• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    успамінаў пра што такое, чаго ад душы не адарваць, ці ўсё толькі пра маёмасць, гаварылі, як гэты ж Паліводскі, які, добра кажаш, ні разу тае зямлі і не бачыў, з якое ён прыбыткі меў.
    — Бойся бога, чалавеча, ты ўсё на свой капыл гнеш. Ты з куста травы пражывеш, як верабей, дык табе і міл той куст. А яны — паўсвету ў думках маюць. Дзе ў іх там што мілае будзе! Хэхэ! — карчмар усміхнуўся пагардліва да Нявады.
    — Што табе за смех! Як жа гэта так жыць, каб чалавеку на свеце не было за што душой зачапіцца. А гэты Паліводскі што? Ён і не нюхаў роднай зямлі, толькі жыў з яе. Хіба ён дзе на ёй хату паставіў, ці дом, ці дрэва пасадзіў? Як на мой розум — дык толькі той чалавек, што калі яго вырвуць з роднага месца, дык ён, пакуль жыў, будзе рвацца туды. А калі дарвецца і ўбачыць, што там усё спустошана, дык ён другі раз жыць пачне: дрэвы пасадзіць і дом паставіць. А будуць яго зноў рваць з месца, дык ён зямлю грызе, а не даецца, або галаву адарве таму, хто становіцца ў яго над душой.
    — Ну, адзін любіць родную зямлю грызці, а другі на чужой старане пірагі есці.
    — Чужая старана пірагамі не накорміць, калі ёй свае душы не аддасі. А я сваю душу магу аддаць толькі таму, хто мяне на свет пусціў. Я гэта ведаю, бо даволі перахварэў па ўсім тым, чаго ад сэрца не адарвеш... Калі я жыць буду ў'родным месцы, дык я не дапушчу, каб на ім было гола і пуста... А божа мой...
    Карчмар даўно ўжо драмаў седзячы, пасля выйшаў у бакоўку, а Нявада ўсё яшчэ гаварыў пра родны кут, пра Волечку. Гаворка яго скончылася шэптам і дрымотай, пасля яго паклікалі есці, а пасля ён спаў на ляжанцы і, мусіць, вельмі доўга, бо калі ён прахапіўся ад вялікага смутку па малой Волечцы, было цёмна і ціха, толькі роўна шумеў за вокнамі на гасцінцы вецер. Праз вокны відны былі на небе рэдкія зоры.
    — Божа мой... Волечка... — прагаварыў сам сабе гэты змучаны і душой і целам чалавек, азіраючыся па карчомнай хаце, — і зоры свецяць, і вецер на гасцінцы спявае... і, мусіць, сярпок месяца яшчэ ёсць... А каб не вецер — на гасцінцы ціхата была б. Ну, у дарогу!
    Ох, як даўно ўжо гэты чалавек не глядзеў на зоры над сваёй роднай зямлёй! Сэрца яго білася моцна, калі ён усцягваў на сябе сваю сабраную з усяго свету адзежу, пасля хадзіў у кухню мыцца, пасля выціраўся тым, што было ўчора павязана ў яго на галаве пад шапкай. Ён у ціхім парыве рухава збіраўся ў дарогу. I сапраўды серп месяца паднімаўся над бярозай, за гасцінцам. У бакоўцы I Іявада сунуў руку пад коўдру соннаму карчмару і пайшоў да дзвярэй.
    — Ацапеў ты, чалавеча, — абазваўся карчмар. — Куды ты? Яшчэ ноч на дварэ. Удзень ісці смялей. Тут каля граніцы кожны пытацца будзе, а куды, а адкуль, а чаго. Ды яшчэ ўночы!
    — Няхай пытае. Чаго мне баяцца. Я іду з чужыны дадому. Па роднай зямлі іду.
    388
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    — Ты думаеш, што родная зямля козыр на ўвесь свет... Дык вазьмі хоць хлеба за пазуху са стала.
    Нявада хістануўся да стала, адламаў хлеба і выйшаў з карчмы на гасцінец. Якія вялікія прасторы былі перад ім! Удзень усё было як бы сціснута то познім усходам сонца, то раннім лістападаўскім змярканнем, то нежывым бляскам халоднага сонца. Нявада ішоў абочынай гасцінца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя лагчыны. Вецер дзьмуў яму ў твар. Цёмныя істужкі лясоў заўважалі яго вочы на даляглядах. Выйшаў ён з карчмы роўнай і шпаркай хадою, але ўжо, можа, праз кіламетр хада яго спаволыйлася і ён пакінуў разглядаць далягляды. Вочы глядзелі на сцежку пад ногі, і зноў ён ужо ішоў так, як і ўсе дні, пакуль не дайшоў да карчмы. Кожны крок набліжаў яго да роднага кута, але — а ці не згубіўся гэты кут у гэтым, няхай сабе хоць і родным, прасторы? Можа, яго стапталі чужынцы, якія так многа тут хадзілі? А можа, трэба будзе пачынаць жыць спачатку? А можа, малое Волечкі жывое няма? А можа, ужо тут няма нічога, за што так трымалася душа? Якое тады гора будзе чалавеку на ўсё жыццё! Зашарэла неба, і сонца ўзышло. Дарога паўзла вельмі марудна. Але крок зменьваўся крокам. Прайшоў і скончыўся дзень, прайшла і яшчэ ноч у прыдарожнай хаце. I зноў ішоў дзень і паўзла дарога. Другія гэта былі ці трэція суткі пасля карчмы? Надвор’е змякчэла, схмурнела, і вецер ужо дзьмуў Няваду не ў твар, а ў плечы. Раптам вецер сціх. Смутак ужо даўно перарабіўся ў роўнае забыццё. Ніводнай успышкі вострага пачуцця ўжо не з’яўлялася на твары. Але ў адным месцы дарогі чалавек стаў і пачаў углядацца ў прастору. Ледзь пратаптаная сцежка вяла з дарогі ўбок. Чалавек узышоў на яе, і твар яго адразу ажывіўся. Сцежка прывяла яго да палявой дарогі, і ён пайшоў па ёй. Неўзабаве ён дайшоў да густога зарасніку шыпшыны і стаў перад ім. У момант вялікіх душэўных зрухаў або напружанай змены падзей ці жыццёвых акалічнасцей людзі і старыя робяцца, як дзеці. Гэты чалавек цяпер, з дзіцячым выразам ва твары, убачыў, што адзінадзінюткі лісток, скурчаны ад холаду, аставаўся на шыпшынніку. Ён не страціў яшчэ жоўтага колеру. Чалавек сарваў лісток, прыклаў яго да губ, і твар яго адразу пасуравеў, і ўвесь ён цвёрда выпрастаўся. Цвёрдай і роўнай хадой ён пайшоў далей. Адчувалася першае змярканне, калі перад ім вырысаваліся абрысы першых сумліцкіх будынкаў. Хада яго зрабілася вельмі шпаркай. I пячаць вялікай напружанасці думак лягла на твар. Углядаючыся перад сабою, як быццам баючыся ўбачыць штосьці ўжо вядомае яму і да жудасці страшнае, ён сцішанай хадой падышоў да так вядомага яму ясеня на вуліцы. А крокаў за дзесяць ад ясеня родная хата. Цяпер яна ўжо струхлела яшчэ больш, як была. He паспеў ён калісьці, ідучы на вайну, і брамы паднавіць. Дарэшты згніла ўжо! Добра, на хату ён гляне пасля. Ён спачатку толькі заўважыць яе сілуэт і будзе глядзець на браму. А пасля — божа! А можа, і суджана яму такое шчасце: можа, і Волечка жыва і здарова і, малая, адразу кінецца да яго. 3 маўклівым тварам ён стаў, як аслупянелы, перад брамаю. Яна была не толькі не гнілая, але і не тая самая. На чэсаных слупах і з габляваных брускоў. I новая. Ну, можа, год як пастаўленая. Трывога кальнула яго: тут пахадзіла чужая рука. А можа, гэта чыя літасць да малое Волечкі, і на дабро ўсё гэта? Сілуэт хаты мільгануўся збоку, але толькі цяпер ён глянуў на яе. Тая самая і сапраўды больш патрухлела. Але як ён дагэтуль не заўважыў: сцірта дошчак, чэсанае бярвенне — усё складзена паўз сцяны. Тут нехта чужы гаспадарыць! Унь ля ганку і каменьчыкі тыя, якімі ён вылажыў — як даўно ўжо! — сцежку цераз двор, каб посуху хадзіць у дажджы. Але ўздоўж сцяны і тратуарчык з аполкаў. Ён стаяў і не смеў як бы рушыць далей. Ужо ён быў упэўнен, што Волечкі няма жывое. Дзіця не перажыла ўсяго, што адбывалася тут гэтымі гадамі. Ён стаяў і чакаў цуду. А можа, яшчэ Волечка малая, і выйдзе і кінецца да яго. I цуд адбыўся. Ціха адчыніліся сенечныя дзверы, і Волечка выйшла і стала на ганку, пільна ўглядаючыся на чалавека, адзетага на здзіўленне ўсяму свету. Гэта Волечка! Тая самая. Як дзве кроплі вады падобная да нябожчыцы маці. Тыя самыя рысы на твары, з якім калісьці яна сядзела ў яго на руках. Але чаму яна не бяжыць подскакам яму насустрач, а стаіць, як анямелая, і не адрывае ад яго вачэй?! Яна высокая ростам, з пышнымі бландзіністымі валасамі, густа прычэсанымі пад хусцінку. I сукенка на ёй стракатая, лёгенькая, і яна мерзне ў ёй, так стоячы. I пазнае і не пазнае яго. Твар яе так пільна напружаны, і лоб моршчыцца. Карціны пражытага маленства ўстаюць перад ёю.
    — Татачка! Галубчык мой!
    Як гэта ён так адчуваў, што яна якраз скажа так: сталая, паважная і павольная ў рухах. Дужымі сваімі рукамі яна пацягнула яго да сябе:
    «Я ўсё думала, думала... Ты жывы, родны мой!.. He стой так, хадзем, хадзем...» Вялікае, як навальніца, шчасце ахапіла яго, і востры боль разануў яму сэрца: гэта ўжо не
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    389
    тая малая Волечка. Гэта моцны чалавек, апірышча яму самому, а ён ужо не будзе трымань на руках свае Волечкі, яна вырасла без яго. Хтосьці злы адабраў ад яго яе маленства. Ён задушыў у сабе боль і разам з ёю ўвайшоў у хату.
    — Бацька, бацька... прыйшоў!.. — крычала яна яшчэ з сянец камусьці ў хату. I Нявада ўбачыў, як яму насустрач нясмела і спешна падняўся той, аб кім ён і сам ужо здагадаўся, што ён ёсць, што ён існуе. 3 гэтага моманту пачала ўціхамірвацца душа гэтага чалавека. Ён зноў пачаў цешыцца і з ясноты неба на захадзе сонца, і з таго, як вецер гнаў па двары саломіну. Змрокам таго дня ён пачаў абыходзіць увесь той родны кут, па якім гэтулькі бедаваў: і сумліцкія вуліцы, і ўсе куткі свае сялібы. Ужо ўночы ён з горыччу ўспамінаў пайшоў глянуць у куфар: там ляжаў матузок ад плацця, у якім ён, ужо многа год таму, пахаваў сваю нябожчыцу. У тым жа плацці яна ў сваёй маладосці франціла. Ён адчуваў сябе так, быццам перахварэў цяжкую хваробу. Паставіў лямпу ў клеці на паліцу і падняў цяжкае куфарнае века. Адчыніў прыскрынак і зазірнуў у яго. Спачатку ён стаяў з шырока расплюшчанымі вачыма, зусім забыўшыся, чаго ён увайшоў сюды. Пасля, як адважыўшыся на рашучы ўчынак, ён згарнуў разам пярсцёнкі, гадзіннікі, крыж і адхапіў назад руку, як ад агню. He магло быць іншых думак, гэта чыстае золата. Гэта цуд нейкі! А каменні на крыжы і на пярсцёнках — ён анічога не разумеў у іх, каб яшчэ аддаваць ім увагу. Ён нават і не заўважыў, што на золаце яшчэ ёсць штосьці. Асмеліўшыся, ён узяў першы гадзіннік і адчыніў у ім вечка. Пакручваючы ў руках гэтую рэч, ён раптам заўважыў на ёй з сярэдзіны нейкі надпіс. Прыгнуўшыся, ён прачытаў выгравіраваныя літары: «Граф Паліводскі». Містычны жах агарнуў яго. Ён шпарка зачыніў куфар і яшчэ шпарчэй увайшоў у хату. Як бы з рашучым допытам ён падышоў да Волечкі:
    —	Дзе вы ўзялі гадзіннікі і пярсцёнкі графа Паліводскага?!
    —	Гэта мне даў палонны немец Густаў Шрэдэр. Ён у нас у хаце хварэў, і я яго карміла і даглядала. А калі ён ачуняў, ён так быў рад, што абнімаў мяне і паклаў на стол тыя гадзіннікі. Мы з Кастусём не ведалі, што з імі рабіць. Так яны і ляжаць нечапаныя.
    Яму стала лягчэй на душы, і зусім свядома ён з гэтага моманту стараўся забыцца на гэты дзіўны выпадак. Цяжка было, але яму ўдалося гэта як мае быць. Перш за ўсё — тут у яго не было прывычкі калінебудзь думаць аб золаце і чапляцца душой за якое б там ні было багацце. Пасля — ужо з тых жа самых дзён ён паглыбіўся ў шчасце жыць тут, дзе жыў з малых і маладых год, і займацца тым, да чаго праз усе апошнія цяжкія гады імкнулася яго душа. Здавалася, што ён не заўважаў хады часу. Усё былое аддалялася ў вечнасць і ўжо здавалася сном. За кароткі час сышла з яго твару тая змучанасць, якую ён нёс сюды з свайго вандравання па чужой зямлі. I тыя чужацкія неданоскі — і нямецкія нагавіцы, і польская канфедэратка ўжо з’ядаліся моллю ў глухім застрэшшы. За кароткі час ён ажыў. Выслухоўваючы ад Кастуся і Волькі сумнае апавяданне аб тым, як яны жылі тут, ён успрымаў яго, як прошласць, якая ўжо больш не існуе і існаваць не будзе. I думкамі сваімі не быў у мінулым. Ён жыў тым, што было і ішлося. Так незаўважна прыйшла пара, калі з Кастусём яны скончылі новы дом, а калісьці пасаджаны Кастусём клянок даваў улетку ўжо вялікі цень. I гэтак усё адно за адным, ціха і роўна. I толькі раз ён як бы страсянуўся ад нечаканай думкі: як бязлітасна імчыцца час! I колькі ён ужо адкінуў назад усяго, што было і цяжкім, і страшным! У тую хвіліну ён больш, як калі, углядаўся ў сваю Волечку: рослая, мажная, шчырая сяброўка Кастуся Лукашэвіча, мала падобнага ўжо да таго выгнанскага хлопца, што хаваў тут свайго бацьку і вазіў хворага немца, яна стаяла раз пасярод двара ў задуме. Прыйшла пара і ёй аддаць жыццю вялікае і важнае; яна была цяжарная. Нявада пачаў наглядаць за ёю і ўсё чакаў.
    Хоць і даўно ўжо жылі ў новым доме, але ён меў прывычку часамі начаваць у старон хаце, пакуль яна яшчэ стаяла. У гэты час