• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ЁННЯШНІМ ЖНІВЕ
    Заглух той дом, што быў маім гняздом, Што ў свет пусціў і радасць і бяду маю. He вечна ўсё пад месяца сярпом, Хоць ён не зжаў нікога, — так я думаю, Сялом і полем ідучы з кійком.
    Мой след, што пяцьдзесят гадоў назад Знаёмы быў з вясёлай сцежкай школьнаю, Пакрыла забыццё травой няўмольнаю.
    Ды смешна прагай папракаць няўтольнаю Зялёную траву, якой я рад.
    Электрастанцыя над рэчкай сіняю, Магутнасцю на сорак кілават, He свеціць больш, хоць ёй гадоў няшмат. Ніхто, апроч высакавольтнай лініі, У змрочнасці яе не вінават.
    Камбайн, жніва гарачага ўладар, Давёў сярпы да стану непрыгоднасці.
    He вечна ўсё. Конь, хоць не страціў годнасці, Але і ён ва ўладзе неабходнасці Таго, што сеў на трактар гаспадар.
    Старэючы, і я сачу з трывогаю За часам, што мяне перажыве. Тут месяц ні пры чым. Няхай плыве Ягоны серп над палявой дарогаю — Адзіны серп на сённяшнім жніве!
    1976
    СЦЯГ БРЫГАДЫ
    Паэма
    1
    Як ад роднай галінкі дубовы лісток адарваны, Родны Мінск я пакінуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны. Міма дрэў, міма дрэў
    Усю ноч я ішоў, — за спіною
    Родны горад гарэў,
    I не ведала сэрца спакою.
    Я здарожыўся, сеў каля хатак, Чакаючы сонейка,
    У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка, Дзень учорашні, вечар, Ноч і сённяшні досвітак шэры, Усе ростані і сустрэчы Пішу на паперы.
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    445
    Што сказалі мне рэчы, Калі я выходзіў з кватэры?
    Рэчы хатнія ўсе
    Аглядаў я з маўклівай тугою, Бо прасілі мяне па чарзе, Каб забраў іх з сабою. Ані лыжкі, ні міскі Застацца ў кватэры не хочуць, He згаджаюцца кніжкі, Каб вораг паліў іх на плошчы. Конь майстэрскай работы, 3 кардону на колах драўляных, Мне сказаў: — На каго ты Пакідаеш нас, занядбаных?
    Забяры, гаспадар, бо я тут Усё роўна загіну...
    Хіба я не вазіў з кута ў кут, 3 кута ў кут твайго сына?
    Як вайна пачалася, ты быў, гаспадар, на раёне
    I адтуль да сям’і ў родны горад прыехаў ты сёння. Гаспадыня ж учора
    3 малымі пайшла да вакзала, А мяне яна з гора
    На поезд з сабою не ўзяла.
    He хацеў адпусціць мяне сын, Пакідаючы хату,
    He згаджаўся, каб жыў я адзін, Каб я жыў без дагляду.
    «Мы паедзем да бацькі ў раён, Бацька новага купіць, другога», — Гаспадыня сказала.
    I ён
    Развітаўся са мной ля парога.
    He купляй, гаспадар, яму новага, пойдзем мы разам Па дарозе да сына з табою, а стомішся часам, Хоць і цяжка, цябе
    Падвязу я ад шчырай спагады, Верна сыну служыў і табе Дагадзіць буду рады... — Лялька гэтак сказала:
    — I я не пайшла да вакзала...
    Цягам доўгіх начэй, He закрыўшы вачэй, Хіба мала
    Я дачкі тваёй сон пільнавала, Калі яна спала?..
    Гаспадар, ты падай мне руку I не стой на парозе, I вядзі, як дачку, У натоўпе людскім па дарозе.
    Дзецям ногі баляць, іх дарога цяжкая стамляе, Я ж слухмяна пайду за табою, бо я нежывая.
    Дзеці просяць то есці, то піць, Пыл сухі ім раты забівае, Я ж не буду прасіць, Бо я лялька, бо я нежывая. Самалёты ляцяць адусюль, Дзецям смерць пагражае,
    446	АРКАДЗЬ КУЛЯШОУ
    He баюся я куль,
    He баюся, бо я ж нежывая...
    Адпачыць па дарозе захочаш,
    Адыдземся ў пушчу,
    Буду сон твой ахоўваць ахвоча,
    Вачэй не заплюшчу.
    Усе рэчы агледзеў патроху,
    I ўзяў я ў дарогу
    Толькі лыжку,
    Па праву
    Запіхнуўшы яе за халяву.
    Хоць яна мне і муліцца, Ды неабходна ў паходзе...
    Чым сустрэла мяне мая вуліца, Як я выходзіў?
    Мы жылі з ёй у згодзе, былі з ёй амаль што сябрамі, Шырыню, даўжыню яе ўласнымі змераў нагамі, Крокі ўчуўшы мае, адгукалася рэхам знаёма, Запраіпаючы ў восьмы
    Пад’езд камунальнага дома.
    Я глядзеў, як акно
    Мне прыемным агеньчыкам свеціць,
    I было мне відно,
    Як лажыліся спаць мае дзеці.
    А цяпер яна стала
    Вузейшай, даўжэйшай намнога
    Як у часе абвала
    У горнай цясніне дарога.
    He кватэр аганькі
    Мірна ў вокнах гараць, як калісьці, А агню языкі
    Ліжуць ліпы салодкае лісце.
    I пазнаць я не мог
    Роднай вуліцы, ліп і каштанаў;
    Рэха тысячы ног
    Аглушыла мяне нечакана,
    Падхапіла мяне, маё гора,
    Жаданні, трывогі
    I панесла за горад
    Па бітаму шклу мае ногі.
    Як у час навальніцы
    Ад дрэва лісток адарваны,
    ГІакідаў я сталіцу,
    Пажарам бязлітасным гнаны,
    Прывыкаць да паходаў я
    Пачынаю, —
    Іх будзе нямала.
    Доўга вуліца родная
    Шлях мне ўначы асвятляла.
    I пры гэтым святле
    Я запісваю з болем у сэрцы
    Час дакладны, але,
    Час яе незабыўнае смерці.
    Людзям тым прысвячаю радкі,
    Невядомым імёнам,
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОУ
    447
    Што на бруку ляжаць без рукі, Без жыцця пад каштанам і клёнам.
    Я хачу, каб вякі
    Чорных асаў спалілі праклёнам, Каб спалілі забойцу таго, Яго сына і ўнука, Хто зпад крылля свайго Бомбу першую кінуўна брук наш. Хай загіне ўвесь род I таго, хто апошнюю кіне, Хай загіне ўвесь род, увесь зброд, У пакутах загіне!
    Ад імя жыхароў,
    Наша вуліца Новамаскоўская, Гавару, што з усімі пайшоў У Чырвонае войска я.
    Хоць і сцёрта ты, бачу, Ды памяць твая не сатрэцца, Бо грукоча твой попел гарачы Усім нам у сэрца.
    Я табе абяцаю і попелам родным клянуся, Што з дарогі ўначы не саб’юся, Вярнуся, вярнуся!..
    2
    Родны Мінск я пакінуў, Пажарам і бомбамі гнаны.
    Хто сказаў, што мой горад загінуў, Што ён зруйнаваны?
    Я не веру ні зарыву ўночы, Hi воблакам дыму, Бо чаму, як заплюшчу я вочы, Стаіць прад вачыма
    Мінск жывы, не нябожчык, — I звоняць трамваі на плошчах, Трупаў там я не бачу, He чую дзіцячага плачу?..
    Што мяне палявыя дарогі Вядуць, — я не веру, Што па іх мае босыя ногі Ідуць, — я не веру.
    Я не веру нагам і дарогам Бясконцым, бясконцым, Што вядуць нас і полем, і логам Пад чэрвеньскім сонцам.
    Я не веру, што гэта мінчане, Што гэта мінчанам
    Малако прапануюць сяляне I ў хатах частуюпь іх чаем.
    448
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОУ
    3 самалётаў не зводжу вачэй I не веру, — няўжо самалёты? — Проста з неба ляцяць на дзяцей, Сеюць смерць кулямёты.
    Хіба можна паверыць, калі Сэрца рвецца на часці?
    Хіба дзеці, што полем ішлі, Рэгулярныя часці?..
    Што мяне ад раз’юшаных куль Засланяе бяроза старая, — Я не веру.
    Вайсковы патруль Дакументы мае правярае.
    3 жыта выйшаў патрульны: — Лдкуль? У мяне ён пытае. —
    3 Мінска?
    — 3 Мінска... застацца
    I мне давялося без дома.
    — А куды?
    — Прызывацца.
    — У гэта мястэчка?
    — Вядома.
    — А чаму табе, браце,
    У мінскім ваенкамаце
    He прызвацца было?..
    — Разбамбілі. —
    Мяне прапусцілі.
    Мне акопы відны, Бліндажы па чатыры накаты. Я спяшаюся.
    Вось і яны —
    Местачковыя хаты.
    Апусцелі двары,
    Вокны насцеж, закрэслены шыбы, 3 хат глядзяць жыхары, Да дарог прывыкаючы нібы, Шмат людзей на дарозе.
    Глядзяць местачкоўцы ў трывозе. Хата. Хата.
    Яшчэ адна хата.
    Ганак ваенкамата.
    — Ваша прозвішча?
    — Рыбка.
    — Завуць як?
    — Завуся Алесем я.
    He ўпраўляўся я — шыбка Запісваў таварыш...
    — Прафесія?
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    449
    Стаў я іншым, суровым, Стаў новым ад ног да пілоткі, Чалавекам вайсковым, — Былой не пазнаеш паходкі.
    Я з усіх сваіх рэчаў былых, Асабістых, адзіных, Для паходаў узяў баявых Лыжку, боты, гадзіннік.
    Лыжка трэба байцу на вайне Для баршчу і для кашы, Боты ўсюды спатрэбяцца мне — I ў баях і на маршы.
    А гадзіннік? Шчаслівы яго
    Кіне так, без увагі,
    Бо заўсёды ад шчасця свайго Ён п’яны, як ад брагі.
    Я ж гадзіннік з сабой захапіў, Час па ім
    Назіраю,
    Бо шчасліўцам ніколі не быў, Быць такім
    He жадаю.
    He хачу сабе долі такой
    У часы, калі гора
    Разлілося слязьмі і крывёй Скрозь ад мора да мора.
    Я прайду з табой многа дарог, Мой гадзіннік, мой браце, I я ўбачу часы перамог На тваім цыферблаце!
    Нам гарматы ўжо чутны.
    I рэха іх ловіць гушчар.
    Мы ідзём.
    Выклікае Зарудны — Палкавы камісар.
    У той дзень ён паставіў мяне Ля брыгаднага сцягу, Каб ахоўваў той сцяг На вайне
    Я, не знаючы страху.
    3
    Фронт даўно ўжо праходзіць за намі Далёка на ўсходзе,
    Мы ж на месцы стаім на тым самым, Стаім ды і годзе.
    Аніякай дарогі
    На усход і на захад няма нам,
    15 Зак. 49
    450 АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    Мы ваюем адны, без падмогі, Акружаным станам.
    Нам няма як паветрам ці сушай
    Падмогу падкінуць,
    I павінны прабіцца мы мужна
    Ці мужна загінуць,
    Асядлала брыгада шашу
    I засела ў мястэчку...
    Хоць хацеў бы я, не апішу Бой за ўзгорак, за рэчку.
    He апішаш, бо слоў будзе мала
    Для гэткага бою, —
    Як бамбіць налятала
    Па сем самалётаў на хвою;
    Як радзелі рады, роты нашы, палкі і атрады;
    Як не стала начштаба, а з ім камандзіра брыгады;
    Як салют над магілай
    Над іхняй далі мы магутны;
    Як пасля нашай сілай
    Камандаваў Зарудны;
    Як ішлі, як касілі нас кулі,
    А мы іх не чулі;
    Як кальца нам прарваць не ўдалося, Адступіць давядося.
    Усяго не апішаш, бо слоў Для ўсяго будзе мала, Як патронаў у нашых байцоў, Як снарадаў не стала.
    Вораг лезе і лезе, — лезе У брані, у жалезе, Перамогу ён чуе;
    Каля сцяга стаю і гляджу я. Чым фашыстаў стрымаць?
    Людзі гінуць і гінуць.
    Я не знаю, ці варта пісаць У такую хвіліну?
    Час прыйшоў...
    Трэба сцяг ратаваць, Сцяг на глум і на здзек не пакіну.
    3 дрэўка сцяг я зрываю, На вуліцу выбягаю. Ціха стала на вуліцы. Ціха.
    Што за ліха?
    Кулямётчык забіты ляжыць
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    451
    За сваім кулямётам, Ён як быццам пытаецца: хто там Па тратуары бяжыць?
    Да яго падбягаю, Ён чэсна стаяў, да канца: Кулямётная лента... пустая, Апошняй была у байца.
    — Сцяг выносіш? Нясі... — Кажа мне яго позірк упарты: Чэсць забітых усіх Ты выносіш, Мы гэтага варты. —
    Я бягу. Скаланулася хата — Гэта нашая ў садзе гармата. Mae ногі нясуць мяне ў сад. He магу іх стрымаць я. Чую стрэл: пасылае снарад Танк нямецкі па нашай гармаце. Кулі свішчуць. Снарад праляцеў. Новы выбух мне чутны. Падбягаю:
    Ляжыць каля дрэў
    У баку ад гарматы... Зарудны! Ён ляжыць у крыві, нерухомы, Пад ціхаю ліпаю.
    Я крычу, як глухому, Крычу яму, клікаю, клікаю, Я крануў яго лёгка, — Ускрыкнуў, варушыць рукою. Ад яго недалёка Наводчык засыпан зямлёю. I яго я трывожу. Наводчык Зямлю атрасае, Устае, праціраючы вочы. — Ты хто? — ён пытае. — Свой, не бачыш?..
    У пары Лягчэйшай нам будзе дарога.
    На маім шынялі камісара Нясём палкавога.
    Мы ідзём непрыкметныя — Абступіла з бакоў канаплянне. Доўга помніцца будзе мне гэтае Чорнае ранне
    I халодная сцежка мая. Мы спыніліся ля ручая. Ён праз поле бяжыць у лазе, У кустах, у бярозах.
    Што рабіць нам? Гляджу я ў тузе На дарогі, абозы
    I на войска, што едзе, ідзе Па дарогах, і выйсця няма нам. Поле нас ве схавае ў бядзе. Бо яно узарана...
    Што ж, пр