• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    кі стук мяне нэрвуе: не магу спакойна выкладаць лекцын. Пакуль што маю гонар выйсці. Заўтра пачнем прывітанні навыварат. (Хапае шапку і знікае ў дзвярох справа.)
    Мікіта (услед Спічыні). Да мілага спаткання. (Да Ганулі.) Меджду протчым, мамаша, мабыць, папраўдзе немец стукае, бо далікатна. Ідзеце адчынеце дзверы і крыху прытрымайце яго, пакуль я пераадзенуся, бо, чаго добрага, прыйшоў на работу хапаць.
    Выходзяць абое, паўза.
    М і к і т а (варочаецца пераадзетпы папажарніцку з каскай на галаве, з тапаром пры поясе і з жалязякамі, што лазіць па слупох, пры нагах. Становіцца ў позу і напявае).
    Гусар, на саблю опіраясь,
    В глубокой горэсці стаял...
    Уваходзяць Гануля і Н е м е ц у вайсковай формс.
    З’ява XVIII
    Мікіта — Немец — Гануля
    М і к і т а (беручы «пад казырок» і нізка кланяючыся). Гута моргэн, гэр гэрманіш. (Набок.) Абач, абач, і немцы адзяюцца ў форму алякум пажарны, гэта  каб не хапалі, мабыць, іх саміх на работу.
    Н е м е ц. Ці няможна ў вас папрасіць у гэту манерку трохі вады?
    М і к і т а (набок). На якую ж халеру пацеў я столькі над шпрэхендэйчам, калі яны панашаму лепей ад нас саміх шпрэхаюць? Але, мабыць, гэта мне здаецца, або ён удае, што ўмее патутэйшаму. (Да немца.) Зіхэнзіш... Заразіш... (Набок.) Зірну ў слоўнік, як яму адказаць. (Шастае слоўнікамі.) Можна... можна... колькі... колькі... хочаце... хочаце... вады... вады... Няма гэтага. Каб іх пярун спаліў такія слоўнікі! (Да немца.) Кіндэр фравуву, меджду протчым, фатэрлянд, гэр гэрманіш... (Падказвае на мігі, што ўлле яму вады.)
    254	ЯНКА КУПАЛА
    Н е м е ц (падышоўшы блізка да Мікіты і прыглядаючыся да формы). Оо! Што я бачу? Рыхтык рускі генэрал. (Набок.) Але хоча дурня клеіць, каб выкруціццаад палону. (Беручы «пад казырок>>.) Ваша прэвасхадзіцельства! Я вас павінен, як верны нямецкі салдат, забраць у палон, бо вы рускі генэрал.
    М і к і т а (перапужаны). Аяяй! Оеей! Куды ж я падзенуся? Во, меджду протчым, папаўся, як мурза ў студню. Оеей! Оеей! Як жа яму вытлумачыць, што я не генэрал, а калежскі рэгістратар? Пашукаю яшчэ ратунку ў слоўніках. (Шастае слоўнікам.) Генэрал... генэрал... пажарная каманда... Оеей! Оеей! Мая ты босая каманда. Няма ў слоўніку. Дзе той Спічыні? Які яго нячысцік выкруціў у гэтую небяспечную для мяне хвіліну? Оеей! Оеей! Што ён нарабіў мне гэты гэр профэсар з сваёй навукай! Оеей! Оеей!
    Н е м е ц. Я чакаю, ваша прэвасхадзіцельства!
    М і к і т а. Рыхтык, рэхт, меджду протчым, шабас гут, фрау... фатэрлянд... Зараз, зараз! Аяяй! Аяяй! А ратунку аднекуль, а збаўлення аднекуль. Забярэ ў палон, у нямецкі палон, і жыві там як хочаш.
    Га н у л я (ломячы рукі, да не.мца). А мой жа паночак, а мой жа немчык! He бяры ў мяне апошняга Мікітку.
    М і к і т а. Оей! Оей! Што будзе, то будзе, папрабую загаварыць з ім панашаму, можа, зразумее. Мусье немец. Ясны пане немец! Я.не генэрал, а толькі пажарная каманда... Пажарнік Менскай, меджду протчым, пажарнай дружыны, — дакумант маю на гэта з пячаццю. Бачыце, я толькі кум пажарны. Каб я з гэтага месца не зышоў, калі я генэрал!
    Н е м е ц. He магу паверыць, ваша прэвасхадзіцельства! Заўсёды генэралы кажуць, што яны не генэралы, калі іхнае генэральства пачынае ім самім бокам вылазіць. А дзеля гэтага — прашу ў палон!
    М і к і т а. Оей! Оей! I зразумеў і не паверыў. Гвалтам робяць генэралам. Чаму ж ты скрозь дна не правалілася, мая ты пажарная каманда! Аяей! Аяей!
    Га н у л я (ходзячы па хаце іломячырукі). Матачкі мае родныя, бацечкі мае хрышчоныя! Што гэта робіцца? Садом і Гамора! (Стукае ў Янка вы дзверы.) Пане настаўнік! Дзядзька беларус! Ратуйце! Немец Мікітку ў палон цягне!
    Уваходэяць Я н к a, А л е н к а, Га р о ш к а.
    З’ява XIX
    Тыя ж — Янка — Аленка — Гарошка
    М і к і т а (стаўшы перад немцам на калені). Оей! гэр гэрманіш, кіндар фатэрлянд! балабостачка мой ненаглядны! He губі маёй маладосці — не бяры ў палон! Больш ніколі не буду генэралам.
    Я н к а (чуўшы гэту гутарку). У чым справа?
    М і к і т а Оей! Оей! Мусье немец зрабіў мяне, меджду протчым, генэралам і хоча ў палон цягнуць, а я не хачу быць генэралам і не хачу ў палон цягнуцца. Оей! Оей! Пане настаўнік, бацька беларус! выбаўляй з ягіпецкай няволі!
    Я н к а (адвёўшы набок Мікіту). Дайце яму тры рублі, і адчэпіцца.
    М і к і т а. Дам дзесяць, а толькі ратуйце, меджду протчым! (Мацае па кішэні.) Ой, грошы засталіся ў рэгістратарскіх «меджду протчым». Пазычце мне да заўтра. (Янка дае яму грошы, Мікіта падыходзіць да Немца, становіцца на адно калена і падае грошы.) Вось вам, ясне мусье немец, гэр гэрманіш, пакуль што контрыбуцыя, заўтра дам энэксыю, а там, калі не хопіць, жонак, дзяцей залажу, меджду протчым, мамашу, толькі дайце перадышку, не цягнеце ў палон!
    Н е м е ц (хаваючы грошы). Загаварылі б адразу гэткім языком, ваша прэвасхадзіцельства... (Бярэ «пад казырок» і выходзіць.)
    З’ява XX
    Тыя ж без Н е м ц a
    М і к і т а (зрываючы з сябе і кідаючы па чарзе аб зямлю часткі пажарніцкага ўбору). К чорту пажарніцкую каманду! К чорту пажарніцкую кар’еру! (Пускаючы аб зямлю
    ЯНКА КУПАЛА	255
    кнігамі.) I нямецкае шпрэхэн к чортуі I нямецкая губарнатарская канцэлярыя к чорту! Ад заўтрашняга дня займуся свабоднай профэсыяй — буду на Койданаўскай вуліцы гандляваць нямецкімі рублямі.
    Гануля падбірае параскіданае, Алепка штохвіля пырскае смсхам, Япка насмеіпліва
    '	ківае галавой, Гарошка пыхкае мацпей люлькай і плюе.
    3 а сл он а.
    ДЗЕЯ ДРУГАЯ
    Позняя восень. Сцюдзёна. Пад вечар. Месца дзеі — кусок Катэдральнага пляца, называнага іначай мяпчанамі «Брахалка», — бліжэй ад Койданаўскай вуліцы, з відам насупроць — вежа з гадзіннікам. Па пляцы колькі дрэў без лісцяў, пекалькі садовых лавак. Праз усю дзею праходзяць то сюды, то туды рознага калібру г р а м а д з я п е, грамадзянкі і йграе напераменку лера і шарманка. Пры падняцці заслопы псршым праходзіць справа ўлева Л е р н і к і лерай, а пасля Шарманшчык з шарманкай. Некалькі быўшых п а п я ў, стоячы радам, прадаюць усялякія хатпія мапаткі.
    Непадалёк ад паняў такі самы тавар прадае Га п у л я.
    З’ява I
    Гануля — Мікіта
    М і к і т а (у выцвіўшым чыноўніцкім асеннім пальце з настаўленым каўняром, з парасонам уваходзіць справа; да Іанулі). Меджду протчым, мамаша, прадалі штонебудзь ці не?
    Га н у л я. А ні на іголачку. Як хто зачараваў. (Паказваючы на паняў.) У тых таксама ніхто нічога не купіў.
    М і к і т а. Нешчаслівым для гандлю і мне сягоннешні дзень выпаў. Каб хто хоць на смех запытаўся аб марках. «Рускія» — кажуць — давай, а нямецкія, кажуць, меджду протчым, немцу прадай. А дзе тут таго немца зловіш, калі — па чутках — амаль не ўсе ўжо з гораду выйшлі. (Да праходзячага грамадзяніна.) На хвіліначку, пане мусье! Хачу вам нешта запрапанаваць.
    Грамадзянін затрымоўваецца.
    Можа, з ласкі сваёй купіце ў мяне маркі?
    Грамадзянін іранічна і падазрона змераў яго вачыма ды пайшоў.
    Гануля (да праходзячай грамадзянкі). Панечка, купеце ў мяне пацеркі, а можа, дамскі нэсэсэр, а можа, во гэта? — усё за паўцаны аддам, усё за паўцаны. (Грамадзянка паглядзелапаглядзела тавар і пайшла. Іануля да Мікіты.) Вось так усе яны: паглядзіць і пойдзе, паглядзіць і пойдзе.
    М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, я вам не адзін раз казаў і яшчэ кажу; у вас няма зусім гандлярскай жылкі, у вас не хапае нават чуткай кемнасці ў гандлёвапрамысловых справах, дзе вымагаецца ад прадаўца пэўнай веды ў пазнаванні душы купляючага і яго грамадзянскага і соцыяльнага становішча. I вось, напрыклад, меджду протчым, вы толькі што запрашалі: «купеце, за паўцаны аддам, за паўцаны». Разумеецца, кожны падумае, што ў вас зусім дрэнны тавар, якога і за паўцаны не варта купляць. Таксама паміж купляючымі трэба выдзяляць іхнія рангі і клясы — абавязкова; а вы, як, напрыклад, толькі што, не разгледзеўшыся дакладна, хто які йдзе, кажаце проста з моста: панечка, меджду протчым! А памойму, зусім не панечка, а самае меншае — мадама, а можа, нават і мадамсіньёра.
    Га н у л я. Ды якая там яна мадама? Проста нейкая... нейкая...
    М і к і т a. А хоць бы нават, меджду протчым, і такая нейкая. Усё роўна. У гандлёвапрамысловых адносінах мы павінны рабіць від, што яна і не такая, і не нейкая. Для нас адно важна: каб тавар куплялі, каб тавар не залежваўся. (Паўза.) Меджду протчым, мамаша,
    256	ЯНКА КУПАЛА
    я ўважаю, што, апрача ўсяго іншага, сягоння ў дабавак нейкі выключны дзень, і вам ніякай гандлёвай «здзелкі», бадай, не ўдасца ўжо правесці. Дзеля гэтага йдзеце з таварам дамоў і шыкуйце вячэру, а я застануся яшчэ тут. Думаю, што мне ўдасца злавіць, меджду протчым, якога немца і ўсучыць яму ягоныя маркі.
    Га н у л я (складваючы манаткі). Толькі пільнуйся, сынок, каб ён не ўздумаў цягнуць цябе ў палон і пры адступленні, як тады — пры наступленні.
    М і к і т a. He бядуйце, меджду протчым, мамаша, — я заўсёды знайду выхад з найгоршага крытычнага становішча. Ды я ж прасіў вас, мамаша, не ўспамінаць мне аб гэтай трагедыі майго жыцця.
    Гапуля маніцца выходзіць.
    Ага! Калі спаткаеце профэсара гэр Спічыні, то напомніце яму, што я ўжо яго чакаю на практычную лекцыю аратарскага мастацтва, вось толькі схаджу на мінутку на Койданаўскую вуліцу паслухаць, як там стаіць курс на валюту. (Пайшоў.)
    Га н у л я, а за сй П а п і з манаткамі шпурам выходзяць. Па хвілі уваходзяць Я п к a
    і А л б н к a.
    З’ява II
    Янка — Аленка
    А л е н к а. Здаецца, мы ўгаварыліся тут пачакаць на татку?
    Я н к a. А так — тутака. Пакуль прыйдзе, можам хвіліну пасядзець.
    А л е н к а (сеўшы на лаўку, пасля паўзы). Як вы заўсёды, дзядзька настаўнік, мудра вельмі разважаеце, ажно мяне часам страх бярэ! Вось, напрыклад, ідучы сюды, сказалі вы, што мы павінны дабівацца, каб быць не толькі гаспадарамі самі над сабой, але і над сваёй воляй.
    Я н к a. А як іначай, Аленка. Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», у сваёй самабытнасці і смела сягнуць па сваё неабдымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я».
    А л е н к а. Але цярністы шлях мусіць прайсці душа народная, пакуль збавіць гэта сваё «я>> ад чужой няволі.