• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ю і трэцюю чарку
    За кулю для твайго карку! — Грымнуў стрэл па Іудзе, Якога і мы не чакалі.
    He Зарудны страляў.
    Што за людзі
    3 натоўпу стралялі?
    Што за людзі? Мы з хаты выходзім, He бачым нікога.
    Мы спяшаемся. Неба на ўсходзе
    Ружавее. Дарога
    Выйшла з вёскі. Хапіўся Мікіта: На вяселлі ватоўка забыта.
    — Добра, — кажа ён, — што нічога У ватоўцы маёй не зашыта. — Мы ідзём. Пачынаецца жыта.
    6
    Нас прывыклі перадаваць, Пад дзятлоў перастукі.
    Паплавы з топкай гаці на гаць
    I дубам з рук у рукі.
    Я спіною да сонца стаю, Дзень канчаецца ясны.
    Я таксама прывык: пазнаю Цень даўгі, цень уласны.
    He адзін я, прывыклі мы ўсе Па вадзе хадзіць, па pace, Да даўгіх і кароткіх ценяў I да розных здарэнняў.
    Так мы трапілі да Лізаветы — Вясёлай кабеты.
    Сярод поля стаіць, у баку Ад бальшаку, Лізавеціна хата.
    Уваходзім.
    Гасцям яна рада.
    Лізавета ўсміхаецца міла.
    Да стала запрасіла: — Калі ласка! — Мы пілі і елі.
    Пасцяліла ўсім нам пасцелі:
    Спіць у хаце Смірноў — на пярыне. Сплю я ў пуні — на канюшыне.
    А Мікіта Ворчык — у клеці. Колькі клопатаў Лізавеце!
    Па драбінах на сена лезу, Трапіў нібы на дачу.
    Узыходзіць месяц зза лесу, — Я праз шчыліну бачу.
    Спаць уклаўся,
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    461
    Ватоўкай накрыты.
    Сцяг брыгады ў яе зашыты.
    Я яго берагу, хаваю...
    Засынаю...
    Ці пачуў, ці здалося мне:
    Зарыпелі вароты.
    Ці пачуў, ці здалося ў сне, Што шуміць канюшына? Хто тут?..
    Прачынаюся: — Хто гэта?
    — Гэта...
    Ты не спіш? Гэта я, Лізавета.
    Я і ў хаце была — не спіцца, Я і ў клець зайшла — не ляжыцца, I сюды я прыйшла — удавіца, Дазволь прымасціцца.
    —	Калі ласка,— кажу Лізавеце.
    —	А чаго вам бадзяцца па свеце? — Лізавета ў мяне пытае. — Ты зірні, раскоша якая:
    Я жыву асобна, Аднаасобна, Ці не люба, не міла? Луг сама пакасіла. Ці працую я мала? Сёння жыта дажала.
    Заставайся ў мяне, — гаворыць, — Будзе люба нам жыць і ў горы, Будуць ціха свяціць нам зоры, Залатыя месяца рожкі...
    Hi вайны табе, ні бамбёжкі. Застанешся?
    —	Пайду.
    —	Да Урала
    Дакацілася немцаў навала.
    Ты падумай...
    — Што ты сказала?
    —	Немцы ўжо дайшлі да Урала, —
    Так іх радыё перадавала.
    Шлях далёкі, ці хопіць сілы Папялішчы лічыць, магілы Па дарозе, а іх нямала?
    Ну?..
    —	Пайду. —
    Лізавета ўстала.
    —	Душна тут, — сказала, — не спіцца, — Зноў у клець спаць пайшла удавіца.
    Знік у ранішнім пыле, Што ветрам з іржышчаў узняты, Ў хмарах на небасхіле Дымок Лізавецінай хаты. Сцежкі — тонкія змеі Знікаюць у жытнія далі.
    На дажынках прыгонныя жнеі Нам песню спявалі.
    462
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    Сялянская хата
    Стаяла над светлай ракою.
    I жыў там араты
    3	Агатай сваёй і дачкою.
    Яны дажылі да нядолі
    I чорнага гора:
    Па роднаму полю
    Варожыя ходзяць мінёры. Зямля там намарна ўзарана, I жыта ўрадзіла, Бо немцамі ў ёй закапана Нячыстая сіла.
    —	Жаць жыта не трэба, — Жняю папярэдзіў араты.
    Дачушку без хлеба He можа пакінуць Агата.
    На поле з сярпом раніцою Пайшла яна ўпотай I там занялася сваёю
    Работай да поту.
    Прачнуўся араты:
    Багата
    Пажатага жыта.
    Ляжыць яго жонка Агата На полі забіта.
    Аднеслі жанчыну
    На могілкі з роднае хаты, Дачушку пакінуць Без хлеба не можа араты.
    Устала дачушка:
    Пажата
    Усё жыта за домам.
    Ляжыць на снапах яе тата, Як сноп, нерухома.
    На полі малая
    Стаіць і разводзіць рукамі, Стаіць і не знае,
    А што ёй рабіць са снапамі?
    Капу, як магла,
    3 іх злажыла, ўздыхнула глыбока, Пайшла да сяла, Што за рэчкаю недалёка.
    Дае яна з гора
    Суседзям капу залатую.
    —	За гэта, — гаворыць, — Зрабіце мне ласку такую: Зрубіце сасну
    I труну майму бацьку змайстрыце, А ў тую труну
    Разам з ім і мяне палажыце.
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    463
    Знік у ранішнім пыле, Што ветрам з іржышчаў узняты, Ў хмарах на небасхіле Дымок Лізавецінай хаты.
    Мы ідзём і далінам
    Пачутую песню спяваем. А ці доўга ісці нам? — Мы гэтага самі не знаем. Гаварыць мы аб гэтым не хочам, Таму заспявалі
    I ідзём, куды вочы Глядзяць, у жытнёвыя далі. — I куды, і куды мы ідзём? — Крыкнуў Ворчык ад злосці, У якую магілу нясём Непатрэбныя косці? Можа, войска няма, Можа, праўду ўдава мне казала, Што карычневая чума Дапаўзла да Урала.
    Можа, марна ідзём праз чуму — He патрэбны нікому?
    Што маўчыце? Крычу я каму, Мо сабе самому? Ці на вецер крычу, А ці хмару заву на параду я? Я на ўласныя вушы хачу Слухаць радыё.
    Чуеце, радыё?!
    7
    Тут хлапцы і дзяўчаты Гавораць употай з Масквою. Лес. Закінуты провад антэны Высока на хвою.
    I вартуюць вавёркі Шалаш і прыёмнік старанна. Праз лясы, праз узгоркі Да нас даляцеў нечакана 3пад крамлёўскае зоркі Голас дыктара Левітана. Ля прыёмніка мы трэці дзень, 3 ім расстацца павінны; Перад ім я саджуся на пень, Каб паслухаць навіны.
    Да яго мае рукі Прывыклі, нібы да штурвала. Спаць кладземся пад гукі Інтэрнацыянала.
    Б’е гадзіннік. Прыгадваю я, Што мы ў лесе, не дома. Дзе вандруе мая сям’я, Жонка, дзеці мае?
    Невядома.
    464
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    Ці ўцяклі ад навалы яны, Ад ваеннай навалы?
    Зводкі слухаем мы дзень пры дні, Зводкі радуюць мала.
    Чуем: горад пакінуты наш, Стане крыўдна і горка.
    Выйдзеш моўчкі адзін за шалаш: Што ты скажаш, вавёрка?..
    Хіба я не прайшоў Край з маленства мне любы.
    I не бачыў я жлобінскі роў — Закапаныя трупы?..
    Там дзяцей, там бацькоў і жанок Закапалі жывымі.
    Доўга жоўты пясок Варушыўся над імі. Можа, ён і цяпер Там варушыцца? Чуеш, вавёрка, Я пытаю ў цябе, Хіба гэта не горка? Хіба слухаць фашысцкія трубы, Лязгат гусеніц не абрыдла, — I як гаўкае ў радыёрупар Праклятае быдла?
    Хіба слухаць чужацкія маршы I песні не горка?
    Ці па любай Зямлі, ці па Марсе Ідзём мы, вавёрка?
    — Што сядзім, камісар палкавы? — Крыкнуў Ворчык. — Даволі!
    Будзем гэтак сядзець, то Масквы He пабачым ніколі. — Мы пайшлі.
    Зноў лясы, паплавы, Сцежкі росныя ў полі.
    Толькі дзіўна, чаму
    He спяшаецца Ворчык Мікіта: To захочацца раптам яму Адпачыць каля жыта, To на камень ён сядзе пры лесе У новай турбоце I рукой у халяву палезе — Рэжа цвік яму ў боце, To пясчынку кляне, Што яму зацярушыла вока. He яна зацярушыла, не — Дом, які недалёка, — Дом бацькоў застаецца ўбаку На паўночным усходзе. Мы на ростанях у ляску, Праз якія праходзіць Дарога ў раён, Дзе жыве яго жонка.
    Садзімся, А ён Адышоўся ў старонку:
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    465
    Дарогі, трывогі, Хвіліны, гадзіны... Чапляюцца ногі За хварасціны. На гразкую гаць He звяртае увагі, Хацеў бы прыстаць — He хапае адвагі.
    Мы здагадваемся, чаму Занудзіўся Мікіта.
    Ноч халодная сёння, — таму Мы адной з ім ватоўкай накрыты. Ад мяне адвярнуўся спіной, Спіць Мікіта. I я засынаю.
    Ноч.
    Шумела над ім, нада мной Доўга хвоя старая.
    Я прачнуўся паўночнай парой. — Зуб на зуб не трапляе.
    Ворчык знік. I агонь пад сасной Гасне, намі забыты.
    He знаходжу ватоўкі сваёй — Знёс Мікіта.
    Што з ватоўкай? Дзе Ворчык?
    Дзе сцяг?
    Што здарылася? He разумею. Ахапіў мяне холад і жах, Сэрца раптам нямее.
    ТТТто рабіць мне? Сказаць мне каму? Пабудзіў я Смірнова.
    —	Сцяг! — кажу я яму.
    —	СцягІ — адно толькі слова.
    Доўга з ім
    У	начныя крычалі мы далі.
    Лес застаўся глухім.
    Лес маўчаў.
    Мы дарэмна гукалі, He адказвала гаць, He адказваў Мікіта, Нямала
    Ён прайшоў... Да яго ўжо, відаць, Рэха не далятала.
    Мы сядзім ля агню, ля сасны. Колькі пройдзена шляху? Сцяг быў з намі.
    Цяпер мы адны... Засталіся без сцягу. Часта марылі мы між сабой, Калі сцяг гэты неслі, Што пад ім яшчэ пойдзем у бой I спяваць будзем песні.
    Сцяг мы вынесем, думаў Смірноў, I даб’ёмся загаду, Каб загінуўшую наноў Аднавілі брыгаду.
    466 АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
    А цяпер? Горкі дым Вочы нам выядае шчэ горай. Што сядзім? Што маўчым? Нас, як громам, ударыла гора. He знаходзіцца слоў У маўчанні пакутным.
    Ён успомніў, што ён не Смірноў, А Зарудны...
    He, не выеў яшчэ сінявы Горкі дым, загарэліся вочы, Ён успомніў, што ён палкавы Камісар наш, Што Ворчык — наводчык. He для радасці і весялосці Мы ідзём да Мікіты у госці.
    8
    Знёс ватоўку маю чаму? He дадзім сабе рады.
    А навошта яму Сцяг брыгады?
    Можа ён, пачынаючы шлях Да бацькоўскага дома, Захапіў і ватоўку і сцяг У дарогу свядома?
    Можа ён на ўсход панясе Сцяг брыгады?
    А як вынесе, будуць усе Сцяганосцу рады.
    Немалую мець будзе там Ён павагу
    I за тое, што выйшаў сам, I за вынас сцягу.
    Пра яго нічога благога Мы не скажам тады, Хоць і крыўдна, Але нічога, — Нейк жа сцерпім, Такой бяды...
    Лічыць час у сухой траве, Нібы конік, гадзіннік. Зноў прывал.
    Плыве ў сіняве Павуцінне...
    Можа, ўцёк ён дахаты, Развітваючыся з вайною, Захацеў араты Цішыні і спакою?
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОУ 467
    Жыць пайшоў да сярпоў і да кос, Як жыве Лізавета?
    Але сцяг наш, пытаемся, знёс Для якое мэты?
    Можа, пойдзе ён з ім на паклон Да нямецкае ўлады, Прадаваць будзе ворагу ён Сцяг брыгады?
    — Вам, — ён скажа, — прынёс я яго 3 пекла бою.
    А за гэта прашу аднаго — Цішыні і спакою.
    He закончыў гадзінкік свае Нам адлічваць хвіліны, Камісар палкавы устае: Мы ісці павінны.
    Мы багата прайшлі зямлі, Гоняў, пушч багата, Мы да вёскі ўначы прыйшлі, Пастукалі ў хату.
    Мы стаім пад акном.
    Да шкла
    Чалавек прыпадае... Гэта ён!
    У бацькоўскі дом Дзверы нам адчыняе.
    ...Тут стаялі месяц назад На кватэры
    Паныафіцэры.
    Па маліну хадзілі ў сад, Абтрасалі бэры.
    А адзін з іх упадабаў Яго жонку Марыну, Ён да шлюбу яе схіляў Да салдацкага, На гадзіну.
    He скарылася пану яна. Шлюбу не адбылося, Удавілася рана яна Пад акном на бярозе.
    Ёй з бярозаю шлюб, з пятлёй, Хоць халодны, Ды больш выгодны.
    Вось запіска. Сваёй рукой Жонка піша:
    «Адпомсці, родны!.. He хачу нявольніцай жыць, Лепш загіну...»
    Ён расказвае, голас дрыжыць. Мы маўчым.
    468
    АРКАДЗЬ КУЛЯШОУ
    Запаліў лучыну
    I пры цьмяным яе святле Да стала запрасіў нас сесці, — Можа есці мы хочам?..
    Але
    He хацелі мы есці.
    Мо стаміліся мы? Хацеў Ён паслаць нам пасцелі.
    Чуўся пеўняў далёкі спеў На сяле.
    Мы спаць не хацелі.
    Ён спытаўся: — Чаго ж прыйшлі? Вас не голад прывёў, не стома...
    —	Мы, — кажу я, — сюды прыйшлі За ватоўкай, вядома...
    Ты, здаецца, забраў яе? — Ён пайшоў у бакоўку I выносіць, і аддае Мне маю ватоўку:
    —	Холад быў... вы ж маглі адной, Камісаравай, акрывацца...
    А ці след з драбязы такой На мяне злавацца?
    —	Сцяг, — кажу я, — ў ватоўцы маёй. — Сцяг? — збялеў ён, 3 твару змяніўся, — Сцяг брыгады зашыты ў ёй...
    Я... зусім забыўся...
    Лізавета сказала мне, Нібы немец дайшоў да