускінуў.
    Я ціха разбудзіў другіх.
    Ад слёз сінелі вочы бэзам.
    I недзе хруснула ў худых Руках іржавае жалеза.
    1937
    НА ПЕРОНЕ
    Гудкі і калёс перазвон, — Памалу цягнік пад’язджае.
    Абмыла вячэрні перон
    I песня, і мова чужая.
    I ўсё іх дзівіла у нас:
    I беднасць зямлі,
    I багацце,
    Палёў хараство,
    I вясна,
    I нашы лазовыя лапці.
    Чуваць быў начлежны напеў... Праплакаў кулік над папарам.
    Хтось «Мацюся» хрыпла запеў Пад струны гавайскай гітары.
    На захад ідуць цягнікі —
    Лён, Жыта. Сасна і бяроза...
    Гляджу і гляджу зпад рукі, Як наша юнацтва вывозяць.
    1938
    ЗДАРОВА, ТАВАРЫШЫ
    Здарова, таварышы! Доўга чакалі Мы вас і чакала ўся наша зямля. He раз мы выходзілі ў сінія далі, He раз углядаліся ў сонечны шлях!
    МАКСІМ ТАНК
    479
    Пра вас нашы песні складаліся шчыра I колас, засмяглы, у полі звінеў, I кожнай вясною, вітаючы вырай, Лавілі мы ўсходняга ветру напеў.
    Начамі паўзлі да калючага дроту, Якім нас хацелі навек раздзяліць, Мы рвалі яго, звалі вас на падмогу, — I вы, дарагія, пачулі, прыйшлі.
    Над краем этапных дарог і туманаў, Над сінімі стужкамі блудзячых рэк, Над хатамі, дзе яшчэ ўчора змярканнем Зляталася ўсё гр'уганнё на начлег, —
    Раскутая песня не будзе больш плакаць, Вясна — на чырвоным куце за сталом. Ад сэрца народнага шчырае дзякуй Братам і сцягам палымнеючым шлём.
    1939
    ХМАРЫ 3 ЗАХАДУ...
    Хмары з захаду нізка плывуць, Мы іх моўчкі і сумна вітаем, Кожны ведае: слёзы нясуць Яны з нашага роднага краю.
    Далятаюць вятры з кушч глухіх, 3 ніў далёкіх і спалёных сёлаў.
    У асеннім галошанні іх
    Чуем матчыну скаргу і голас.
    He пытае ніхто журавоў
    Што нясуць, пралятаючы міма.
    Кожны ведае: родных сыноў I чакае, і кліча Радзіма.
    Беларусь, ты палаеш агнём, He закуць цябе ворагамкатам, Покуль мы, твае дзеці, жывём I ў руках — аўтамат і граната,
    Покуль яснае сонца гарыць, Покуль рэкі бушуюць прадвеснем I ў грудзях несціхана звініць Пра цябе наша вольная песня.
    Яшчэ вернемся мы і прыйдзём, Беларусь, на прасторы шчасліва, Каб ты зноў расцвітала і зноў Хваляваліся золатам нівы.
    Нават паўшы ў баі, не спачнём, На глухім і маўклівым пагосце, —
    480
    МАКСІМ ТАНК
    Мы, як цені, па зорах прыйдзём I за раны Радзімы адпомсцім.
    1941
    РОДНАЯ МОВА
    3	легендаў і казак былых пакаленняў, 3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц, 3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў, 3 грымучага ззяння бурлівых крыніц, 3 птушынага шчэбету, шуму дубровы, I з гора, і з радасці, і з усяго
    Таго, што лягло назаўсёды ў аснову Святыні народа, бяссмерця яго, — Ты выткана, дзіўная родная мова.
    Няма на зямлі таго шчасця і гора, Якога б ты нам перадаць не магла. Няма такіх нетраў, глыбокага мора I гор, праз якія б ты не правяла Мяне на Радзіму, туды, дзе сягоння Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй Над спаленай хатай, над родным загонам, Над будучыняй і над песняй маёй, — Над тым, што было і што век будзе вольным.
    Народ пранясе цябе, родная мова, Святлом незгасальным у сэрцы сваім Праз цемру і годы змаганняў суровых.
    Калі ж ападзе і развеецца дым
    I нівы васкросшыя закаласяцца, — Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом, Ізноў зазвініш ты у кожнай у хаце, Цымбалам дасі іх сярэбраны гром I вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.
    1943
    РУКІ МАЦІ
    Іх цалавала зямля
    Сваімі пясчанымі вуснамі
    I каласамі;
    Неба спякотай, вятрамі, дажджамі Іх цалавала.
    Пража нямала
    3	іх выпіла ў ночы бяссонныя
    Свежасці ранняй.
    Колькі яны запалілі світанняў, Зораў над намі.
    Колькі сягоння на іх
    Віднеецца чорных, глыбокіх
    МАКСІМ ТАНК
    481
    Шрамоў і маршчынаў, Гэта сляды, што навекі пакінуў Шлях наш суровы.
    Толькі заўсёды,
    Як мы зберымося дамоў
    I на стол пакладзе рукі маці, Быццам ад сонца,
    ад іх пасвятлее ў хаце I ў сэрцы.
    1951
    ПАЭЗІЯ
    Я ведаў, што ты — бліскавіца, Што хмары рассекла;
    Я ведаў, што ты — вызваленне 3 няволі і пекла,
    Вясновая кветка,
    Што камень прабіла магільны, Разведчыка след
    На дарозе крамністай і пыльнай;
    Я ведаў, што ты — пацалунак, Ты — дружба і радасць, Ты — чорствага хлеба скарынка I сок вінаграда.
    А ты аказалася большым:
    Ты — кроў, што пульсуе па жылах, Ты — сонца, якое
    Прасторы святлом азарыла,
    1 без чаго, як без маці Або без Радзімы, Hi нараджацца, ні жыць На зямлі немагчыма!
    1955
    * * *
    «Прачытай і перадай другому!» — На лістоўках партыя пісала, На брашурах, што ў часы падполля 3 рук у рукі мы перадавалі,
    Як перадаюць ваду ў спякоту, Ці агонь на сіверы сцюдзёным, Ці кавалак хлеба — за абедам, Ці перад атакаю — патроны.
    16 Зак. 49
    482 _ МАКСІМ ТАНК__________________
    Мне не трэба ўзнагарод і лаўраў — Хай шукаюць іх другія ўсюды, — I за славаю ў чарзе ніколі He стаяў я і стаяць не буду.
    Толькі я хацеў бы скласці песню, На якой бы у маім райкоме Напісалі дарагія словы: «Прачытай і перадай другому!»
    1961
    ПЕРАПІСКА 3 ЗЯМЛЁЙ
    Я пісаў зямлі многа лістоў Пяром, якім пішуць лірычныя песні, Гімны розныя, маніфесты;.
    Пісаў я смыкамі ўсіх скрыпак, Якія смяюцца і плачуць;
    Пісаў спіцамі дрогкіх калёс, Якарамі і мачтамі караблёў, Штыком і
    сапёрнай лапатай;
    Пісаў кубкамі, з якіх п’юць За здароўе і вечную памяць, — Але пакуль што Адказ атрымаў я Толькі на ліст мой, Напісаны плугам.
    Вось ён.
    Парэжце на скібы яго.
    Частуйцеся.
    Ешце.
    1964
    МНЕ ЗДАЕЦЦА
    Хто сёння аб Камунізме — Аб залатым веку — He марыць:
    Калі па зямных абшарах Паплывуць вінныя I малочныя рэкі, Калі будзе забаваю Хлеб расціць, Плавіць сталь, Вугаль здабываць, Калі кожны будзе Па здольнасці працаваць
    МАКСІМТАНК
    483
    I атрымліваць Па патрэбнасці!
    Праўда,
    Некаторыя нат ужо Стараюцца запасціся Велізарнейшай лыжкай Ды міскай.
    Некаторыя нат ужо Стараюцца пазбыцца «Перажыткаў» — Сваёй культуры і мовы, Быццам
    Ля варот Камунізма Кантралёры
    Будуць экзаменаваць Толькі на эсперанта
    I іх першых прапусцяць У Сонечны Горад.
    О, simplicitas sancta!1
    Я ўпэўнены, што ля ўваходу У Камунізм спытаюць: — 3 чым прыходзіце вы, Які знаеце танец?
    Танец жывата?
    Вы не індус, здаецца? А іграеце? На тамтаме, А не на жалейцы?
    Ну, а страву якую ГІрынеслі вы з дому? Шашлык — гэта не ваш, Усім добра вядома.
    А якія вы маеце ўборы? Узоры тканінаў?
    He, самбрэра і кенты He з вашай краіны.
    А спяваеце песні На мове якой?
    Кажаце, што на многіх, Толькі не на сваёй?..
    I, мне здаецца, Адправяць ад парога He аднаго давучыцца Дзівака такога.
    Давучыцца
    Ў Пушкіна, Міцкевіча, Шаўчэнкі і Багушэвіча, У многіх іншых,
    О, святая прастата!
    484	МАКСІМ ТАНК
    У тым ліку
    I ў майго друга Расула Гамзатава, Каб зналі, якімі ўсе мы Скарбамі багатыя I што нельга пра іх Забываць.
    1964
    ГОЛАС
    Голас незнаёмага можа здзівіць, Голас друга — на хвіліну спыніць, Голас любай — сагрэць сонцам лета, Голас маці — вярнуць з таго свету.
    1965
    * * *
    На дарозе памяці маёй Часта я страчаюся з табой. Бачу, як ты на кірмаш ідзеш 3 кошыкам распаленых суніц, Чаравічкі матчыны нясеш, Каб іх не падбіць, не запыліць. Бачу цябе ў каласах з сярпом, Каля студні з вёдрамі вады...
    I хоць шмат раз восеньскім дажджом Даўнія зацерліся сляды, На дарозе памяці маёй Часта я страчаюся з табой.
    1970
    ЎСЁ ПАЧАЛОСЯ 3 ІГОЛКІ
    Усё пачалося з іголкі, Што некалі маці купіла. Іголка патрэбна была ёй Мне зрэбную вышыць кашулю. Кашуля патрэбна была Прыкрыць мае плечы ў дарозе. Дарога патрэбна была Знайсці сваё шчасце на свеце. А шчасце патрэбна было, Каб скласці вясёлую песню. А песня патрэбна была, Каб болей не плакала маці, Якую ўжаліла ў палец іголка.
    1971
    МАКСІМ ТАНК
    485
    ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ
    Паэма
    Гэта быў адзін з майстроў вялікіх, Звалі яго Люцыян Таполя, А па клічцы проста Багароб. Гэта ён
    Уздоўж Віллі і Нёмна
    I па ўсіх шляхах і скрыжаваннях Будаваў капліцы і крыжы, Выразаў апосталаў, прарокаў, Больш падобных да сялян смаргонскіх, Да вілейскіх лесарубаў, рыбакоў. Гэта ён ў батлейцы навагодняй Пана свайго Ірадам зрабіў, Твар і постаць прасвятой — 3 дзяўчыны Тэклі, Да якой дарэмна сватаўся калісьці, А двух п’яніц мядзельскіх — Сцяпана з Харытонам — Выразаў з чачоткавай бярозы, 3 дрэва моцнага, Як дружба іх, Выразаў у постаці анёлаў.
    Доўга людзі цешыліся з цудаў, Што зрабіў быў Люцыян Таполя, Доўга з той батлейкі рагаталі. Ірад меў шляхецкі ўбор і хітры Твар лісіцы
    I ў руках бізун, Якім батожыў мужыкоў заўсёды. А Тэкля
    Маладой глядзела прыгажуняй. Колькі цеплыні у яе рысах, Хараства у постаці дзявочай Паказаў ён, Быццам Песню Песняў — Кнігу дзіўную раскрыў перад вачыма, Быццам творачы сваёй дзяўчыны вобраз, Побач з ім было яе юнацтва.
    Тое, што сябры яму ўдаліся — Харытон з Сцяпанам, — Менш усіх дзівіла: Зналіся яны ледзь не з калыскі, Разам па Віллі плыты сплаўлялі,