• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    к выбрацца з рэчкі? Той бераг вельмі круты. А божа, як жа ён павязе так цераз ваду фельчара? Ён пачаў заварочваць каня назад і ледзь выехаў назад на плыткі бераг. Вада з яго лілася цурком, а на ілбе стаялі кроплі поту. Тузаючы лейцы і круцячы пугай, ён доўга гнаў каня берагам, выглядаючы новага броду. I такі ўбачыў: нават след чужых калёс вёў у ваду. Адным махам ён пераскочыў рэчку і аж да самага мястэчка не даў каню перадыхнуць. Ён жа і так колькі часу праваждаўся ў гэтай вадзе! Тады ў вадзе яму было горача ў галаву, цяпер ён дрыжаў з холаду. Здавалася, мокрая адзежа яго лубянее на ветры. Да фельчаравага дома ён даскочыў тады, калі ўжо на небе цяжка валакліся хмары і збіваліся ў адзін на ўсё неба засціл. Імгла зацярусілася густа. Фельчар, з раскудлачаным сівым кліночкам барады, выскачыў на двор насустрач мокрай фурманцы. Вельмі можа быць, што ён не ведаў, за што ўзяцца ў такі нудны дзень, і таму быў такі рухавь калі ўбачыў праз акно, што нехта пад’ехаў. У яго пасярод двара стаяла карова і ела з к , чы капуснік. Певень хацеў умасціцца на мокрую жэрдку і з крыкам саскочыў на зямлв Божа, як непрытульна і нудна! Але ўсё гэта глупства, бо ёсць самае важнае: «А мож; там Волечцы яшчэ горш стала? Хутчэй трэба, хутчэй!» Мокры хлапец сам сябе падгэ няў. Як падстрэлены, кінуўся ён да фельчара:
     Дзяньдобры вам, я так імчаўся па вас, што траха не астаўся ў рэчцы з канём...
    378_______КУЗЬМА ЧОРНЫ__________________________________
    — Праўда, масток сарвала, — разважліва сказаў прывыклы да ўсяго фельчар і пагнаў у хлеў карову і, ідучы, запытаў:
    — Сам адкуль? А што здарылася?
    — 3 Волечкай вельмі дрэнна!
    — 3 якой гэта Волечкай?
    — Ну а з той, што вы прыязджалі да яе ў хату палоннага немца лячыць.
    — Аа, дык ты з Сумліч? Той самы выгнанскі сын? Ну, бачыш, як добра, што я параіў табе астацца там жыць. Хто б цяпер аб хворай Волечцы падбаў бы? Ну, ідзі ў хату сушыся. А то з цябе, панебраце, вада, як з рукава, джгае.
    — Няма калі сушыцца, трэба назад імчацца, яна там ледзьве жыве.
    — А што з ёю?
    — Ляжыць без памяці.
    — Можа, аб’елася чаго?
    — He, у яе баліць галава, горла і грудзі.
    — Пастаў каня ў хлеў, а пасля паедзем, калі на небе расчысціць.
    — He, родненькі мой, паедзем цяпер.
    — Чаго ты гэтак спалохаўся? Відаць, што ніколі хворых не бачыў.
    — Як гэта не бачыў! У мяне бацька на дарозе памёр!
    Фельчар нічога не адказаў і моўчкі стаў корпацца ў шафе. Кастусь так жа моўчкі чакаў. Нецярплівасці яго не было ,меры. Аднак жа ён вытрымаў і аж уздрыгануўся, калі фельчар сказаў, што можна ехаць. Ён сам сваім вушам не верыў, ён баяўся, што фельчар не захоча ехаць. А тым часам на небе і сапраўды расчышчалася. Фельчар сказаў:
    — Па поўдні зусім распагодзіцца.
    Кастусь пагнаў змучанага каня з усіх сіл. Дождж усё пабольшваўся. Цераз брод праскочылі ўмомант. Фельчар сам пачаў пакрыкваць на каня. Кастусь бесперастанку тузаў лейцы. Як уехалі ў двор, фельчар не даў Кастусю апомніцца, сагнаў яго з воза адразу і ўвапхнуў у хату.
    — Ты ўвесь ссінеў і калоцішся, як святы на споведзі. Каб ты не смеў мне да самага вечара з печы злазіць! A то Волечцы прыйдзецца ехаць па мяне і ў бродзе плаваць. Ну а ты, малая, дзе ты там? Як маешся? А, вось ты якая. Ну, нічога, пакажы шыю. Каб ты мне цэлы тыдзень вылежала, а тады ўставай сабе і рабі што табе трэба. Ляжы, Волечка, ляжы. Пакажы язык. А ты там на печы? Яшчэ ўсё дрыжыш? He глядзі, што ты на печы, а на табе гэтую адзежыну, акрыйся і дыхай сабе ў жывот. Але ж і кажушок злубянелы. Чый гэта? Твой?
    — He, гэта Волеччын.
    — Грэйся! 3 цябе павінна выйсці сем патоў, толькі тады маеш права з печы злезці! Ты мне глядзі! Шэсць патоў сыдзе, а ты не злазь. Чакай сёмага.
    — А як жа іх лічыць, тыя паты? — ледзьве адцягнуў голас Кастусь.
    — Выцірай лоб і чакай, пакуль зной замакрэе. I так да сёмага разу.
    — Добра, толькі я раней пайду каня пастаўлю!
    — He смей! Нічога каню не зробіцца, калі і пастаіць на свежым паветры. Каня кожны ветэрынар можа вылечыць. А няхай паспрабуе цябе вылечыць! Толькі я цябе магу лячыць! А дзеля гэтага Волечцы прыйдзецца ў бродзе купацца. Чуеш?
    — Чую, — прахрыпеў Кастусь, сцішваючыся за халодным комінам.
    — А цяпер і я павінен аптэчнага ўзяць, бо і я прамок і дрыжу, як нячысты пад крыжам. — Ен дастаў з кішэні пляскатую бутэльку і напалам разліў усё, што ў ёй было.
    — Гэта мне, а гэта табе, хлопча. Пі, не бойся. Бачыш, я не атруціўся. Гэта самы чысцейшы на свеце аптэчны спірытус! А табе, малая, гэтыя пілюлі, глытай па тры на дзень. На! Глыні першую. Так ляжыце і мяне чакайце. А я пайду. Тут у мяне інтарэс ёсць на мястэчку. У Дарахвея Трыбуховіча парсюка пайду старгую. Ты не бойся, у брод больш не палезеш. Мяне сам Трыбуховіч замчыць назад. Разам з парсюком. Хэхэ! А, і ты, малая, усміхаешся! Ну, дык я на тваім вяселлі буду гуляць.
    1 фельчар выйшаў з хаты. Кастусь высадзіў галаву зпад кажуха. Ад спірытусу галава яго ўжо кружылася. Ён глянуў на Волечку. Гэта ж ён, гэты фельчар, выдумаў, што Волечка смяялася. Гэта быў адзін з яго метадаў хутчэй паднімаць хворых на ногі — найцудоўнейшае лякарства, якое, на вялікі жаль, не ў пашане ў нашых вучоных медыкаў, лякарства, без якога мала памагаюць усялякія уратрапіны і дзіўрацін з папаверыні, нават і тады, калі іх змяшаць разам, абліць магнезіумамсульфурыкумам і прысыпаць зверху лакрычным парашком.
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    379
    Волечка ляжала сцішыўшыся. Відзён быў яе твар, ружовы і спацелы. «Няўжо ў яе і раней быў такі востры нос?» — думаў ён, гледзячы на яе. Сам жа ён, колькі ні чакаў, ніводнага поту не прычакаў. Але яму стала горача, і пакрысе ён пачаў вылазіць зпад кажуха. А Волечка нават і не варушылася. Можа, яна спала? Тым часам фельчар, вясёлы, рухавы і схільны да гаварлівасці, увайшоў у хату і паведаміў, што ўжо як мае быць выбілася на пагоду і што ён старгаваў у Трыбуховіча япрука. Ён усё гаварыў і гаварыў:
    — Хутка пад’едзе Трыбуховіч, і я паеду. Добра, што ясна робіцца. Вы ж тут праўцеся і сцеражэцеся... А, дай божа памяць! Ці схавалі ж вы хаця добра тыя гадзіннікі і пярсцёнкі, што той немец вам пакінуў? Бо гэта, бачыце, чаму я пытаю? Ведайце, бо, можа, вы і не ведаеце, што ён вам пакінуў, гэты немец. Гэта чыстае золата. Вы за гэтае золата можаце фальварак купіць! Вось што, калі хочаце ведаць! Вы цяпер багатыя! Чуеце? Вы багатыя! На ўсе Сумлічы няма нікога такога багатага, як вы цяпер! А дзе вы схавалі гэтае сваё багацце?
    — У шуфлядзе ў стале.
    Фельчар аж зірнуў на печ, дзе абзываўся і слухаў яго Кастусь Лукашэвіч, малады чалавек, які не ведаў і апошнія часы не думаў, куды ідзе яго дарога і ў які бок горнецца яго жыццё. Кожнае фельчаравае слова ён глытаў, як высмаглы ваду.
    — Як, у шуфлядзе? (Фельчар выцягнуў шуфляду ў стале.) Тут, побач іржавага відэльца, пагнутых нажніц, згрызенага мышамі клубка нітак, сярод паленых цвікоў, нейкіх старасвецкіх нажоў і ануч з паўтыканымі голкамі, сярод усёй гэтай непатрэбшчыны, вы хаваеце свой спосаб каб жыць? О, залаты ланцужок ад гадзінніка ўблытаўся ў іржавы відэлец! (Фельчар быў занадта гаварлівы, відаць, і ў Трыбуховіча ён лячыўся ад холаду.) Дык слухайце! Гэтане толькі простае багацце. Тут яшчэ, каля гэтых пярсцёнкаў і гадзіннікаў, чалавечая душа такі танец справіла, што аж след ад гэтага на чужую душу кладзеццаі Слухайце! Я ведаю штонішто пра гэтыя пярсцёнкі і крыжык. Гэты немец, пакуль не трапіў у палон, на фронце, паміж баямі і пасля іх, выходзіў на здабыткі: брадзіў па полі і высочваў, дзе ляжыць забіты або ранены рускі афіцэр, і знімаў з яго дарагія рэчы, якія той меў. Такім парадкам у яго назбіралася вось гэтае золата. Ну добра. Але вось ён захварэў і хворы трапіў у палон. Або трапіў у палон і пасля захварэў. Ён і сапраўдытакі быў моцна хворы. I калі мяне да яго прывезлі, ён хваробу перамог ужо, але яшчэ быў слабы і дрэнна яму было. А тое, што яго вядуць у палон, чужыя людзі і зямля наганялі на яго чорны сум. Ён аніяк не спадзяваўся, што выжыве і што ўбачыць калінебудзь свайго Густава, якога вельмі любіў і ныў па ім. Ён так і думаў ужо, што Густаў астанецца сіратой без бацькі навек. I вось ён, як зпад зямлі, пасылаў вечнае развітанне свайму Густаву і ўсім, каго меў там, у Германіі. Вось тое пісьмо. Цэлымі вечарамі я калупаўся над ім. Узяў слоўнічак і нямецкую граматыку і пералажыў яго слова за словам на нашу мову: «Густаў, сынок мой, і Анна, і Берта, і ўсе, каго я люблю і сохну па кім у апошнюю сваю часіну! Нам суджана больш ніколі не ўбачыцца. Я ўміраю ў чужых людзей у палоне. Ведайце навек, што я толькі і думаў, што пра вас і асабліва пра цябе, мой любы Густаў. Дзеля твае, Густаў, будучыні я ваяваў. Я прынёс бы табе спосаб на цудоўнае жыццё да самай твае старасці. 3 арандатараў чужой зямлі мы сталі б уласнікамі, хоць і не аграмаднага, але маёнтка. Ты быў бы памешчыкам, а не арандатарам. Я ўжо ўсё зрабіў дзеля гэтага, але смерць, якая стаіць каля мяне, ужо вырывае з мяне душу і тваю будучыню. Божа, злітуйся! Але надзеі ўжо няма. Побач са смерцю стаяць каля мяне чужыя людзі. Бывайце навек. Вось месца, дзе я ўміраю. Ведайце і яго, усё ў жыцці можа быць, можа, калі каго з вас лёс занясе сюды, дзе будуць мае косці. Я ўміраю ў палоне... Грудзі мне муляе тое, што я здабыў табе, Густаў, на вайне і што не суджана ўзяць табе ў рукі. Канец мой падышоў».
    — Ну, чулі? Гэта яму золата муляла. Гэта за яго Густаў стаў бы памешчыкам. Я і сам дзіўлюся — няўжо за яго цэлы маёнтак льга купіць? А можа, у Нямеччыне цана на зямлю такая малая? Э, ого, ого! Дык жа ў адным пярсцёнку дарагое каменне! А божа! А на гадзінніку што выпісана! Граф Паліводскі! Ну, няўжо і граф на вайне бывае забіты або ранены? Як той казаў  вайна не толькі лье кроў, але і кожную брудную душу выверне на паказ свету. А ты, Ііаліводскі, быў граф, а пасля нейкі Густаў панаваў бы за тое, чым ты зіхацеў. Якая цяпер карысць таму Паліводскаму, што ён быў графамі Я больш за яго граф, бо калі я каго ад крываўкі вылечу, то мяне добрым словам успамінаюць і пры спатканні дзякуюць. Чуеш, ты там за комінам! He лезь у графы, а будзь чалавекам!.. Нешта ж Трыбуховіч з парсюком не пад’язджае. А ўжо і дзень праходзіць. Ну як вы абое? Каму што баліць? Я казаў, што па поўдні распагодзіцца. Бач ты, ужо і сонца выбліснула. Дзе ж гэты Трыбуховіч дзеўся? Хіба яго чэрці на мерку схапілі? Ах, чортава пара!.. Ну на дварэ веся
    380
    КУЗЬМА ЧОРНЫ
    леіі робіцца, сонца свеціць як мае быць... А тым часам, салдат, як бачыш, сканваіраваў гэтага немца куды трэба і назад варочаўся адзін, таксама куды яму трэба. Дык вось гэты салдат, то пешкам ішоў, то ехаў, як траплялася. У нашым мястэчку ён нейкага сабе спадарожнага грузавіка чакаў і, успомніўшы, да мяне начаваць прыіішоў. Вечарам мы з ім сабе слова за слова, а ён мне расказвае пра таго немца. Божа мой, кажа ён, не пазнаць стала немца. Як толькі, кажа, выйшлі за Сумлічы, дык той немец адразу пачаў высвістваць, выспеўваць, ганяць пры дарозе птушак, вітацца з кожным, хто па дарозе праязджае, гэтакі ў яго шчаслівы час настаў. Вы чуеце? У яго радасць жыцця стаптала пад ногі смутак смерці. I вось на першай папасцы, выпрасіўшы ў салдата колькі лістоў паперы з запісной кніжачкі і алавічок, дробна і густа нешта ўсё пісаў і пісаў, а пас.ля запячатаў у канверт і даў салдату, каб той па першай пошце, ці дзе іх здаюць такія пісьмы, адправіў. Эй ты, там, за комінам, ты