Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
Урала, — Ціха ён гаварыў, як у сне, — Я падумаў:
Усё прапала...
Думка мне увесь час, як ішлі, He давала спакою...
Я зусім разгубіўся, калі Слухаў радыё лясное. Там і вырашыў уначы Я пад дахам зялёным, Што з палону нам не ўцячы, Што сваіх не дагонім.
Мне абрыдла сонца, жыццё, Засталася надзея —
Можа, з жонкай знайду забыццё У бядзе я?
Я не думаў больш ні аб чым...
3 вамі не развітаўся.
Сцяг? Аб ім я забыў зусім...
Я спяшаўся... спяшаўся.
Як я бег дамоў
Да бацькоў
Як лічыў я хвіліны...
He знайшоў забыцця, не знайшоў Сваёй жонкі Марыны.
Стаў не люб мне і родны парог, I куты роднай хаты...
Сцяг? Хіба яго ўспомніць я мог, Ачуняць ад страты?..
АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
469
Гэта праўда. На сцяг зусім Ён забыўся.
Чаго яшчэ болей?
He прыйшлі б мы, ён бы аб ім I не ўспомніў ніколі.
Ён забыў, разумеем без слоў, Кроў сяброў, Іх адвагу, Чэсць забітых байцоў, Што кляліся гэтаму сцягу.
I сказаў камісар: — ПайшліІ
Бацька ўстаў, прачнулася маці, За парог нас бацькі правялі. Што маглі мы сказаць ім? Хай не знаюць яны ў бядзе Аб злачынстве сына.
Няхай думаюць, што ідзе Помсціць ён за іх, За Марыну...
I за родны дом, і за сад, I за бэры, і за маліну. Хай жадаюць звароту назад I жадаюць ордэна сыну. Ён нічога ім не сказаў, Пакідаючы хату, А праз двор праходзіў — узяў ГІад павеццю лапату.
Ён магілу капае сам, Сам сабе, на лясной паляне, Мы чакаем.
Здаецца нам
Вельмі доўгім чаканне.
Пішам мы смяротны прысуд Ад імя брыгады.
Ён і сам не чакае тут Аніякай спагады.
Сам сабе ён капае дол На світанні...
Нам здаецца: не лес вакол Тут стаіць у суровым маўчанні, А байцы з батальёнаў і рот... Мы іх бачым перад сабою, На іх тварах і кроў, і пот, I зямля — пасля бою.
Асудзіць патрабуюць яны Чалавека без веры, Уцякаўшага ад вайны, Да вышэйшае меры...
9
Доўгі след палявых каляін Вывеў нас да родных мясцін, Да мясцін, дзе з маленства я рос, Да сяброў Дубоў,
Да сябровак бяроз.
470 АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
Тут навузнік вісеў на сасне, — А чаго
Яго
He відно больш мне?
Дуб стагодні стаяў на лугу, — А чаму Яму
Добры дзень сказаць не магу?
Я пазнаць не магу аніяк
Стрэчнай вёскі... Дзе школа? Вятрак? Дзе знаёмыя хаты?.. Адны Сярод поля тырчаць каміны.
Лета баб’яга1 цёплыя дні. Дзённік свой пішу я на пні. Я пішу, не знаходжу слоў, Сэрца б’ецца, рвецца дамоў, Рвецца глянуць на сына, дачку, — Дом бацькоў застаецца ўбаку. Мне адгэтуль мястэчка відно, Недалёка ад нас яно.
Калі пойдзеш полем, напрост, — Да мястэчка дванаццаць вёрст, А як пойдзеш шляхам, — Дванаццаць з гакам...
Лёгка бегчы да родных сёл, Цяжка сесці за родны стол. У мяне спытае дачка: — Тата, ты прынёс малака? — А ад сына пачую я:
— Ты прывёў мне з Мінска каня? — На пяньковай
Вяроўцы дамоў
Hi каровы Я, Hi каня He прывёў. Hi гасцінца я для дзяцей He прынёс, як прыносіў даўней. Я ад кожнага вока прынёс Родным дзецям па жмені слёз.
Толькі слёз ніхто з іх не просіць, Ім і матчыных досыць.
Госця плачам сустрэнуць у хаце, Бо няма чым
Яго частаваці.
Скажуць дзеці: — Пі, бацька шчыры, Жмені нашых слёз — іх чатыры. He, не гэтак прыйду я ў дом, 3 новай каскай прыйду, са штыком. He нікчэмным, слабым жабраком, А як бацька прыйду я ў дом, Сонца ў дом
Прынясу на штыку,
Баб’е (бабіна) лета — так называіоць цёплыя восеньскія дні.
АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
471
Малаком
Напаю дачку, Пасаджу свайго сына я На жывога, На баявога
Каня.
Будзе час дзіцячых уцех, Будзе смех, — я прывёз ім смех, Будуць слёзы, — I іх я прывёз, — Каску поўную радасных слёз. ...Бачыць я не магу, не хачу Местачковую каланчу, I знаёмыя мне палі, I знаёмыя стрэхі...
— Пайшлі.
Лістамі, дубровы, Мой след замятайце!..
Бывайце здаровы, Звароту чакайце!..
Тут ніхто мяне не пазнае. Я гляджуся ў крыніцы свае. — Гэта хто? — пытаюць яны. Я гляджуся ў ручай лясны, I ў здзіўленні Ручай звініць: — Хто ў адзенні Драным стаіць?
— Ваш я, свой, Я прыйшоў сюды... — Ад рачной, Ад азёрнай вады. Чую ўсюды адказ адзін: — Ты не Рыбка... Палын 3 барадой Даўгой...
Хоць я з барадою I ў гэткім адзенні, А толькі былое He ўмёрла сумленне, Хоць пальцы грубымі I сталі, — не ўмёрла, Душыць буду імі Варожае горла. Лістамі, дубровы, Мой след замятайце! Бывайце здаровы, Звароту чакайце!
У шумлівай завеі лістоў, Да лясное палянкі. Па карэннях дубоў Нам насустрач грукочуць фурманкі. Лісцяў роем стракатым Іх след замятаюць мяцелі.
— Гэй, куды вы?
472 АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ — Дахаты... — Ад немца ўцячы не паспелі. — I тлумачыць народ: — Мы ўцякалі на ўсход... — Нас чужацкія кулі Назад вярнулі. — Шмат каго пазнаю: 3 бліжніх вёсак, Знаёмыя твары... Хтось пытае пра вёску сваю: — Ці не бачыў, таварыш? — I ніхто мяне не пазнае, Я зарос барадою. Можа, едуць тут дзеці мае, Можа, стрэнуся тут я з сям’ёю? Едуць сем’і, а вецер Іх след замятае і свішча, Едуць маткі і дзеці, Вяртаюцца на папялішчы. Мы з Зарудным ляжым за дубамі Ізноў на паляне. Мы чакаем, Бо перад намі Дарог скрыжаванне. Нам чакаць болей недзе — Фашысцкае войска едзе Па дарогах на гулкіх машынах, У шынелях мышыных. Нам відаць: Дзве фурманкі Спыніліся каля дубровы, Іх сагналі з дарогі танкі, Крык чужы, крык вайсковы. Людзі коней сваіх распрагаюць, Агонь раскладаюць. Хлопчык босы бяжыць да дубровы Па дровы, Хлопчык светлагаловы, Пяцігадовы... Свецяць сінія вочы здалёк. Я паклікаў яго: — Васілёк! — Ён стаіць у здзіўленні Перада мною: Што за дзядзька ў адзенні Абшарпаным, з даўгой барадою? Залатая Нас засыпае Пурга Лісцяў шумам і звонам. — Жыў у Мінску ты, хлопчык? — Ага. Дзе ж твой бацька? — У войску Чырвоным.
АРКАДЗЬ КУЛЯШОУ
473
— Як выходзіў з мінскае хаты, Там пакінуў каня ты...
Ты катаўся на тым кані 3 кута ў кут заўсёды, Конь згарэў, Васідёк, у агні... — Мне каня не шкода I не трэба...
— Чаго ж табе трэба?
— Кавадачак хлеба. —
Хлеб? Зарудны яго нясе
У мяшэчку дарожным: Паўбуханкі, НЗ, На дваіх, на ўсё падарожжа. Хлеб з мяшэчка дастаў я: — Бяры!..
Гэта хлеб для цябе і сястры, Еш яго на здароўе. — I бліжэй падышоў ён, I глядзіць на чужых людзей, — Яны добрыя, хоць і чужыя, I не верыць, і самі з вачэй He скупыя, як боб, буйныя Слёзы сыплюцца... пацяклі, Пакаціліся самі
Па сухой траве, па зямлі
I па сэрцы маім Таксама.
Я аддаў яму хлеб
I вось
Стаў за дуб шумлівы
I гляджу, як бяжыць да калёс Хлопчык з хлебам.
Шчаслівы...
Поўны радасці, поўны прыгод, Ён бяжыць да фурманкі, Быццам хопіць на цэлы год Ім тае паўбуханкі.
Мне здаваўся даўгім яго пілях, Босы, бег ён праз ямы, Па халоднай зямлі, па лістах I па сэрцы маім
Таксама.
Ці дарога мяне змагла, Што глядзець я не змог, He знаго, Толькі вочы заслала імгла... фпайшлі мы, і след замяла У дуброве мяцель залатая.
10
Вылез месяца срэбны рог, Асвяціў балота зза хмары. Мы паўзём.
Нашых сэрцаў удары Чуюць купіны, мёрзлы мох. Праклінаем першы лядок, Што хрусціць пад лакцямі.
474 АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ Перад намі сена стажок, Вартавы перад намі. Вораг дрэмле... Паўзём смялей. Нам яго абмінуць няможна. Падпаўзлі. Задушылі. Далей Папаўзлі асцярожна. Мы — на волі. Блуканням канец. Перад намі — чырвоны баец. Дарагая зямля. Радзіма! Слова вымавіць немагчыма. Моўчкі я цалую лядок, Журавіны, парошу... Я не проста свой дзённік пішу, А прысуд выношу, Каб над ворагам здзейсніць пасля, — Бо чакае ратунку Заняволеная зямля, Нашых прагнучы пацалункаў. Адрываўся ад спраў, Слёзы, кроў, дым і попел пажараў He ў радкі я старанна збіраў, А ў магутную хмару. Дышуць полымнай сілай радкі. Судны дзень набліжаецца. 3 хмары Хутка грозных маланак штыкі Па варожых галовах удараць. Няхай слёзы з вачэй — ручаём, 3 сэрца — кроў, а з варожае хаты Льецца полымя ноччу і днём У часы расплаты!.. Сёння свята. Па радыё Я лаўлю Маскву. Я чакаю... Сёмы дзень лістапада Я ў бліндажы сустракаю. Звон курантаў я чую зноў — Подых часу Святочны, свежы... Я гадзіннік уласны завёў Па гадзінніку Спаскай вежы. Я прайшоў з табой многа дарог, Мой гадзіннік, мой браце, I я ўбачу часы перамог На тваім цыферблаце! ЭПІЛОГ Больш чым год мінуў з тае даты, — I са сцягам былым да сяла, Франтавыя прысады Абудзіўшы,
МАКСІМ ТАНК
475
Брыгада ішла.
Шчокі вецер снежаньскі ліжа. Заінелі вушанкі, Маскхалаты, і лыжы, I санкі, і танкі.
Іх палкоўнік Зарудны вёў — Камандзір брыгады.
, Белай парай дыханне байцоў
Сагравала прысады.
Іх сяло сустракала У зімовай красе.
Хто сказаў, што брыгады не стала, Што забіты таварышы ўсе?
Хто паверыць захоча У словы такія?
Бачыць кожны
На ўласныя вочы: Вось яны — дарагія, Маладыя, суровыя, Гарадскія, вясковыя, — Да акопаў белаю хмарай Набліжаюцца дзецюкі;
Хутка, Хутка па ворагу ўдараць Гартаваныя іх штыкі.
Верасень — кастрычнік 1942.
МАКСІМ ТАНК
(1912—1995)
ПЕСНЯ КУЛІКОЎ
Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай, Цішыня у хаце згорбленай, старой, Ды гарыць памалу ноч даўгой лучынай, Сцелючы сасновым дымам і смалой... Часам вецер дрэвы, зачапіўшы гўжам, Доўга іх пілуе месяца сярпом I снуе на плоце белы снежны кужаль 3 доўгай снежнай песняй за сляпым акном.
Дымна ў печы дровы і карчы палаюць. Зайцамі кладуцца цені на сцяне. Пеніцца сярдзіта бульба, закіпае Снежнаю завеяй ў чорным сагане.
— Ну, садзіся з намі! — дзед стары гаворыць I акраец хлеба чорнага кладзе.
— Наарфуе снегу, бы мякіны горы, Hi праехаць полем, ні прайсці нідзе... Сам, відаць, далёкі... не з блізкіх аколіц, He зпад нашых, пэўна, саламяных стрэх...
476
МАКСІМ ТАНК
Ды апранут слаба — змерзнеш недзе ў полі;
Хоць на лаве мулка, пераспі начлегі Бачыш: у нас голад, жыць нялёгка, браце, Хлеб на стол кладзецца толькі для гасцей. Добра, калі хопіць бульбы ў нашай хаце Да вясны, да першых з выраю гусей...
Час такі нядобры. 3 першых дзён марозу Маладых нямала ў турмы павялі.
Шмат разоў, напэўна, шэрыя бярозы След іх белым колкім ветрам замялі. Каб далі вучыцца нам на мове роднай, Усе мы дамагаліся грудзьмі...
Я ўжо хутка лягу пад сасной зялёнай, — Што, скажы мне, будзе з нашымі дзяцьмі?
У кутку, на нарах, на старую кніжку Ціхі голас льецца і чупрыны бель: Сумна з маладзіцай над малой калыскай Усхліпывае песняй белая мяцель.
— Спі, засні, маленькі!..
— Што, мужык на працы? Кажаш, у астрозе? Дзесяць год далі?!
— Спі, засні, саколікі —
Быццам дождж гарачы, Так з вачэй у маткі слёзы паплылі.
— Я, стары, таксама зпад страхі сялянскай, Быў і там, дзе сёння твой гаруе сын...
Шмат слядоў пакінуў на дарогах гразкіх, На скрыпучых струнах белых палазін...
— Спі, засні, маленькі, родненькі саколік! Ну, не плач, мой добры!..
Слухай: ля ракі He мяцель галосіць на заснуўшым полі, А ў імгле зблудзілі, пэўна, кулікі...
I стары ўздымае выцвілыя вочы: — Ну, скажы, ці доўга гэта будзе так? Сеяць усё сеем — з рана да паўночы, А з бяды не можам выбрацца ніяк.
I ў нас цёмна, змрочна, толькі час ад часу Загарыцца сонца паміж нашых стрэх, Ды сядзім паўгода над галодным квасам, Нашы сцежкі ў полі замятае сн