• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     і к і т a
    М і к і т а (уваходзіць з пакупкамі). О, меджду протчым, і профэсар у нас! Здрасціце!
    Я н к а. Майму кватэрнаму гаспадару нізка кланяюся! Апрача гэтага, пазвольце, пане рэгістратар, павіншаваць вас з імянінамі! Жычу вам надзець шліфы калежскага асэсара.
    М і к і т а. Дзякую, меджду протчым, дзякую! Шчыра мяне цешыць, што вы аб гэтым не забыліся. Жадаю, каб і праз год мы ў гэтай кватэры віншаваліся.
    Я н к а. Аб гэтым трудна загадзя варажыць, бо я ў скорасці зусім выязджаю з Менску на вёску.
    Га н у л я. Як жа гэта, пане настаўнік? Мы ўжо да вас так прывыклі, што мне здавалася, ніколі не разлучымся.
    Я н к а. Там, на вёсцы, я патрэбней, чымся тут, а да таго — не люблю я гораду: вельмі ўжо ў ім цяжкае паветра.
    М і к і т а (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, прышыкуйце закуску, бо незадоўга і госці збяруцца. (Стаўляе набок пляшку.)
    Я н к а. Эгэ! I пляшку бачу. А кажуць, што няможна дастаць.
    М і к і т а. Усё можна, толькі асцярожна.
    Гануля збірае пакупкі.
    Вось тут селядцы, во, цыбуля да іх, а вот сала, а тут... меджду протчым — кілечкі... пальцы госцікі абліжуць.
    Га н у л я з пакупкамі выходзіць.
    З’ява III
    Япка—Мікіта
    Я н к а. Гучны, як уважаю, баль у вас будзе.
    М і к і т a. О, так! У нашым чыноўніцкім становішчы іначай няможна. Як чуць што
    244
    ЯНКА КУПАЛА
    зблышыў, дык і пачнуцца ўсялякія суды ды перасуды: адзін будзе казаць, што па службе атрымаў паніжэнне, другі — што ў карты прагуляўся, а трэці — што скнэра, а гэта — найгорш, і так пайшла пісаць губэрня — не адцярэбішся. Становішча, меджду протчым, пане мой, абавязвае.
    Я н к a. А вы плюнулі б на тое, хто што кажа, ды жылі сваім адумам. Прытым, якое тут чорта чыноўніцкае становішча, калі яно ўжо не стаіць, а ляжыць, ды як яшчэ ляжыць — як трухлявая калода!
    М і к і т а. Меджду протчым, гэта яно ляжыць так сабе — да часу, а потым зварухнецца і падымецца.
    Я н к а. Чакай, бабка, Пятра!.. Пакуль ваша гэта становішча ўстане, то вас саміх чэрві паточаць. Ды скажэце, калі ласка, каму і нашто патрэбна гэта ваша з мёртвых паўстанне? Ды каму, якую тут карысць вы прыносілі, як яшчэ стаялі?
    М і к і т а. Мы цвёрда стаялі на варце святога расійскага самаўладзтва і баранілі тутэйшую рускую народнасць ад «інародчаскага засілля». Во яно што, меджду протчымі
    Я н к а. Няма чаго казаць — бараніліі У лапці абувалі, з торбамі пушчалі ды ў сібірскія катаргі вывозілі. Гэта называецца — баранілі!
    М і к і т a. А што вы, наваспечаныя рэспубліканцы, хэхэхэ! беларусы ці як там... што вы маніцёся бараніць, бо дагэтуль, меджду протчым, вы яшчэ нічога не ўбаранілі!
    Я н к а. Мы баронім саміх сябе ад вашай навалы.
    М і к і т a. А, меджду протчым, нічога не выходзіць: вашы сходкі ці там з’езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць. Хэхэхэ! раскідаюць — во, і ўсё тут.
    Я н к а. Але, раскідаюць, але! Толькі ж думак нашых і сам люцыпар не раскідае — бо мы служым вялікай ідэі вызвалення.
    М і к і т а. Усё гэта глупства. Меджду протчым, ідэя  вельмі скупая пані: ні шэлега сваім слугам не плаціць — хоча, каб на яе ўсе дарма працавалі. А ў мяне, хэхэхэ! пане профэсар, душа рэальная: хто мне лепей плаціць, таму і служу і кіхаць хачу на ўсякія ідэі. Мая лінія жыцця вельмі простая.
    Я н к а. Памыляецеся, пане рэгістратар. Ваша лінія не простая — а крывабокая, — цямняцкая ваша лінія і ўжо вядзе вас туды, адкуль не варочаюцца.
    М і к і т а (стукаючы кулаком па стале). Меджду протчым... меджду протчым... вы мяне абражаеце. Я не цямняк, пане... пане дырэктар беларускай басоты.
    Я н к а. Выбачайце, я крыху пагарачыўся. (Выходзіць у свой пакой.)
    З’ява IV
    Мікіта — Гануля
    Га н у л я (увайшоўшы пры апошніх словах Мікітавых). Ты ізноў з ім павадзіўся? М і к і т а. Меджду протчым, я з ім не вадзіўся, а толькі аб палітыцы паспрачаўся. Га н у л я (накрывае стол). Гэтымі сваімі спрэчкамі людзям толькі кроў псуеш.
    М і к і т а. Псуюць і яны мне. He магу ж я, меджду протчым, мамаша, набраць у губу вады і маўчаць, калі ён бэсціць мае жыццёвыя погляды. Меджду протчым, абавязак мой — паказаць гэтым новым завадзілам іхняе належнае месца. Хай знаюць, што і мы тоесёе ў палітыцы кемім. Апрача таго, здаецца, што ад нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне, а мне ад гэтага паху ў носе круціць.
    Га н у л я. А калі бальшавік, дык што? Бальшавік таксама чалавек.
    М і к і т а. Можа, чалавек, а можа, і не, бо з нашымі рангамі і клясамі абходзіцца зусім не пачалавецку. (Паўза.) Меджду протчым, мамаша, я папрашу вас... я гэтага хачу... 3паміж іншых гасцей будуць у мяне сягоння: адна мадам, non, спраўнік і пан. Вось, калі хто з іх звернецца да вас з якім словам, то вы старайцеся адказваць у нос і меней ужывайце простых выразаў. Калі з мадамап зойдзе гутарка, то не кажэце — панечка, а мадамсіньёра, калі з папом, то — не бацюшка, а ацец духоўны, калі з спраўнікам, то — не пан спраўнік, а ваша родзіе, а калі з панам, то — не проста пане, a — ясне пане грабя. Усё гэта тутэйшыя гратапэрсоны, меджду протчым, людзі аднолькавага са мной светагляду і амаль што не аднолькавых рангаў, так што хачу я, каб яны ведалі, што і радня мая не ніжэй стаіць ад іхняй радні.
    Г а н у л я. Ну і госці. Адкуль ты іх выкапаў? Яны ж уперад у нас не бывалі.
    М і к і т a. He бывалі... не бывалі... Меджду протчым, уперад была іншая політычнаэкономічная сытуацыя, пры якой не ўсюды яны маглі пабываць, а цяперака, як збольшага рангі і клясы абшліфаваліся, вось яны, гэтыя мае госці, і складаюць пам першым візыту.
    ЯНКА КУПАЛА	245
    Га н у л я. А хай бы лепей не складалі, a то скачы перад імі немаведама як!
    М і к і т а. Вы толькі, меджду протчым, мамаша, адказвайце, як я вас вучыў, а ўсялякіх іншых цэрамоній буду я сам даглядаць. Ага, яшчэ адно: як будзеце вітацца, то адну нагу назад адцягвайце — рабеце рэвэранс. А важней за ўсё старайцеся як найгусцей у нос.
    Га н у л я (махнуўшырукой). У нос дык у нос!
    Уваходзіць Я іі к а.
    З’ява V
    Мікіта — Гапуля—Янка
    Я н к а (увайшоўшы, да Ганулі). Вось я ўспомніў, цётачка, адну сваю справу і мушу прасіць вашай у гэтым помачы. Надовечы я атрымаў ліст з вёскі ад сваёп быўшай вучаніцы, у якім піша яна, што з бацькамі сваімі прыедзе ка мне ў госці. А гэта можа здарыцца нават сягоння. Усё было б добра, але бяда ў тым, што яны тут не маюць нікога знаёмага, дык не будзе ім дзе...
    Га н у л я. ...Пераначаваць. Ну, гэта не бяда! Можна будзе і ў нас. Ложкаў, праўда, лішніх няма, дык во тут на падлозе штонебудзь падмосцім, і пераспяць ноч.
    М і к і т а. Яно так, меджду протчым, але ў мяне сягоння важныя госці будуць, дык, можа, вашым гасцём гэта будзе не па нутру?
    Я н к а. Я пастараюся, каб яны вам і вашым важным гасцём не заміналі.
    З’ява VI
    Мікіта — Гануля — Япка — Наста
    Н а с т а (высоўваючы галаву з правых дзвярэй). Ці можна?
    М і к і т а. Калі ласка! Меджду протчым, просім, просім!
    Н а с т а (уваходзіць). Добры вечар! Як жывыздаровы?
    М і к і т а. Дазвольце пазнаёміць: мамзэль Наста Пабягунская — настаўнік Янка Здольнік, меджду протчым, гэтатой... хэхэхэ!.. беларус, абякім я ўжо вам успамінаў... хэхэхэ! He ўлюбецеся толькі.
    Н а с т а (да Япкі). Вельмі цікава з вамі пазнаёміцца! Нам такіх як найболей патрэбна. Я н к а. Дзякую за гонар! (Набок.) А для нас і не цікава і не патрэбна такое знаёмства. Н а с т а. Ці няможна ад гэтых паноў дзе на хвіліну мне схавацца? (Паказвае на мігі, што мусіць папудравацца і паправіць валасы.)
    Га н у л я. Можна, можна! Пойдзем са мною ў другі пакой. (Выйшлі.)
    З’ява VII
    Мікіта — Япка
    Я н к а. Праўдзівая Пабягунская. Хто яна такая?
    М і к і т а. Так сабе — надта мілая і сымпатычная, меджду протчым, мамзэль. На ўсе бакі вядзе шырокае знаёмства. Mae заўсёды аб усім і аб усіх з пэўных крыніц пэўныя весткі, любіць заўсёды і ўсюды, дзе трэба і не трэба, уткнуць свае тры грошы. Меджду протчым, павінен вам сказаць, што яна першая ды, мабыць, апошняя слабасць майго сэрца. Колькі раз рабіў ужо ёй асведчыны, каб, значыцца, аддала мне сваю руку, але штось не клеіцца. Кажа, як будзеце асэсарам, тады выйду, а за рэгістратара, кажа, не хачу. I хоць ты ёй з пальца выссі тое асэсарства, а падавай, і ўсё тут. Але я надзеі не трачу. Зменяцца політычныя сытуацыі, атрымаю ад начальства асэсарскую рангу, і мамзэль Наста будзе маёй, бо асоба, як бачыце, спрытная.
    Я н к а. Спрытная, спрытная! Але і пры змененых сытуацыях каб вы толькі з сваім асэсарствам і з гэтай мамзэляй не вылецелі ў трубу. (Выйшаў у свой пакой.)
    М і к і т а. Зайздрасць яго так і разбірае, меджду протчым. (Дастае з шуфляды ў стале чыноўніцкія адзнакі і перад люстрам прымяркоўвае іх.)
    Уваходзяць Н а с т а і Га н у л я.
    246 _ ЯНКА КУПАЛА__________________________
    З’ява VIII
    Мікіта — Наста — Гапуля
    Н а с т а. Аей, што я бачу?! Без усякае цэрамоніі нашаму дзявоцкаму стану канкурэнцыю робіце: як кокетка, фліртуеце з люстэркамі. А яшчэ калежскі рэгістратар!
    М і к і т а. Але і мамзэль Наста, меджду протчым, сягоння падфуфырылася, як на бальмаскараду ў Белую залю.
    Н а с т а. На баль як на баль, а з гасцямі спаткацца прыйдзецца, дык чаму ж крыху і не паднядзеліцца?
    М і к і т a. А так, так! На тое ж сягоння мае імяніны.
    Н а с т а. Ды я не аб імянінных гасцёх.
    М і к і т а. Аб якіх жа гасцёх яшчэ, меджду протчым?
    Н а с т а. Які ж вы недагадлівы!
    М і к і т а. Ах, ужо ведаю — вы аб немцах?!
    Н а с т а. Няўжо ж аб кім? Я з пэўных крыніц маю пэўныя весткі, што яны яшчэ сягоння будуць у Менску.
    М і к і т a. О, ліханька! Каб хаця не ўваліліся на імяніны, a то сапсуюць усю абедню. А так, меджду протчым, хай сабе ідуць, гэта мне пад руку — буду зноў засядаць у губарнатарскай канцылярыі.
    Н а с т а. Ого! так адразу. А я чула ад пэўнай асобы, што немцы як прыходзяць, то першым чынам направа і налева хапаюць усіх на работы  капаць акопы, а гэта не губарнатарская канцылярыя.
    М і к і т а. Хэхэхэ! Я ўжо ведаў аб гэтым і загадзя забарыкадаваўся. Ілядзеце! (Знімае з сцяны і надзяе пажарніцкую куртку і каску.)
    Н а с т a. I што гэта значыць?
    М і к і т a. А тое, што немцы пажарнікаў на работы не бяруць. Ну, вось я і падумаў аб гэтым раней і ўпісаўся ў Менскую пажарную дружыну.
    Чуваць злева звапок.
    Ай, госці ідуць! Меджду протчым, мамаша, завесьце чымнебудзь вок