Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ўсяго восем месяцаў, пане рэгістратар, як мы бачыліся. Але, мабыць, цяжкія вашы справы, што так цяжка вам час плыве: месяцы ў цэлыя леты і зімы замяніліся?
М і к і т а. Так сабе, нічога сабе, меджду протчым, плыве.
Я н к а. Дый што гэта з вамі? Ці не ўпісаліся вы ў менскія свабодныя гэрцумсролікі? — як тачнік які, тарабаніце гэту брычку з сабой.
Га р о ш к а. Мусіць, яны пазайздросцілі конскаму хлебу.
Га н у л я. Гэта Мікітка кожны дзень гэтак на службу ездзіць.
М і к і т a. А так, пане профэсар. Пры сучасным політычным і экономічным становішчы Расійскай, меджду протчым, імпэрыі няможна йначай. Цяпер так: калі конь мо
266 ЯНКА КУПАЛА
жа цягаць павозку, то чалавек і пагатове. На тое ж у нас і абсалютная свабода, каб усё жывое мела абсалютнае раўнапраўе.
Я н к а. Раўнапраўето раўнапраўе, але ж хіба яно вам не загадвае быць штодзень за нейкага саматужнага вазюра?
М і к і т a. О, не! Каламажку я цягаю з сабой толькі дабравольна і толькі для ўласнай выгады. Папершае: на службу і са службы важу патрэбныя сабе офіцыяльныя, меджду протчым, паперы; падругое: важу, але ўжо толькі са службы, усялякія пайкі, коопэрацыйны тавар і іншае; патрэцяе: вось пападаецца па дарозе якаянебудзь контрабанда, іначай кажучы — рэчы, якія ўвозіць у Менск забаронена: мука, крупы, бульба, сала, масла, цыбуля, рэдзька і гэтаму, меджду протчым, падобнае. Значыцца, выгандляваў цішком, каб ніхто не бачыў, тоесёе з гэтай контрабанды на якуюсякую панчоху ці шкарпэтку, палажыў сабе, меджду протчым, на воз і вязі сабе ў сваёй каламажцы. Ну, і ці ж невыгодна?
А л е н к а (прабуючы падымаць паасобку партфелі ў каламажцы). Ну і цяжкія ж гэтыя торбы! Ці не каменне ў іх напакавана?
М і к і т a. He каменне, меджду протчым, мамзэль, а наш хлеб штодзённы. (Дастаючы першы партфель.) У гэтым портфэльчыку ўсялякія асабістыя пасведчанні: на маю асобу, на маю кватэру, на ваду, на апал, на яду, на хадзьбу і гэтак далей, і яшчэ дакуманты на права ўставаць рана і не ўставаць рана, хадзіць на службу і не хадзіць на службу, насіць вопратку і не насіць вопратку, трымаць грошы і не трымаць грошы, мець сабе жонак і дзяцей і не мець сабе жонак і дзяцей, свістаць, меджду протчым, на...
Я н к а (перабіўшы.). А ў гэтым другім лантуху?
М і к і т а (дастаючы другі партфель). А ў гэтым, меджду протчым, портфэльчыку ўсялякія дэкрэты, законы, пастановы, загады, рэзолюцыі, інструкцыі аб раўнапраўі ўсіх расаў і падрасаў, усіх нацый і паднацый, усіх народаў і паднародаў, усіх моваў і падмоваў — у нашай ядынай і непадзельнай Літбеларускай рэспубліцы. (Дастаючы трэці партфель.) У гэтым толькі грошы — мая пэнсія за першыя дзесяць дзён гэтага ліпня месяца і за два тыдні наперад. (Дастаючы, чацвёрты апошні партфель.) А ў гэтым карапузіку важнейшыя дакуманты: профсаюзу, біржы працы, культасветы, нашага№ 157 348 дамкому у якім я паўнапраўны сакратар, і гэтак, меджду протчым, далей. (Дастаючы іншыя рэчы з каламажкі.) Далей ідуць мае за месяц чэрвень, за першыя дзесяць дзён ліпня і за два тыдні наперад дармовыя, меджду протчым, пайкі: сем фунтаў адборнай атрубянай мукі, паўтара фунта з асьмушкай круп, два фунты з чвэрткай гароху, не ведаю колькі газы, паўчвэрці фунта і два лоты солі, і да ўсяго гэтага яшчэ: селядцы, тараны, сем з паловай фунтаў дроў пудэлачка, меджду протчым, пудры, аляруж, падстаўка для кветак, тры чаркі, а болей, здаецца, нічога няма.
Я н к а. Як уважаю, дойная каза выйшла з вашай свабоднай профэсіі аратара: столькі грошай, ды яшчэ дармовыя пайкі!
М і к і т а. Бачыце, пане профэсар, як вам сказаць, меджду протчым, я ўжо махнуў рукой на ўсе свабодныя профэсіі: штосьці мне яны не шанцуюць.
Га н у л я. He шанцуюць, бо не за сваё бярэшся. Гэта ж, трэба вам ведаць, чуць не наклікаў на сваю галаву безгалоўя. Як толькі немцы выйшлі, то ён ужо на другі дзень палез на Трэку недзе на вышкі і давай, на чым свет, падбухторываць людзей. Спачатку ўсе здзівіўшыся глядзелі, смяяліся, а пасля даван шпурляць у яго чым хто папала. Сцягнулі гвалтам з вышак і немаведама куды б зацягнулі. Але, на шчасце, заступілася мамзэль Наста і сяктак выпутала з гэтай бяды.
М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, вы крыху не ў тых колерах адмалявалі ўсю гэтую трагічную гісторыю. Уся бяда была ў тым, што я не ўгадаў, на якую, меджду протчым, стануць пляцформу, дзеля гэтага паслізнуўся і быў змушаны прымусова зысці з трыбуны. I гэтае, меджду протчым, здарэнне пераканала мяне, што кроў свабодных профэсій у маіх жылах яшчэ не цячэ і што маё праўдзівае прызванне вось у гэтым (хлопаючы па партфелях). паперы, паперы й паперы. Цяпер я, пане профэсар, маю шаснаццаць дзённых і восем вячэрніх, меджду протчым, пасадаў рэгістратара ў розных Менскіх Губэрскіх Саўхозах, Нархозах, Комхозах, Домхозах і іншых аддзелах, пададдзелах і напаўпададдзелах, дзе, меджду протчым, сяджу сабе і сяджу сабе, пішу сабе і пішу сабе. На маю пілыіую працу нават начальства, меджду протчым, звярнула ўвагу і да маёй рангі рэгістратара дабавіла ганаровую падрангу, якая панашаму завецца «Совбур». Бяда толькі, меджду протчым, што вось новая, па ліку трэцяя, політычная сытуацыя спыняе на невядомы час гэту маю рэгістратарскасовбурскую кар’еру.
Уваходзяць з дваіх праціўвых дзвярэй В у ч о н ы я.
ЯНКА КУПАЛА 267
З’ява IV
Тыя ж — Заходні в у ч о н ы — У с х о д н і в у ч о н ы
3 а х о д н і Ус х од н і 3 а х о д н і У с х о д н і 3 а х о д п і У с х о д н і
в у ч о н ы (стукнуўшыся з Усходнім). Пся крэв!
в у ч о н ы. Чорт подзеры!
в у ч о н ы. Пшэпрашам пана!
в у ч о н ы. Ізвініце, судар!
в у ч о н ы. I пан ту?
в у ч о н ы. I вы здзесь?
Клапяюцца самі сабе і прысутным.
3 а х о д н і в у ч о н ы (да Янкі). Бардзо на часе, жэ пан обэцным ест. Для взбогацэня нашэй ведзы польскей потшэбнэ сон ешчэ нектурэ шчэгулы о нібы вашым краю. Можэ шановны пан поінформуе цось о пшыродзе так званэй по вашэму Бялэй Русі і цось о тэм, яке собе закрэсляце граніцэ політычнэ.
Я н к а. Прырода наша, пане вучоныя, прыродная. Маем поле і лес, горы і даліны, рэчкі і вазёры, нават мора мелі — называлася Пінскае, — але акупанты змяшалі яго з гразёй, дык засталося толькі Пінскае балота. А граніц політычных не маем, бо і політыкі сваёй не маем — на чужой політыцы пакуль што ездзім.
У с х о д н і вучоны (запісваючы ў нататнік). Прырода в Русском СевероЗападном крае веліка і обільна — есть суша і водныя басейны, дажэ морэ собственное імелось, но благодара врэдным клімацічэскім веяніям с Запада поіменованное морэ утонуло в Пінском болоце. Что касается поліцічэскіх граніц обласці, то оне в представленіі здзешніх обшчэрускіх людзей очень туманны. Всё жэ прымечается стрэмленіе расшырыць эці граніцы на Запад.
Заходні вучоны (запісваючы ўперамежку з Усходнім). Пшырода на Польскіх Крэсах Всходніх надзвычай буйна і богата; эгзыстуе лёнд і водозбёры; край тэн посядал навэт можэ, але, завдзенчаёнц шкодлівым вплывом зэ Всходу, можэтэ пшэісточыло сень в Пінске блото. Цо сень тычы граніц політычных краю, то взглендэм іх у месцовэй людності вшэхпольскей пшэдставене бардзо не яснэ. Еднак, спостшэга сень донжэне розшэжыць овэ граніцэ на Всхуд.
Ус х о д н і в у ч о н ы. Ешчо одзін маленькій воп’рос: Вашы землякі не собіраются в будушчэм прыобрэсці себе морэ вместо утонувшего, чтобы co временем пробіць себе куданібудзь окошко — в Европу ілі Азію?
Я н к а. Нам і без мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасцяй праз усходнія ці заходнія «акошкі».
Усходні вучоны (запісваючы). О Дарданелах, о Індзійскіх морях і о какіхлібо окошках не помышляют і помышляць не жэлают, ібо, по іх жэ словам, і без того імеют гдзе топіться, когда повеет сквознякамі із Запада.
Заходні вучоны (запісваючы ўперамежку з Усходнім). 0 розшэжэню своіх граніц од можа до можа не мажон і мажыць собе не жычон, поневаж, як самі твердзон, маён гдзе топіць сень і бэз можа, гды повеён пшэцёнгі зэ Всходу.
Усходні вучоны (скончыўшы пісаць). Благодару вас!
Заходні вучоны (скончыўшы пісаць). Дзенькуен пану!
В у ч о п ы я клапяюцца і выходзяць кожны ў праціўныя дзвсры, якімі прыйшоў быў.
З’ява V
Гапуля — Гарошка — Алепка — Янка — Мікіта
Я н к а (да Мікіты). Ну і дурыгаловы гэтыя вашы вучоныя!
М і к і т а. Усё гэта, меджду протчым, тутэйшыя людзі: адзін дзякавы сын, а другі — арганіставы.
А л е н к а. Хоць яны і вучоныя і тутэйшыя, а ўсё ж такі надта смешныя.
М і к і т а. Для асоб з глухой вёскі, мамзэль, можа, яны і смешныя, а для Менскай рускай, меджду протчым, інтэлігенцыі яны зусім сур’ёзныя вучоныя.
Я н к а. Такія сур’ёзныя, пане совбур, як і сягонешні выгляд вашай хаты, асабліва гэтыя хвасты ад шпалераў ды абразы задам наперад.
268______ЯНКА КУПАЛА___________________________________
М і к і т а. Гэта, пане профэсар, ёсць вынік майго апошняга, меджду протчым, службовага становішча і апошняй політычнай сытуацыі, якая ўтварылася ў Расійскай, меджду протчым, імпэрыі. Усё гэта вымагала тоесёе змяніць і ў хатніх абставінах, каб такім спосабам надаць болей, меджду протчым, дэмократычнасці і прастаты.
Я н к а. Лёгкі і танны спосаб у вас дапасоўвацца да сытуацыі.
М і к і т а. Надта лёгкі і танны. Глядзеце. (Пераварачвае абразы.) Раз, два! і гатова.
Я н к а. Цікава толькі, як гэта вы з сваім апошнім саўбураўскім становішчам дапасуецеся да самай навейшай політычнай сытуацыі, што круціцца ўжо каля Пярэспы?
М і к і т а. Аб гэтым я таксама, меджду протчым, не забыўся. Мой профэсар гэр Спічыні працуе са мной у даным кірунку ўжо некалькі часу і памагае мне расцярэбліваць дарогу да будучай маёй кар’еры ў губарнатарскай канцылярыі. Бяру ў яго лекцыі таго «языка», з якім прыходзіць новая сытуацыя.
Я н к а. Глядзеце толькі, каб гэты гэр Спічыні вам не ўставіў і тут спіц, як і перад нямецкай сытуацыяй.
М і к і т а. Меджду протчым, гэр Спічыні таму не вінен, што напладзілі сабе людзі языкоў, як тая трусіха трусянят, і мне, меджду протчым, як ідуць немцы — вучыся панямецку, як ідуць палякі — вучыся папольску, а як будуць ісці нейкія іншыя — вучыся па нейкаму паіншаму. I гэр Спічыні тут ні пры чым. Эх, каб я быў, меджду протчым, царом! Завёў бы я ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе тады прыпяваючы. A то круці галавой над я