• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     тут! — крыкнуў чалавек, і Акаловіч бачыў, што праз паўсекунды чалавек стрэліць. Акаловіч са страшнай сілай адчуў непераможную прагу дацягнуцца туды, пад Клецак, і гэта ўжо рабілася яго адзінай мэтай у жыцці. Інстынктыўна, не думаючы, ён, само сабой, узяў умомант панібрацкі тон:
    — Што ты робіш! Спусці стрэльбу! Дурань!
    — А ты чаму не кажаш, хто ты! Кажы! Кажы, бо зараз стрэлю!
    — Я іду з аперацыі.
    Чалавек спусціў уніз вінтоўку.
    — Ну дык прысядзем, закурым. «Божа! Чалавечае слова! Упершыню за ўвесь гэты страшны часі»
    — Сядзець мне няма калі.
    — Далёка табе ісці трэба?
    — Пад Клецак.
    — А дзе гэта?
    — Ад Нясвіжа пятнаццаць кіламетраў.
    — Нясвіж чуў, а як жа. To пакажы дакумент.
    Акаловіч адгарнуў ад жывата транты свае адзежыны і пачаў абмацваць у кашулі вы’шэй жывата ліштву, па якой зашпільвалася кашуля. У адным месцы ліштва не была прышыта, а толькі зарублена. Удала дзенідзе прафастрыгованая, яна шчыльна прылягала да кашулі. Акаловіч засунуў пад яе палец і пачаў там ім шнарыць. Чалавек чакаў. Акаловіч дастаў адтуль скручаную ў валік паперку. Раскруціў, паглядзеў і падаў чалавеку. Той пачаў пра сябе чытаць. Гэта было пасведчанне Нясвіжскага райсавета, што Люцыян Акаловіч ёсць селянін з Рымашоўскіх хутароў, Нясвіжскага раёна, Баранавіцкай вобласці. I штамп, і пячатка, і подпісы — усё было на месцы, і нельга было здагадацца, што паперка рабілася не ў Нясвіжы, а дзесьці ў Германіі. Прачытаўшы паперку, чалавек падазрона паглядзеў на Акаловіча і, не аддаючы яму яго пасведчання, сказаў:
    — Дык ты туды ідзеш?
     Туды.
    — А дарогу ты ведаеш?
    Акаловіч зразумеў недавер’е і пачаў гаварыць:
    — Мне на МаскоўскаВаршаўскую шашу трэба выбіцца, а там я ўжо ведаю.
    — А там як?
    — А там як?! Пасля Слуцка праз Селіцкія крыжы, Лядныя, Гулевічы, Піліпавічы і кіламетраў сорак не даходзячы да Сіняўкі...
    — Дык табе ж гэта круг будзе, — дапытваў чалавек, не спускаючы з Акаловіча пільных вачэй.
    — Дык можна інакш, — адразу схамянуўся Акаловіч. — Мусіцьтакі я пайду зпад Гулевіч на Цімкавічы, на Пузава...
    — Чакай, а яшчэ?
    — Шашою да Слуцка, а там з шашы сысці зусім, а прысадамі да Нясвіжа, а там, не ўваходзячы ў горад, а толькі прайшоўшы Новае месца і ля брамнага ўезда ў горад, адразу налева да Мураванкі...
    — Чакай, чакай, разгаварыўся! Зброя якая ў цябе ёсць?
    — Пісталет без набояў...
    — Ну што ж, ідзі хіба...
    Акаловіч ажыў, увесь смутак яго скончыўся. Свет і сябе ў ім ён адчуў у гэты момант так: «Дайсці туды, чакаць, хавацца, служыць таму, хто б там ні быў і хто б там навек ні ас
    432
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    таўся. Адслужыць штодзень яму колькі яму трэба, а рэшту дня сам с сабою, адзін, ці гной корпаць, ці што там будзе...»
    Раптам чалавек заўважыў у Акаловіча на грудзях штосьці падазронае для сябе. Штосьці вытыркала зза ліштвы, адкуль ён даставаў тое пасведчАнне. Чалавек зноў пачаў дапытвацца:
    — А з якое ты аперацыі ідзеш?
    — Ну з аперацыі.
    — Адкуль?
    — 3 Лядскага маёнтка.
    — А што там рабіў?
    — Як што рабіў?
    — Дай сюды, — унь у цябе нешта тырчыць з кашулі.
    Акаловіч хапіўся за ліштву, і ўтрапенне скалынула яго. Чалавек зноў падняў вінтоўку. — 3 якое аперацыі?!
    — Я забіў Паліводскага.
    — Гэта ты?
     Я.
    — Хто табе даваў заданне? Чаму ты так здалёку ішоў на гэта, і так далёка дазад?! Тут зусім іншая акруга!
    Тут чалавек, усё сочачы за Акаловічам, убачыў, што ён тое, што тырчэла ў яго з ліштвы, ужо скамячыў у пальцах, змяў у жмуток, быццам бы выціраючы пальцамі нос, паклаў у рот і ўжо клычыць зубамі і языком. Зараз глыне.
    — Выплюнь! — закрычаў чалавек і зварухнуў пальцамі на вінтоўцы. Акаловіч плюнуў. Чалавек хапіў мокры ад сліны жмуток і, расцягнуўшы яго ў пальцах, убачыў, што гэта кавалачак паркалю, на якім штосьці дробна надрукавана панямецку.
    — Я забіў Паліводскага,  голасам як зпад зямлі абазваўся Акаловіч, падаючыся задам да першых зараснікаў на самым узлессі.
    — Я ведаю і без цябе, што Паліводскага сёння ўночы забілі, — прахрыпеў чалавек і стрэліў. Акаловіч упаў і больш ужо не паварушыўся.
    3 таго дня і гэты куток, дзе сярод кустоў ляжаў нежывы Акаловіч, і той маёнтак, адкуль на трэці дзень пасля першых допытаў і доследаў вывезлі на бліжэйшы могільнік Паліводскага, і ўсе тутэйшыя дарогі пачалі часта агалашацца стукатам нямецкіх матацыклаў і грузавікоў і скогатным бразгатам танкаў і танкетак. Кожную легкавую машыну ахоўвала танкетка, а калі ехаў якінебудзь санавіты гітлеравец, то за ім ішоў танк, або і два. Пачалі з’яўляцца і станавіцца тут часці вялікага карнага злучэння. Аўтаматчыкі на грузавіках штодзень кудысьці.ехалі дарогамі. Грунтавым жа шляхам, які ляжаў тут, час ад часу праходзілі танкі. Можа, гэты захад быў не так дзеля аховы нямецкіх заваёваў як дзеля таго, каб нагнаць страх на насельніцтва. Танкі, хоць па адным ці па два, пачалі часамі шнураваць па вялікіх дарогах і суседніх з гэтаю акругах. Смерць Паліводскага перакінула трывогу і туды. Гітлераўскія начальнікі толькі за вялікаю патрэбаю выязджалі са сваіх месц і стараліся трымаць каля сябе як найбольш салдат. Што ж да людзей, то ўсюды гаварылі пра пахаванне Паліводскага: завезлі, засыпалі ў яму, і ніхто з людзей на пахаванні не быў, толькі паліцэйскія і два нямецкіх салдаты. Ніхто не ўздыхнуў і не дакрануўся хустачкай ці пальцамі да вачэй. 3 гэтай прычыны пайшла старая нрымаўка на новы лад: «Служы немцу верна, дык ён ад цябе нос адверне». Так шырока погаласка і трывога пайшла, што задалёку ад месца смерці Паліводскага, у сваім неўладаваным яшчэ маёнтку, Гертруда і яе стары Густаў былі няшчасныя ўсе тыя дні, калі не быў з імі іх сын. А ён пачаў бываць тут вельмі зрэдку. У яго быў іншы клопат: у яго было больш, як у іншай якой акрузе, каьцэнтрацыйных лагераў, і гэта пачало вельмі непакоіць яго. Ён павялічыў і пашырыў разведку і «прачэсванне» лясоў. Але салдат было ў яго мала, бо з цэнтра закамандавалі некаторым гарнізонам перамясціцца адсюль у акругу, дзе быў забіты Паліводскі. У яго такім парадкам узнікла думка зліць усе канцэнтрацыйныя лагеры ў адзін, каб злучаныя разам вартавыя вайсковыя часці сталі моцнай сілай. Яго гэтую думку прынялі. Але пакуль што тут было яшчэ спакойна. Ад Перабродскага лагера да маёнтка, куды ён пасадзіў на ўладанне свайго бацьку, было кіламетраў дваццаць. Ад маёнтка да вялікага грунтавога шляху, які ішоў ад Гомельшчьшы цераз Бабруйшчыну на Вялікае скрыжаванне з Маскоўскаю шашою на Случчыне, было кіламетраў пад семдзесят. Па гэтым шляху і пачалі шнураваць танкі час ад часу. Hi танкі, ні салдаты ніводнай сутычкі ні з кім не мелі, і ўсё пачало як быццам спакайнець.
    КУЗЬМА ЧОРНЫ	433
    Па людзях жа пайшла гамана, што па лясах збіраецца вялікая сіла, мноства людзей і ўсё пры зброі, і многа там чырвонаармейцаў і камандзіраў, і што нешта вялікае неўзабаве можа адбыцца. Што ж да спраў на фронце, то прайшла чутка, што падышлі вялікія папаўненні і Чырвоная Армія хутка пачне наступаць. Тым часам вельмі шырока стала вядома, што каля Сумліч на Вялікім скрыжаванні адбыўся напад на нямецкую аўтакалону: звыш як семдзесят нежывых нямецкіх салдат ляжаць на самым скрыжаванні пад недаломкамі васьмі машын. А ў суседняй з Сумлічамі воласці ўночы раптоўна невядомыя перастралялі ўсю паліцыю і схапілі і забралі жывога з сабою каменданта. Хоць ніхто цяпер нікуды ад свайго дома далёка не ад’язджаў і не адыходзіў, але ўсюды, на шырокую навакольнасць, ведалі, дзе ляжыць вытрушчаны і выгнуты на кучу ламачча нямецкі поезд. 3пад скалечанага паравоза і разбітых вагонаў тырчаць акрываўленыя нямецкія косці. Ведалі яшчэ і гаварылі пра тое, што на грунтавым шляху ў лесе непадалёку, нават зусім блізка ад малога скрыжавання стаіць адным бокам, з паднятым на паветра другім бокам і з пагнутым і парваным сподам нямецкі танк. Дакладна называлі месца: калі прайсці ад малога скрыжавання колькі кіламетраў шляху ўбок да таго месца, дзе ён каля Сумліч крыжуецца з шашою, то, мінуўшы вялікую бярозу, будзе зараз жа і той танк. I па глухіх кутках, і па дарогах нават усё часцей льга стала напаткаць узброенага чалавека або некалькі іх. I ўсё гэта была праўда. Каму з якойнебудзь добрай ці злой прыгоды здаралася трапіць у тыя месцы, той сапраўды бачыў і поезд пад адкосам, і падарваны танк на шляху ў лесе. Казалі, што ад споду быў вельмі заквэцан у гразь, а з яго люка вытыркала і матлялася на ветры сіняя кашуля з вышыўкамі на рукавах.
    Танк гэты стаяў узняты левым бокам у паветра, аднак жа не так блізка ад вялікай бярозы, не бліжэй як за паўкіламетра. Пад узнятым угару левым бокам была яма ад гранатнага ўзрыву. Абгарэлым і абкуродымленым задам ён сядзеў нізка ў зямлі. Што здарылася з гэтым танкам, ведала толькі адна Ракуцькава Лізавета. Самі ж танкісты ўжо нічога не маглі расказаць, бо яны былі мёртвыя. Канчаўся ўжо трэці тыдзень вайны, калі Лізавета падышла да бацькавай хаты. Выкіравалася яна сюды не ад шляху, а ўжо з супрацьлеглага боку. Яна дала вялікага кругу, каб не ісці шляхам. Яе ўразіла пустэча і цішыня ў пасёлку. Дзверы ў хатах усюды былі паадчынены, і хоць бы дзе жывая душа. 3 дрыжаннем сэрца яна ўвайшла ў бацькаў двор. Яе хустка, у краскі і з фрэнзлямі, валялася пасярод двара. Яна ўвайшла ў адчыненыя на ўвесь мах дзвярэй сенцы. Шырока раскінуты дзвюма палавінамі чамадан з жоўтай скуры стаяў на лаве. У ім, напханыя туга, былі чаравікі, кашулі, боты, нагавіцы, сукенкі. Гэта яе і Тамашова, тое самае, што бацька збіраў праз доўгія гады. Камень з жорнаў у засохлай крыві ляжаў пасярод сянец. Яна скаланулася і шпарка зазірнула ў хату. Валачашчая сука прыбілася сюды і паспела ўжо тут ашчаніцца. Вялікая, худая, выцягнутая, доўгая і тонкая, яна ляжала на падлозе, і шасцёра сляпых шчанят смакталі яе. Яна вышчарыла зубы і забурчала, пачуўшы чалавека. Лізавета выбегла з хаты, абышла ўвесь пасёлак, не спаткала нідзе ні душы і пакінула гэтае сумнае месца. Вось і ўсё. I няма ўжо больш ні там, ні тут ні прытулку, ні прыпынку. I, можа, бацькі і маці ўжо няма. Вось і прыйшла самая спелая пара яе юнацтва! Яна пераначавала ў блізкай вёсцы пры шляху і вярнулася назад. У яе з’явілася патрэба яшчэ раз зірнуць на бацькаву хату. Дзесьці ў глыбіні душы ажыла ў яе надзея, слабая і няпэўная: а можа, праз якінебудзь цуд яна там нападзе на бацькаў след. Менш як праз гадзіну яна зноў зазірнула ў бацькавы сенцы. Адзежы і чамадана ўжо не было. У хаце не было ўжо і сукі, адны толькі шчаняты спалі ў цесным клубку на падлозе, у пуку сонечнага прамення з акна. Лізавета зашчапіла дзверы і зноў пайшла. Агародамі і садамі яна выйшла на доўгую сцежку праз поплаў да тарфянога балота і ўзгорыстага поля. Яна ўжо мінула і тую вёску, у якой начавала, і палявою дарогаю ішла туды, дзе праходзіў вялікі шлях. Дарога паднялася на крутое ўзвышша. Лізавета азірнулася з гэтага высокага месца і з вострай трывогай убачыла, як над пасёлкам, дзе стаяла бацькава хата, выбухнуў высока агонь з дымам і шпарка пачаў распоўзвацца ўшыркі. Лізавета пайшла далей і праз сотню крокаў азірнулася. Агонь бушаваў, як навальнічныя пе