Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
, ўзяўшы пранік.
I пярыць стала мокра палаценца, Складаючы на кладцы ў складкі, На ножкі пырснула і на каленцы Вадзіца, як раса на градкі.
Распырсківаліся, як іскры, пырскі, Мігцелі ўсюды мнагацветна.
ЯНКА КУПАЛА
231
На гладзі воднай рысавалі крыскі
I ніклі ў гладзі непрыметна.
Бліскучыя агністыя праменні, Купаючыся ў сажалчыным версе, К маёй галубцы ў мёдным уміленні Туліліся і грэлі персі.
Так палаценца мілая бяліла Вадзіцай, пранікам на кладцы, Пасля сабе на плечы узваліла I слаць нясла на сенажатцы.
Нясла. Вада па ёй цурком сцякала.
I на аселіцы ля плота
Тканіну мыту распускала.
Цяперка сонца ўжо работа!
Бяліся, наша палатно, бяліся, Як дзень, як месяц бледны, бела, Як бела малако ў глінянай місе, Як та саломінка паспела!
10. СЯЎБА
Ралля падсохла, мяккай стала воўнай, Ўжо час узяцца за сявалку,
Ў зямлю зярнят насыпаць жменяй поўнай, Як ад бацькоў наўчыўся змалку.
Ад той, што ад зімы засталась, часткі, Штось кінуўшы на час нязбыты, Адмералі мы з ёй са дзве шаснасткі У мех, рукой яе пашыты.
I выйшаў сеяць я. Яна стаяла Непадалёк мяне, на ўзмежку; У высях сонца золатам зіяла, Унізу плыў вецер сваёй сцежкай.
Пасыпаліся дробныя зарняты Ў раллю, як пацеркі янтарны, На наш загон, сахою узараны, На мой шнурок — палетак ярны.
Яна, як ніцая бярозка тая, Стаяла, за сяўбой слядзіла, I як бы багародзіца святая — Здавалася мне — блаславіла.
Лажыцеся ў раллю, зярняткі, спаткі, Накрыйцеся пасцілкайскібкай, Пасля збудзіцесь, выгляньце з краваткі, Як воўна — густа, як дзень — шыбка!
Расціце высака, расціце буйна, Як гэта пушча за дарогай!
232 ЯНКА КУПАЛА_____________________________
Маліцеся да бела бога чуйна I чорнага не гнеўце бога!
Каб не паспалівалі вас спякоты, Дажджы каб вас не пазмывалі, Каб не пабілі грады і грымоты, Каб вам заломаў не ламалі!
11. ПОАІЦЬ АГАРОДНІНУ
Я выган плотам гарадзіў, яна палола грады; Благое зелле вырывала, кідала у пасцілку, Дзе каліў не было, — дасаджывала там расады, Там прарывала, дзе ўзышло загуста праз памылку.
Чырыкалі над ёю верабейкі на чарэсні, Нязгледна час ад часу вецер пралятаў крылаты.
I адазвалася мая палея сумнай песняй, Такой, якую ў нас пяюць вясеннім днём дзяўчаты.
ВЯСНЯНКА
Ой, брала вясна у сонца ключы, Адчыняла сырую зямельку, Пускала на свет травумураву, Адзявала у лісце бярозы.
Дзе толькі ні йшла яна, — з прыпала Густа сеяла, сеяла кветкі, На край свету гнала рэчкі яна, Птушкам волю і голас давала.
Ой, выйду я, выйду на сенажаць, Буду віць, завіваць вяночак, Пяяць з салавейкам буду у тахт, Сэрцу песняй вясну выклікаці.
Прыйдзі ты ка мне, сагрэй ты мяне, Абымі ты мяне, як друг мілы, Пасей на душы мне долейкі мак, А на сэрцы — пшанічку кахання!
Каб доля, як мак цвіце, зацвіла, Каб каханне расло, як пшанічка, Каб мілы мяне мой верна любіў I галубіў у святліцы, як шчасце.
Звінела песня і злівалась з музыкаю птушак, Бярозавыя на гасцінцы плакалі прысады, Заводзіў вецер, б’ючысь аб асінавы асушак... Я выган плотам гарадзіў, яна палола грады.
12. ЯБАЫНІ ЦВІТУЦЬ
Яблыні цвітуць, так хораша цвітуць, Як белым высыпаны пухам,
ЯНКА КУПАЛА
233
Пчолкі на цвяткі па мёд сабе лятуць, 3 вулля ў вулей нясуцца духам.
Селі з ёю мы пад яблыню ўдваіх На траўцы святачнай нядзеляй; Сонца разлілося ў променях сваіх, Лісткі на яблынях зардзелі.
Вецер плыў лісткамі, песціў, калыхаў, Галінкамі трос, як крапілам, Птушак жвавых шчэбет хвілі не сціхаў, Кружыўся з белым кветак пылам.
Раем на зямлі выглядываў нам сад, Я ў ім — Адам, яна ў ім — Ева;
Ў раі гэтым вецер быў нам бог і сват, Вяцьвямі шлюб давала дрэва.
Птушкі ў мільён струн вяселле гралі нам, Пасажнай маткай была пчолка, Сонца несла ўцехі думкам і грудзям, Пасцелю слала нам вясёлка.
Капаў нам на вочы яблыневы цвет, На нас валіўся, як снег белы, Мыслі нашы беглі сіняй далі ўслед I свет сабой тулілі цэлы.
Мілая! О, колькі радасці даеш
Майму ты сэрцу маладому!
Нават ты сама таго не спазнаеш, Які ты скарб у маім дому!
Мілая, сагрэй мяне сваймі грудзьмі!
К маім грудзям прыліпні шчыра;
Богамі хай станем мы паміж людзьмі, Нябеснага князямі міру!
13. НАСЕНАЖАЦІ
Выйшлі з ёй, дзе сенажатная краса Зіхцела, як вясёлкі мнагацветны ўзор, Вострая яшчэ дзе не забразгала каса, Дзе ў кветках луг ірдзеў, як неба ўноч ад зор.
Выйшлі, як душы дзве злучаны навек Выходзяць, кінуўшы магільную жарству, Светы аглядаць, якія ўзводзіць чалавек...
Прыйшлі мы й дзівімся такому хараству!
Краскамі ўсміхаецца ўся сенажаць, Гараць урочнікі, румянкі і званкі, Жоўтыя званцы зялёны луг жаўцяць, На кветку з кветкі шыбка скачуць матылькі.
Рэчка бурбаліць па каменнях між вольх, Вадзіца бліскатна лялее ў бегацьбе,
234
ЯНКА КУПАЛА
Сціха штосьці шэпча, шалясціць трыснёг, А сонца сочыць у вадзе само сябе.
Кветкі з ёю рвём, вянок сабе пляце — Карону яснацвет з нявысненай красы;
Хораша, да твару йдзе ён сіраце, А зпад вянка плывуць па плечах валасы.
Шчасна так, абняўшыся, ў траве плывём, Купаюцца у кветках ногі да калень, Шчокі, грудзі нам гараць, гараць агнём, Іскрацца вочы, цела просіцца пад цень.
Сонца штораз больш у жылах кроў агніць, Калені штораз больш ласкоча нам трава, Блогасна аб сэрцы сэрца ў жары сніць, Жаданнем забыцця п’янее галава.
Ногі падкасіліся і мне, і ей,
Зліліся вусны з вуснамі самі сабой, Полымем прыпалі грудзі да грудзей, Змяшаліся мы з сонцам, з кветкамі, з травой.
14. КРАСАСВЕТУ
Вясна, вясна! О, колькі ў табе шчасця! О, колькі радасці прыносіш ты з сабой!
Умееш ты ў душы агонь раскласці I грудзі распаліць агністай барацьбой.
Святлом свет цэлы заліла гарачым, Раскінула з зялёнасці жывы шацёр, На ўсім зямлі абшары доўгаспячым На сваіх кроснах выткала чароўны ўзор.
О, цешся з гэтага сама, вясна ты!
Ўжо славу блаславяць цяпер усе тваю — Зямля і неба, і вецер крылаты, I я красе тваёй сваю дань аддаю.
Гэй, ажыло зямлі старое папялішча! Зайгралі рэчкі, плечы выраўнаваў бор, Спраўляе птушак жвавы рой ігрышча I падлятае з радасцю чуць не да зор.
I думка ўвысь ляціць на вольных крыллях, Як бы самому Богу мела расказаць Аб тых нягаданага свята хвілях, Якім вясна яе умела счараваць.
Ляці, імчыся, думка, вышай, далей, Як вокам стрэліць можна у блакітну даль!
Схапі стуль песню з перуновай сталі
I прынясі мне волю сільную, як сталь!
Я песняй мілую сваю праслаўлю Паміж народамі сваіх, чужых зямель,
ЯНКА КУПАЛА
235
Каб не загінула, як кветка, у бяспраўю, — Жыла й тады, як ляжа ў вечную пасцель.
А воля мне жалезная патрэбна
За крыўды маёй мілай помстай заплаціць, Што гаравала так яна бясхлебна, Што ланцугамі мусіла шмат лет званіць.
1913
КРЫЎДА
З’ядае крыўда нас ад векаў, Няма ні праўды, ні парадку, Стаў чалавек звер чалавеку, Труюць адзін аднога звадкай.
Развёўся злосці змей паганы, На брата брата падбівае;
Расой чырвонаю паляны
Блішчаць, як тая кроў жывая.
Снуюцца людзі, як жывёла,
У ёрмы шыі нагібаюць, А цьма — і тут, і там, наўкола, Астатні дух трутні выймаюць.
He ўскалыхне жыцця віхура, He завагніць святла над цьмою, Усё маўчыць, як ноч, панура, Як пушча дзікая зімою.
Ані канца таму пракляццю, Ані яснотаў тых пачатку...
Калі ж ты, Бацькаўшчынамаці, Устанеш к новаму парадку?!
1914 г.
3 ПАВЯЎШАЙ СЛАВЫ...
3 павяўшай славы быўшых дзён,
3 магільных прадзедавых крас, Пад стогн няволі, путаў звон Мы зложым песню, зложым сказ, А так агністы, як пажар, А громкі так, як грому ўдар.
I так, каб чуў і брат, і кат
3 нізіндалін, з высокіх гор;
Ад меж да меж, ад хат да хат
Зайграем свету ў дружны хор
3 жыццём у тон, з віхрамі ў тон, Пра свой папас, пра свой палон.
236 ЯНКА КУПАЛА
Хай тое ўсё, што спала ў сне, Паўстане яваю жывой I светам блудным здрыгане, I панясе скрозь светач свой
Ад краю ў край, між спячых сіл, Аж там — да бацькаўскіх магіл!
1919 г.
ПАЯЗДЖАНЕ
Распаўзлася па абшары Сцюжным пухам, сцюжнай марай Папаўзухазавіруха —
Злога духа злыбядуха.
У полі дымна, ў полі цёмна, Беспатольна і заломна, Hi пуціны, ні упыння, Як у вечнай дамавіне.
Як у моры, ў белым снегу, Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане.
Едуць, едуць, ані следу,
Hi праслуху, ні прагледу, Hi прасвету, ні надзеі, — Усё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі.
Папаўзухазавіруха
Шэпча, шэпча штось да вуха Аб музыцыдудаграі,
Аб пшанічным караваі.
Снежным надзячы начлегам, Пасыпае сном і снегам, Лазам лезе ў сэрца, ў вочы, Зазірае патарочай.
Маладога к маладусе, Свата к свацціпасядусе, Да закосніцы закосню Жах прытульна прыкаросніў.
Прытуліліся, як дзеці,
Як галубкі на рассвеце,
Як нішто ні знаць, ні ведаць,
I ўсё едуць, едуць, едуць.
А над імі збеядуха, Папаўзухазавіруха, Снежнай хустаючы вехай, Захліпаецца ад смеху.
1918 г.
ЯНКА КУПАЛА
237
СВАЙМУ НАРОДУ
Табе, народ мой, згібнуты ў аковах, 3пад сэрца песню гэтую пяю, I, ускрашаючы мінуўшчыну нанова, Выказваю цяпершчыну тваю.
Сягні ў даўно заснуўшыя сталецці, Заслону дзён уцёкшых адхілі
I глянь, як сёння твае жывуць дзеці, Як ты жывеш на прадзедаў зямлі.
Дняпро і Сож, Дзвіна, Вілля і Нёман Шмат могуць што у памяці збудзіць, Ды пушчы Белавежскай сумны гоман — Паслухай толькі, што ён гаманіць.
Тваймі рукамі ўзнесены замчышчы, Глянь, зарастаюць дзікім палыном, Па сцен астатках вецер дзіка свішча, Як бы пяе памінкі быўшым днём.
ГІяе аб тым, як гэтыя байніцы Край сцераглі на захад і на ўсход, Як з поўначы разбойны чужаніца He мог замчыскавых скрышыць варот.
Ты жыў, ты панаваў у краі родным, Сцярог ад чужака й законы укладаў;
Звон вечавы сход склікаваў народны, I сход аб шчасці Бацькаўшчыны дбаў.
Сягоння ўсё спіць і зарастае зеллем, Сцярэч свой край няма ні сцен, ні рук; Званы вячовы змоўклі, анямелі, Ў ярме сагнулі людзі плечы ў крук.
Чужакдзікун, крывёю ўпіўшысь свежай, Запрог цябе ў няволю, ў батракі I тваю Бацькаўшчынумаці рэжа, Жывую рве на часці, на кускі.
Сыноў тваіх рассеяў па ўсім свеце, Як птушак ястраб з гнёздаў разагнаў; Бацькі дзяцей, а бацькоў сваіх дзеці Сярод магіл шукаюць і канаў.
I мерцвякоў знаходзяць... А жывыя... Як мерцвякоў пагляд іх і жыццё, Праклёны толькі шэпчуць векавыя, Ды вечнае чакаюць небыццё.
Упаў народ. Змарнеў народ, забыўся, Як Бацькаўшчыну, як яго завуць;
Як падарожны без пуцця, знябыўся, Як сірата, якой нідзе заснуць...
238
ЯНКАКУПАЛА
ГІа