• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    Цяжкая спадчына вякоў, Цяжкія рукі хлебаробаў, Цяжкія сны палешукоў.
    Якую трэба мець адданасць I сэрца сынава, каб так Любіць палескі край туманны I маці бедны андарак.
    ПІМЕН ПАНЧАНКА
    493
    Якую мужнасць мець патрэбна, Каб хуткасці наперакор Уваскрасіць і воблік зрэбны Сяла,
    I водбліск даўніх зор.
    Нас б’е па сэрцах паскарэнне, Сціскаюцца прастора, час. А матчынай зямлі карэнні Ніколі не адпусцяць нас.
    Хвалюючае падабенства!
    Старонкі Мележа крані —
    I з небыцця, з майго маленства Mae узнікнуць Курані.
    I час імкліва незваротны Мастак ізноў вяртае нам, I ажывае ўладна роднасць, Хоць я з мясцін інакшых сам.
    Пад навальнічны подых рэзкі
    Я пад буслянкаю стаю.
    I ў ціхай вёсачцы палескай Сябе малога пазнаю.
    I, навальніцаю абмыты, Па сцежцы, як па паяску, Іду па лузе аксамітным Ля выспаў белага пяску.
    Развеяўся настрой паганы, Каліны зноў цвітуць мае.
    I свеціць мне усмешка Ганны, Любоў яе і боль яе.
    Зямля бацькоўская, святая, Так, гэта мы. Увесь народ... Мне ў сэрца бусел залятае 3 трывожных прыпяцкіх балот.
    1975
    * * *
    Той дзень прапаў і страчаны навекі, Калі ты не зрабіў таго, што мог;
    Калі не паспрыяў ты чалавеку, Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.
    Той дзень збяднеў, зліняў на сотню радуг I, попелам пасыпаны, сканаў, Калі не падзяліў з суседам радасць I больш за дзень узяў ты, чым аддаў.
    Той дзень, лічы, завянуў пустацветам, Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,
    Каб дзецям паказаць кусочак свету I хараство людзей, і дрэў, і траў.
    Той дзень зусім закрэслены табою, Калі ты раўнадушна абмінуў Бяду чужую, пабаяўся болю, Абразу хама моўчкі праглынуў...
    Пазней старэць пачнеш самотна ў хаце I будзеш скаргі гнеўна кідаць нам.
    He мы, жыццё табе даўгі заплаціць За раўнадушша.
    Вінаваты сам.
    Мы не плюём на дружбу і на працу: Нам без трывог не зберагчы жыцця. Сябры, давайце будзем хвалявацца За ўсіх і ўсё: за зерне і дзіця...
    Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.
    Даруйце, калі часам быў глухі Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў... Грахі мае, бясконцыя грахі.
    1976
    ІВАН МЕАЕЖ
    (1921—1976)
    ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ1
    Раман
    3 палескай хронікі
    Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    Раздзел першы
    1
    Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы.
    Вёска тулілася ля берага вострава — платы агародаў дзенідзе забягалі на куп’ё ўзболатка. 3 другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле. Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі, таксама скупыя, няўдзячныя, хоць у іх глебе і было менш пяску. 3 поўдня балоты зноў падбіраліся да
    Друкуецца скарочана.
    ІВАН МЕЛЕЖ	495
    саламяных, замшэлых радоў стрэх, але ў гэты бок ішла найбольш сувязь са светам, і тут па дрыгве была намошчана дарожка. Што гэта за дарожка, можна меркаваць хоць бы з Taro, што ездзілі па ёй смела толькі ў маразы, калі і твань навокал рабілася цвёрдая, як ток, ці ўлетку, калі дарожка перасыхала.
    ...Але такое становішча тут не палохала, людзям на востраве яно здавалася зусім звычайным. 3 усіх бакоў, блізка і далёка, ведалі яны, — такія ж самыя выспы сярод бясконцых багнаў, дзікіх зараснікаў, што разлегліся на сотні вёрст з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход. Людзям тут трэба было жыць, і яны жылі.
    ...Жылі ўжо Курані і ў гэту чэрвеньскую рань. Калі сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын. У некалькіх дварах гукі гэтыя перабіваў чысты, працавіты клёкат жалеза аб жалеза — касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы, рыхіаваліся ісці на балота. На пустой вуліцы, з торбай цераз плячо, ніжучы босымі нагамі цёмны след на падбеленай расой траве, ішоў, размахваў доўгай вераўчанан пугай яшчэ санлівы хлопецпастух. Ён час ад часу звонка ляскаў пугай і аднастайна, хрыпата пакрыкваў:
    — Каровы!.. Каровы!.. Каровы!..
    Голас яго пасля сну быў нямоцны, высільвацца яму не хацелася, і ён як бы памагаў сабе лянівым, але звонкім ляскам пугі. Вароты на вуліцу хутка расчыняліся, каровы павольна, са шляхецкай паважнасцю сыходзіліся ў статак, які багацеў рыкам, пярэсціўся, шырэў на'ўсю вуліцу. Калі ён дайшоў да краю сяла, з апошняга двара высунулася рудая з белай лысінкай карова, якую падганяла чарнявая дзяўчына з дубцом. Далучыўшы карову да статка, дзяўчына з дубцом подбегам вярнулася ў хату, але не выпаўз яшчэ статак з вуліцы, як яна ўжо з драўляным вядром у руцэ паявілася зноў на двары...
    Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі». Нахіліўшыся больш над калодзежам, прытрымліваючы рукой вочап, каб не вагаўся, стала глядзець уніз, чакаць, калі вада супакоіцца. Яна хацела, мусіць, паглядзецца ў ваду, але з хаты раптам пачуўся нездаволены крык:
    — Ганноо! Дзе ты, нячыстая сіла?!
    — Я — зараз!.. Нясу ўжэ!..
    ...У такі час з хаты, недалёка ад той, дзе дзяўчына брала ваду, выйшаў на ганак, пацягваючыся, хлопец з хмурнымі заспанымі вачыма, з калматай не то русявай, не то цёмнап чупрынай, з упартымі, невясёлымі губамі.
    Маці пашкадавала будзіць яго раней. Але і цяпер прачынацца яму было нялегка _ калі яна будзіла, у галаве некаторы час мяшаліся і малюнкі перарваных дзіўных відовішчаў, і словы маці, і назойлівы бусліны клёкат... Жмурачыся ад сонца, на ганку Васіль успомніў пра гэты клёкат, паслухаў — хтосьці блізка адбіваў касу — клё, клё, клё. У галаве варухнулася думка, што гэта і быў той клёкат, які ў дрымоце здаўся за бусліны. V
    За гэтым на памяць прыйшлі яму словы, якімі маці будзіла: «Устань, сынок... Устань, бо ўсе ўсталі... Позно будзе...» Ён зірнуў на сонца  дзе яно, нізка ці высока  і на момант аслеп ад яго бляску. Ён, было добра прыкметна, адразу як бы ажыў, занепакоіўся  сонца ззяла, яму здалося, высока.
    «Не разбудзіла палюдску! Калі ўсе ўставалі! — падумаў нездаволена пра маці і тут жа заклапочана падаўся з ганка:  Каня трэ хутчэй прывесці!.. Aто выберашся пазней заўсіх цераз ету матку!.. Сорам будзе!..»
    Ён подбегам падаўся да ўзболатка, дзе пасціўся перад алешшкам спутаны конь.
    Васіль прывязаў каня да падмазаных яшчэ ўчора звечара калёс і ўвайшоў у хату, маці стаяла пры печы, варушыла ў ёй качаргою. Пачуўшы сына, стала завіхацца хутчэм, і Васілю ад гэтага маўклівага знаку матчынай.увагі і пашаны да яго стала весялен. Ен, аднак, не паказаў, што заўважыў гэта,  чаму тут здзіўляцца, калі ён ужо не хлапчук які, a гаспадар, — кінуў ёй дзелавіта:
    — Збірайся... Чарнушкі ўжэ едуць...
    Ён вярнуўся ў каморку, зняў адбітую дзедам касу, паспрабаваў, як вучыў Чарнушка, ногцем вастрыё — хоць гэта ён ужо рабіў учора некалькі разоў, — выцягнуў зпад палацяу лапці і стаў абувацца. Валодзька, малы бялявы брат, што спаў на палацях, раптам заварушыўся, расплюшчыў вочы, зірнуў на Васіля і мігам ускочыў.
    — Вась, а Вась, — і я?!
    Васіль прамовіў:
    496	ІВАН МЕЛЕЖ
    Ляжы ты, нуда! Чаго ўспёрся ні свет ні зара!
    — Вась, вазьмі мяне... з сабою!..
    Калі маці падала на стол аладкі і нават — дзіва! — скавародку з салам, Валодзька амаль не аддаў гэтаму ўвагі, паранейшаму чакаў.
    — Ну, Вась?
    Дай паесці чалавеку, сказаў дзед, які ўжо гарбата сядзеў каля стала, нічога не браў у рот. — I сам еш.
    — Глядзі от, — ласкава прыступілася маці.
    Яна знарок паклала перад Валодзькам аладку і кавалачак рудога сала, зірнуўшы на якое Валодзька не ўтрываў і на час адстаў ад брата. Маці падала яму яшчэ кавалачак, дадала некалькі ласкавых слоў, і сэрца малога палагоднела ад гэтай дабраты. Але неўзабаве яму давялося адчуць, што гэтая матчына дабрата была ўсягонаўсяго хітрасцю, бо ледзь толькі Валодзька пад’еў, маці мякка, ласкава сказала:
     Ты, сыночак, будзеш з дзедам, хату пасцеражэш. Ды глядзі добранько  усё дабро тут на вашых руках!.. He дай бог, штонебудзь учыніцца — згалеем зусім!
    — Я на балото хачу! — заявіў упарта малы.
    Выціраючы аладкай скавародку, Васіль жорстка кінуў:
    — Мало што ты хочаш!
    3 якой занздрасцю і непакоем пазіралі Валодзькавы вочы, як каля хлява запрагаў старэншы брат рудога Гуза, пагрозна пакрыкваючы, як дзед укладваў касу, як маці прывязвала торбу з харчамі і абгортвала ўкінутай у воз травою дубовую біклажку з вадой...
    — Я табе кулеш у печцы паставіла. Смачны, з малаком... А ў прыпечку яечко вазьмі!.. Можаш узяць!
    — Едзьце бо! — сказаў дзед. — Угаворваюць, ейбо, як пісара валасного!..
    Маці падабрала даматканую сваю спадніцу і звычна села на калёсы, спусціўшы з драбінак босыя парэпаныя ногі.
    — Дак глядзі ж, кеб пільнаваў добра! Бо ўвечар я прыеду!
    Валодзька, здаецца, нічога не хацеў слухацца: ні матчыных добрых слоў, ні дзедавай строгасці, ні братавай пагрозы пугай. Ледзь калёсы рушылі па вуліцы, ён, набычыўшыся, падтрымліваючы рукой штонікі, што спадалі, маўкліва падаўся ўслед.
    — Вярніся, неслух! — пачуў ён дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца.
    Валодзя ведаў, што дзед не любіў неслухмянасці і што маці таксама не дай бог увесці ў і неў але яму та.к хацелася ехаць на балота, што і страх не ўтрымліваў, — Валодзька адно для бяспекі трымаўся наводдаль ад воза. Калі калёсы прыпыніліся і брат паказаў што збіраецца саскочыць, малы адразу стаў таксама, гатовы да ўсяго. Васіль пагразіўся яму:
    — Толькі пайдзі ўслед!
    Калёсы спыняліся яшчэ разы тры, і кожны раз то маці, то брат загадвалі вярнуцца, не на жарт абяцалі набіць, і, можа, Валодзька адолеў бы сваё хаценне, калі б не ўбачыў, што на другім возе, які выехаў услед з сяла, сядзіць разам з бацькам яго найбліжэйшы прыяцель, супольнік ва ўсіх пікодах, Хведзька. Гэта надало Валодзьку порсткасці, і ён яшчэ смялей кінуўся за калёсамі.
    — Аа, — закрычаў, душачыся слязьмі, ён, — вазьміце!
    Маці злезла з калёс.
    — Вярніся! Ідзі дамоў чуеш!
    — He пайду!
    — He пойдзеш?
    Праз некалькі хвілін ён ляжаў на мяккай раллі між кусцікаў бульбы блізка ад дарогі, і ўзлаваная маці гучна пляскала яго па голых паружавелых палавінках.
    — Вернешся?.. Вернешся?.. Вернешся?
    Валодзька, рыючы лбом пульхную зямлю, в