Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
і новую клясавую рангу.
М і к і т а. Ды я ўжо прыдумаў меджду протчым, толькі вы мне павінны ў гэтым памагчы.
Я н к а. 3 вялікай ахвотай, калі патраплю.
М і к і т а. Патрапіце — гэта ваша профэсія. Справа ў тым: я пастанавіў перайсці ў вашу, меджду протчым, партыю.
Я н к а. Ды я ж беспартыйны.
М і к і т а. Ну, як вам сказаць? Наогул, меджду протчым, хачу перайсці на ваш беларускі бок, ці як там. Адным словам, я надумаўся дабівацца беларускага асэсарства.
ЯНКА КУПАЛА
275
Я н к a. 'J, так! зусім зразумела. Цяпер гэта наймаднейшая свабодная профэсія, і кожны жук і жаба хоча на беларушчыне рабіць сабе кар’еру.
М і к і т а (як бы не зразумеўшы прытычкі). Меджду протчым, пане профэсар, новая політычная сытуацыя і ўсё такое прымусілі мяне падумаць аб гэтай кар’еры. Бо, як мне казала з пэўных крыніц мамзэль Наста, дык у вас заводзіцца нейкая, меджду протчым, Беларуская Рэспубліка. Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому Чарвякоў — толькі затрымаўся недзе за Менскам на папаску.
А л е н к a. А я чула, што і цётка Бадунова таксама едзе на белай кабыле з Смаленску.
М і к і т а. Ну, яна, меджду протчым, эсэрбеларус і ў рахунак не йдзе: доўга тут не заседзіцца.
Я н к а. Значыцца, вы цвёрда пастанавілі дабівацца сабе гэтай новай кар’еры? Баюся я толькі, каб вы не выйшлі на ёй, як залетась на аратарстве; прытым ваша поўнае дагэтуль ігнараванне гэтай справы й несвядомасць...
М і к і т а (перабіваючы). Вы, пане настаўнік, не жартуйце. Я не зусім такі ўжо несвядомы, меджду протчым, беларус — нават з вашай літаратурай.знаёмы.
Я н к а. Цікава, цікава! Гэта для мяне неспадзеўка.
М і к і т а. Дык вось, паслухайце, меджду протчым:
Беларусь, мая старонка,
Куток цемнаты,
Жыве Шыла, Грыб, Мамонька, —
Будзеш жыць і ты, меджду протчым.
Я н к а. Ыа такім знаёмстве з нашай літаратурай далёка, пане рэгістратар, не заедзеце.
М і к і т а. Вось я й надумаўся звярнуцца, меджду протчым, з просьбай да вас, каб вы мне ў гэтым памаглі. Прасіў я свайго профэсара Спічыні, але ён адказаўся. Кажа, што ён толькі спэц адбеларушчываць, а да абеларушчывання яго яшчэ змалку адвярнула.
Я н к а. Вам простая дарога цяпер: запісацца на курсы беларусазнаўства.
М і к і т а. Паміж намі кажучы, меджду протчым, а дзеля ўсякага такога здарэння з пару дзён хадзіў на такія курсы, але нічога ў галаву не палезла. Асабліва надта трудная для майго рускага ўразумення ваша граматыка — гэтыя націскі, націскі...
Я н к a. А так, пане рэгістратар, — у нашай граматыцы без націскаў ані з месца. Але ўсётакі вам прыйдзецца вярнуцца на гэныя курсы, бо я вам нічога не памагу — сягоння яшчэ выязджаю з Аленкай з Менску. Мабыць, і не скора пабачымся.
М і к і т а. Шкада, вельмі шкада, а я думаў, меджду протчым...
Я н к а. Ды тут нечага й думаць. He ўдасца вам гэта асэсарства, дадуць вам совбурства, а штосьці ды будзеце мець, бо ці ж вам не ўсё роўна?
М і к і т а. Усё роўна, меджду протчым, і не ўсё роўна. Беларускае асэсарства, апрача ўсякіх іншых плюсаў, мае ў сабе яшчэ адзін вельмі ласы плюсік гэта тое, што і пабеларуску, як я пераканаўся, можна праводзіць у тутэйшую сярмяжную шацію вялікія рускаісціныя прынцыпы а ядынасці, непадзельнасці і самадзяржаўнасці Расійскай, меджду протчым, імпэрыі.
Я н к a. О, гэта ўжо правакатарскімі прынцыпамі запахла ад вас! Але сцеражэцеся, пане рэгістратар. Ідзе народ, беларускі сярмяжны народ ідзе, а ён вашаму рускаісцінаму рэгістратарству саб’е рогі.
М і к і т а. Я асцярожны, надта асцярожны, і за мяне, сябра беларус, не турбуйцеся. (Да Ганулі.) Меджду протчым, мамаша, у вас не засталося польскіх марак? Дайце мне я збегаю чагонебудзь куплю, бо пры новай сытуацыі і гэтыя грошы нічога варты не будуць.
Г а н у л я (даючы грошы). Купі, сынок, купі, толькі, можа, чаго з яды знойдзеш. Адно — ідзі асцярожна, каб цябе ў палон не схапілі або сам у якую нячыстую гісторыю не ўпутаўся.
М і к і т а (хаваючы грошы ў галіфэ і выходзячы). Меджду протчым, я не з такіх, мамаша, каб упутацца. (Да Янкі і Аленкі.) 3 вамі яшчэ пабачуся — вярнуся хутка. (Выходзіць.)
З’ява III
Га п у л я — Я п к a — А л е н к a
Га н у л я. Ох, неспакойная натура ён у мяне! Кажа — не ўпутаюся, а ўчора ў такую кашу ўлез, ажно сорам казаць.
А л е н к a. А што такое?
276 _ ЯНКАКУПАЛА____________________________________
Га н у л я. Ды як жаі Пайшоў паглядзець на Захараўскую вуліцу, як там паны турбуюць жыдоўскія крамы й спальні. Вось адзін пан, — яго, здаецца, начальнік, — урэпіўся за Мікітку і загадаў яму цягаць чужыя рэчы ў свой панскі пакой у нейкай гасцініцы, дык бедны Мікітка як не падарваўся, цягаючы футры ды спадніцы. Добра ж, калі хто са знаёмых не бачыў, а йначай пойдзе чутка, што і мой сын у грабежнікі ўпісаўся — а яшчэ чыноўнік, скажуць!
Я н к а. Ці ж ён і цяпер быў чыноўнікам?
Га н у л я. А так! Служыў у камісарыяце паліцыі нейкім там разношчыкам; нейкія «пшэпусткі» іхнія ды іншыя дакумэнты разносіў.
Я н к a. He высокае было яго чыноўніцтва, як гэтак.
Га н у л я. Ды яно ж праўда! А ўсё віна ў тым, што мой Мікітка вучыўся, але, мабыць, — не давучыўся, і выйшла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Рэгістратар! А што цяперашнім часам рэгістратар? Адно глупства!
Я н к а. Так! Ваш рэгістратар быў вялікае нішто і застаўся вялікім нічым. Але, выбачайце, цётачка! Пара нам і дамоў. Бывайце здаровы і шчаслівыі
Га н у л я (адвітваючыся). Дзе там тое шчасце пры маёй старасці?
Аленка. Як вам, цётачка, будзе надта маркотна, прыязджайце да нас на вёску, там сонца весялей свеціць, і людзі там лепшыя.
Га н у л я. Добра, дзеткі, — прыеду да вас на вяселле.
Янка і Алепка выходзяць і спатыкаюць на парозе ў папаўбасяцкім абарваным адзепні Даму і Спраўніка, з якімі раскланьваюцца.
З’ява IV
Гапуля—Дама — Спраўнік
*
Д а м а (вітаючыся з Гануляй). Ах, мадам, да чаго мы дажыліся?
С п р а ў н і к. Да чаго дажыліся?!
Га н у л я. Так! He важна, паночкі, як бачу, дажыліся: зусім скромна выглядаеце ў гэтым бядацкім адзенні.
Дама і Спраўнік. Занадтаскромна!
Г а н у л я. Што ж гэта вам так прыйшлося абяднець?
Д а м а. Ды не абяднець, мадамі Гэта мы так сабе... з прычыны перамены політычнай сытуацыі.
С п р а ў н і к. Усё былое вялічча прыйшлося загнаць у казіны рог і дапасоўвацца да новага часу і новых людзей.
Га н у л я. Ая думала... штож гэта я думала? Ага, штовы паехалі з тымі, як і з немцамі.
С п р а ў н і к. Пшэпустак усім не хапіла.
Д а м a. А я мела пшэпустку, але на адвітальным рауце неяк згубіла.
Га н у л я. I прыйшлося вам застацца!
Д а м а і Спраўнік. Прыйшлося застацца.
Ганул я. Бедныя ж вы! Мой Мікіта таксама застаўся. А той пан, што быў з вамі, — паехаў?
С п р а ў н і к. Яму хапіла пшэпусткі.
Д а м а. Ён не згубіў яе.
Га н у л я. Паехаў, а вас пакінуў — не пакампанейску ён зрабіў.
С п р а ў н і к. Але я надта не бядую. Кажуць, сам Брусілаў ідзе побач з нашымі новымі гаспадарамі, дык не павінен жа ён папусціць у крыўду такіх вэтэранаў старой гвардыі, як я.
Д а м a. А я маю ўсе даныя на дармовую соцыяльную апеку. Апрача таго, бацюшка, які з намі ў вас гасціў, абяцаў, калі што якое мяне прыцісне, дык зробіць протэкцыю ў Прэображэнскі жаночы манастыр.
Га н у л я. Значыцца, бацюшка таксама не выехаў?
Д а м a. He, не выехаў.
С п р а ў н і к. Толькі што пайшоў адбіраць у беларусаў ключы ад Юбілейнага дому.
Га н у л я. I чаго бацюшка палез у гэтую палітыку. Пільнаваў бы лепей ключоў ад архірэйскага дому.
Уваходзіць М і к і т a — бюсы і без курткі, у руках кошык з пляшкамі і два рэвальверы.
ЯНКА КУПАЛА 277
З’ява V
Га н у л я — Д а м a — С п р а ў н і к — М і к і т a
Га н у л я. А мой жа ты сыночак! Хто ж цябе гэта абалваніў?
Д а м а (прыглядаючыся праз лёрнэтку на Мікіту). У вас, мусье рэгістратар, фасон касцюму, як і ў мяне з іх родзіем, — а лябасяк.
М і к і т а (стаўляючы кошык з пакупкамі і кладучы на стале рэвальверы, вітаючыся з гасцьмі). Меджду протчым, мадамсіньёра, цалую ручкі! Іх родзію чэсць! Але, пардон, мадамы і мусьі! Выбачайце за мой нештодзённы выгляд. Мяне толькі што спаткала ў дарозе смешная прыгода. Калі бег я па гэтыя, меджду протчым, пакупкі, на Зыбіцкай вуліцы спаткалі мяне два, мабыць, апошнія ўцякаючыя паны, папрасілі мяне пастаяць, самі знялі куртачку, сказаўшы, што гэта з іхняга сукна, потым папрасілі пасядзець і таксама самі знялі боты, сказаўшы, што гэта з іхняй скуры.
Д а м a. А далей?
М і к і т a. А далей таксама хацелі тоесёе, меджду протчым, знімаць, але пачалі падыходзіць людзі, дык падзякавалі і пайшлі.
Д а м а. Ах, якія ж усётакі яны джэнтльмэны! Нават падзякавалі.
С п р а ў н і к. О, так, так! Пазнаць адразу пана па халявах.
Г а н у л я. А грошы не адабралі?
М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, не адабралі: бачыце, пакупкі прынёс. Гляньце!
Га н у л я (зірнуўшы ў кошык). А матачкі ж мае! Гэта ж гарэлка!..
М і к і т а. Але, меджду протчым, мамаша, — гарэлка. Бо гэта будзе самая цяпер даходная стацця. Новая ўлада гарэлку забараняе, а што забаронена, тое смачна і дорага каштуе.
Га н у л я (паказваючы на рэвальверы). А гэтыя качарэжкі на якое безгалоўе?
М і к і т а. Гэта таксама даходная стацця, прытым яны мне нічога не каштуюць: па дарозе адаін мой знаёмы пёрся з імі недзе ў чыстае поле і са страху сунуў іх мне, меджду протчым, дарма.
Га н у л я. Гарэлка... пісталеты... зусім не сэзонны тавар у гэты час.
М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, пакіньце гэту справу на маю галаву, глядзеце вось лепей, ці не снуе хто няпэўны каля вакон. (Вьшае з кошыка, то стаўляе назад бутэлькі.)
Г а н у л я (углядаючыся ў вакно, пасля паўзы). Здаецца, ужо пачынаецца.
М і к і т а (устрывожаны). Што пачынаецца?
Г а н у л я. Чагосьці прэцца сюды мамзэль Наста.
М і к і т а. Так бы адразу, меджду протчым, і сказалі, a то толькі пужаеце...
Убягас засопшыся Н а с т а.
З’ява VI
Гануля — МікітаДама — Спраўпік — Наста
\
Н а с т а (вітаючыся). Дзень добры! Дзень добры! Як маецеся? Смутную вам прыношу навіну. 3 пэўных крыніц я напэўна даведалася, што йдуць да вас трэсці.
М і к і т а. Што вы кажаце, мамзэль Наста: трэсці?
Г а н у л я. Во няшчасце на нашу хату.
Мікіта і Г а н у л я (разам). Што рабіць? Што тут рабіць? Райце, мамзэль Наста!
Н а с т а. Вывешвайце хутчэй праз вакно чырвоны сцяг. У падобных несамавітых сытуацыях такое вывешванне часам памагае. Хутчэй вывешвайце! А я пабягу. М